• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе

    Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе


    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 722с.
    Мінск 2015
    139.61 МБ
    Максімюк: Паколькі Вы згадалі дыскусію ва- кол Нобэлеўскай прэміі для Алексіевіч, дазвольце мне паставіць Вам адно пытаньне ва ўмоўным ладзе. Толькі адно, абяцаю. Дапусьцім, Сьвятлана Алексіевіч атрымала Нобэлеўскую літаратурную прэмію. У Стакгольме з нобэлеўскай лекцыяй яна выступала б як беларуская пісьменьніца ці як расейская? I ці згадала б яна ў сваёй лекцыі пра беларускую мову і пра тое, што ёй у Беларусі
    пагражае пагібель як мове жывой культуры і камунікацыі?
    Алексіевіч: Вы задаяце пытаньні, адказы на якія відавочныя. А яшчэ, я Вам адкажу на гэтыя пытаньні, калі атрымаю гэтую прэмію.
    Максімюк: Перш чым паставіць традыцыйнае пытаньне для пісьменьніка на заканчэньне, я хачу яшчэ згадаць адзін інцыдэнт, які выклікаў вельмі гучную рэакцыю ў Беларусі. Я хачу вярнуцца да інтэрвію, якое Вы далі паўгода таму нямецкай газэце Frankfurter Allgemeine Zeitung, і да таго няшчаснага пасажу пра беларускую як «вельмі вясковую» і «нявысьпелую» мову. Выказваньне выклікала шквал абурэньня ў сацыяльных сетках і на розных сайтах, і Вы, як кажуць, атрымалі за гэта па поўнай. Вы ўжо тлумачылі, што насамрэч так пра беларускую мову ня думаеце, што тут, так сказаць, фраза была вырваная з шырэйшага кан- тэксту. Дык вось, давайце ня будзем вяртацца да гэтай фразы, а Вы нам скажыце пару словаў пра шырэйшы кантэкст. Якую ролю беларуская мова адыгрывала і адыгрывае ў вашым жыцьці?
    Алексіевіч: Я вырасла ў беларускай і ўкраінс- кай вёсцы. 3 украінскай вёскі я выехала, калі была зусім маленькая. Але калі я бываю ва Ўкраіне, усё ж нешта ва мне адгукаецца. А Беларусь — гэта там, дзе я расла, я іншых людзей проста ня ве- даю. На самым пачатку, калі пасьля студэнцтва я працавала ў газэце, падзеі вясковага жыцьця былі маімі ўлюбёнымі тэмамі. Чалавек, які вырас сярод усяго гэтага, можа ставіцца да яго толькі зь
    любоўю. Гэта той сьвет, у якім я вырасла, і іншага сьвету я ня ведаю.
    Дзьве наступныя кнігі
    Максімюк: Кніжка «Час second-hand» — гэта, як Вы сказалі, завяршэньне вашага цыклу пра «чырвонага чалавека». Што далей? У Вас ужо ёсьць уяўленьне, пра што будзе Ваша наступная кніга? Магчыма, Вы яе ўжо пачалі?
    Алексіевіч: Так. Ёсьць дзьве ідэі, якімі я заня- тая ўжо даўно. Мой праект — гэтае пяцікніжжа пра гісторыю «чырвонага чалавека» — завер- шаны. А наступныя кнігі будуць пра іншае. Але для гэтага мне самой трэба стаць іншым чала- векам, таму што гэтыя мае новыя ідэі патрабу- юць іншага інструмэнту, нават іншага слоўніка. Гэта будзе пра тое, вакол чаго круціцца наша жыцьцё — гісторыя любові і гісторыя старасьці, адыходу, сьмерці — пра рэчы, якія мне па-са- праўднаму цікавыя. Ёсьць надзея, што калі яшчэ ў мяне будзе час, я зраблю гэтыя дзьве кнігі — пра любоў і пра старасьць, пра сьмерць, калі чалавек задумваецца аб тым, навошта ўсё было. А лю- боў — гэта найважнейшае ў нашым жыцьці. Таму што чалавек не нараджаецца дзеля таго, каб за- лезьці з лапатай на дах чарнобыльскага рэактара. Напэўна ён нараджаецца дзеля нечага іншага. Я хачу дасьледаваць, прадумаць, напісаць пра чалавека, калі ён ужо вызваліўся ад вялікай ідэі, якая яго душыла, калі ён вучыцца жыць сваім жыцьцём і ня мае ў гэтым ніякага дасьведчаньня.
