• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе

    Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе


    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 722с.
    Мінск 2015
    139.61 МБ
    Жах і несправядлівасьць вайны ў Афганістане, пачутыя ад удзельнікаў падзеяў у дварах на ла- вачках, у калегаў па вучобе ці рабоце.
    Жах і несправядлівасьць Чарнобылю, пра якія мы напачатку дазнаваліся з вуснаў у вусны, а пасьля шырока праз СМІ.
    Жах і несправядлівасьць — як сталы фон жыцьця ў савецкай, а пасьля постсавецкай сыс- тэме.
    Жах і несправядлівасьць, ад якіх зьехаў ад- наклясьнік Касі Камоцкай, калі пабачыў, што пасьля кароткай перадышкі ўсё зноў вяртаецца на свае колы.
    Той перадышкі, калі зьявіўся гурт «Новае Неба» сярод мноства творчых ініцыятываў.
    Тых творцаў, якія працягваюць дзень за днём будаваць сваю прастору, дзе няма месца жаху і не- справядлівасьці, а толькі — свабодзе і любові.
    **
    Неяк я вандраваў у адной байдарцы з Валян- цінам Акудовічам. Камандзе зь некалькіх чаў- ноў трэба было трапіць з возера Нарач у рэчку Нарачанку.
    Уваход у раку быў шчыльна зарослы трысь- нягом. Наша — першая — байда літаральна прасякала шлях наперад. Больш за гадзіну няс- пыннай працы. Так сталася, што найстарэйшы з усіх — Валянцін Акудовіч — зрабіў найбольшы кавалак работы.
    Пазьней, калі стомлена-радасныя мы паціху пачыналі ісьці па вольнай вадзе ракі, Валянцін стаўся самым апошнім. Па старой сваёй звычцы замыкаў арергард, зрабіўшы на карме байдаркі падабенства трона з заплечніка і дыванка.
    Я быў пасярэдзіне, а на носе кіравала тэоляг Ірына Дубянецкая. Задача першага ў байдзе — пільнаваць карчы, завалы ды іншыя небясь- печныя перашкоды на шляху вандроўнікаў. A галоўная рулявая цяга, якая дае магчымасьць максымальна хутка разьвярнуць човен, знахо- дзіцца ў вясьле капітана на карме.
    Менавіта Сьвятлана Алексіевіч, а не Валянцін Акудовіч — амбасадар Беларусі ў Заходняй Эў- ропе. Пісьменьніца-дакумэнталістка рэпрэзэнтуе позьнедысыдэнцкую савецкую думку.
    Сьвятлана Алексіевіч ня толькі фізычна даўно адсутная ў Беларусі. Ад пачатку сваёй дзейнасьці і да сёньня яна мэнтальна жыве ў позьнім СССР, перажывае і пераасэнсоўвае людзей, якія і ду- маць ня думалі пра будаваньне чагосьці іншага, апроч уласнага жыцьця ў савецкай рэальнасьці. А на Захадзе пакуль ня бачаць прынцыповых цы- вілізацыйных зьменаў з боку большасьці былых савецкіх рэспублік.
    Як можна пабачыць размовы беларускіх на- цыянальных дысыдэнтаў пра новую меркаваную беларускую рэальнасьць на кухнях, у кавярнях, ці, напрыклад, падчас вандровак на байдарках?
    Сп-ня Алексіевіч ня можа быць расейскай ці беларускай пісьменьніцай. Яна савецкая пісь- меньніца, чыя творчасьць будзе актуальнай роўна столькі, колькі на тэрыторыі былога СССР будзе існаваць дысыдэнцкая інтэлектуальная апазыцыя (пост)савецкай сыстэме.
    Гэта прыблізна да таго часу, калі кожны бела- рускі школьнік будзе ведаць верш «Мая краіна» і кнігу «Код Адсутнасьці».
    **
    Корч, корч! — закрычала Ірына Дубянецкая.
    Так, — задуменна зацягваючыся цыгарэтай адказаў Валянцін Акудовіч. — Там наперадзе будзе яшчэ шмат карчоў.
    У Беларусі заблякаваны доступ да сайту Сьвятланы Алексіевіч
    19 жніўня 2013
    Іна Студзінская, Менск
    Ужо больш за 10 дзён сашп alexievich.info не ад- чыняецца ў Беларусі.
    Хостынг знаходзіцца ў Нямеччыне. Раней сайт у Беларусі быў даступны. У іншых краінах ён ця- пер адчыняецца без праблем.
