Святы Кірыла Тураўскі
Аляксандар Надсан
Выдавец: Божым Шляхам
Памер: 114с.
Лондан 1968
Цябе нязмоўкна хваляць вогненнымі галасамі войскі серафімаў, Найсьвяцейшая Тройца, Стварыцель усяго сьвету. I я прыбягаю да Цябе, просячы адпушчэньня маіх многіх грахоў. О Літасьцівы Стварыцелю: збаў мяне хоць у апошнюю хвіліну.
Як неразумныя дзевы, я ня маю лямпы пакаяньня і не запасься аліваю міласердзя, і таму дарэмна стукаю ў зачыненыя дзьверы. О Маці Божая, Ты збаў ад мукі маю няшчасную душу».
Пераход ад тэмы 1шай песьні сьв. Пісьма (Выхад 15, 119) да тэмы канону ў ірмасе Кірыл зрабіў пры помачы прыраўнаньня ўцечкі душы ад грэху, да ўцечкі жыдоў з Ягіпту. Перадапошняя зваротка ёсьць у гонар Сьвятой Тройцы, а апошняя — ў чэсьць Багародзіцы. Гэты парадак захаваны у ўсіх песьнях канону.
Ірмас другой песьні тучыць так:
«Пачуй, неба, сказаў Майсей, напісаўшы другі запавет для тых, што пераступілі першы. Зразумей, душа, свой упадак: Бог
54
справядлівы, Ён судзіць праведна і дае кожнаму паводле ягоных учынкаў».
Адпаведнай песьняй сьв. ТІісьма ёсьць Песьня Майсея ў Другазаконьні (Др. Зак. 32, 143). Вось яе пачатак: «Слухай, неба, я буду гаварыць; слухай, земля, словы вуснаў маіх... Імя Госпада праслаўлю: дайце славу Богу... Ён — цьвярдыня... Ён праведны і справядлівы. Але яны (г. зн. жыды) разбэсьціліся перад Ім, яны ня дзеці Ягоныя, род лянівы і разбэшчаны». (Др. Зак. 32, 15).
Трэці ірмас зьвязвае канон з песьняй Анны, маткі прарока Самуіла (1 Царств. 2, 110). Анна была бязьдзетнаю. Бог аднак пачуў яе малітву і даў ей сына, якога яна, паводле абяцаньня, ахвяравала Госпаду. Прьшёсшы сына ў сьвятыню, Анна засьпявала хвалебную песьню, ў якой, між іншым, услаўляецца Божая магутнасьць: «Ніхто не сьвяты, акрамя Госпада; няма іншага (бога), акрамя Цябе, і няма цьвярдыні, акрамя Бога нашага . . . сытыя працуюць бяз хлеба і галодныя адпачываюць; нават бясплодная родзіць сем разоў, a шматдзетная занемагае. Гасподзь усьмяротлівае і ажыўляе, зводіць уніз і ўзвышае» (1 Царств. 2, 2 і 56). Вобраз бяздзетнай Анны наводзіць нашага сьвятога на думку аб сваей душы, якая сталася бясплоднай, дзякуючы грахом. Ён просіць Бога, каб Той у сваей Mary тнасьці зрабіў яе зноў пладавітай:
55
Бачынка з кнггі «Штодзённыя Малітвы» і пачатак адной малітвы сьв. Кірыла Тураўскага
«Ты, Божа, будучы ўсемагутным, зрабі зноў дабраплоднымі маю зьняможаную грахамі душу і маё апусьцелае сэрца: у пакоры духу прыношу Табе гэтую малітву».
Гэтых прыкладаў досьць, каб паказаць, як Кірыл умёў па мастацку павязаць Біблійныя тэмы з тэмаю свайго канону. Наагул ягоны канон — як і ўсе іншыя творы, — ёсьць перапоўнены біблійнымі і евангельскімі вобразамі. Так, у прыведзенай вышэй апошняй зваротцы першай песьні, Кірыл выкарыстоўвае прыповесьць аб мудрых і неразумных дзевах (Мт. 25, 112). Лёс старазапаветнага Лямеха (Быцьцё 4, 2324) дае яму noBafl да размышляньня над собскімі учынкамі.
«Як Лямех, вызнаю перад усімі мае грахі, а злых абычаяў маіх не пакідаю. Гора мне няшчаснаму, дастойнаму ўсіх мукаў».
У іншым месцы Кірыл прыраўноўвае грэіпніка да згубленай драхмы (Лк. 15, 89):
«Ты, Хрысьце, ёсьць вельмі літасьцівы і не жадаеш сьмерці грэшніка: запалі ліхтар Твайго міласердзя і знайдзі мяне — Тваю драхму, — і, пазваўшы сывятых суседзяў, зрабі вясельле для ўсіх ангелаў і людзей».