    Hi ў беларускай, ні ў расейскай культуры няма досьведу шчасьця. Дарэчы, што такое эўрапейскі чалавек? Гэта той, які думае пра такія вось рэчы, а не пра тыя напалову ваенныя рэчы, якімі заня- тая і наша культура, і наша сьвядомасьць увесь час. Дык вось я хачу дасьледаваць чалавека, які вучыцца — дарэчы, як і я — жыць гэтым новым жыцьцём.
    Максімюк: Гучыць даволі завабліва. Жанр гэтых дзьвюх кнігаў, якія Вы задумалі, будзе па- добны на жанр папярэдніх, гэта значыць, мы зноў пачуем галасы людзей, а сама пісьменьніца будзе «схаваная» за імі?
    Алексіевіч: He, пісьменьніка ніколі не схаваеш. Вось мне заўсёды цікава — чаму ў паэта ніколі не пытаюць, чаму ён ня піша прозы? А ў мяне заўсёды пытаюць — а чаму вы ўсё ж так пішаце? Гэта мой жанр, зкніжкіўкніжкуяяго крыху мя- няю, шмат што ўдасканальваю, нечага шукаю ў ім. Зразумела, я буду пісаць далей у гэтым жанры. Можна назваць гэты жанр «раманам галасоў», як называў яго мой настаўнік Алесь Адамовіч, або «саборным раманам»... Бо мне здаецца, што мы жывем у вельмі хуткім часе, і чалавек не пасьпя- вае ў гэтым часе сам за сабой. I толькі стварыўшы такі калектыўны партрэт, нам удаецца хаця б часткова даць вобраз часу. Я не хачу здраджваць самой сабе. Так настроеныя мае вочы, так чуе маё вуха, так я бачу сьвет.
    Генадзь Бураўкін: «Алексіевіч ніколі не была ворагам беларускай мовы»
    29 лістапада 2013 Міхась Скобла, Менск
    Зь перадачы, прысьвечанай прэзэнтацыі ў Музэі гісторыі Беларусі Саюз беларускіх пісь- меньнікаў паэтычна-міталягічнага календара «Першапачатак».
    Скобла: Апошнім часам шмат дыскусій на інтэрнэт-форумах было зьвязана зь імем Сьвят- ланы Алексіевіч, зь яе стаўленьнем да беларускай мовы. Мне запомніліся яе словы: «Я не прыгонная беларускай мовы». А вы прыгонны?
    Бураўкін: Я? Вядома ж. Гэта вызначана ня толькі лёсам, гэта выбрана мною сьвядома і, як мне падаецца, асьвячана Богам. Я добра ведаю Сьвятлану і хачу сказаць, што яна ніколі не была ворагам беларускай мовы. Іншая справа, што мне было б намнога прыемней, калі б яна карысталася беларускай мовай у сваёй творчасьці — ціка- вай і таленавітай. Але гэта вельмі тонкія рэчы. Прыкладам, Алесь Адамовіч бліскуча гаварыў па-беларуску, па-беларуску пісаў і свае літарату- разнаўчыя працы. А вось прозу сваю пісаў па-ра- сейску. I калі я пытаўся ў яго, у чым справа, ён ад- казваў: «Ня ведаю. Вось саджуся за пісьмовы стол, і каб выказацца, мне патрэбна расейская мова». Магчыма, нешта падобнае і ў Сьвятланы. Але я быў бы вельмі рады, калі б яна стала ляўрэатам
    Нобэлеўскай прэміі. Гэта, я думаю, паслужыла б на карысьць Беларусі.
    Скобла: Ці на карысьць расейскамоўнай літа- ратуры ў Беларусі, вакол якой таксама апошнім часам шмат дзідаў было паламана?
    Бураўкін: He, Міхась, я так ня думаю. Твор- часьць Сьвятланы Алексіевіч ніколі не была падтрымкай Чаргінцу і яго паплечнікам Аўру- цінуці Красновай-Гусачэнка. Наадварот, яны на дух не пераносяць і ненавідзяць яе творчасьць. Таму, паўтаруся, яе Нобэль быў бы падтрымкай ня гэтак званым «беларускім расейскамоўным пісьменьнікам», a — дэмакратычнай Беларусі.
    «Час любой формы таталітарызму ўсё ж такі сканчаецца»
    8 лютага 2014
    Іна Студзінская, Менск
    8 лютага на Менскай міжнароднай кніжнай выставе- кірмашы адбылася прэзэнпгацыя кнігі Сьвятланы Алексіевіч «Час second-hand».
    Сустрэча зь пісьменьніцай шырока не анан- савалася, інфармацыя распаўсюджвалася ў ас- ноўным праз сацыяльныя сеткі. Закуток, у якім праводзілася сустрэча, па памерах быў крыху болып за кухню, як трапна выказваліся тыя, каму пашчасьціла туды трапіць. Туды здолела ўмясьціцца максымум дзясяткі чатыры чалавек, а прыйшло на сустрэчу каля трох соцень.
