• Газеты, часопісы і г.д.
  • Святы Кірыла Тураўскі  Аляксандар Надсан

    Святы Кірыла Тураўскі

    Аляксандар Надсан

    Выдавец: Божым Шляхам
    Памер: 114с.
    Лондан 1968
    20.27 МБ
    сказаў свайму раднаму: «Што гэта за цуд, што наш стан, так багаты ў розныя гонары і выгоды, ніколі ня меў ў сабе столькі радасьці, сколькі мае беднае жыцьцё гэтых прасьцякоў» ... Наканец цар спытаўся свайго раднага, хто былі гэтыя людзі, і пачуў адказ: «Усе тыя, якія аддаюць перавагу вечнаму перад часовым». (Паводле St. John Damascene, Barlaam and Joasaph, Loeb’s Cglassical Library, London 1953, bb. 229—232).
    Першы, хто зьвярнуў увагу на падабенства між прыповесьцямі ў гісторыі аб Варлааме і Ёасафе і ў сьв. Кірыла, быў М. II. Сухомллнов у 1858 г. (гл. 2ое выд. ягонага твору «О лнтературных сочгшенмях Кмрнлла Туровского», Сборннк ОРЯС Лмп. АН, т. 88, Пецябург СПб. 1908, бб. 327—330.
    Перайманьне тэмаў з твораў іншых пісьменьнікаў было звычайным зьявішчам у старажытных часах. У сьв. Кірыла аднак гэтае перайманьне было творчым і ён зьмяніў тэкст у адпаведнасьці да сваіх патрэбаў. Наагул трэба быць асьцярожным у пытаньнях літаратурнага перайманьня, асабліва калі маецца справу з творамі тыпу «Гісторыі аб Варлааме і Ёасафе», пачаткі якой трэба шукаць у старой індыйскай легэндзе аб жыцьці Будды. Перад тым, чым яна атрымала сваю канчатковую хрысьціянскую хво
    29
    Перадусім, паводле гэтага твору, манах прыносіць сябе ў ахвяру Богу, падобна старазаконнаму ягняці, і таму ён павінен быць чыстым і без заганы: «Згодна з вобразам Старога Запавету, ты прынёс сябе ў ахвяру Богу, падобна як ягняты, якія некалі былі забіваныя ў пустыні. Дык ня будзь каросьлівы, ні кульгавы, ні сьляпы, ні паранены, бо ўсе такія, дзеля сваіх заганаў, аддаюцца на страву сабакам і птушкам». Бязумоўна, усе гэтыя вады ёсьць духовыя: кароста — гэта грахі, кульгавасьць — прывязанасьць да рэ
    рму, гэтая гісторыя перацярпела шмат зьменаў і часткі яе ўвайшлі ў склад народнай творчасьці розных усподніх народаў. Магчыма тады, што сьв. Кірыл знайшоў узор да сваей прыповесьці ў народным пераказе, а не ў пісьмовым творы. Гэта ёсьць між іншым думка ўкраінскага паэта і вучонага I. Франко, які ўважае, што Кірыл ўзяў тэму да сваей прыповесьці з жыдоўскіх крыніцаў, з якімі ён пазнаёміўся не ў пісьмовай хворме, але ў вусным пераказе (гл. ягоны артыкул «Прнчта про сліпця і хромця», Статьн по Славяноведенмю под ред. В. Л. Ламанского, Вып. II, СПб. 1906, бб. 137—139).
    Пры нагодзе варта зазначыць, што «Гісторыя аб Барлааме і Ёасафе» была шырока ведамай на Беларусі. Яна была надрукаваная пабеларуску ў Кутэінскім манастыры ў Оршы ў 1637 г. Часткі «Гісторыі» ўвайшлі ў беларускую народную творчасьць, як духоўныя песьні «Аб старцу Арлаване і Алісахвею», або «Аб царэвічу Алісахвею». Тры песьні аб Алісахвею надрукаваў Е. Раманаў у сваім «Беларускім Зборніку». (Вып. 5. Віцебск 1891, бб. 371—377).
    30
    чаў гэтага сьвету, сьлепата — бескарыснае, самалюбнае жыцьцё.
    Ахвяра, будучы дабравольнай, павінна быць поўнай: «Паводле Старога Запавету кожная вольная ахвяра, вялікая ці малая, павінна прыносіцца Богу ад шчырага сэрца. Хай ня будзе хвальшывых ваганьняў у тваіх думках. Ты як сьвечка: маеш сваю волю толькі да царкоўных дзьвярэй, а пасьля не глядзі, што і як з табою зробяць. Ты як вопратка: ведай сябе, пакуль нехта ня возьме цябе ў рукі, а пасьля ня думай нічога нават, калі цябе падзяруць на анучы. Таксама і ты, мей сваю волю да паступленьня ў манастыр, а пасьля пастрыжэньня не захавай ў сваім сэрцы ніякай самаволі, каб не памерці душою, як Ананьня, калі ён пачуў Пятра, які казаў яму: «Нашто захацеў ты спакусіць Духа Сьвятога? Ты салгаў не людзям, а Богу» (гл. Ап. Дз. 5, 34). Ня будзь абыякавым да тваіх абяцаньняў, каб на тебе ня збыліся словы Пісаньня: «Лепш было не пазнаць праўды, чым, пазнаўшы, адвярнуцца ад яе» (гл. 2 Пятр. 2, 21).
