• Газеты, часопісы і г.д.
  • Святы Кірыла Тураўскі  Аляксандар Надсан

    Святы Кірыла Тураўскі

    Аляксандар Надсан

    Выдавец: Божым Шляхам
    Памер: 114с.
    Лондан 1968
    20.27 МБ
    Усьведаміўшы сабе такім чынам Божую дабрату, перад вачыма грэшніка з тым большай сілай паўстае веліч ягоных праступкаў і няўдзячнасьці:
    «Яж, няшчасны, усімі маімі помысламі гнаўся за цялеснымі прыемнасьцямі і, уваліўшыся ў гной грахоў, зрабіў сябе чужым для Тваей ласкі. Будучы Тваім сынам цераз нараджэньне ў духоўнай купелі, я стаўся нявольнікам граху. Дзеля гэтага я ўздыхаю ад глыбіні сэрца і, хворы душою, увесь занемагаю, размышляючы аб судной часіне. Як я там буду захоўвацца, што скажу аб маіх грахах і які адказ мне будзе ад Судзьдзі? Дзе я скрыю безьліч маіх праступстваў? Я ня маю нікога, хтоб дапамог і выбавіў мяне. Што мне рабіць, Госпадзе мой, Госпадзе! Ня ведаю, да каго зьвярнуцца, просячы аб збаўленьні маей душы». (Нядзеля раніцай).
    Бязьмерны сум адчуваецца ў наступным прачулым лірычным апісаньні стану грэшніка:
    «Я зышоў з праўдзівага шляху, які вядзе ў жыцьцё, і ўхіліўся ў пустыню асалодаў. Я ўграз у балоце маіх дрэнных учынкаў і стаўся ўвесь паранены цернямі беззаконьня. Bopar, бачачы мяне ў такім годным жалю стане,
    45
    у яшчэ горшых брыдотах хоча ўтапіць маю няшчасную душу». (Серада вечарам).
    Аднак няма прычыны для роспачы: Бог ёсьць літасьцівы і ня хоча сьмерці грэшніка. Ён ніколі не адкідае таго, хто прыходзіць да Яго з пакорным сэрцам. Дзеля гэтага грэшнік шукае прытулку ў Бога. Ён нават сьцьвярджае з пэўнай доляй справядлівай гордасьці, што хоць ён і саграшыў бяз ліку, аднак ніколі ня ўзьняў рук да чужога бога і ня страціў надзеі ў Божае міласэрдзе:
    «Ня дай мне згінуць да канца, Ісусе — салодкае імя, — Ты, які стварыў мяне з зямлі і даў мне жыцьцё! Глянь на маю пакору: хоць я і саграшыў бяз ліку, але ніколі ня ўзьняў рук маіх да чужога бога і ня ўсумніўся, ведаючы Тваю любоў да грэіпнікаў. Я размышляю аб Давідзе: ён, будучы царом, упаў у прорву грэшных пажаданьняў і зрабіў забойства, але, пакаяўшыся перад Табою — Богам і Тварцом, — ён аказаўся дастойным Твайго міласэрдзя». (Нядзеля раніцай).
    Такім чынам прыклад Давіда і іншых старазапаветных сьвятых, якія цераз пакуту атрымалі адпушчэньне грахоў, дадае надзеі грэшніку. Часамі ў Кірыла вырываецца гарачы гімн у чэсьць пакуты, якая адчыняе дзьверы Божага міласэрдзя:
    «Да каго я прыбегну, просячы збаўленьня, як не да Цябе, мой Стварыцелю? Я ведаю Тваё доўгацярпеньне і Тваю сапраўдную лю
    46
    боў да людзей. Хто можа высказаць усе цуды зробленыя Табою адвеку і дастойна усхваліць Тваё міласэрдзе? Ты ня радуешся з сьмерці грэшніка, але цешышся з ягонага навароту да жыцьця. Дзеля гэтага ад пачатку Ты нам паказаў вобразы пакаяньня: Ты зьлітаваўся над Ізраілем, які пакаяўся, прагневаўшы Цябе ў пустыні; Ты збавіў Ніневіцянаў, асвабадзіў ад путаў Манасію, і Езакію вярнуў ад сьмерці да жыцьця. Штож ёсьць большым ад пакуты, так прыемнай Твайму Духу? Ўся праўда людзкая ёсьць як павуціньне, што лёгка разьдзіраецца. Хто можа пахваліцца перад Табою, што ён мае праведнае сэрца, або што ён чысты ад граху? Фарысэй праведны, пахваліўшыся, быў асуджаны. Яж няшчасны, абняты безьлікам злых грахоў, што зраблю? У якую бездань укіну сябе? О сіла сьлёзаў, о салодкая пакута, дзеля якой Ты асьвяціў Давіда і зрабіў яго прарокам, апраўдаў мытара, грэшніцу ачысьціў і блуднага сына, з радасьцю спаткаўшы, зрабіў удзельнікам Твайго Боскаіа банкету». (Пятніца раніцай).
