• Газеты, часопісы і г.д.
  • Святы Кірыла Тураўскі  Аляксандар Надсан

    Святы Кірыла Тураўскі

    Аляксандар Надсан

    Выдавец: Божым Шляхам
    Памер: 114с.
    Лондан 1968
    20.27 МБ
    а. АЛЯКСАНДАР НАДСОН
    СЬВЯТЫ КІРЫЛ ТУРАЎСКІ
    Выдавецтва «Божым Шляхам»
    Лёндан 1968
    а. Аляксандар Надсон
    СЬВЯТЫ КІРЫЛ ТУРАЎСКІ
    Выдавецтва «Божым Шляхам»
    Л ён д а н 1968
    3 дазволу царкоўнай Улады.
    Сьв. Кірыл Тураўскг (Ікона ў школе сьв. Кірыла ў Лёндане)
    I
    КІРЫЛ I ЯГО BEK
    Сьвяты Кірыл, япіскап Тураўскі, быў бяз сумніву адной з найцікавейшых асобаў свайго часу. 3 аднаго боку з скупых вестах аб ягоным жыцьці перад намі паўстае постаць пакорнага манаха, які ў пошуках адзіноты з Богам вядзе асцэтычне жыцьцё ў самых яго суровых хвормах. 3 другога боку мы бачым чалавека, які сваімі абшырнымі ведамі перавышаў далёка ўсіх сваіх сучасьнікаў ня толькі на Беларусі, але наагул у цэлым усходняславянскім сьвеце. Сваімі надзвычайнымі прапаведніцкімі здольнацьцямі Кірыл заслужыў сабе на назоў другога Залатавуснага. Ён быў выдатным, хоць і ня вельмі арыгінальным, багасловам у часе, калі багаслоўская думка ў нашай краіне рабіла толькі першыя нясьмелыя крокі. Слава Кірыла, як духоўнага настаўніка, распаўсюдзілася сярод ягоных суродзічаў яшчэ ў часе ягонага жыцьця. Наканец, колькасьць і мастацкі ўзровень твораў Кірыла, якія дайшлі да нас, робяць яго найбольшым з усіх раньніх беларускіх
    5
    пісьменьнікаў і першым ведамым беларускім паэтам.
    Вялікая колькасьць рукапісаў з творамі сьв. Кірыла, якія дайшлі да нас, вымоўна сьведчьць аб ягонай папулярнасьці ня толькі еярод беларусаў, але і сярод усіх усходніх і паўднёвых славянаў, пачынаючы ад Ноўгарада аж да Сэрбіі і Баўгарыі.1 Нажаль гэтага самага ня можна сказаць адносна вестак з жыцьця сьвятога. Адзіны жыцьцяпіс Кірыла, які дайшоў да нас, знайходзіцца ў г. зв. «Пралёгу» і быў напісаны праўдападобна ў 14тым стагодзьдзі.2 Ён ёсьць вельмі кароткі, аднак
    1 Паўны абзор рукапісаў з творамі сьв. Кірыла Тураўскага дае Н. П. Ереммн у сваім творы «Лмтературное наследство Кмрмла Туровского» (Труды Отдела Древнерусской Лмтературы AH СССР, т. XI, МаскваЛенінград 1955, бб. 346—367). Аб творах Кірыла ў сэрбскіх і баўгарскіх рукапісах глядзі: В. А. АдрнановаПеретц, Древнерусскме лятературные памятнмкм в югославянской пмсменностн. ТОДРЛ, т. XIX, 1963, бб. 9—10.
    2 Пралёг — кніга кароткіх жыцьцяў сьвятых на кожны дзень году. Найстарэйшы ведамы тэкст жыцьця сьв. Кірыла з Пралёгу, перадрукаваны з рукапісу XIV пачатку XV стаг., знайходзіцца у: Н. К. Нмкольскнй, Матерналы для кстормн древнерусской духовяой пмсьменностм. (Сборннк Отд. Русск. Яз. м Слов. Лмп. Акад. Наук, т. 82, кн. 8, СПб. 1907, бб. 62—64).
    Крыху пазьнейшы і адменны тэкст ёсьць у кннзе «Твореняя святого отца нашего Кнрмла епмскопа Туровского», мзд. преосв. Евгенмя, еп. Ммнского п
    6
    нам пазваляе, пры помачы некаторых вестак з агульнай гісторыі і фактаў узятых з твораў самога Кірыла, адтварыць жыцьцё Кірыла ў ягоных агульных рысах.
    Сьвяты Кірыл, паводле Пралёгу, нарадзіўся ў Тураве і быў сынам багатых бацькоў.