    Сама пісьменьніца ведае пра гэта:
    «Гэта доўжыцца ўжо больш за тыдзень. Спа- чатку я думала, што гэта проста часовыя тэх- нічныя непаладкі. Потым даручыла чалавеку, адказнаму за сайт, правесьці такую тэхнічную праверку. У дзевяці краінах людзі адгукнуліся, што ўсё ў парадку. Такім чынам высьветлілася, што толькі ў Беларусі сайт заблякаваны. Дзякуй богу, што хоць ва ўсім сьвеце ён даступны.
    Сайт дзьвюхмоўны, чыста літаратурны. Таму я не разумею, навошта гэта. Можа, мне хочуць проста дапячы напярэдадні ўручэньня прэміі. Гэта проста нейкае глупства».
    Заснавальнік парталу tut.by Юры Зісер кажа:
    «У мяне няма ніякіх ідэяў, я нават не ўяўляю, што гэта можа быць і каму гэта патрэбна».
    Радыё Свабода правяла экспэрымэнт: наўпрост сайт недаступны, але праз проксі-сэрвэры адчы- няецца. Пытаньне, ці ёсьць гэты сайт у сьпісах абмежаванага доступу, пакуль што адкрытае.
    Юлія Чарняўская пра Сьвятлану, сястру гастарбайтэра
    4 кастрычніка 2013
    Нататкі пра кнігу Сьвятланы Алексіевіч «Час second-hand»
    Некалькі дзён таму ў Менск прыйшла кніга, якую беларусы чакалі ўжо даўно: «Час second­hand» Сьвятланы Алексіевіч. Чакалі рознага: хто — праўды пра час і сябе, хто — «паклёпу» на беларусаў, хто — крытыкі СССР, хто — апалёгіі «саўка». Гэтыя сацыяльныя экспэктацыі блукалі па прасторы байнэту — па форумах і сацыяль- ных сетках, выраджаючыся ў пякучае пытаньне: беларуская пісьменьніца Сьвятлана Алексіевіч ці не (расейская, «савецкая» — патрэбнае пад- крэсьліць)? Вагі схіляліся да меркаваньня «са- вецкая».
    Памятаю: пасьля выхаду яе першай кнігі «У вайны не жаночае аблічча» таксама казалі: ня наша. Толькі тады мелася на ўвазе — не савецкая. «Нетакая» ўяевайна. Няправільная, негераічная, занадта страшная. Няма станоўчых прыкладаў для падрастаючага пакаленьня. Цяпер сказалі б: няма пазытыву. Затое Быкаў і Адамовіч прызналі: наша.
    ГІамятаю вэрхал, які ўзьняўся пасьля кнігі Алексіевіч «Цынкавыя хлопчыкі». Тады крычалі, віто яна аплёўвае войска... I зноў яна была «ня наша». Заступіліся за яе пісьменьнікі-франтавікі:
    Мікола Аўрамчык, Янка Брыль, Васіль Быкаў, Аляксандар Дракахруст, Навум Кісьлік, Валянцін Тарас. Для іх яна была — свая.
    Памятаю, пасьля падзеяў 19 сьнежня 2010 году Алексіевіч напісала адкрыты ліст прэзыдэ- нту. Што, яе хвалілі за сьмеласьць, дзякавалі за адкрытую спробу заступніцтва? He, яе лаялі за фармулёўку «Паважаны спадар прэзыдэнт». Ну так, мы значна лепш разумеем фотажабу, крык, лаянку: у гэтым мы куды больш савецкія, чым Алексіевіч. А сутнасьць ліста засталася за кад- рам.
    Трыццаць гадоў на Бацькаўшчыне Сьвят- лану Алексіевіч спрабуюць «на зуб», імкнучыся паставіць на ёй лэйбл, пячатку. Дык чыя яна, Сьвятлана Алексіевіч? Ці пачуем мы яе голас у гэтым шумным хоры?
    Алексіевіч кажа: я савецкі чалавек. Яшчэ яна кажа: я пішу па-расейску, гэта мая родная мова, мне блізкая расейская літаратурная традыцыя. A яшчэ: я беларуска, я вырасла ў беларускай вёсцы, мае кнігі нарадзіліся з размоваў беларускіх ся- лянак — пра вайну, пра Сталіна, пра голад, пра гора... За гэтыя трыццаць гадоў яна стала сваёй для амэрыканцаў, швэдаў, немцаў, японцаў. Ідэн- тычнасьць бывае падвойная, трайная — асабліва ў сучаснасьці, гэта — асновы этналёгіі. Але як з гэтым справіцца тым, хто прывык мераць прос- тым крытэрам «наша — ня наша»?
    Чытаючы кнігу, я ні разу не задумалася над тым, чый жа пісьменьнік Сьвятлана Алексіевіч. Як не задумваюся, чытаючы Кундэру або Сара-
    магу. Вялікі пісьменьнік належыцьсьвету. Свят- лана Алексіевіч — ня проста добры пісьменьнік: яна пісьменьнік вялікі.
