• Газеты, часопісы і г.д.
  • Святы Кірыла Тураўскі  Аляксандар Надсан

    Святы Кірыла Тураўскі

    Аляксандар Надсан

    Выдавец: Божым Шляхам
    Памер: 114с.
    Лондан 1968
    20.27 МБ
    Найстарэйшымі сьвятынямі былі напэўна цэрквы сьвятога Спаса і Багародзіцы, аб якіх успамінаецца ў «Запавеце благаславёнага Ўладзіміра». Акрамя гэтага ёсьць ведамымі царква і манастыр сьв. Зьмітра, царква сьв. Пятра (збудованая Яраполкам) і царква Архістраціга Міхала (збудаваная Сьвятаполкам II). У ХІІтым стаг. існаваў у Тураве япіскапскі манастыр сьв. Барыса і Глеба і манастыр сьв. Міколы. У гэтым апошнім быў манахам наш сьв. Кірыл. Да гэтай лісты трэба яшчэ дадаць жаночы манастыр сьв. Барбары (гл. вышэй).
    12
    Дзейнасьць сьвятога Кірыла прыпадае якраз на гэты першы пярыяд незалежнасьці ягонага роднага гораду.
    У Пралёгу не гаворыцца, калі нарадзіўся Кірыл. Паколькі аднак, як будзе відаць ніжэй, ён быў япіскапам ужо ў 1169 г. і павінен быў тады мець каля 40 гадоў (бо малодшых звычайна не пастаўлялі у япіскапы), дык выглядае, што ён нарадзіўся не пазьней, чым у 1130 г., а магчыма раней.
    Кірыл быў чалавекам вялікай асьветы. Ягонае веданьне Сьвятога Пісьма было настолькі выдатным, што некаторыя аўтары не вагаюцца лічыць яго найлепшым біблістам сярод усіх раньніх усходняславянскіх пісьменьнікаў.14 Ягоныя творы ёсьць ня толькі перасыпаныя выняткамі з сьв. Пісьма, але часам цэлыя сказы зьяўляюцца ня чым іншым, як выражэньнямі ўзятымі з розных частак Бібліі і памастацку зьвязанымі ў адно цэлае, каб выразіць думку аўтара. Ня менш добра Кірыл быў знаёмы з творамі ўсходніх айцоў Царквы. Хоць ён ніколі не ўспамінае прозьвішчаў, аднак у ягоны творах ёсьць відавочны ўплыў такіх вялікіх царкоўных пісьменьнікаў, як сьв. Ян Залатавусны, Рыгор Багаслоў, Кірыл Александрыйскі, Эпіфані Кіпрскі, Прокл Александрыйскі і інш. Безумоўна,
    14 G. Р. Fedotov, The Russian Religious Mind, New York 1960, b. 71.
    13
    усю гэтую веду Кірыл мог здабыць, будучы ўжо ў манастыры. Яму нават ня трэба было ведаць грэцкай мовы, бо ў тым часе вялікая колькасьць твораў вышэй упомненых айцоў існавала ўжо ў славянскім перакладзе, прыйшоўшы да нас з Баўгарыі. 3 другой стараны знаёмства Кірыла з такімі пазьнейшымі бізантыйскімі царкоўнымі пісьменьнікамі, як Тэафіклякт Баўгарскі і Мэтафраст, творы якіх былі даступныя толькі ў грэцкім арыгінале, сьведчыць аб тым, што наш сьвяты ведаў добра грэцкаю мову. Акрамя грэцкай мовы, Кірыл ведаў рыторыку і ў дасканаласьці вывучыў і апанаваў мастацкія прыёмы бізантыйскіх пісьменьнікаў таго часу. Усё гэта прымушае думаць, што будучы яшчэ юнаком, ён атрымаў добрую асьвету пад кіраўніцтвам дасьведчанага настаўніка, праўдападобна грэка. Магчыма на раньні пачатак навукі хацеў паказаць аўтар Пралёгу, гаворачы, што яшчэ да паступленьня ў манастыр Кірыл «ня ўзлюбіў багацьця і пераходнай славы гэтага сьвету, але больш за ўсё ён прылажыўся да вывучэньня Боскіх кнігаў і добра пазнаў Боскія пісаньні».
