Святы Кірыла Тураўскі
Аляксандар Надсан
Выдавец: Божым Шляхам
Памер: 114с.
Лондан 1968
А вось уступ да казаньня ў нядзелю сьлепанароджанага:
«Міласэрдзе Божае і чалавекалюбства Госпада нашага Ісуса Хрыста, і ласку Духа Сьвятога, дараваную шчодра людзкому роду, прапаведую вам, браты, добрыя хрысталюбівыя слухачы, дзеці Царквы, сыны сьвятла, прычасьнікі царства нябеснага. Аднак не ад свайго сэрца кажам гэтыя словы, — у грэшнай душы ня родзіцца ні добрая справа, ні слова карыснае, — але расказваем тое, што мы ўзялі з чытанага сяньня евангельля Яна Багаслова, сьведкі цудаў Хрыстовых».
63
На Узьнясеньне Господа Нашага Ісуса Хрыста аўтар, быццам няпэўны ў сваіх сілах, просіць прарока Захара памагчы яму уславіць так вялікае сьвята:
«Прыдзі сяньня духам, сьвяты прароча Захар, даючы пачатак нашаму казаньню ад тваіх прароцтваў аб узьнясеньні на неба Госпада Бога і Збаўцы нашага Ісуса Хрыста! Бо тыж паказаў нам гэта не ў прыповесьці, але яўна, кажучы: Вось Бог наш ідзе у славе, ад бітвы войска свайго, і ўсе сьвятыя з Ім; і стануць ногі Яго на гары Аліўкавай, проста на ўсход ад Ерузаліму.44 Хочам і ўсё апошняе ад цябе даведацца ...»
Абудзіўшы зацікаўленьне слухачоў, Кірыл пераходзіў да галоўнай часткі казаньня. Звычайна тэмаю служыла евангельле дня. Аднак кароткі евангельскі расказ Кірыл пашыраў, разьвіваў і, дзе магчыма, уводзіў у яго драматычны элемэнт, які вельмі ажыўляў казаньне. Тыповым прыкладам можа служыць казаньне на нядзелю Міраносіцаў і Язэпа Арыматэйскага. Евангельле сьв. Марка коратка гаворыць аб тым, як Язэп папрасіў у Пілата цела Хрыста і пахаваў Яго ў новым гробе. У Кірыла расказ пачынаецца лірычным плачам Багародзіцы, якая стаяла пры крыжы Хрыстовым:
44 Гл. Зах. 14, 34. Цытата недакладная.
64
«Усё стварэньне спачувае мне. Сыне мой, бачачы Тваю несправедлівую сьмерць. Гора мне, Дзіця маё, Сьвятло і Творча ўсяго, што існуе! Якія цярпеньні Твае мне трэба аплакваць сяньня: аплявухі і біцьцё па твары і па сьпіне; путы ў вязьніцы; ці аплёўваньне Твайго сьвятога твару, якое Ты прыняў за Тваю дабрату ад беззаконьнікаў? Гора мне, Сыне! Будучы нявінным, Ты быў зьняважаны і пацярпеў сьмерць на крыжы. Як яны сьмелі каранаваць Цябе цернямі, паіць воцтам і жоўцяй і прабіць дзідаю Твае усячыстыя рэбры! ... Бачу Цябе, мілае дзіця, як Ты вісіш голы на крыжы, бяздушны, бяз выгляду і прыгожасьці, і душа мая горка крывавіцца. Я жадалаб памерці з Табою, бо не магу глядзець на Цябе бяздушнага. Няма мне больш ніякай радасьці, бо маё Сьвятло і Надзея і Жыцьцё, Сын мой і Бог на дрэве згаснуў. Дзе маё, Сыне, дабравешчаньне, якое мне некалі апавясьціў Гаўрыла, кажучы: „Радуйся, абрадаваная, Госпад з Табою”? ... Гора мне! Каго паклічу, каб плакаў са мною? 3 кім буду выліваць ручаі сьлёзаў? Усе Твае сябры і прыяцелі пакінулі Цябе, усе тыя, што карысталі з Тваіх цудаў. Дзе цяпер лік сямідзесяці вучняў? Дзе вярхоўныя апосталы? Адзін з іх Цябе хітрасьцю здрадзіў фарызэям, другіж, дзеля страху перад першасьвятарамі, выракся Цябе кажучы, што ня ведае гэтага чалавека. Я адна, Божа мой,
65
служка Твая, стаю і плачу разам з ахоўнікам Тваіх словаў, Тваім улюбёным наперсьнікам. Гора мне, Ісусе мой, дарагое імя! Як гэта зямля стаіць, чуючы на сабе Цябе на крыжы павешанага ... Прыдзіце, глядзіце на тайну Божага міласердзя.як Той, які ажывіў усё, сам памёр ганебнай сьмерцю».45
45 «Плачы» былі шырока ведамымі у усходняй царкоўнай літаратуры. Найбольш распаўсюджанымі былі «плачы» Багародзіцы. Яны знайшлі свой адбітак у г. зв. «крэстабагародзічных» трапарах і ў песьнях службаў Вялікага Тыдня. Сярод іх цікавасьць прадстаўляе канон «на укрыжаваньне Госпада і на плач Багародзіцы». Аўтарам канону зьяўляецца грэцкі пісьменьнік Сымон Мэтафраст, ведамы таксама як Сымон Лягатэт, які жыў у палове 10га стагодзьдзя. Вось некалькі трапароў з гэтага канону:
«Вось сьвятло маё салодкае і надзея і жыцьцё маё добрае, Бог мой згаснуў на крыжы, і сэрца маё крывавіцца, —• кажа Дзева з плачам.