Паводле свайго духу Малебны Канон сьв. Кірыла ёсьць вельмі блізкі да ягоных малітваў. Адчуваецца моцны ўплыў Вялікага Канону сьв. Андрэя Крыцкага, — асаб
57
ліва ў выкарыстоўваньні біблейскіх вобразаў, — а таксама вялікапостных канонаў сьв. Тодара Студыта.39
39 Другім ведамым канонам сьв. Кірыла ёсьць канон у гонар сьв. Ольгі, бабкі сьв. Ўладзіміра, якая прыняла Хрысьціянства ў 954 г. Рукапіс канону быў знойдзены і ўпершыню апублікованы Нікольскім у 1907 г. (Ннкольскмй, ор. сіт. бб. 8894). Ерэмін уважае, што няма прычыны сумнявацца ў аўтэнтычнасьці твору (Ереммн, ор. сіт. б. 364). Магчыма Кірыл напісаў гэты канон з нагоды залічэньня Ольгі да ліку сьвятых і такім чынам ён нам дае прыблізную дату ейнае кананізацыі. Як трэба было спадзявацца, тон канону ёсьць урачысты і радасны, хоць з мастацкага пункту гледжаньня ён слабейшы за Канон Малебны. Вось ягоная першая песьня:
Ірмас. «Гордага Фараона з зброяю і коньнікамі Ты патапіў, а Ізаіля ўславіў і, правёўшы, па сушы, збавіў. Пяем песьню Хрысту, бо Ён слаўны назьдзіў.
Ты — наша веліч і слава, Ольга багамудрая: табою мы вызваліліся ад ідальскай спакусы. Сяньня маліся за род і людзей, якіх ты прывяла да Бога. Пяем песьню Хрысту, бо Ён слаўны назьдзіў.
Пышлівага чорта ты з Русі прагнала і бязчэсныя ідалы разрушыла, і ўсіх людзей ад беззаконьня вызваліла, мудра навучаючы іх. Пяем песьню Хрысту, бо Ён слаўны назьдзіў.
Цемру грахоўную ты хростам абмыла і, адкінуўшы тленную нячыстасьць, Хрыста палюбіла: будучы цяпер разам з Ім, маліся за тых, якія вераю славяць цябе.
Ісаіа Цябе жэзлам называе, Давід — тронам, Авакум — пакрытаю гарою, Майсей — кустом вогненным: мыж Цябе называем Багародзіцай».
58
*
Калі судзіць аб вартасьці малітвы паводле ейнае здольнасьці парушаць людзкія сэрцы і накіроўваць думкі да Бога, дык трэба сказаць, што малітвы і канон сьв. Кірыла маюць гэтыя якасьці ў найвышэйшай ступені. Яны вызначаюцца глыбінёй і шчырасьцю рэгілійных пачуцьцяў. Іхнія высокія мастацкія вартасьці паказвають, што аўтар меў немалыя паэтычныя здольнасьці. Гэта асабліва відаць у Малебным Каноне. Дзеля гэтага сьв. Кірылу Тураўскаму справядліва належыцца гонар быць першым і найвялікшым з усіх беларускіх старажытных паэтаў.
Высокія духоўныя і мастацкія якасьці малітваў і канонаў сьв. Кірыла былі прызнаныя ўсімі, хто меў нагоду пазнаёміцца з імі бліжэй. Нават Галубінскі, звычайна вельмі скупы на пахвалы, прызнае, што «адносна малітваў Кірыла Тураўскага, дык яны прадстаўляюць сабою надзвычай добрыя аратарскія творы, якія з усёй справядлівасьцю павінны заняць месца сярод найлепшых малітваў грэцкіх аўтараў».40 Япіскап Макары ака
У аднэй з вэрсіяў жыцьця сьв. Кірыла ў Пралёгу ўспамінаецца яшчэ ягоны «Вялікі Пакаянны Канон Госпаду паводле літараў альфабату» (гл. Творенмя, б. 296). Тэкст гэтага твору аднак не захаваўся.
40 Гл. Е. Е. Голубннскнй, Йсторня Русской Церквм, том I, поэтом I, Масква 1901, б. 841.
59
заўся больш шчодрым у сваіх пахвалах: «Паводля стылю і зьместу, як канон, так і малітвы павінны быць залічаныя да найлепшых твораў гэтага роду, якія толькі існуюць у Праваслаўнай Царкве».41 На Беларусі малітвы сьв. Кірыла былі настолькі папулярнымі, што ў канцы 16га і першай палове 17га стагодзьдзяў яны выдаваліся некалькі разоў друкам разам з выбранымі малітвамі розных грэцкіх Айцоў Царквы.42
Хоць, як ужо было сказана раней, малітвы сьв. Кірыла і ягоны канон ёсьць пакутныя па свайму зьместу, аднак у іх усюды выступае бесканечнае міласэрдзе Божае і Ягоная любоў да людзей, якія, як дзьве зоркі, зьзяюць сьвятлом надзеі для грэшніка і не даюць яму ўпасьці ў роспач. Дзеля гэтага мы можам назваць сьвятога Кірыла Тураўскага «Пяўцом Божага Міласэрдзя».
41 Гл. Макарнй, Сьвятой Кнрнлл еп. Туровскяй, как пнсатель. Лсторнческме Чтення по языку н словесностн Лмп. Ак. Наук, Пецарбург 1857, б. 165.
42 Вось поўны назоў кнігі ў тлумачэньні на сучасую беларускую мову: «Малітвы штодзённыя многіх сьвятых айцоў і настаўнікаў Царквы Хрыстовай, выбраныя ў кароткасьці з грэцкага пісьма; і іншыя малітвы на ўвесь тыдзень сьвятога манаха Кірыла». Кніга вышла ў Вільні і мела некалькі выданьняў.
60
IV.
ЗАЛАТАВУСНЫ
3 усіх твораў сьвятога Кірыла найбольш ведамымі зьяўляюцца ягоныя казаньні. Яны Захаваліся ў вялікай колькасьці сьпіскаў, некаторыя з якіх паходзяць з ХШга стагодздзя. Гэта адно сьведчыць ужо аб вялікай папулярнасьці твораў. Сам лік казаньняў ёсьць аднак невялікі. Сяньня ведамыя толькі восем казаньняў, якія без сумніву належаць пяру сьвятога Кірыла. Вось яны: казаньне43 на Вербную нядзелю, на Вялікдзень, на нядзелю сьв. Тамаша (першая нядзеля пасьля Вялікадня), на нядзелю Міраносіцаў і Язэпа Арыматэйскага (другая нядзеля пасьля Вялікадня), на нядзелю расслабленага (трэцяя нядзеля пасьля Вялікадня), на нядзелю сьлепанароджанага (пятая нядзеля пасля Вялікадня), на Узьнясеньне і на нядзелю Сьвятых Айцоў (шостая нядзеля пасьля Вялікадня).
Такім чынам усе казаньні сьвятога Кірыла прыпадаюць на вялікодны пэрыяд, гэта значыць на найбольш урачысты час у літургічным календары. Вялікдзень зьяўляецца
43 У старабеларускай мове казаньні называліся «словамі». .
61
найвялікшым хрысьціянскім сьвятам. У Вербную нядзелю, а таксама ў нядзелі, якія беспасрэдна сьледуюць за Вялікаднем, Царква ў бізантыйскім абрадзе ўспамінае падзеі з жыцьця Ісуса Хрыста, дзе Ягоная боскасьць праявілася з найбольшай сілаю. Нядзеля Сьвятых Айцоў зьяўляецца быццам завяршэньнем гэтага кругу, бо ў гэты дзень сьвяткуецца памяць першага Агульнага Сабору ў Нікеі (325 г.), які супраць ерасі Арыя пацьвердзіў веру ў тое, што Хрыстос зьяўляецца Сынам Божым і сапраўдным Богам.
Як можна было спадзявацца, казаньні Кірыла, як і самыя сьвяты, носяць радасны і ўрачысты характар. Аўтар паставіў сабе за мэту «усхваліць», «уславіць», «узьвялічыць» сьвята.
Казаньні былі напісаныя без сумніву ў тым самым годзе. Адносна часу пэўнае паняцьце дае казаньне аб расслабленым, у канцы якога Кірыл кажа: «Гора таму, хто грэшыць пасьля прыняцьця духоўнага стану — гэта значыць пасьля манашаства і сьвятарства, — а нават самому япіскапу, які не баіцца Бога . .. ». Тут напэўна намёк на справу Тодарца і таму гэтае і ўсе іншыя казаньні былі напісаныя не пазьней, чым у 1169 годзе.
Кожнае казаньне сьвятога Кірыла складаецца з трох частак: уступ; аснаўная частка, якая звычайна зьяўляецца паясьненьнем і
62
разьвіцьцём евангельскай тэмы; і заканчэньне.
Уступ звычайна ёсьць вельмі кароткі. Ягоным заданьнем было зацікавіць слухачоў, зьвярнуць іхнюю ўвагу на тэму казаньня і даць аснову да разьвіцьця гэтай тэмы ў наступнай частцы, не апярэджваючы аднак яе.
У нядзелю Тамаша Кірыл пачынае казаньне такім чынам:
«Дзеля ўсхваленьня гэтага сьвята Царква патрабуе вялікага настаўніка і мудрага прамоўцу. Мыж бедныя словам і мутныя розумам і ня маем боскага агню для складаньня словаў карысных для душы; аднак дзеля любові да братоў, якія тут ёсьць з намі, пастараемся сказаць штонебудзь карыснае аб абнаўленьні Хрыстовага уваскрасеньня».