    Вялікай пацехай для грэшніка ёсьць тое, што ён не адзін, але мае шмат магутных прыяцеляў і апякуноў: ангелаў, сьвятых, апосталаў і, передусім, Найсьвяцейшую Багародзіцу. Сьвяты Кірыл асабліва ўсхваляе Яе, «у чыёй моцы ёсьць усё збаўленьне»:
    47
    «Надзея ўсіх канцоў зямлі, Найсьвяцейшая Багародзіца, ангелаў вялікае ўзьдзіўленьне, гграрокаў ўзвышанае прапаведаньне, апосталаў хвала, мучанікаў цьвёрдае ўмацаваньне, сьвяціцеляў выдатнае ўпрыгожаньне, князёў непераможная дзяржава, цэркваў чэсная краса, манахаў сьвятая надзея, постнікаў непарушная моц, верных цьвёрдая абарона, лёгкае выздараўленьне хворых, добрая настаўніца для заблудзіўшых, хуткая заступніца ў бядзе, для ненавідзімых поўная любові пацеха, карміцелька сіротаў, ціхая радасьць матак, павучэньне ў мудрасьці для маленькіх, спакойная прыстань для тых, што плаваюць, лёгкі праход для падарожных, для спрацаваных добры супакой, невычэрпнае багацьце бедных, пакроў і уцечка для пакрыўджаных, пацяшэньне сумных, прымірэньне з Богам для грэшнікаў, надзейная абарона ўсіх хрысьціянаў і ведамае збаўленьне для ўсяго сьвету ... Усхваляю Цябе ангельскім прывітаньнем: радуйся, поўная ласкі Дзева, Маці Багародзіца, зямное неба, адухаўлёная царква, прасторны харом, селінгча Бога неўмясьцімага, сьветлы ліхтар, хутчэйшая за маланку памочніца, зорка незаходная, чаша, што мае ў сабе віно збаўленьня; купеля, што абмывае грахі; узвышэньне роду людзкога, трон хлеба жыцьця, Маці Хрыста Бога нашага! Малі Яго, каб Тваім заступніцтвам, выба
    48
    віў мяне ад вечнае мукі цяпер і заўсёды і на векі вечныя. Амінь». |(Серада раніцай).
    А вось як Кірыл зьвяртаецца да сьвятога Апостала Пятра:
    «Сьвяты Пятро — першапрастольны, цьвёрды камень веры, непарушная аснова царквы, пастыр разумнага стада Хрыстовага, ключар каралеўства нябеснага, лоўца ў глыбіні, якая пераходзіць ўсякае ўяўленьне! Малю цябе, уседастойны: зрабі ,каб абняла мяне Боская сетка, і выцягні мяне з згубнай глыбіні. Я ведаю цябе, што ты атрымаў ад Бога ўладу зьвязваць і разьвязваць: разьвяжы, прашу, мяне зьвязанага грэшнымі путамі і пакажы міласэрдзе тваё на мне, убогім тваім слузе. Ажыві маю пакорную душу, як некалі ты падняў з мёртвых Тавіту; пастаў мяне на добры шлях, як некалі ты паставіў з пасьцелі кульгавага у Красных Варотах. Ты ценям сваім праганяў немачы і хваробы: хай падзе на мяне цень тваей дабраты, што праганяе духовыя хваробы і цялесныя слабасьці. Ты ўсё можаш, сьвяты, сілаю Хрыста, дзеля Якога ты пакінуў усё і, палюбіўшы Яго, пайшоў усьлед за ягонымі стапамі, і за Ягонае сьвятое Імя насіў путы. Памаліся да Яго за мяне няшчаснага, каб я мог выбавіцца тваімі малітвамі ад усякага зла». (Чацьвер раніцай).
