• Газеты, часопісы і г.д.
  • Святы Кірыла Тураўскі  Аляксандар Надсан

    Святы Кірыла Тураўскі

    Аляксандар Надсан

    Выдавец: Божым Шляхам
    Памер: 114с.
    Лондан 1968
    20.27 МБ
    49 У прамове адчуваецца уплыў літургічных тэкстаў дня. У песьнях на вячэрні на нядзелю расслабленага чытаем:
    «Я непахованы труп, — усклікнуў расслаблены, убачыўшы Цябе. — Зьлітуйся нада мною, Госпадзе, бо гэты ложак ёсьць маім гробам.
    Хворы адказаў: чалавека ня маю, каб, калі усхвалюецца вада, укінуў мяне ў купелю. Лекарам аддаў я ўсю маю маемасьць, але ласкі атрымаць не удастоіўся».
    71
    Выслухавшы ўсе жалі расслабленага, Хрыстос адказвае:
    «... Як гэта ты кажаш: Ня маю чалавека? Яж дзеля цябе стаўся чалавекам, шчодры і міласьцівы, і не зламаў абяцаньня уцелаўленьня... Дзеля цябе, пакінуўшы сцэптр вышняга каралеўства, я хаджу, служачы тым, што жывуць унізе: бо я не прышоў, каб мне служылі, але каб служыць. Дзеля цябе Я, будучы безцялесным, прыняў цела, каб аздаравіць усіх ад духовых і цялесных немачаў. Дзеля цябе Я, будучы нявідзімым для нябесных сілаў, явіўся ўсім людзям, бо Я не жадаю пагарджаць маім вобразам, што ляжыць у заняпадзе, але хочу прывесьці ўсіх да пазнаньня праўды. А ты кажаш ня маю чалавека! Я стаўся чалавекам, каб чалавека богам зрабіць, бо сказаў: багамі будзеце і сынамі Усявышняга.50 Хтож служыць табе больш верна, чым Я? . .. »51
    Намёк на лекараў адсутнічае ў евангельскім расказе аб расслабленым (Ян 5, 115). Ён напэўна ўзяты з расказу аб жанчыне, хворай крывацёкам (Мк. 5, 26 і Лк. 8, 43).
    50 Гл. Псал. 81, 6; таксама Ян 10, 34.
    51 Параўнай прамову Хрыста з сьціхірай на ліцьці на вячэрні у нядзелю расслабленага:
    «Зьлітаваўшыся, Збавіцель кажа яму (г. зн. расслабленаму): Дзеля цябе Я стаўся чалавекам, дзеля цябе я прыняў цела, а ты кажаш: Чалавека ня маю...»
    72
    Гэты адказ Хрыста, а таксама вышэй прыведзеная прамова ангела да міраносіцаў, належаць да найбольш велічных рэчаў напісаных сьвятым Кірылам. У іх ён разьвівае вучэньне аб усеагульным збаўленьні роду людзкога цераз Хрыста. Паводле стылю і зьместу іх можна паставіць з найлепшымі прыкладамі усходняга сьвятайцоўскага пісьменства.
    Драматызацыя у творах сьвятога Кірыла праяўляецца ня толькі ў дыялёгах, але таксама ў апісаньні дзеяньня. Найлепшым прыкладам гэтага можа служыць казаньне на Узьнясеньне, якое трэба лічыць вяршыняю ягонага красамоўнага мастацтва. Дзеяньне пачынаецца на Аліўкавай гары, дзе разам з Хрыстом зьбіраецца ўся Царква: патрыярхі, апосталы, вучні і вялікая грамада верных. У тым самым часе ангелы на небе рыхтуюцца да прыняцьца Хрыста: «Адны прыносяць на крыльлях хмару дзеля ўзьняцьця з зямлі Госпада Ісуса Хрыста Бога нашага, іншыя рыхтуюць херувімскі трон. Бог Айцец чакае Таго, каго меў з сабою ад пачатку, а Сьвяты Дух загадвае ангелам: Адчыніце нябесныя вароты, і хай увойдзе Цар славы». Усюды пануе рух і радаснае чаканьне вялікага здарэньня . . . На гары апосталы, бачачы, што Хрыстос іх хутка пакіне, просяць жаласьліва: «Не пакінь нас, Уладару, сіротамі, каго Ты ў міласердзі Тваім дабравольна палюбіў,
    73
    але пашлі нам Духа Твайго Сьвятога, якога Ты нам абяцаў». Наканец Хрыстос, пацешыўшы вучняў і паблагаславіўшы іх, пачынае узносіцца на неба:
    «Перад Ім ішлі ангельскія сілы, з страхам і радасьцю, хочучы адчыніць нябесныя вароты; аднак нябесныя вартаўнікі ня пушчалі іх, кажучы: „Гэта вароты гасподнія і ніхто з зямных імі ўвайсьці ня можа, бо так нам загадаў Бог, каб ніхто сюдэю не прайшоў. Цяпержа дзівімся, бачачы чалавека, які сядзіць на херувімскім троне і жадае ўвайсьці цераз гэтыя вароты перад сэрафімамі”. Тады ангелы аб’явілі ім Божую сілу і годнасьць, якая знайходзіцца ў гэтым чалавечым целе, і загадалі не працівіцца волі Bora, які ўсё мудра стварыў. „Бо Ён, — казалі яны, — зыйшоў на зямлю нябачаны нікім і цяпер вось ўзыйходзіць зноў у выглядзе слугі”. Яны аднак адказалі: „Не паслухаемся, пакуль не пачуем Божага загаду”. Тады сам Хрыстос усклікнуў: „Адчыніце мне вароты праўды, каб, увайшоўшы, Я мог расказаць Айцу майму, што Я рабіў і як цярпеў на зямлі”. Пазнаўшы голас Госпада, усе сілы нябесныя, упаўшы, пакланіліся Яму і сказалі: „Хоць мы і ня бачылі, Уладару, як Ты зыйходзіў (на зямлю), але пакланяемся Табе цяпер калі Ты ўзыйходзіш у славе”».