    Побач з павільёнам, дзе праходзіла сустрэча са Сьвятланай Алексіевіч, выступаюць народ- ныя калектывы, самадзейныя артысты сваімі сьпевамі і народнымі інструмэнтамі заглушаюць голас пісьменьніцы — у такіх умовах даводзілася вельмі напружвацца, каб пачуць яе. Спачатку распавяла кораценька, пра што яе новы твор:
    «Гэтая кніга больш за ўсё пра тое, як мы жылі, і як гэта жыцьцё скончылася, і мы апынуліся ў разгубленасьці. У нас у Беларусі час наагул спыніўся...
    Гэтая кніга вызваляе нас ад чорна-белага сьвету. Раптам мы бачым, што сацыялізм — больш складаная зьява. Чалавек, які застаўся
    пасьля сацыялізму — ён і ахвяра, і кат адначасова. Гэтая кніга прымушае нас думаць пра гэты сьвет, і як цяжка людзям у гэтым сьвеце перарабіцца самім».
    Потым было шмат пытаньняў — і пра літара- туру, і пра тое, як зьмяніць жыцьцё, пра мэнталь- насьць беларусаў, і наагул, філязофскіх пытань- няў. На думку Сьвятланы Алексіевіч:
    «Самая галоўная бітва адбываецца не на ба- рыкадах, не на Плошчы, не на Майдане. Самая галоўная бітва адбываецца, калі чалавек вырашае, ідзе ён на Майдан ці не ідзе, выдае ён кнігу ці не выдае, выганяе ён студэнта, які быў на Плошчы ці не, студэнт вырашае, іду я на Плошчу ці не. Дабро і зло змагаюцца ўнутры чалавека. Вось там самая галоўная барацьба».
    Спрадвечнае пытаньне: чаму Алексіевіч не размаўляе і ня піша па- беларуску?
    «Вы ведаеце, тое, што я рабіла — вось гэтую вялікую працу — гэта была энцыкляпэдыя ўтопіі, гісторыя ўтопіі. А «ўтопія» размаўляла на расейс- кай мове. Калі б я напісала толькі пра беларусаў — гэта была б няпраўда. Тады была сапраўды велі- зарная краіна, ахопленая велізарнай ідэяй. Таму я пра гэта пішу. Усё ж нядаўна мы былі агульнай велізарнай краінай».
    На пытаньне, ці лічыць Сьвятлана Алексіевіч беларускую нацыю выміраючай, пісьменьніца адказала так:
    «Калі мяне не зусім дакладна перадала ня- мецкая журналістка, было вельмі шмат спрэчак, маўляў, Алексіевіч супраць беларускай мовы.
    He, я ня супраць беларускай мовы. Я сказала проста, што 200 гадоў ёй не давалі разьвівацца, і гэта адбіваецца сёньня. Гаворка ішла толькі пра гэта. Што 200 гадоў нам не далі жыць як паўна- вартаснай нацыі, зьнішчыўшы эліту. Размаўлялі ў асноўным па-расейску. Гаворка ішла толькі пра гэта. Я ня думаю, што беларусы — выміраючая нацыя. Hi ў якім разе!»
    Кнігі Сьвятланы Алексіевіч выдадзеныя ў 30 краінах сьвету, найбольш папулярнымі яны сталі ў Швэцыі, Нямеччыне, Францыі. Сама яна болып за 10 гадоў жыла за мяжой і правяла сотні сустрэч з чытачамі. Што больш за ўсё цікавіць замежні- каў, якія пытаньні яны задаюць на сустрэчах?
    «Скажыце, чаму вось бясконцыя пакуты, прыніжэньні не канвэртуюцца ў свабоду, год- насьць? Ну чаму людзі, што перамаглі ў такой страшнай вайне, потым ідуць у стойла? Адзінае, што яны бачаць — што праблема нашмат шырэй- шая, больш шматгранная, чым яны сабе ўяўлялі: што Пуцін — дыктатар, Лукашэнка — дыктатар. He. Як яны кажуць: мы разумеем з кнігі, што гэ- тыя тыпажы — замова грамадзтва, гэта акумуля- ванае жаданьне грамадзтва. Значыць, грамадзтва знаходзіцца на такой стадыі разьвіцьця. Яны пытаюцца, чаму гэтыя пакуты не канвэртуюцца ў свабоду. Вось чаму?!»
    Што да прагнозаў на будучыню, пісьменьніца іх ня робіць. Але надзею на будучыню ў прысут- ных яна паспрабавала ўсяліць. Сказала, што ве- рыць у эфэкт травы, якая ўсё ж праб’ецца: