• Газеты, часопісы і г.д.
  • Святы Кірыла Тураўскі  Аляксандар Надсан

    Святы Кірыла Тураўскі

    Аляксандар Надсан

    Выдавец: Божым Шляхам
    Памер: 114с.
    Лондан 1968
    20.27 МБ
    19 На загад Мітрапаліта Кастуся, яго завезьлі на «Песі востраў» на Дняпры, адрэзалі правую руку і кзык і выкалалі вочы (ПСРЛ., т. I, ст. 356; т. II, ст. 5523). Праўда, летапісец кажа, што раней Тодарац абыходзіўся ня менш налюдзка з сваімі праціўнікамі (гл. ПСРЛ, т. I, ст. 356). Усё гэтае здарэньне зьяўляецца сумным дакумэнтам абычаяў таго часу.
    20
    кіх пісаньняў і пракляў яго». Да нас дайшоў адзін твор сьвятога Кірыла супраць Тодарца. Ён назьваецца «Прыповесьць аб кульгавым і аб сьляпым». Кірыл бароніць у ім годнасьць япіскапскага стану супроць тых, якія недастойна яго жадаюць. Акрамя гэтага ў Пралёгу ўспамінаецца, што Кірыл напісаў шмат лістоу да Андрэя Багалюбскага. Гэтыя лісты да гэтага часу ня знойдзеныя. Вельмі магчыма, што ў іх сьвяты дакарае князя за ягоныя недастойныя паступкі ў справе Тодарца і за разьбіваньне царкоўнай еднасьці.20
    Справа Тодарца пазваляе нам між іншым устанавіць прыблізны час, калі Кірыл стаў яшскапам. 3 аўтарытэтнага тону «прыповесьці аб кульгавым і сьляпым» і з вышэй прыведзенай зацемкі з Пралёгу (Кірыл пракляў Тодарца), выглядае што ў часе сваіх выступленьняў супроць Тодарца ён быў ужо япіскапам. Гэтыя выступленьні былі перад арыштам гэтага апошняга, які меў месца 8га траўня 1169 г.21 Такім' чынам сьвяты Кірыл быў ужо япіскапам не пазьней, чым у пачатку 1169 г.
    20 Факт перапіскі скромнага тураўскага япіскапа з гордым князем не павінен нас дзівіць. У сваей моладасьці Андрэй бываў у Тураве, калі ён атрымаў гэты горад разам з Пінскам, Дарагабужам і Перасопніцай ад свайго бацькі Юрыя Даўгарукага ў 1151 г. Магчыма ён і сьв. Кірыл ведалі адзін другога з таго часу.
    21 Летапіс падаюць розныя даты арышту Тодарца. Паводле Лаўрэнцеўскага Летапісу гэта зда
    21
    Час япіскапства Кірыла быў часам ажыўленай пісьменьніцкай дзейнасьці, якая напэўна была цесна зьвязаная з ягонымі пастырскімі абавязкамі. Жыцьцяпісец успамінае, што ён напісаў «павучэньні на тэмы Евангельля і прарокаў, казаньні на Гасподнія сьвяты і шмат іншых твораў карысных для душы, а таксама малітвы і пахвалы шматлікім сьвятым». Маючы на ўвеце дабро іншых, Кірыл «напісаўшы ўсе гэтыя творы, перадаў іх Царкве, якая захавала іх да сяньняшняга дня дзеля пацяшэньня і павучэньня верных усяе Русі».
    Нажаль з усіх вышэй успомненых твораў, якія Кірыл напісаў будучы ўжо япіскапам (павучэньні, казаньні, пахвалы сьвятым), да нас дайшло толькі восем казаньняў на нядзелі і сьвяты Вялікоднага пэрыяду. Магчыма далейшыя пошукі адкрыюць іншыя загубленыя скарбы духовай і літаратурнай спадчыны нашага сьвятога.
    Пралёг не дае нам больш' ніякіх вестак з япіскапскай дзейнасьці Кірыла. Канчаецца ён коратка, не забыўшыся аднак успомніць у пару словах, што Кірыл аставіў пасьля сябе памяць' добрага і дбайлівага пастыра: «Такім чынам, пажыўшы чэсна і пабожна, і дбай
    рылася 8га траўня 1169 г. (ПСРЛ, т. I, ст. 355), а паводле Іпаціеўскага — 8га траўня 1172 г. (ПСРЛ, т. II, ст. 552). Звычайна прыймаецца першая дата.
    22
    ліва пасучы даручанае яму стада, ён перайшоў да жыцьця вечнага і безканечнага».
    У жыцьці Кірыла няма нічога аб даце сьмерці. 3 летапісу аднак ведама, што на пастрыжэньні ў манахі новага ігумена КіеваПячэрскай Лаўры Васіля ў 1182 г. быў прысутны ,сярод іншых царкоўных дастойнікаў, Тураўскі япіскап Лаўрын.22 Такім чынам трэба прыпушчаць, што ў гэтым годзе Кірыла ня было ўжо ў жывых. Думка некоторых вучоных, быццам Кірыл адрокся Тураўскага пасаду і пайшоў зноў у манастыр, ня мае дастатковых даных.