    Тыя, каго турбуе «этнічнае пачуцьцё» і палі- тычная плятформа аўтара, лёгка знойдуць у кнізе пацьверджаньне сваім спэкуляцыям. Там ёсьць усё — і «беларускасьць», і «расейскасьць», і «са- вецкасьць», і «антысавецкасьць». Яе герой — і дэ- макрат, і сталініст, і лібэрал, і прыхільнік моцнай рукі — такая ўжо сьвядомасьць чалавека, якога захапіла хваляй гісторыі і выкінула на незнаёмы бераг — бераг іншых ідэй і каштоўнасьцяў, іншых стэрэатыпаў, іншыхуяўленьняў. I вось ён стаіць, выплёўваючы салёную ваду, спрабуе адкаш- ляцца — спалохана азіраецца, спрабуе будаваць свой маленькі дом з абломкаў ранейшых ілюзій і новых патрабаваньняў. Герой Алексіевіч — ча- лавек узрушаны. Яна кажа: я — гэта таксама ён. Можна пасьмяяцца зь яго, можна вывесьці яго за інтэлектуальныя дужкі, але за дужкі жыцьця — ня выйдзе.
    Вось голас старога бальшавіка: паміраючы, ён хрыпіць пра рэвалюцыю, якой здрадзілі. A вось — Марыі Вайцяшонак, дачкі польскага афіцэра-асадніка — аб ссылцы на руднікі, пра гады жыцьця ў зямлянцы, аб страшным сіроц- тве ў савецкім прытулку. Хто зь іх савецкі, хто не? Абое савецкія. Мы постфактум можам вы- біраць, якая ідэнтычнасьць нас больш грэе, але нарадзіцца і вырасьці ў іншым месцы ўжо не атрымаецца. Таўро радзімы. Дык, можа быць, паспрабаваць зразумець: што з намі было, каго
    з нас рабілі, кім мы сталі? Выкрасьліць — або ўсьвядоміць? Усьвядоміўшы — пераадолець.
    Урэзалася ў памяць — баюся, назаўсёды: «Котку прынесьлі з-за зоны. У зоне катоў не было. Яны не выжывалі, таму што не заставалася ніякіх рэштак ежы, мы ўсё падбіралі. Елі нейкую траву, карэньчыкі, аблізвалі каменьчыкі. Нам вельмі хацелася пачаставаць чым-небудзь котку, але ў нас нічога не было, і мы кармілі яе сваёй сьлінай пасьля абеду і — яна ела. Яна ела!» I яшчэ — пра партызанаў. Яны ўзялі ў свой атрад уцекачоў з гета — габрэяў. Гэтыя партызаны гераічна змагаліся з ворагам, а ў вольны час гвалтавалі «жыдовачку» Розу. Роза зацяжарала — і яе за- стрэлілі. I тут жа, на суседніх старонках — пра дэманстрацыі, пра пірагі, якія бабуля пякла 7 лістапада, пра палкае жаданьне ўступіць у пія- нэры. Пра братэрства. Пра вялікі і цікавы куль- турны кантэкст: пра кнігі, якія рабіліся ня проста літаратурнымі падзеямі — часткай асабістага сьветапогляду. Аб добрых суседзях, якія былі ну проста як родныя... Перагорнеш старонку: і вось, арыштаваная маці просіць суседку выгадаваць дачку, і тая гадуе, сямнаццаць гадоў няньчыць, ратуе, беражэ дзіця, робіцца другой мамай — але менавіта яна напісала данос на сяброўку, паква- піўшыся на яе пакой.
    Думалі, што зло — гэта Сталін, а зло — гэта прыгожая і вясёлая цётка Оля, якая «настукала» на роднага брата. Ён загінуў у лягеры. 3 гэтым як? Выкрасьлім? Або пакінем?
    Перагорнем яшчэ некалькі старонак. «Мароз! У маёй жонкі лёгкае паліто, яна цяжарная. Грузім на станцыі вугаль, дровы, цягаем тачкамі. Незнаё- мая дзяўчына пытаецца ў жонкі: «У цябе такое лёгкае паліто. А цяплейшага няма?» «Не». «Ве- даеш, а ў мяне два. Было добрае сваё, і ад Чырво- нага Крыжа атрымала новае. Ты скажы мне свой адрас, я вечарам прынясу». Увечары яна прынесла нам паліто, але не старое сваё паліто, а новае». Таксама выкрасьлім? Або пакінем? Ці падзелім напалам? Маўляў, тое, што дровы грузілі ў ма- роз — гэта савецкае. А што паліто новае прынесла (цікава, колькі гадоў у яе потым не было новага паліто — пяць, дзесяць?) — вось гэта чалавечае. А ці выйдзе падзяліць — зьлітае ў адно.