    Кірыл упрыгожваў свае казаньні рознымі красамоўнымі хвормамі і зваротамі. Сярод
    74
    іх ён часта ужываў антытэзу, або супроцьстаўленьне. Такім чынам ён супрацьстаўляе Хрыста і Адама ў прыведзенай вышэй прамове ангела да міраносіцаў. Вось яшчэ адзін прыклад, узяты з казаньня на Вялікдзень:
    «Перад учарашнім днём Хрыстос быў укрыжаваны як ч а л а в е к, але як Б о г зацьміў сонца і месяц акрывавіў і цемра зрабілася на зямлі; як ч а л а в е к, Ён, усклікнуўшы, аддаў дух, але як Б о г Ён ўстрасянуў зямлёю, так што камні распаліся; як чалавек Ён быў прабіты дзідаю ў рэбры, але як Б о г заслону першага закону разадраў напалову...якчалавек Ён быў паложаны ў гробе, але як Б о г асьвяціў аўтар паганскай царквы ... »52
    52 У Ілярыёна, Мітрапаліта Кіеўскага, чытаем: «(Хрыстос)... як чалавек прышоў хрысьціцца, але Ярдан спужаўся Яго, як Бога, і павярнуў назад; як чалавек, прыйшоў Ён на вясельле ў Кану Галілейскую, але, як Бог, перамяніў ваду ў віно ... Як чалавек быў укрыжаваны, але як Бог упусьціў у рай укрыжаванага разам з Ім; як чалав.ек спробаваў воцту і аддаў дух, але як Бог зацямніў сонца і затрос зямлёю; як чалавек быў паложаны ў гробе, але як Бог разбурыў пекла і вызваліў душы ... » (гл. Кулагмн, ор. сіт. бб. 6465).
    Старажытныя пісьменьнікі любілі супастаўляць людскую і боскую натуры Хрыста, і ў ягоным дабравольным упакарэньні бачылі, зусім слушна, доказ бязьмернай любові Бога да людзей.
    Ілярыён быў першым кіеўскім мітрапалітам нягрэцкага паходжаньня (прыбл. 1051—1054). Ён аставіў па сабе адзін твор, які завецца «Слова (казань
    75
    Іншым частым прыёмам Кірыла было паўтарэньне. У казаньні аб сьлепанароджаным, калі Хрыстос спаткаў чалавека, якога Ён аздаравіў і запытаў яго, ці верыць у Сына Божага, той адказаў:
    « В е р у , Госпадзе, і кланяюся Табе! В е р у ў Цябе, Сыне Божы, і слаўлю Цябе! В е р у, Уладару, і вызнаю Цябе, як Збаўцу Хрыста! В е р у, Міласерны, у Твой прыход на зямлю і Твой узыход на неба з чалавекам! Т ы ё с ь ц ь т о й , аб якім пісалі прарокі, убачыўшы духам Тваё уцелаўленьне! Т ы ёсьць той, якога патрыярхі прадбачылі ў вобразе ягняці, узяўшага на сябе грахі сьвету! Т ы ё с ь ц ь , Госпадзе, т о й самы, аб якім вучылі заканадаўцы: ’Калі прыдзе Мэсыяш, Ён уняважніць Закон і падасьць ласку’...»
    У казаньні на нядзелю Тамаша Кірыл мае надзвычай прыгожае апісаньне веснавога адраджэньня прыроды, як сымбалю аднаўленьня ўсяго стварэньня цераз Хрыстовае зьмёртвыхустаньне:
    «Сяньня вясна красуецца, ажыўляючы зямную прыроду, і бурныя вятры, ціха павяваючы, прыносяць багацьце пладоў, а зямля, кормячы семя, родзіць зялёную траву . . .
    не) аб законе і ласцы». Судзячы па ім, Ілярыён быў адзіным раньнім усходнеславянскім царкоўным пісьменьнікам, які сваімі здольнасьцямі і ведамі мог раўняпца з Кірылам Тураўскім.
    76
    Сяньня нованароджаныя ягняты і цяляты хутка бегаюць і скачуць па пасьцьбішчы і весела вяртаюцца да сваіх матак, а пастухі на жалейках радасна Хрыста славяць ...»