    Найстарэйшы ведамы сьпісак жыцьця сьв. Кірыла паходзіць з канца 14га або з пачатку 15га стаг. Такім чынам ягонае напісаньне трэба аднесьці да 14га або нават, паводле думкі некаторых гісторыкаў, да канца 13га стагодзьдзя.23 У тым часе культ сьвятога Кірыла быў распаўсюджаным сярод усіх усходніх славянаў. Бязумоўна ў самым Тураве яго лічылі сьвятым далёка раней, магчыма адразу пасьля ягонай сьмерці. Вось прыгожая малітва, якою канчаецца жыцьцё нашага сьвятога ў Пралёгу:
    22 ПСРЛ, т. II, стоўп 627.
    23 Гл. Е. Е. Голубйнскйй, Лсторня каноннзацмм святых Русской Церквм. (Чтення в Обіцестве мсторнн м Древностей Росснйскмх, Москва 1903, кн. I, б. 140).
    23
    «Радуйся, слаўны сьвяціцелю, настаўнік, другі Залатавусны, які зазьзяў больш за ўсіх на Русі. Радуйся ты, што сваім сьветлым вучэньнем усе куткі Русі прасьвяціў. Радуйся ты, што, як сонца, прынёс сьвятло Боскай навукі для тых, што сядзелі ў цемры. Мы ўзносім да цябе ў малітве гэтую пакорную просьбу: маліся за нас Усявышняму, у чыёй прысутнасьці ты асьмельваешся знайходзіцца, каб Ён выбавіў нас ад цяперашніх напасьцяў і вызваліў ад бязбожных агаранаў,24 якія мучаць нас бязустанку. Зрабі таксама, каб мы тваімі малітвамі маглі атрымаць міласьць і адпушчэньне грахоў і насьледзтва вечных добраў у будучым жыцьці ў Хрысьце Ісусе Госпадзе Нашым».
    Памяць сьвятога Кірыла сьвяткуецца 28га красавіка.
    24 Г. зн. татараў.
    24
    II
    ДУХОЎНЫ НАСТАЎНІК
    У жыцьці сьвятога Кірыла гаворыцца, што будучы яшчэ ў манастыры, ён быў карысным для многіх сваімі павучэньнямі. Аб характары гэтых павучэньняў даюць добрае паняцьце ягоныя асцэтычныя творы. Сяньня ведамыя два такія творы, абодва аб законным жыцьці.25 Першы з іх называецца «Прыповесьць аб бесклапотным цару».26 3 зьместу відаць, што гэта быў адзін з раньніх твораў Кірыла. У ім адчуваецца пэвен «юнацкі» энтузіязм і таксама аднастароннасьць, не зраўнаважаная яшчэ доўгагадовым дасьведчаньнем.
    25 Тут разглядаюцца толькі творы, якія без сумніву належаць сьв. Кірылу. Адносна аўтэнтычнасьці ягоных асцэтычных твораў глядзі: L. Goetz, Die Echt
    heit der Monchreden des Kirill von Turov, Archiv fiir Sla
    vische Philologie, Band 27, Berlin 1905, bb. 181—198; такасама Ереммн op. cit., 66. 344—349.
    28 Гэты твор называецца таксама «Пісьмо шматгрэшнага мніха Кірыла да Васіля ігумена Пячэрскага аб сьвецкім чалавеку і аб манашастве і аб душы і аб пакаяныні». Імя ігумена Васіля было аднак пэўна устаноўленае пазьнейшымі перапісчыкамі. Гл. Goetz op. cit., бб. 190—191; таксама Еремнн op. cit., бб. 344—345.