    Дванаццатае стагодзьдзе было векам культурнага росквіту нашай краіны і Кірыл ня быў адзінай адукаванай асобай на Беларусі, хоць ён і перавышаў сваіх сучасьнікаў ведаді і здольнасьцямі. Хопіць успомніць, што су
    14
    часьнікамі Кірыла былі сьв. Еўфрасіньня Полацкая і Клімэнт Смаляціч, а сьв. Аўрам Смаленскі жыў толькі крыху пазьней. Ёсьць таксама весткі, што ў другой палове 12га стаг. ў Смаленску існавалі школы, заложаныя князем Раманам Расьціслававічам.15 Падобныя школы напэўна існавалі і ў іншых мясцовасьцях, асабліва пры манастырах і япіскапскіх пасадах, хоць вестак аб іх не захавалася. Акрамя школаў, ведамыя ёсьць таксама прыклады і прыватнай асьветы.16
    Беларусь у 11тым і 12тым стаг. была цесна зьвязаная з Бізанцыяй, бо увайходзіла ў склад Кіеўскай Мітраполіі, якая залежала ад Канстантынопальекага Патрыярха. Амаль усе мітрапаліты і большасьць япіскапаў былі грэкамі. Бізанцыя ў тым часе перажывала культурнае адраджэньне пасьля іканаборскіх прасьледаў у палове 1112 стаг. Ажывіўся зноў стары канстантынопальскі унівэрсытэт пад кіраўніцтвам аднаго з найбольш цікавых вучоных сярэднявякоўя, Міхася Псэльляса. На чале школы права стаяў ня менш ведамы вучоны Ксыфілінос. Навучаньне на універсытэце было дармовым і студэнты, якія пась
    15 Татйгцев, op. cit., т. III, б. 129.
    16 Больш аб асьвеце ў ХІІтым стаг. гл. артыкул Н. С. Чаева, «Просвеіценме», у кнмзе «ястормя культуры древней Русм», пад рэд. Н. Н. Вароніна і М. I. Каргера, т. II, МаскваЛенінград 1951, бб. 216244.
    15
    пяхова закончылі навуку, мелі запэўненыя высокія становішчы ў дзяржаўнай адміністрацыі ці ў судаўніцтве. Сярод бізантыйскіх багасловаў таго часу трэба ўспомніць Эўтыма Зігабена, аўтара «Зброі Праваслаўнага» і Тэафілякта Баўгарскага, ведамага перадусім з сваіх паясьненьняў да сьв. Пісаньня. У пачатку 12га стаг. жылі таксама такія выдатныя пісьменьнікі, і гісторыкі, як Анна Комнэна, Нікіта Акомінатос, Ян Зонарас і шмат іншых. Грэцкіх настаўнікаў можна было спаткаць у ўсім цывілізаваным сьвеце. На захадзе іх прыймалі і слухалі з пашанаю. Было іх нямала напэўна і на Беларусі, куды яны прыяжджалі разам з мітрапалітамі і япіскапамі.
    Такім чынам няма нічога дзіўнага, што Кірыл меў нагоду здабыць добрую асьвету. Вельмі магчыма, што яму нават ня трэба было шукаць яе нідзе паза родным горадам. Тураў у тым часе быў паважным культурным цэнтрам: там быў япіскапскі пасад і шмат манастыроў. Ды і ня так даўно там жыла грэцкая княгіня Барбара, і ў яе акружэньні былі вучоныя асобы, якія маглі пакіраваць асьветаю здольнага юнака.
    Будучы сынам багатых бацькоў, Кірыл аднак «ня ўзлюбіў багацьця і пераходнай славы гэтага сьвету». Яшчэ ў маладым веку ён пастанавіў пасьвяціць сваё жыцыцё Богу і ўступіў у Манастыр. Хоць жыцьцяпісец ня
    16
    ўспамінае назову гэтага манастыра, але ў адным з пазьнейшых рукапісаў гаворыцца аб Кірыле, як аб манаху манастыра сьв. Міколы ў Тураве.17
    У манастыры Кірыл «стараўся больш за ўсіх дагадзіць Богу і, падпарадкаваўшы сабе цела пастом і малітвамі, зрабіў з сябе дастойнае жыльлё Сьвятога Духа». Сваім спосабам жыцьця, пабожнасьцю і, без сумніву ,вучонасьцю, ён хутка зьвярнуў на сябе ўвагу іншых, і да яго пачалі прыходзіць, каб паслухаць рады ці павучэньня. Хоць сам ён меў нахіл да жыцьця ў адзіноце, Кірыл аднак ніколі не адмаўляўся памагчы іншым, маючы моцную сьведамасьць грамадзкага характару хрысьціянства. Цікава ,што хоць Кірыл сам вёў вельмі срогі спосаб жыцьця, аднак у сваіх павучэньнях ён рабіў націск не на вонкавыя хвормы асцэтызму ,але на нутраныя цноты пакоры і паслушэнства. Вось што кажа аб гэтым жыцьцяпісец: «(Кірыл) прынёс карысьць для многіх сваей навукаю, заахвочваючы манахаў да пакоры і каб былі паслушнымі ігумену, быццам Богу, бо манах, які ня слухае ігумена, якому ён прырок (паслушэнства), ня можа быць збаўленым».
    17 «Малітвы уміленьня недастойнага і больш за ўсіх грэшнага манаха Кірыла ў сывятога Міколы ў Тураве ...». Гл. «Творенмя ...», б. LXXX (уступ).