    Тураў зьўляецца адным з найстарэйшых беларускіх гарадоў. Ён успамінаецца ў летапісе першы раз пад годам 980,3 калі зьяўляўся галоўным горадам беларускага племені дрыгвічоў. Ляжыць Тураў пры зьліцьці ракі Струменя з Прыпяцьцю, недалёка ад месца, дзе ў Прыпяць упадае з поўначы Случ. Некалі прайходзіў тудэю гандлёвы шлях, які ішоў з Балтыцкага Мора у Чорнае па Нёмане, Случы, Прыпяці і Дняпры. Акрамя Турава, іншымі важнымі беларускімі гарадамі на гэтым шляху былі Горадня і Слуцк.4 У другой палове 10га стагодьдзя Тураў быў сталіцаю незалежнага княства. У 980 г., або крыху пазьней, ён быў аднак заваяваны вялікім кіеўскім князем Уладзімірам і страціў незалежнасьць на больш чым 150 годаў. Праз
    Туровского, Кіеў 1880, б. 296. (У далейшым гэты твор будзе прыводзіцца, як Творенмя ...).
    з «Бо Ратвалод прышоў зза мора і меў уладу ў Полацку, а Туры ў Тураве: ад ягож і пачалі называцца тураўцамі». Полное Собранне Русскнх Летопмсей, т. I, Ленінград 1926, стор. 76.
    4 Гл. М. Н. Тнхошров, Древнерусскне города, Масква 1956, бб. 305—306.
    7
    увесь гэты час залежнасьці ад Кіева Тураў быў кіраваны цераз князёўскіх намесьнікаў («пасаднікаў»), якія аднак вельмі часта самі належалі да князёўскае сям’і.
    Некаторыя князі, якія жылі ў Тураве, былі спалучаныя сямейнымі сувязямі з знатнымі заходнімі і грэцкімі дамамі. Гэта напэўна мела ўплыў на культурнае жыцьцё гораду. Так напрыклад Уладзімір даў Тураў свайму трэйцяму сыну Сьвятаполку5 (празванаму пасьля Акаянным), які ажаніўся прыблізга ў 1010 г. з дачкой польскага караля Балеслава Харобрага.6 Разам з нявестаю прыехаў з Польшчы лацінскі япіскап калабжэскі Райнбэрн, які — паводле некаторых аўтараў — спалучаў у сабе апостальскі агонь з цнотамі асцэты і праводзіў жыцьцё ў срогім умярцьвленьні і сталай малітве. Сьвятаполк, жадаючы праўдападобна аддзяліцца ад Кіева, пачаў рыхтаваць паўстаньне супраць свайго бацькі. Уладзімір, даведаўшыся аб гэтым, схапіў Сьвятополка і ягоную жонку і пасадзіў іх у вязьніцу. Пацярпеў пры гэтым і
    5 ПСРЛ, т. I, стоўб 121.
    е N de Baumgarten, Genealogies et Marriages Occidentaux des Rurikides Russes, Rome 1927, bb. 10—11;
    Leib E., Rome Kiev et Byzance, Paris 1924, bb. 155—157. Аб Сьвятаполку, ягонай жаніцьбе i ўсей далейшай палітыцы, глядзі абшырна ў: В. Д. Королюк, Западные Славяне м Кяевская Русь, Масква 1964, бб. 208— 268.
    8
    Райнбэрн, які таксама быў арыштаваны і памёр у вязьніцы. Сьвятополк выжыў, каб пасься сьмерці Уладзіміра ў 1015 г. захапіць Кіеўскі пасад і быць галоўным віноўнікам сьмерці сваіх двух братоў, сьвятых Барыса і Глеба, якія былі забітыя на ягоны загад.
    Другі князь, які быў у Тураве, Яраполк, ажаніўся прыблізна ў 1073 г. з Кунэгундай, дачкой нямецкага графа Отто з Орлямундэ.7 У 1087 г. ён быў падступна забіты адным сваім слугою ў часе, калі вяртаўся з ваеннага паходу. Летапісец адзываецца аб ій вельмі цёпла, як аб добрым, справядлівым і пабожным князю, які любіў бедных і шмат нацярпеўся ў часе свайго жыцьця. Ён пакінуў пасьля сябе прынамся адну дачку, якая пасьля вышла замуж за аднаго знатнага немца, Гонт’ера з Турынгіі.
    Малодшы брат Яраполка, Сьвятаполк П, жыў у Тураве ад 1087 да 1093 г., пасьля чаго ён сеў на вялікакняжы пасад у Кіеве. Ягоная друга (або трэцяя) жонка, Барбара, была грэцкай княгіняй, спалучанай сямейнымі сувязямі з імпэратарскім домам Камнэнаў. Пасьля сьмерці свайго мужа ў 1113 г. Барбара пераехала жыць у Тураў. Там яна залажыла жаночы манастыр сьв. Барбары, дзе і
