Святы Кірыла Тураўскі
Аляксандар Надсан
Выдавец: Божым Шляхам
Памер: 114с.
Лондан 1968
32 Выражэньне «адсячэньне сваей волі» спатыкаецца у сьв. Тодара Студыта.
33 Сьвяты Васіль Вялікі (330—379) апісвае такім чынам выбар духоўнага настаўніка: «3 вялікай развагай і асьцярожнасьцю пастарайся знайсьці чалавека (манаха), які быўбы для цябе пэўным правадніком у гэтым спосабе жыцьця і які ўмее кіраваць тымі, што імкнуцца да Бога. Ён павінен быць асобаю ўпрыгожанай цнотамі і сваімі ўчынкамі даваць доказы любові Bora, а таксама ведаць Сьвятыя Пісаньні. Ён павінен любіць адзіноту і ня любіць багацьцяў, быць у старане ад усякіх спрэчак, ціхі, дарагі Богу, прыяцель беднасьці, спакойны, непамятлівы крыўдаў, а таксама даваць добры прыклад для
36
Кірыл добра ведаў усе — добрыя і заганныя — бакі манастырскага жыцьця. У ягоных творах можна часта спаткаць перасьцярогі супроць манахаў, якія «жывуць у манастыры бяз страху Божага, і думаюць толькі аб сваім жываце і аб вопратцы», а таксама «любяць сваё цела, часта мяняюць вопраткі, пад прэтэкстам сьвятаў ладзяць піры з папойкамі, зацягваюць зборы да позьняй пары і стараюцца мець сваю волю над зьверхнікамі». Замест гэтага ён дае сваім духоўным сыном рады падобныя да вось гэтай: «Будзь слаўны ня сьветлай вопраткай, але добрымі ўчынкамі»; або «Дзерава хваляць не за рост, але за плады. Таксама не манастыр робіць слаўнымі манахаў, але добрыя цноты манахаў робяць слаўным манастыр».
Гэта апошняя прыгожая думка знаходзіцца у «Прыповесьці аб бесклапотным цару», дзе, між іншым, ёсьць шмат цікавых выказаньняў адносна практычнай стараны жыцьця ў манастыры.
ўсіх вакол яго. Ён павінен быць бяз ніякай пыхі ці гордасьці, недаступны для лісьлівых пахвалаў, мець цьвёрды характар і ставіць Бога вышэй за ўсё. Калі ты знойдзеш такога чалавека, дык аддайся яму поўнасьцю, здушыўшы і выкінуўшы з сябе найменшы сьлед собскай волі ,каб стацца табе чыстай сасудзінай, што зьберагае ўсё, што туды ўкладаецца, дзеля тваей большай пахвалы і славы». (гл. Migne, Patr. Graeca, т. 31, б. 631—32).
37
Так, паводле гэтага твору, законнае жыцьцё — гэта перадусім безустанная хвала Бога. У паясьненьні прыповесьці Кірыл кажа, што зара, якая зьзяе з пячоры, ёсьць «Багахвальная ахвяра, нязмоўкнае псаломскае пяяньне алілуя; бо гаворыцца: Уночы ўздыміце рукі вашыя да сьвятых і благаславіце Госпада (гл. Пс. 133, 2); і яшчэ: Я ўстаў у поўнач, каб славіць Цябе (Пс. 118, 62)».
Жыцьцё ў манастыры ёсьць уладжанае «паводле апостальскага абычаю: ніхто ня мае сваей волі, але ўсё ёсьць агульнае.34 Усе там ёсьць пад адным ігуменам, злучаныя з ім духоўнымі жыламі, як члены цела з галавою».
Беднасьць зьяўляецца аднэй з галоўных адзнакаў манаха: «Усякая багатая вопратка і цялесныя ўпрыгожаньні ёсьць чужымі для ігумена і для ўсяго манашаскага стану. Бо Хрыстос кажа, што тыя, якія носяць мяккія вопраткі, жывуць у царскіх харомах (гл. Мт. 1, 8). Затое манахі павінны быць апранутыя ў чысьціню, падпреразаныя праўдаю і ўпрыгожаныя пакораю».
Іншай неадлучнай спадарожніцай манаха ёсьць памяць аб сьмерці. Яна ёсьць ягонай жонкай, «якая сьпявае салодкую песьню: голас радасьці і вясельля ў жыльлях праведнікаў (гл. Пс. 117, 15). Бо праведнікі вечна жы
84 Сьвяты Кірыл мае тут напэўна на ўвеце Ап. Дз. 4, 32.
38
вуць і іхняя нагорода ад Госпада (гл. Мудр. Сал. 5, 16). Сьмерць праведніку — супакой (гл. тамжа 3, 3). Багацтвы праходзяць — не аддавайце сэрца вашага ім (гл. Пс. 65, 11)».
Наагул жыцьцё манаха — гэта сталы высілак і праца над сабой: «(некаторыя) . .. даўшы манастырскія абяцаньні, хочуць дасягнуць сьвятасьці, не стараючыся перамагчы сваіх слабасьцяў; хоць яны і чытаюць сьвятыя пісаньні, аднак думаюць, што Бог іх збавіць бяз высілку з іхняй стараны. Але мы не разумеем Паўла, які кажа: Бяз высілку ніхто ня можа атрымаць нагароды.35 Тыя, што сьпяць, ня могуць перамагчы, а лянівыя ня могуць быць збаўленымі». Крыху далей Кірыл кажа так: «Маючы такія абяцаньні, манахі, змагайцеся. . . Насьледуйце высілкі сьвятых айцоў і старайцеся пераўзыйсьці адзін другога ў плачы (за грахі), у трываньні, у малітвах, у паслугах . . . Уздыміце крыльлі вашага розуму і паляцім разам далёка ад згубнага граху. Возьмем страву з кнігаў сьвятых і скажам разам з Давідам: «Як салодкія паднябеньню майму словы Твае, яны для вуснаў маіх салодшыя чым мёд». (Гл. Пс. 118, 103).
35 Такога сказу няма у сьв. Паўла. Кірыл тут скарыстаў 2 Цім. 2, 5, зьмяняючы тэкст, каб надаць жаданае значэньне.
39
Можна выдацца дзіўным, што, паставіўшы такія высокія вымаганьні для манахаў, Кірыл уважаў законнае жыцьцё лёгкім: «Забудзься аб земскіх рэчах і прымай лёгкі хлеб, як манну, з рукі кельляра і еш». Напэўна ён хацеў сказаць, што манах, даўшы абяцаньне паслушэнства, гэтым самым асвабадзіўся ад клопатаў штодзённага жыцьця.
Сьвяты Кірыл шматразова напамінаў сваім вучням аб патрэбе пакоры. 3 другой стараны ён уважаў, што манахам, верным свайму прызваньню, належыцца ад іншых пашана: «Нутраныя цноты сьвятых манахаў зьзяюць ясьней, чым сьвецкая слава, і дзеля гэтага магутныя гэтага сьвету схіляюць свае галовы перад імі і аддаюць ім пашану, якая належыцца тым, што дагадзілі Богу».
Вось галоўныя думкі сьв. Кірыла аб законным жыцьці. Прыблізна сто гадоў раней вялікі украінскі сьвяты, Хвядос Пячэрскі, даваў кароткія павучэньні на розныя аддзельныя тэмы для манахаў Кіева Пячэрскай Лаўры, дзе ён быў першым ігуменам. Некалькі гэтых павучэныняў захавалася да сяньняшняга дня і яны захапляюць чытача сваей прастатой і сапраўды евангельскім духам, якім яны прасякнуты. У сьвятога Кірыла Тураўскага назіраецца нешта іншае. Тут ужо не кароткія павучэньні на паасобныя тэмы, але спроба — першая ў усходняславян
40
скай рэлігійнай літаратуры — сыстэматычнага падручніка манастырскай асцэтыкі.
Асцэтычныя творы сьв. Кірыла сьведчаць вымоўна аб глыбокай духовасьці аўтара. Сяньня шмат каму ягоны падыход можа выдацца збыт срогім, асабліва ягонае вымаганьне безумоўнага паслушэнства, «адсячэньня» собскай волі. Можна таксама сказаць, што пачуцьцё страху Божага ў Кірыла часта пераважае над пачуцьцём любові. У гзтым аднак ён быў толькі пасьлядоўнікам традыцыйнай бізантыйскай духоваеьці, як можна пераканацца, параўнаўшы ягоныя творы з творамі вялікіх грэцкіх асцэтычных пісьменьнікаў. Асабліва шмат Кірыл заўдзячае сьв. Тодару Студыту, чые манастырскія правілы былі ў тым часе прынятыя ўсімі ўсходняславянскімі манастырамі. Гэтыя правілы сьв. Тодар напісаў у пачатку 9га стаг. для Студыйскага манастыра ў Канстантынопалі, дзе ён быў ігуменам. Яны адзначаліся якраз вымаганьнямі срогай, хоць разумнай, дысцыпліны і безумоўнага паслушэнства. Акрамя Тодара Студыта, сярод усходніх славянаў у канцы 11га ці пачатку 12га стагодзьдзяў былі ведамыя таксама асцэтычныя творы сьв. Васіля Вялікага і Яна Лесьцьвеньніка. Дык ня дзіва, што творы гэтых трох вялікіх усходніх духоўных настаўнікаў мелі, пасрэдна ці беспасрэдна, вялікі ўплыў на сьв. Кірыла Тураўскага.