    17
    Асабістыя схільнасьці цягнулі аднак Кірыла да большай адзіноты і таму, пасьля некаторага часу супольнага жыцьця ў манастыры, ён, «жадаючы яшчэ большых подзьвігаў, увайшоў у стоўп і там зачыніўся». Стоўпніцтва зьяўляецца адной з найбольш суровых хвормаў асцэтычнага жыцьця. Яго практыкавалі ў пятым стагодзьдзі некаторыя манахі на Бліскім Усходзе і ў Бізантыі. У пошуках большай адзіноты, яны будавалі свае кельлі на плятформе, якая на адным або больш стаўпах узвышалася над зямлёю. Таму яны і называліся стоўпнікамі, або па грэцку стылітамі (ад грэцкага слова стылёс — стоўп). Самымі ведамымі з гэтых асцэтаў былі сьв. Сымон Стоўпнік (390—459) і ягоны вучань сьв. Даніла Стоўпнік (409—493). Кліматычныя ўмовы Беларусі не пазволіліб ніводнаму чалавеку весьці падобны спосаб жыцьця. Дзеля гэтага «стоўп» нашага Кірыла быў напэўна не стаўпом ,але стаўпападобнай кельляй, або маленькай вежай (па грэцку пыргос), дзе ён зачыніўся.
    Пярыяд стоўпніцтва быў для Кірыла часам яшчэ больш інтэнсыўнага духовага жыцьця і ня менш інтэнсыўнай умысловай дзейнасьці. Аўтар Пралёгу кажа, што ў стаўпе Кірыл «яшчэ больш трудзіўся пастом і малітвамі, і паясьняч шматлікія сьвятыя пісаньні». Вельмі магчыма, пто ў гэтым часе
    18
    Кірыл напісаў свае малітвы і каноны, а таксама некаторыя творы аб духовым жыцьці.
    Як вельмі часта здараецца ў падобных выпадках, пошукі адзіноты мелі зусім адваротны вынік. Кірыл стаўся настолькі ведамым, што калі памёр Тураўскі япіскап Георгі, дык князь і ўвесь народ прасілі аднагалосна Мітрапаліта назначыць яго на Тураўскі пасад.14
    Як япіскап, Кірыл, паводле словаў жыцьцяпісца, «працаваў шмат для Царквы Божае». Інтэнсыўная пастырская дзейнасьць не перашкаджала яму браць удзел таксама і ў справах, якія датычылі ўсей Кіеўскай Мітраполіі, да якой належала і Тураўская епархія. У 60тых гадох дванаццатага стагодзьдзя ў гэтай мітраполіі паўстаў закалот з прычыны некага Тодара, або Тодарца, які подступам атрымаў беспасрэдна ад Канстантынопальскага Патрыярха назначэньне на Растоўскі пасад, абмінаючы пры гэтым Кіеўскага Мітрапаліта, які быў ягоным беспасрэдным зьверхнікам. У сваіх паступках Тодар меў магутнага апякуна ў асобе ўладзімірскага князя Андрэя Багалюбскага. Гэты князь, які аставіў па сабе нядобры ўспамін, хацеў дзеля па
    18 Тураўскім князем быў тады праўдападобна ўжо Сьвятаполк (116790) сын Юрыя Яраславіча, які здабыў незалежнасьць для гораду. Кіеўскім мітрапалітам быў грэк Кастусь II (1167?).
    19
    літычных мэтаў мець у сваім княстве асобную царкоўную правінцыю, магчыма нават мітраполію, незалежную ад Кіева. Мітрапаліт Кіеўскі ня прызнаў назначэньня Тодарца на Растоўскі пасад, адлучыў яго і забараніў усім сьвятаром і верным мець нешта супольнае з ім. У адказ на гэта Тодарац, пэўны у князёўскай апецы, пачаў прасьледаваць сваіх праціўнікаў і адначасова прапаведваць пэўную неазначаную бліжэй гэрэзію. Яму аднак прышлося горка дасьведчыць, як няпэўным ёсьць лёс тых, якія надзеюцца на ласку сьвецкіх валадароў. Андрэй зьмяніў сваю палітыку і пачаў шукаць пагадненьня з Мітрапалітам. Ён арыштаваў Тодарца і адправіў яго ў Кіеў на мітрапалічы суд. Там ён быў асуджаны і памёр лютай сьмерцю.19 Гэта здарылася ў траўні 1169 году.
    Кірыл, які меў вельмі высокае паняцьце япіскапскай годнасьці, не астаўся збоку ад гэтай сумнай справы. Вось што піша аб гэтым жыцьцяпісец: «Адноснаж Тодарца, так пагардліва празванага, дык благаслаўлёны Кірыл раскрыў ягоную ерась пры помачы Бос