    7 Baumgarten, op. cit.; Leib, op. cit., b. 164. Гэты апошні не падае імямі мужа Кунэгунды.
    9
    была пахаваная пасьля сваей сьмерці ў 1124 г.8
    У Тураве быў адзін з першых япіскапскіх пасадаў на Беларусі. Ёсьць весткі, быццам тураўсхае япіскапства было заложанае ў 1005 г. і што першым япіскапам быў там нейкі Тамаш. Нажаль сяньня няма магчымасьці спраўдзіць, наколькі гэтыя весткі ёсьць праўдзівыя.9 Гісторыя тураўскага пасаду ў 12тым стагодьдзі ёсьць далёка лепш ведамая. У жыцьці благаслаўлёнага Марціна Тураўскага,10 пабожнага манаха і старэйшага сучасьніка нашага Кірыла, падаюцца імёны чатырох тураўскіх япіскапаў, у якіх Марцін быў
    8 Baumgarten, op. cit.; Творення ..., б. VIII (уступ).
    9 Першы раз гэтая ветска спатыкаецца ў г. зв. «Запавеце благаславёнага Уладзіміра для Тураўскай япіскопіі» ў Кіеўскім Пацерыку Язэпа Трызны (16471655). Там гаворьцца, што князь Уладзімір «трэцюю багамольную япіскопію устанавіў у Тураве ў лета 6513 (г. зн. 1005) і даў ей гарады і пагосты... і паставіў першага япіскапа Тамаша...» (паводле Е. Е. Галубінскага, «Нсторня Русской Церквн, том I, поўтом I, Масква 1901, б. 681).
    Ня гледзячы на познасьць весткі, Галубінскі, a перад ім Макары (Нстормя Русской Церквм, т. I, СПб. 1858, б. 26), схіляюцца да таго, каб лічыць яе праўдзівай.
    У кожным выпадку выглядае, што Тамаш, калі ён і быў, ня меў па сабе наступнікаў аж да пачатку ХІІга стаг.
    10 Сказашіе о Туровском мнмхе Мартнне. Тэкст у «Творенмя ...», б. 295.
    10
    кухарам. Вось яны: Сымон, Ігнат, Якім і Георгі. Аб Якіме мы маем у Іпаціеўскім летапісе дадатковыя весткі, паводле якіх ён быў япіскапам тураўскім ад 1144 да 1146 году.11 Георгі быў праўдападобна беспасрэдным папярэднікам Кірыла.
    Год 1157 быў годам вялікіх падзеяў для Турава. У гэтым годзе князь Юры Яраславіч (унук Сьвятаполка II), які быў ізгоем, г. зв. князем без удзелу, выгнаў Барыса, сына кіеўскага князя Юрага Даўгарукага, і абвясьціў Тураў незалежным княствам. Два разы кіеўскія князі з саюзьнікамі хадзілі з вайною супроць Турава. Відаць аднак, што) жыхары гэтага гораду, якім напрыкрылася панаваньне князёўскіх намесьнікаў, добра баранілі сваю
    11 ПСРЛ. т. II, стаўпы 314 і 330.
    Для паўнаты варта зацеміць, што летапісы гавораць аб высьвячэньні ў япіскапы ў 1114 г. некага Кірыла (ПСРЛ. т. I, ст. 290). Хоць там не ўспамінаецца пасаду, але шмат хто ўважае, што ён быў япіскапам тураўскім.
    Тацішчаў падае, што ў 1146 г. быў назначаны на Тураўскі пасад нехта Іван (В. Н. Татніцев, нстормя Россмйская, выд. AH СССР, т. II, МаскваЛенінград 1963, б. 151).
    Такім чынам ліста Тураўскіх япіскапаў да сьв. Кірыла выглядае наступна: Тамаш (сумніўны, 1005?), Кірыл I (сумніўны, 1114?), Сымон, Ігнат, Якім (11441146), Іван (сумніўны, 1146), Георгі (1146 прыб. 1169) і наканец наш сьв. Кірыл (11691182 прыб.). Пасьля сьв. Кірыла япіскапам быў Лаўрын (1182?).
    11
    новаздабытою незалежнасьць. Ня могучы нічога зрабіць, кіеўскія князі павінны былі наканец прызнаць існаваньне Тураўскага Княства.12
    У часе здабыцьця сваей незалежнасьці Тураў быў вялікім горадам. Паводле некаторых гісторыкаў, ён тады меў каля 40 цэркваў і манастыраў.13
    12 Першая вайна была ў 1158 г. Кіеўскі князь Ізяслаў і яго саюзьнікі стаялі 10 тыдняў пад Туравам, спустошылі аколіцы, але гораду ўзяць не маглі. Наканец пачаўся мор сярод коней і яны павінны былі вярнуцца дамоў з нічым, шмат хто пехатою (ПСРЛ, т. II, ст. 4912). Другая вайна была ў 1160 г. і трывала толькі два з паловаю тыдні. Гэтым разам Тураўцы таксама ўмелі абараніць сваю незалежнасьць. (ПСРЛ, т. II, ст. 510).
    13 Гл. К. Т. Калайдовйч, Памятнмкн Россмйской словесностн ХІІго века. Масква 1821, б. XII (уступ).
    Усе старыя тураўскія сьвятыні ўжо даўно ня існуюць. Вось сьпісак тых цэркваў і манастыроў, назовы якіх захаваліся да нашага часу: