Святы Кірыла Тураўскі
Аляксандар Надсан
Выдавец: Божым Шляхам
Памер: 114с.
Лондан 1968
57 Поўны назоў твору ёсьць: «Прыповесьць мніха Кірыла аб людзкой душы і целе, аб зьмёртвыхустаньні цела, і аб будучым судзе і муках».
Наагул «прыповесьць» зьяўляецца надзвычай цікавым творам, які прыцягнуў увагу такіх дасьледчыкаў, як Сухамлінаў (op. cit. бб. 318—325), Франко (op .cit. бб. 129—155) і Ерэмін (гл. Н. Ереммн, «Пріітча о слепце н хромце в древнерусской пясменностп», Лзв. Отд. Русского Языка м Словесностм АН СССР, т. 30, 1925, бб. 323—325).
У творы Кірыла ёсьць шмат дзіўнага і незразумелага. Напрыклад, ён лічыць сьв. Апостала Мацьвея аўтарам прыповесьці аб сьляпым і кульгавым. Безумоўна, пачатак прыповесьці мае некаторае падабенства да прыповесьці аб благіх вінаградарах (гл. Мт. 21, 31—40), аднак памылка Кірыла, які быў адным з найлепшых знаўцаў сьв. Пісьма ў сваім часе, астаецца незразумелай. Адно толькі ёсьць пэўным, што прыповесьць дайшла да Кірыла ўжо ў хрысьціянскай форме, а не з першапачатковых крыніцаў.
88
Вобраз гаспадара наводзіць аўтара на думку аб Богу, у тым часе як вінаграднік з адчыневымі варотамі — гэта вобраз Царквы. «Царква, — кажа Кірыл, — ёсьць для ўсіх адчыненая. Яна для нас ёсьць маткаю, якая родзіць нас у хросьце і корміць тых, што жыьуць у ёй».
Падобна таму, як гаспадар паставіў сторажаў пры вінаградніку, так і ў Царкве Бог устанавіў ерархаў, каб сьцераглі сьвятых тайнаў:
«Так былі пастаўлены кульгавы з сьляпым сьцерагчы таго, што ўнутры, як патрыярхі, архіепіскапы і ігумены ёсьць пастаўлены між царквою і аўтаром сьцерагчы сьвятых тайнаў ад ворагаў Хрыстовых, гэта значыць
Побач з тэмаю Царквы і царкоўнай ерархіі Кірыл разьвівае ў прыповесьці тэму пасьмертнага жыцьця. Сьляпец для яго зьяўляецца вобразам душы, a кульгавы — цела. Ён робіць вывад, што душы памершых не атрымоўваюць адразу кары або нагароды ад Бога, але чакаюць агульнага зьмёртвыхустаньня. Хоць такі погляд і спатыкаецца ў некаторы, асабліва ўсходніх, ранейшых царкоўных пісьменьнікаў (напр., сьв. Афрат Сырыйскі, Фоццы, Тэафілякт Баўгарскі), аднак ён пярэчыць традыцыйнай навуцы Царквы, паводле якой душы памершых атрымоўваюць адразу пасьля сьмерці ўзнагароду або пакараньне за свае учынкі. Гэтае вучэньне зьяўляецца асноваю культу сьвятых, душы якіх ужо цяпер жывуць шчасьліва з Богам у небе. A мы бачылі, што Кірыл адзначаўся вялікай пабож■асьцю да сьвятых.
89
ад гэрэтыкаў, злосных спакуснікаў, нячэсных грэхалюбцаў і дрэнных іншаверцаў».
Пытаньнем ерархіі ў Царкве Кірыл займаецца таксама ў сваім казаньні на Вербную Нядзелю. Вось што ён там кажа:
«Словы Евангельля, якія шматразова Хрыстос казаў дзеля збаўленьня людзей, ёсьць страваю для нашых душаў. Ягоныж слаўны і чэсны дом — царква — мае выдатных будаўнікоў: патрыярхаў, япіскапаў, сьвятароў і ігуменаў і ўсіх царкоўных настаўнікаў, якія, стаўшыся вераю і чысьцінёю жыцьця блізкімі Богу, атрымалі праз ласку Сьвятога Духа розныя дары навучаньня і аздараўленьня паводле меры дару Хрыстовага».
Такім чынам, паводле Кірыла, царкоўныя ерархі зьяўляюцца будаўнікамі Дому Божага, настаўнікамі і сторажамі сьвятых тайнаў. Яны не самазванцы, але пастаўлены на гэтае становішча Богам і дзеля выконваньня сваіх абавязкаў кожны з іх атрымоўвае асобы дар Духа Сьвятога. Гэты дар даецца не адразу, але паступова, цераз меньшыя сьвячаньні, каб даць магчымасьць кандыдату падрыхтавацца адпаведна да паўнаты сьвятарства, якое мае япіскап:
«. .. Хрыстос, дзьмухнуўшы ў твар апосталам, сказаў: ,Прыміце Духа Сьвятога’;58 гэта быў ня поўны дар, але залог сьвятарства,
58 Гл. Ян, 20, 22.