    Вельмі магчыма аднак, што гэты вобраз вясны быў напісана ня столькі ў выніку назіраньня прыроды ў аколіцах Турава, сколькі пад уплывам падобных апісаньняў у творах сьв. Рыгора Наз’янскага (329389).53 Кірыл у пэўнай меры псуе мастацкі эфэкт, даючы вобразу алегарычнае тлумачэньне:
    «Вясна — гэта вера Хрыстова, якая праз хрост родзіць нанова людзкую натуру; бурныя вятры — гэта грэшныя пажаданьні, якія цераз пакуту ператвараюцца ў цноты і прыносяць плады карысныя для душы; зямляж — гэта наша натура, якая, прыняўшы семя слова Божога, . .. родзіць у страху дух збаўленьня...»
    Кірыл быў чалавекам свайго часу і таму, пры ўсіх сваіх здольнасьцях, ня мог пазбыцца заганаў, якія панавалі ў тагачаснай бізантыйскай і усходнеславянскай літаратурах. Адной з такіх заганаў было церазмернае ужываньне алегорыі. Алегорыя, або іншасказаньне, — гэта спроба знайсьці іншы, «глыбейшы», сэнс у штодзенных зьявах. Яна мае
    53 Аб уплыве Рыгора Наз’янскага на Кірыла Тураўскага глядзі: Andre Vaillant, Cyrille de Turov et Gregoire de Nazianze, Revue des Etudes Slaves, Tome 26, Paris 1950, pp. 3450.
    77
    сваё законнае мейсца і зьяўляецца неад’емнай часткай прыповесьці. Церазьмернае аднак яе ўжываньне ўводзіць у твор элемэнт штучнасьці і адарванасьці ад жыцьця. Бізантыйскія царкоўныя пісьменьнікі часу сьв. Кірылы надужывалі алегорыяй. Тое самае рабілі і беларусы і украінцы. Клімэнт Смаляціч у сваім пісьме да сьвятара Тамаша пісаў: «Я хочу ведаць іншасказальна цуды Хрыстовыя, апісаныя ў Евангельлі». Сьвяты Кірыл ня быў выняткам у гэтым, хоць у ягоных творах спатыкаецца меньш штучнасьці і алегорыі, чым у іншых аўтараў.
    Кірыл канчае звычайна свае казаньні кароткай пахвалой Богу і сьвяту. Вось заканчэньне казаньня на нядзелю Тамаша:
    «Таму, браты, верым Хрысту Богу нашаму, укрыжаванаму паклонімся, зь мёртвых устаўшага уславім, явіўшамуся апосталам верым і пяем паказаўшаму рэбры Тамашу, прышоўшага ажывіць нас усхвалім, вызнаем асьвяціўшага нас, узьвялічым падаўшага нам багацьце дабротаў, пазнаем адзінага ад Тройцы Госпада і Бога і Збаўцу нашага Ісуса Хрыста, якому слава з Айцом і Усесьвятым Духам».
    Акрамя сваей кароткасьці, гэтае і іншыя заканчэньні казаньняў сьвятога Кірыла зьвяртаюць на сябе ўвагу адсутнасьцю маральнага павучэньня. У гэтым беларускі Залатавусны розьніўся вельмі ад сьв. Яна Залата
    78
    вуснага (347'—407). Вялікі Архіепіскап Канстантынопальскі быў слаўны з таго, што стараўся заўсёды і ўсюды датарнаваць навуку Хрыстовую да патрэбаў штодзённага жыцьця, асабістага і грамадзкага. Гэта знайшло моцны адбітак у ягоных казаньнях, дзе маральнае павучэньне, пасьля паясьненьня сьвятога Пісьма, было неад’емлемай складовай часткаю. У сьвятога Кірыла нічога падобнага не спатыкаецца. Ён падыходзіць найбліжээй да практьгчнага павучэньня пры канцы свайго казаньня на вербніцу:
    «Дык вось, браты, выпадае нам, як людзям Божым, уславіць Хрыста, які палюбіў нас. Прыдзіце і паклонімся Яму і прыпадзем у думках, як блудніца, цалуючы ягоныя чыстыя ногі; адрачэмся, як яна, ад дрэнных дзеяньняў; выльлем ня ягоную галаву, як міра, нашу веру і любоў; выйдзем, як тады народ, насустрач Яму і зломім, як галіны, наш гнеў. Пасьцелем Яму, як вопратку, нашыя добрыя учынкі; усклікнем Яму ў малітвах бяз злосьці, як малыя дзеці; пойдзем перад Ім, паказваючы міласердзе да бедных ... Падрыхтуем, як ізбу, у пакоры нашыя душы, каб Сын Божы ўвайшоў туды пад відам прычасьця і зрабіў там вячэру з вучнямі сваімі... Умяртвім пажаданьні цялесныя; усклікнем: Асанна у вышніх! Благаславёны Той, хто прышоў на дабравольнае цярпеньне, які Ён зьнішчыў пекла і перамог сьмерць».