    Матыў мае аснаўное значэньне ува ўсіх людзкіх учынках: «Бог сказаў Майсею: «Вывядзі з Ягіпту мой народ Ізраіля, каб, ішоўшы, насьледавалі землю, якую я абяцаў Аўрааму. Людзі, пачуўшы гэта ад Аарона, пасьпяшылі ў дарогу: адны ў радасьці Божага абяцаньня; другія таму, што не маглі пераносіць цяжкой работы фараонавай; іншыя, бо
    31
    ня былі ў сілах рабіць цэглы і будаваць горад; іншыя яшчэ, ня могучы больш цярпець зьдзеку прыганятых».
    У падобны спосаб кожны, хто жадае паступіць у манастыр, павінен добра здаваць справу з таго, што яго змусіла выбраць гэты спосаб жыцьця: «Тыж, браце, калі хочаш сьледаваць за Хрыстом, які вядзе цябе да неба, мей на ўвеце, чаму ты ўцякаеш з разумнага Ягіпту,28 якім ёсьць гэты сьвет: ці ты жадаеш абяцанага каралеўства, ці ня хочаш рабіць грэшнай работы д’ябальскай, ці можа ня любіш жыцьцёвых клопатаў, ад якіх няма карысьці, а толькі згуба для душы, ці зноў цябе непакояць жонка і дзеці».29
    28 Выхад жыдоў з Ягіпту, як вобраз паступленьня ў манастыр (г. зн. выхад з гэтага сьвету), ёсьць ведамым у ўсходняй духовай літаратуры. Вось прыклад з «Лесьцвіцы» святога Яна Лесьцьвеньніка (памёр у 649 г.): «Калі мы хочам выйсьці з Ягіпту і ўцячы ад фараона, мы павінны мець Майсея, — нашага пасярэдніка перад Богам, — які, стоячы паміж дзеяньнем і кантэмпляцыяй, уздымае свае рукі, каб мы, пад яго правадніцтвам, маглі перайсьці цераз мора грахоў і прагнаць Амаліка нашых дрэн ных пажаданьняў». (Гл. Migne, Patr. Graeca, том 88, б. 635—636).
    29 Выглядае, што ў тым часе ня лічылася нечым надзвычайным, калі нехта ўступаў у манастыр, пакінуўшы жонку і дзяцей. Сьв. Тодар Студыт (759— 826) у адным з сваіх павучэньняў для манахаў кажа: «Ціж некаторыя з вас не пакінулі бацькоў, іншыя — братоў, іншыя — жонак і дзяцей, іншыя —
    32
    Усе гэтыя матывы для паступленьня ў манастыр ёсьць добрыя і дастатковыя, але найбольшым і найлепшым з іх усіх ёсьць самое жаданьне сьледаваць за Хрыстом: «Тыж, манах, раздумоўвай над прыказаньнямі і жыцьцём адзінага Хрыста, які ад нараджэньня аж да крыжа цярпеў непрыемнасьці, намовы, пагарду і раны дзеля цябе — і падрыхтуйся пераносіць цяжкасьці.. . Памятай, што ў пастрыжэньні тваей галавы ты носіш вобраз цярнёвага вянка Хрыстовага». Крыху далей Кірыл зноў вяртаецца да гэтай тэмы, падчырківаючы адначасова грамадзкі характар манашаскага прызваньня «Старайся стацца сынам Божым праз Хрыстовыя цярпеньні, каб ня толькі самому збавіцца, але таксама аздаравіць таго, хто папаўся сярод грахоўных разбойнікаў».
    Паколькі мучанікі зьяўляюцца найбольш дасканалымі пасьлядоўнікамі Хрыста, дык манашаскае жыцьцё павінна быць прадаўжэньнем мучаніцтва: «Змагайся цярпліва, мужна перанось ўсялякія нявыгоды, насьледуючы мучанікаў, якія пралілі сваю кроў за Хрыста».80
    хаты, іншыя — палі, а ўсе апошнія — і гэта ёсьць найбольш цяжкім — адракліся сваей волі?». (гл. Migne, Patr. Gr., т. 99, б. 673).