90
бо Ён загадаў ім чакаць Сьвятога Духа, які ,прыйшоўшы, да канца аеьвяціць вас’.59 Таксама япіскапы сьвяцяць паддзякаў, чытачоў, дыяканаў. Усё гэта ня поўны дар, але толькі залог далейшых сьвячаньняў, каб маглі падрыхтавацца да дасканалага сьвятарства».
Сьвятарства такім чынам ёсьць нечым вялікім. Дзеля таго няма нічога горшага за недастойнае ўспрыйняцьце царкоўнай годнасьЦі:
«Нічога ня ёсьць так нялюбым Богу, як жаданьне ўзвышацца ў царкоўных годнасьцях; і нічота Яму так не агідна, як самаўпэўненая і велічавая гордасьць тых, якія ўспрыймаюць сьвятарства не паводле Бога».
Кірыл прыраўноўвае недастойнага кандыдата ў япіскапы да Адама, які «уладаючы ўсімі зямнымі багацьцямі, усімі жывёламі, морам і ўсімі стварэньнямі, якія там жывуць, маючы ўсяго паддастаткам у зямным раю, паквапіўся без пасьвячаньня на сьвятыя рэчы, зажадаўшы ўвайсьці з зямнога раю ў нябесны . . . Ён зрабіў так, як недастойны сьвятарства царкоўнік, які, затаіўшы свой грэх і ня дбаючы аб законе Божым, а толькі дзеля дачэснай славы ўзыйшоў на япіскапскі пасад».
59 Магчыма Кірыл мае на увеце Ян 16, 13, або Ап. Дэ. 1, 8.
91
Падобнымі да недастойных кандыдатаў зьяўляюцца тыя царкоўныя дастойнікі, якія жывуць без страху Божага. Да іх сьвяты Кірыл зьвяртаецца з перасьцярогаю:
«Зразумейце сяньня, неразумныя сярод людзей дастойнікі, разбэшчаныя сьвятары! Ціж Той, хто даў нам вушы, ня чуе і хто стварыў вочы, ня бачыць ? ., Ціж Той, хто навучае народы, не зразумее нашага грэшнага ўпадку? Госпад ведае дрэнныя думкі злых людзей: Ён скідае неправедных уладароў і адганяе ад аўтара нягодных сьвятароў. Ніякая годнасьць гэтага сьвету ня выбавіць ад мукі тых, якія ломяць Божыя прыказаньні».
Падобная перасьцярога знайходзіцца таксама ў казаньні на Нядзелю расслабленага:
«Гора таму, хто грэшыць пасьля прыняцьця духоўнага стану — гэта значыць манашаства і сьвятарства, — а нават самому яггіскапу, які не баіцца Бога».
Каб не асталося ніякага сумніву, Кірыл сьцьвярджае катэгарычна:
«У якімбы мы стане ня былі, мы знайходзімся далёка ад Бога, калі ў нас няма добрых учынкаў і жалю за грахі».
У словах «жаль за грахі» адчуваецца ўжо кота надзеі. Як добры пастыр і лекар душаў, Кірыл не агранічваецца дыягнозай хваробы, але адразу прапануе лякарства. Ён перасьцерагае сваіх упаўшых братоў, каб ня
92
сьледавалі за прыкладам Юды, які, прадаўшы Хрыста, папоўніў другі страшны грэх:
«Дзеля гэтага не ўпадаем у роспач, як Юда зьняверыйшыся ў Божае міласэрдзе і не ўсумнімся ў цялесным зьмёртвыхустаньні, як садукеі, але з пакутаю стукаем у Божыя дзьверы, пакуль Ён нам не адчыніць райскіх варотаў».
