• Газеты, часопісы і г.д.
  • Святы Кірыла Тураўскі  Аляксандар Надсан

    Святы Кірыла Тураўскі

    Аляксандар Надсан

    Выдавец: Божым Шляхам
    Памер: 114с.
    Лондан 1968
    20.27 МБ
    79
    Гэтае павучэньне ёсьць аднак збыт агульніковае, каб мець якое практычнае значэньне. Наагул казаньні сьвятога Кірыла робяць уражаньне радасных гімнаў душы, прызвычаенай да сталага разважаньня над тайнамі Божымі, у чэсьць Усявышняга. Безумоўна, характар сьвятаў, для якіх яны былі прызначаныя, надаваўся вельмі добра да такога тыпу казаньняў. Найбольш аднак тут хіба заважыў духовы склад самога аўтара.
    Зрэштаю казаньні сьвятога Кірыла, узятыя ў цэласьці, ня ёсьць пазбаўленыя навучальнага элемэнту. Можна нават сказаць, што мэтаю Кірыла было збудаваць слухачоў, даць і духовую страву. Дзеля гэтага у ўсіх ягоных казаньнях, ня меньш чым у малітвах, ёсьць стала прысутная думка аб Божым міласердзі і аб Ягонай любові да людзей. Гэтае міласердзе праяўляецца асабліва ў дзеле адкупленьня роду людзкога Хрыстом, які «прышоў ня толькі дзеля праведных, але каб узьняць увесь упаўшы праступны сьвет, бо Ён узяў грахі ўсіх і прыгвазьдзіў іх да крыжа». (казаньне на Вялікдзень).
    «Вось мудрасьць Божая і ягоная невымоўная любоў да людзей, — усклікае Кірыл у іншым месцы. — Якая душа ня радуецца аб Ягоным міласердзі, якім Ён нас палюбіў і прыблізіў да сябе, калі мы былі далёка ад Яго» (казаньне на нядзелю сьлепанароджанага).
    80
    Да навучальнага элемэнту трэба таксама аднесьці вобраз Язэпа Арыматэйскага, які, перамагаючы страх перад жыдамі, аддае апошнюю паслугу Хрысту.
    Кірыл разьвівае ў сваіх казаньнях пэўныя багаслоўскія тэмы, сярод якіх параўнаньне і супрацьстаўленьне паміж часамі старога і Новага запаветаў займае віднае месца:
    «... Ідаласлужэньне адышло ўжо і крыжовая тайна перамагла бясоўская насільле, a род людзкі ня толькі збавіўся, але і асьвяціўся вераю Хрыстоваю. Пасьля адмены ахвяры казьлянят і цялячай крыві Стары закон абяднеў; адзін Хрыстос цяпер прынёс сябе за ўсіх Айцу ў ахвяру» (казаньне на нядзелю Тамаша).
    Вось яшчэ прыклад:
    «... Мінуў ужо Стары закон з патрабаваньнем казьліных ахвяраў і запаветамі старцаў, ня могучы аздаравіць людзкіх недамаганьняў; закон Майсея нічога не асягнуў, a толькі аддаў усіх пад грэх. Цяпер сам Тварэц і Заканадаўца прышоў абнавіць стварэньне і збавіць чалавека, як кажа аб Ім прарок: He заступнік і не ангел, але сам Госпад збавіў нас» (казаньне на нядзелю сьлепанароджанага).
    Гэтая самая думка зьяўляецца асноваю параўнаньня купелі у Бэтсаідзе з хростам у казаньні на нядзелю расслабленага:
    81
    «... (У Бэтсаідзе) ангел гасподні, прыйшоўшы, хваляваў ваду і той, хто першы ўвайходзіў у яе пасьля гэтага, рабіўся здаровым. Гэта быў вобраз сьвятога хросту, бо не заўсёды вада гэтая аздараўляла, але тады, калі яе парушаў ангел. Цяпержа у купелі хросту сам уладар ангелаў, Сьвяты Дух, прыходзіць і асьвячае яе, даючы здароўе для душаў і целаў і ачышчэньне грахоў. Калі хто сьляпы розумам, ці кульгае бязверрам, ці засох у роспачы басчынстваў, ці спараліжаваны хвальшывай навукаю — усіх вада хросту аздараўляе. Тая купеля ўсіх прыймала, але толькі аднаго аздараўляла, і то не заўсёды, a адзін раз у год, — а купеля хросту кожны дзень многіх аздараўляе і ажыўляе. Нават калі людзі з усёй зямлі прыдуць да хросту, ласка Божая гэтым не паменьшыцца і ўсе атрымаюць аздараўленьне ад грахоўных немачаў».54
    54 Параўнаньне Бэтсаіды з хростам знайходзіцца ўжо у сьв. Яна Залатавчснага:
    «... Так як тады (г. зн. у Бэтсаідзе) не вада сама лячыла, — бо інакш рабілабы гэта заўсёды, — але моц ангела, таксама і ў нас ня проста вада, але вада пасьля атрыманьня ласкі Сьвятога Духа робіцца здольнай змыць грахі... Тады слабасьць магла перашкодзіць таму, хто шукаў выздараўленьня. Цяпер усе маюць поўную свабоду прыбліжацца, бо не ангел ужо варушыць ваду, але сам Уладар ангелаў усё дзейнічае... Нават каліб увесь сьвет прыйшоў, ласка ня зьменьшыцца, як і ня зьмень
    82
    Такім чынам навучальны элемэнт у казаньнях Кірыла не адсутнічае і ў іх нават адчуваецца жаданьне аўтара задаволіць духовыя патрэбы сваіх слухачоў. Толькі ў выкананьні гэтага жаданьня Кірыл паказаўся ў першую чаргу паэтам ... 55
    шыцца яе моц, але заўсёды астанецца той самай». (гл. Migne, Patrologia Graeca, Vol. 59, p. 203).
    За Янам Залатавусным гэты самы прыклад паўтарыў Тэафілякт Баўгарскі, грэцкі царкоўны пісьменьнік з пачатку 12га стагодзьдзя (гл. Migne, Patrologia Graeca, Vol. 123, pp. 1257—1260).
    Кірыл быў напэўна знаёмы з творамі гэтых пісьменьнікаў.
    55 Галубінскі, які так пахвальна адазваўся аб малітвах Кірыла, вельмі срога асудзіў ягоныя казаньні, бачучы ў іх толькі пустую рыторыку (гл. Голубннскпй, ор. сіт. бб. 797798). Ніхто з іншых вучоных не згадзіўся з ягонымі поглядамі. Цікавая ёсьць думка Сухамлінава, аднаго з першых сур’ёзных дасьледчыкаў творчасьці сьв. Кірыла:
    «Паясьненьні, а таксама і апісаньні, Кірыла Тураўскага вызначаюцца наіўнасьцяй і пэўнай гульнёй вьгабразьні ў адрозьненьне ад бізантыйскіх (твораў), пабудованых паводле схалястычных узораў і нудных у сваей аднастайнасьці. Вывады, робленыя бізантыйцамі ў іхніх рытарычных практыкаваньнях, астаюцца без ніякіх адносінаў ня толькі да жыцьця, але нават да маральнасьці ў самым шырокім значаньні гэтага слова. 3 сучаснага пункту гледжаньня Кірыл Тураўскі можа выдацца дагматыкам у пераважнасьці. Аднак параўнаньне з бізантыйскімі узорамі паказвае, што ён не забыў маральнай мэты і, як ні наіўныя ягоныя параўнаньні, яны ў большай частцы схіляюцца да таго, каб
    83
    У казаньнях сьвятога Кірыла адчуваецца шчасьлівае спалучэньне выдатных пісьменьніцкіх здольнасьцяў з абшырнымі ведамі. Кірыл быў без сумніву адным з найлепшых знаўцаў Сьвятога Пісьма сярод тагачасных усходнеславянскіх царкоўных пісьменьнікаў. Ня горш ён ведаў і грэцкіх айцоў царквы. Часамі нават маецца ўражаньне, што ягоныя казаньні належаць да сьвятаайцоўскай пары — так яны прасякнуты ейным духам — а не да 12га стагодзьдзя. Асабліва вялікі ўплыў на станаўленьне стылю Кірыла мелі творы айцоў «залатой пары» — сьв. Рыгора Наз’янскага, Эпіфана Кіпрскага і ў асаблівасьці Яна Залатавуснага.56 Гэты уплыў быў дадатні і
    даць настаўленьне, а не аб’ясьненьне догматаў». (гл. Сухомлмнов, ор. сіт. б. 292).
    Трэба зазначыць, што існуе некалькі казаньньяў, якія звычайна прыпісваюцца сьв. Кірылу, хоць няма упэўненасьці, што ён быў сапраўды іхнім аўтарам. Сярод іх ёсьць такія, як «казаньне аб царкоўным павучэньні» і «павучэньне аб чытаньні сьвятога пісьма». Калі Кірыл ёсьць сапраўды аўтарам гэтых твораў, дык ён зьяўляецца без сумліву майстрам ня толькі урачыстага, але і павучальнага прапаведаньня.
    56 Уплыў сьв. Яна Залатавуснага на сьв. Кірыла адчуваецца ня столькі ў перайманьні некаторых месцаў, сколькі у ўсіх характары творчасьці гэтага апошняга. Ваян слушна заўважыў, што Кірыл Тураўскі настолькі добра ведаў Яна Залатавуснага, што маецца цэлы час уражаньне, быццам ён пераймае ад яго даслоўна, у тым часе як ён толькі насьледуе ягоную манеру пісаньня. (гл. Vaillant, op. cit., р. 50).