    25
    Чытаючы «Прыповесьць», часам маецца ўражаньне, што для аўтара манастырскае жыцьцё было адзіным хрысьціянскім. Кірыл нават ужывае да манахаў словы Хрыста: «Ойча сьвяты ... не за ўвесь сьвет малю, але за тых, якіх Тьі мне даў» (гл. Ян 17, 9). Вось пачатак «Прыповесьці»:
    «У адным горадзе быў вельмі ласкавы цар, добры і літасьцівы, які дбайліва клапаціўся аб сваіх людзях. У адным ён толькі паступаў неразумна: не баючыся ніякіх закалотаў, ён ня меў падрыхтаванай збройнай сілы. Ён ня думаў, каб хтонебудь захацеў паўстаць супраць яго. Меў гэты цар шмат прыяцеляў і радных і дачку на выданьні. Сярод гэтых радных быў адзін мудры і чэсны, які вельмі сумаваў з ггрычыны бесклапотнасьці цара і шукаў добрай нагоды, каб пагутарыць з ім аб патрэбе быць падрыхтаваным да вайны. Адзін раз раптам паўстаў сярод ночы вялікі закалот у горадзе. Цар сказаў сваім радным: хадзем, паходзім па горадзе і магчыма знойдзем таго, хто ўзьняў бунт, бо я цяпер у вялікім страху. Яны вышлі і абыйшлі кругом, але нічога не знайшлі акрамя вялікага забурэньня ў цэлым горадзе. Калі ўсе радныя стаялі прыгнобленыя і бездапаможныя, той добры радны ўзяў цара і ягоную дачку і прывёў іх да вялікай гары, дзе было шмат рознай зброі. Яны заўважылі там сьвятло, якое зьзяла цераз маленьке акенца з пячоры. Пры
    26
    паўшы да гэтага акенца, яны ўбачылі ўнутры жыльлё, а ў ім мужчыну, які жыў у апошняй беднасьці і быў апрануты ў грубое рызьзё. Пры ім сядзела ягоная жонка і сьпявала яму салодкую песьню. Перад ім стаяў на цьвёрдым камяні нехта высокі і прыгожы і даваў яму есьці і чэрпаў віно. Каліж той мужчына прыймаў чашу, дык яго каранавалі пахваламі з вялікай радасьцю. Убачыўшы ўсё гэта, цар прызваў сваіх прыяцеляў і сказаў: «Гляньце, сябры, на цуд, як гэтае беднае і скрытае жыцьцё мае ў сабе больш радасьці, чым наш магутны стан, а нутраныя (цноты) ярчэй за вонкавыя зьзяюць».
    Наступна ідзе паясьненьне прыповесьці: «Горад ... гэта людзкое цела ... Цар ёсьць розум, які кіруе целам ... Вялікі ў горадзе закалот азначае нечаканае няшчасьце: хваообу, ці патоп, ці калецтва, ці якую крыўду ад сьвецкіх уладаў .. . Гара ёсьць манастыр, а ў ім — духовая зброя: пост, малітва, сьлёзы (жалю за грахі), устрымлівасьць, чысьціня, любоў, пакора, працавітасьць, цярплівасьць... Мужчына, які жыве ў апопіняй беднасьці — гэта ўвесь манашскі стан. . . Жонка, што сядзіць пры ім і сьпявае салодкую песьню, ёсьць неадлучная памяць сьмерці... А прыгожы мужчына, што стаіць перад ім, ёсьць сам Хрыстос ... Ён корміць і чэрпае віно, гэта значыць дае ўсім верным Сваё Чыстае Це
    27
    ла дзеля астаўленьня грахоў і Сьвятую Кроў дзеля жыцьця вечнага».
    Твор канчаецца пахвалаю законнага жыцьця.
    «Прыповесьць аб бесклапотным цару» ёсьць добрым прыкладам алегарычнага мэтаду, ужыванага вельмі часта сьв. Кірылам. Узорам самой прыповесьці напэўна паслужыла падобная прыповесьць аб цару і добрым радным у ведамай гісторыі аб Барлааме і Ёасафе. Гэтая гісторыя, аўтарам якой лічыцца сьв. Ян Дамаскін, цешылася ў сваім часе вялікай папулярнасьцю як на ўсходзе так і на захадзе і была ведамай сярод усходніх славянаў ужо ў канцы 11га або найпазьней у пачатку 12га стагодзьдзя.27
    27 Вось для параўнаньня скарочаны зьмест прыповесьці з гісторыі аб Барлааме і Ёасафе: «Быў цар, які разумна правіў сваей дзяржавай і ласкава абыходзіўся з людзмі. Дрэнна толькі было, што ён, ня ведаючы Бога, пакланяўся ідалам. Меў цар аднаго раднага, які быў добрым чалавекам, адароным праўдзіваю вераю ў Бога... Гэты радны шукаў нагоды, каб зьвярнуць увагу свайго ўладара на тое, што ёсьць добрым. Адзін раз уночы цар сказаў яму: Хадзем, пахэдзім па торадзе, магчыма ўбачым нешта павучальнага. Ходзячы так, яны заўважылі прамень сьвятла, які выходзіў праз шчыліну. Прьшаўшы да шчыліны, яны ўбачылі пячору, а ў ей мужчыну, які жнў у беднасьці, апрануты ў рызьзё ... Пры ім стаяла ягоная жонка і чэрпала віно. Каліж мужчына прымаў чашу ў свае рукі, яна сьпявала яму салодкую песьню і цешыла яго танцамі і пахваламі... Цар
    28
    Другі твор сьв. Кірыла аб законным' жыцьці завецца «Сказ аб манашаскім стане ад Старога і Новага Запаветаў, паколькі манах носіць у сабе вобраз першага і робіць учынкі другога». Хоць некаторыя алегарычныя (іншасказальныя) вобразы ў «Сказе ёсьць досыць цяжкімі для зразуменьня, аднак увесь твор мае ў сабе адзнакі сьпелай і зраўнаважанай думкі. Дзеля гэтага ад яго трэба пачынаць разгляд асцэтьгчнай навукі сьв. Кірыла.