Няма ніякага сумніву, што Госпад пачуе гэты стук, бо
«Няма такога граху, якіб мог адолець Божае міласэрдзе ».®°
60 Неабходна сказаць некалькі слоў аб мове сьв. Кірыла. У 11—12 стаг. пісьменнай мовай на Беларусі была мова царкоўных кнігаў, г. зн. стараабо царкоўнаславянская. Розьніца між гэтай мовай і жывой беларускай існавала ўжо тады, хоць яна ня была яшчэ такая вялікая, як цяпер. Беларускія пісьменьнікі, пішучы, час ад часу ўстаўлялі ў тэкст мясцовыя выражэньні, або пісалі словы згодна з мясцовай вымовай. Гэты працэс адбываўся хутчэй у сьвецкіх пісьменьнікаў, павальней у царкоўных. 3 часам беларускі элемэнт узмацняўся і адціскаў царкоўнаславянскі на другі плян. Такім чынам у пэўным сэнсе і з вялікімі засьцярогамі мову беларускіх пісьменьнікаў 11га і 12га стаг. можна назваць беларускай літаратурнай мовай у ейных пачатках. Такой была мова твораў сьвятога Кірыла. У аснаўнымгэта царкоўнаславянская мова, у якой аднак спатыкаецца нямала мясцовых элемэнтаў. Вось некалькі прыкладаў:
Деля; чнмь (чымь); падьякм (г. зн. іпадыяканы); пастух; Велпкы день; Да воскреснет Бог п да разндутся врагн его; м м
93
Сьвятасьць ня ведае нацынальных межаў. 3 другога боку сьвятыя, будучы людзьмі, належаць да таго ці іншага народу. Кожны народ зусім слушна ганарыцца сваімі сьвятымі, уважаючы іх за сваіх найлепшых сыноў, якіх сам Бог захацеў уславіць. Такім без сумніву для беларускага народу зьяўляецца сьвяты Кірыл Тураўскі.
Свае выдатныя здольнасьці і немалыя веды Кірыл аддаў на службу Богу. Будучы склонным да адзіноты, яму прышлося правесьці амаль ўсё жыцьцё ў актыўнай душпастырскай дзейнасьці для дабра іншых. У душы аднак Кірыл астаўся самотнікам. Аставіўшы па сабе багатую літаратурную і духовую спадчыну, ён умеў так добра схаваць сваю асобу, што сяньня толькі з цяжкасьцю можна ўстанавіць галоўныя рысы ягонага жыцьця. Ён быццам усім сваім жыцьцём, ня меньш чым сваімі творамі, хацеў сказаць: «Ня нам, Госпадзе, ня нам, але імені Твайму дай славу» (Пс. 113, 9).61
н у в ш м суботе; кнмжняцн ... п ы т а ю т ь роднтелю; Сьнмде бо на землю, нмкому не чюншю.
Такіх прыкладаў можна прывесьці далёка больш. Такім чынам нават з моўнага пункту гледжаньня Кірыл можа лічыцца беларускім пісьменьнікам. Гэта асабліва відавочна, калі напрыклад прыпомніць, што «польскі» пісьменьнік Ян Длугош яшчэ ў 15тым стаг. пісаў па лаціне.
61 Вось ліста галоўных выданьняў твораў сьвятога Кірыла ад пачатку 19га етагодзьдзя:
94
1. К. Калайдовлч, Памятнмкм россмйской словесностм XII века. Москва 1821.
У кнізе памешчаныя ўсе казаньні і аспэтычныя творы сьвятога Кірыла, разам з некаторымі сумніўнымі.
2. М. Л. Сухомлннов, Рукопнсн графа Уварова, т. II, СПБ, 1858. Творы сьв. Кірыла, якія знайходзіліся ў зборах Уварава. Вельмі добры ўступ.
3. A. М. Пономарев, Святой Кмрмлл Епнскоп Туровсклй н его поученмя. Памятнмкм древнерусской церковноучлтельной лнтературн. Вып. I. СПб. 1894, бб. 87—198.
Казаньні сьв. Кірыла. Вельмі добры ўступ і паясьненьні.
4. Творення святога отца нашего Клрмла, епмскопа Туровского. Нзданне Евгенмя, епнскопа Ммнского н Туровского. Кіеў 1888. Казаньні ў расейскім перакладзе. Малітвы і канон у арыгінале і расейскім перакладзе.
5. Молнтвы на всю седммцу св. Кмрмлла епнскопа Туровскэго. Православный Собеседнмк, Казань 1857, бб. 235—260, 273—351.
6. Н. К. Нпкольскнй, Матермалы для нстормн древнерусской духовной плсменнос™. Сборннк ОРЯС АН, т. 82, кн. 8, СПб. 1907. Канон у гонар сьв. Ольгі, а таксама рад сумніўных твораў.
7. Н. П. Ерешш, Ллтературное Наследяе Кмрмлла Туровского. Труды Отдела Древнерусской Лптературы AH СССР. МаскваЛенінтрад, т. 11, 1955, бб. 342—367; т. 12, 1956, бб. 340—361; т. 13, 1957, бб. 409—436; т. 15, 1958, бб. 331—348.
Найлепшае і найбольш крытычнае выданьне казаньняў сьв. Кірыла, папярэджанае бібліяграфічным аглядам. Гл. таксама выдатны артыкул гэтага самага аўтара: Ораторскае нскусство Кмрмлла Туровского, ТОДРЛ, т. 18, 1962, бб. 50—58.
95
Д а д а т а к
МАЛІТВЫ СЬВ. КІРЫЛА ТУРАЎСКАГА у тлумачэньні на сучасную беларускую мову а. Язэпа Гэрмановіча