41
Сам сьв. Кірыл ня мае прэтэнсіяў да арыгінальнасьці, як ён прызнаецца ў канцы свайго «Сказу аб манашаскім стане»: «Гэтыя словы я напісаў не ад сябе ,але з кнігаў. А калі хто інакш вытлумачыць, дык спрачацца ня будзем. Мыж не жняцы, але коласазьбірацелі, і ня хітрыя ў кнігах. Мы грубыя слугі і больш за ўсё патрабуем вашых айцоўскіх малітваў у Хрысьце Ісусе Госпадзе Нашым, якому хай будзе слава разам з Айцом і Сьвятым Духам цяпер і заўсёды і на векі вечныя. Амінь».
Ня гледзячы аднак на гэтыя пакорныя запярэчаньні, асцэтычныя творы сьв. Кіоыла, асабліва ягоны «Сказ аб манашаскім жыцьці», маюць дастаткова арыгінальнасьці і цікавасьці, каб запэўніць іхняму аўтару пачэснае месца сярод усходніх духовых пісьменьнікаў. Яны ня страцілі сваей вартасьці да сяньняшняга дня і могуць быць карыснымі асабліва для тых, якія, паводле словаў сьвятога, «шукаюць неба».
42
Ill
ПЯВЕЦ БОЖАГА МІЛАСЭРДЗЯ
Духовы воблік еьвятога Кірыла нідзе ня выступае так ясна, як у ягоных малітвах, якія без сумніву зьяўляюцца ягонымі найлепшымі творамі. Сярод іх на асаблівую ўвагу заслугоўваюць штодзённыя малітвы. Усяго іх налічваецца трыццаць, па чатыры і больш на кожны дзень тыдня.36 Першапачаткова яны былі напэўна прызначаныя для прыватнага ўжытку манахаў у перапынках між рознымі царкоўнымі службамі. Усе носяць пакутны характар. Галоўнай думкай у іх ёсьць вобраз чалавека, які стаіць у ўсей сваей грэшнай нагаце перад Тварцом і ня мае
36 Гэтыя малітвы носяць звычайна назоў «малітваў на ўвесь тыдзень». Ня гледзячы на іхні прыватны характар, Кірыл прытрымоўваецца ў малітвах літургічнага назначэньня днёў, як гэта практыкуецца у Бізантыйскім абрадзе. Такім чынам панядзелак пачынаецца малітваю да ангелаў, аўторак — да сьв. Яна Хрысьціцеля, чацьвер — да сьв. апосталаў, субота — да ўсіх сьвятых. У малітвах у сераду ўслаўляецца асабліва Найсьвяцейшая Багародзіца, а ў пятніцу ўспамінаецца мука і крыжовая сьмерць Ісуса Хрыста.
43
ніякай надзеі на збаўленьне, акрамя Божага міласэрдзя. Разумеючы аднак, што няўдзячныя ня могуць чуць жалю за свае грахі, Кірыл звычайна пачынае малітву ад услаўленьня Божай велічы і Ягонай бесканечнай дабраты:
«Слава Табе, Хрысьце Божа мой, за тое, што Ты ўдастоіў мяне бачыць дзень Твайго слаўнага зьмёртвыхустаныня, у якім Ты вызваліў душы праведных, зьвязаных у пекле. Гэтага вызваленьня жадаю і я, Уладару мой: выбаў мяне, зьвязанага шматлікімі грахамі, і зрабі, каб у пацямнелай маей душы зазьзяла сьвятло Тваей ласкі. Я ведаю Твае нязьлічоныя шчадроты і Тваю нявымоўную любоў да людзей: Ты прывёў мяне з нябыцьця да існаваньня і ўпрыгожыў падабенствам Твайго вобразу; Ты ўзвысіў мяне вышэй за іншыя зямныя істоты, даўшы мне мову і розум, і паставіў мяне ўладаром усяго стварэньня; ведаючы ўсе дні майго жыцьця, Ты апекаваўся мною ад майго дзяцінства, каб я мог быць збаўленым і стацца сябрам слаўнага чыну Тваіх ангелаў». (Нядзеля раніцай).
А вось яшчэ прыклад:
«Што Табе дам, Госпадзе Ісусе Хрысьце, Сыне Божы, за ўсё, што Ты зрабіў для людзкога роду? Якую адплату ахвярую Табе за Тваю дабрату? Hi неба, ні зямля ня могуць прынесьці Табе дастойных дароў. Ты сам захацеў прыйсьці на зямлю, каб збавіць грэш
44
нікаў. Будучы бесцялесным, Ты прыняў цела дзеля нас і дабравольна стаўся бедным, будучы багатым». (Пятніца пасьля часоў).