    30 Сьв. Апанас Александрыйскі (296—373) расказвае, што сьв. Антон Вялікі вельмі хацеў мучаніцкай сьмерці і дзеля гэтага нават у часе апошняга вялі
    33
    Паколькі манах прыносіць сябе ў ахвяру Богу і зьяўляецца пасьлядоўнікам Хрыста, дык пастрыжэньне ў манахі ёсьць нечым вялікім і мае вартасьць чуць не сьвятой тайны. Вось як напамінае аб гэтым Кірыл свайму духоўнаму сыну: «Памятай, што ты чуў прытваім пастрыжэньні: Вось Хрыстос тут нябачана стаіць. Дык глядзі, каму ты даваў абяцаньні.31 Падумай толькі: ціж ты ня быў тады
    кага прасьледу хрысьціянаў у 311 г. ён пакінуў пустыню і прыйшоў у Александрыю. Калі аднак ягонае жаданьне ня споўнілася, «ён вярнуўся ў сваю кельлю і там кожны дзень быў мучанікам свайго сумленьня, цэлы час змагаючыся за веру». (гл. St. Athanasius, Life of St. Anthony, transl. R. T. Mayer, London 1950, 6. 60). Такім чынам думка, што манашскае жыцьцё есьць прадаўжэньнем мучаніцтва, ёсьць вельмі старая. Грэцкае слова «мартыс» мае два значэньні: мучанік і сьведка. Мучанікі сваей крывёю сьведчаць аб іхняй непахіснай веры ў Хрыста. Манахі сьведчаць аб той самай веры ўсім спосабам свайго жыцьця.
    31 Вось што гаворыць сьв. Хвядос Пячэрскі (пам. 1074 г.): «Успомнім наш першы ўваход ... Ціж мы тады, стоячы перед сьвятымі дзьвярамі, не давалі абяцаньцяў перад відзімымі і нявідзімымі сьведкамі, быццам у д зень суду, і нават Бога самога прызывалі, кажучы: ,Вось Хрыстос тут нябачана стаіць’? Дык памятай, каму ты даваў абяцаньні! Ніхто цябе да гэтага ня змушаў». (гл. Й. А. Евсеев, Преподобный Феодоснй Печерскмй н его поученмя; у «Памятнмкн двернерусской церковноучптельной лнтературы», вып. I, СПб., 1894, бб. 36—37). Вывучаць, ці і насколькі тут быў уплыў сьв. Хвядора на сьв. Кірыла, выходзіць за рамкі гэтай працы, хоць няма
    34
    акружаны агнём страху Божага больш чым гара Сінайская; і ціж ня глыбей, чым на Дошках Закону, былі вырытыя Словам Божым абяцаньні твае на цялесных дошках твайго сэрца? Уважай, каб ты не разьбіў іх тваей дрэннай вераю!»
    Сьледаваць за Хрыстом ня ёсьць лёгка: чалавек без правадніка можа заблудзіцца, як жыды, якія асталіся на нейкі час без Майсея, калі той узыйшоў на гару, каб гутарыць з Богам: «Майсей, загадаўшы ўсім прабываць у чысьціні, узыйшоў на гару, куды сам Бог зыйшоў, акружыўшы гару агнём ... I штож сталася ў міжчасе? Усе цуды, якія яны бачылі ,ня збавілі слабавольных людзей ад згубы: яны прыйшлі да Аарона і пачалі прымушаць яго, каб даў ім бога: а калі іхняя воля была выкананая, дык селі есьці і піць, аж пакуль агонь не загарэўся між імі і многія згінулі ад гневу Божага. I ўсе яны згінуліб, каліб Майсей ня стаў перад Ім у пакоры, просячы, каб Ён адвярнуў свой гнеў і ня зьнішчыў іх, пакуль ня будзе зробленая арка запавету». (Гл. Выхад разьдз. 32; таксама Пс. 105, 2324).
    сумліву, што сьв. Кірыл быў знаёмы з творамі гэтата вялікага ўкраінскага сьвятога. У кожным выпадку выказваньні Кірыла і Хвядоса паказваюць, якое вялікае значэньне яны прыдавалі чыну манашскага пастрыжэньня.
    35
    Манах, каб яго не спаткаў падобны лёс, павінен знайсьці сабе духоўнага настаўніка — свайго Майсея — якому ён мусіць поўнасьцю даверыцца: «Пастарайся знайсьці мужа, які мае ў сабе Духа Хрыстовага, упрыгожанага цнотамі, да якога ўсе маюць пашану і які ўсім сваім жыцьцём любіць Господа больш за ўсё, ёсьць паслухмяны ігумену, ня мае злосьці да іншых братоў, а таксама ведае добра сьвятыя пісаньні, пры помачы якіх ён можа накіроўваць да Бога тых, якія шукаюць неба. Такому перадай сябе, як Халеб Ісусу (Навіну), адсекшы сваю волю,32 каб быць Ta66 чыстай сасудзінай, якая зьберагае ўсё добрае, што ў яе ўліваецца, аж пакуль ня станешся сьвятыняй Сьвятой Тройцы, паводле сказанага: Я і Айцец мой прыдзем і жыльлё зробім у табе (гл. Ян 14, 23)».33