    Такім чынам, ня гледзячы на пакутны характар малітваў сьвятога Кірыла, у іх адсут
    49
    нічае дух безнадзейнасьці і роспачы. Наадварот, яны поўныя хрысьціянскага аптымізму, які мае сваю аснову ў цьвёрдай веры ў бесканечнае Божае міласердзе. Дзеля гэтага глыбокі і шчыры жаль за грахі ёсьць злагоджаны ціхай духовай радасьцю. Гэтая радасьць выліваецца часамі ў натхнёную пееьню хвалы Богу, як у гэтай кароткай малітве:
    «Зрабі мяне дастойным, Госпадзе, убачыць ранішнюю зару і сонца і, пры Тваей дапамозе, захавацца ад грэху; і дай, каб я мог славіць, Уладару, Тваю Дабрату. Ты стварыў увесь гэты прыгожы сьвет на службу для нас грэшнікаў: зрабі і мяне дастойным гэтых Тваіх дараў. Малюся Табе, літасьцівы Госпадзе, дай, каб адзін дзень я мог аглядаць вечны, безканечны і нязьнішчальны сьвет Твайго Вобліку. Цяпержа, падбадзёраны ласкаю Тваею і ўзрадаваны Тваім міласердзем, усклікаю: слава Табе, сьвятая, адзінасутная, неразьдзельная і жыватворчая Тройца, Ойча, Сыне і Сьвяты Душа, цяпер і заўсёды і на векі вякоў. Амінь». (Субота вечарам).37
    37 Акрамя штодзённых малітваў, Кірылу прыпісваецца таксама некалькі «штодзённых вызнаньняў грахоў і памінаньняў» і «малітва на ісход душы». Некаторыя дасьледчыкі аднак сумняюцца ў аўтэнтычнасьці гэтых твораў. Вось для прыкладу вынятак з аднаго такога «вызнаньня і памінаньня»: «Спасі, Госпадзе, і зьлітуйся над тымі, што ненавідзяць і крыўдзяць мяне, чуюць да мяне варожасьць
    50
    *
    Каноны сьвятсга Кірыла складаюць асобную групу ягонай гімнаграфічнай творчасьці. У адрозьненьне ад малітваў, яны зьяўляюцца творамі літургічнымі, прызначанымі для агульнацаркоўных службаў Божых.
    Канон — гэта даволі складаны рэлігійны паэтычны твор, які паявіўся ў бізантыйскім абрадзе ў пачатку 8га стаг. Першым тварцом канонаў лічыцца сьв. Андрэй Крыцкі (660— 740). Ягоны «Вялікі Канон», які вызначаецца сваім выбітна пакутным характарам і церазмернай даўжынёй, да гэтага часу сьпяваецца на раніпіняй службе (утрані) ў пяты чацьвер Вялікага Посту.
    Поўны канон складаецца з дзевяці песьняў, кожная з якіх мае чатыры, пяць або больш зваротак (трапароў). Спачатку каноны сьпяваліся толькі ў часе ранішняй службы (утрані) і песьні канону чаргаваліся з песьнямі з Сьвятога Пісьма, якія былі складовымі часткамі гэтай службы. Першая зваротка
    і робяць мне ўсякія прыкрасьці, а таксама тых, якія зьнеслаўляюць і абмаўляюць мяне. Няхай ніхто з іх не пацерпіць дзеля мяне недастойнага ніякім чынам ні ў цяперашнім веку, ні ў будучым, але Ты, Усядобры, ачысьці іх Тваім міласердзем і пакрый Тваею ласкаю». Каліб гэтая кароценькая малітва сталася штодзённаю малітваю ўсіх хрысьціянаў, дык напэўна сьвет быўбы лепшым месцам для жыцьця, чым ён ёсьць цяпер.
    51
    кожнай песьні канону — гэтак званы ірмас — павінна была служыць пераходам ад тэмы адпаведнай песьні з сьв. Пісьма да тэмы канону. Паколькі гэтыя дзьве тэмы звычайна ня былі зьвязаныя з сабою, дык зрабіць такі пераход ня было лёгкай справаю. Толькі вялікія мастакі слова маглі разьвязаць гэтае пытаньне шчасьліва і ўнікнуць штучнасьці.
    3 двух канонаў сьв. Кірыла, якія захаваліся; да сяньняшняга дня, найбольш цікавым зьяўляецца ягоны «Канон Малебны». Пакутны дух гэтага твору робіць яго асабліва прыдатным да Вялікапостных службаў. Вось першая песьня канону ў цэласьці:
    «Ірмас.38 Успамінаючы правіцу Майсея, уцякай, душа, з грэшнага Ягіпту, адкінуўшы няволю духовага Фараона, і, зрабіўшы крыж тваей падпорай, перайдзі пакорна мора пажаданьняў, усклікаючы: пяем песьню Госпаду, бо ён слаўны назьдзіў.
    Я сам віню сябе ў злых маіх учынках, якімі я ўгнявіў Хрыста, пераступіўшы ягоныя прыказаньні. Сяньняж перадаю на пісьме ўсе мае думкі, словы і бясчынствы, усе маў агідныя бяспраўствы, каб сьвет пачуў аб іх.
    38 Каноны звычайна сьпаваюцца на адзін з васьмі літурлічных тонаў ведамых у бізантыйскай царкоўнай музыцы. Канон Малебны сьв. Кірыла сьпяваецца на тон пяты.
    52
    «Штодённыя Малітвы» выданыя % Вільні ў 1601 годзе ў друкарні братоў Мамонічаў. У кнізе памешчаны малітвы сьв. Кірыла Тураўскага.
    Як доўга, бедная мая душа, ты будзеш спутана цялеснымі асалодамі, крыўдамі, бязьлітасьцю, гордасьцю і п’янствам. Гэта ўсё варожыя пасткі, якія зьвядуць цябе жывую ў пекла. Лепш, пакаяўшыся, усклікні: О Хрысьце мой! Разарві мае грэшныя путы і збаў мяне!