    84
    дзякуючы яму Кірылу удалося пазьбегнуць у вялікай меры той штучнасьці і пышлівасьці, якая панавала ў сучаснай яму царкоўнай літаратуры.
    Як прыклад красамоўнага мастацтва, казаньні Кірыла былі надзвычайным зьявішчам. Багацьце вобразаў і разнастайнасьць стылістычных хвормаў уносілі ў іх жыцьцё і трымалі зацікаўленьне слухачоў у сталым напружаньні. Мова казаньняў надзвычай багатая і адзначаецца трапнасьцю параўнаньняў і прыкладаў. Усюды адчуваюцца, хоць у меншай меры, тыя самыя высокія паэтычныя якасьці, што і ў малітвах. Авеяныя духам шчырай любові Бога, казаньні зусім справядліва здабылі іхняму аўтару славу другога Залатавуснага, «які больш за ўсіх зазьзяў на Русі».
    85
    V
    ДОБРЫ ПАСТЫР
    Амаль усё дарослае жыцьцё сьвятога Кірыла прайшло ў пастырскай дзейнасьці. Пачаў ён яе яшчэ ў манастыры, дзе быў для многіх духоўным настаўнікам. Апека і навучаньне паручаных яму Богам душаў сталіся ягонай галоўнай мэтай, калі ён быў пакліканы на Тураўскі япіскапскі пасад.
    Кірыл меў высокае паняцьце аб япіскапскай годнасьці і зьвязаных з ею абавязках. Яму балела, калі бачыў, што нехта выкарыстоўвае япіскапскае становішча для недастойных мэтаў. Сумным прыкладам гэтага была без сумніву справа япіскапа Тодарца. Паколькі яна гразіла разьбіцьцём царкоўнай еднасьці ў Кіеўскай мітраполіі з вялікай шкодай для душаў, Кірыл ня мог аставацца з боку і маўчаць. 3 другой стараны ўсякая палеміка была для яго няпрыемнай. Разьвязка, якую ён знайшоў, гаворыць шмат аб ім, як чалавеку. Замест паніжацца да сваркі, Кірыл выкарыстаў справу Тодарца, каб напісаць твор, у якім ён могбы выясьніць свае погляды на Царкву і царкоўную ерархію. Такім творам была ягоная «Прыповесьць аб кульгавым і
    86
    сьляпым». Кірыл выбраў тут алегарычны спосаб пісаньня, узяўшы за аснову ведамую ў усходняславянскай царкоўнай пісьменнасьці прыповесьць, занесеную туды з усходніх, праўдападобна жыдоўскіх, крыніцаў. Пачынаецца яна тым, што «нейкі гаспадар пасадзіў вінаград, агарадзіў яго плотам, выкапаў студню зрабіў вароты, але не зачыніў іх. Адыходзячы ён разважаў так: ,Каго я пастаўлю сьцерагчы мой вінаграднік? Калі пастаўлю аднаго з маіх слугаў, дык той, ведаючы маю дабрату, абкрадзе маю маемасьць. Вось што зраблю: пастаўлю пры варотах кульгавага, а разам з ім сьляпога. Каліб які вораг захацеў увайсьці і абакрасьці вінаграднік, дык кульгавы яго ўбачыць, а сьляпы пачуе. Каліж нехта з іх саміх захоча ўвайсьці ў вінаграднік, дык кульгавы ня зможа гэтага зрабіць дзеля сваіх хворых ногаў, а сьляпы, нават калі і ўвойдзе, то заблудзіць і згіне». Аднак сторажы аказаліся хітрэйшымі, чым гаспадар думаў. Як толькі той адыйшоў, кульгавы сеў на сьляпога і пачаў паказваць яму дарогу. Такім чынам яны ўвайшлі ў вінаграднік і абакралі яго. Калі гаспадар даведаўся, аб тым, што сталася, ён паклікаў найперш сьляпога. Той яму адказаў: «Гаспадар, ты ведаеш, што я сьляпы і без правадніка ня ведаю куды ісьці і не магу сам трапіць у ніводнае месца, нават каліб і хацеў. Я ня чуў нікога, хтоб прайходзіў міма мяне цераз Ba
    87
    роты, бо інакш пачаўбы крычаць за ім. Думаю, гаспадар, піто гэта кульгавы абакраў цябе». Тады гаспадар прыказаў пільнаваць сьляпога, аж пакуль ён не пакліча кульгавага. Каліж гэтых двух спаткаліся, яны пачалі абвінавачаць адзін другога: «Кульгавы сказаў: Каліб ты мяне не насіў, я сам ня могбы зайсьці, будучы кульгавым’. Сьляпыж адказаў: ,Каліб ты мне не паказваў дарогі, яб туды сам зайсьці ня мог’». Наканец гаспадар, выслухаўшы іх, прыказаў завесьці абодвух у вязьніцу на пакараньне.57