Бачачы Усячыстую ў горкіх сьлёзах, Язэп узрушыўся ўвесь і з плачам пайшоў да Пілата. Дай мне, — усклікнуў ён з сьлязамі, — цела Бога майго.
Бачу Цябе мёртвым, Чалавекалюбча, які ажывіў мёртвыя і трымаеш усё, і люта цярплю, — кажа Багародзіца. — Хацелаб памерці з Табою, бо не магу глядзець на Цябе бяздушнага і мёртвага».
Акрамя канону Сымон напісаў іншы твор, які завецца: «Плач Багародзіцы, калі яна абнімала цела Хрыста». (гл. Migne, Patrologia Graeca, Vol. 114, pp. 208218).
Кірыл быў напэўна знаёмы з гэтымі творамі, або прынамсь з канонам. Іхні уплыў адчуваецца ў ягоным «плачы».
66
Гэты плач пачуў Язэп Арыматэйскі і падышоў да Багародзіцы. Убачыўшы яго, Багародзіца просіць яго пайсьці да Пілата і папрасіць цела Хрыста. Язэп, перамагаючы страх перад жыдамі, выконвае просьбу Багародзіцы. Ён ідзе да Пілата і просіць у яго цела Хрыста такімі славамі:
«Дай мне, ігемане, цела таго дзіўнага Ісуса, укрыжаванага між двумя разбойнікамі, абвінавачанага з зайздрасьці першасьвятарамі, зьняважанага бяспраўна жаўнерамі. Дай мне цела таго Ісуса, якога кніжнікі называюць Сынам Божым, а фарызэі клічуць цэзарам, і якому ты прыказаў прыбіць над галавою дошку з надпісам: Гэта Сын Божы і цэзар жыдоўскі. Дай мне цела Таго, каго собскі вучань, спакусіўшыся на серабро, выдаў сьвятарам... Прашу цябе аб целе Таго, аб кім Каяфа прадсказаў, што яму аднаму належыць памерці. .. Прашу цела таго Ісуса, які на тваё пытаньне адказаў: Я ёсьць сьвятло і праўда. . . Дай мне зьняць цела з крыжа, бо я хачу палажыць яго ў маім гробе ... »46
46 У Эпіфана Кіпрскага (315403) маецца падобная прамова Язэпа да Пілата. Вось выняткі з яе:
«... Дай мне на пахаваньне мёртвае цела таго засуджанага табою Ісуса Назарэя, Ісуса жабрака, Ісуса бяздомнага, Ісуса ўсімі бачанага голага, упакоранага, дзіўнага, няведамага сярод чужых, пагарджанага ўсімі... Дай мне цела гэтага дзіўнага, бо якая табе карысьць з гэтага цела... дай мне це
67
Атрымаўшы ад Пілата цела Хрыста, Язэп разам з Нікодымам нясуць яго пахаваць, плачучы пры гэтым:
«Сонца незаходнае, Хрысьце, Творча ўсіх і Уладару ўсяго стварэньня! Як я пасьмею даткнуцца да Твайго ўсячыстага цела, да якога ня сьмеюць дакранацца нават нябесныя сілы . .. Якія песьні надгробныя сьпяваць буду Табе, каго на небе нязмоўкна славяць серафімы! Як я панясу на руках маіх Цябе, Нявідзімага Уладара, які сілаю сваею носіць усё стварэньне? Як я палажу ў маім бедным гробе Цябе, які уцьвярдзіў круг нябесны і спачываеш на херувімах разам з Айцом і Сьвятым Духам . . . »47
ла гэтага мёртвага, а разам і Бога, каб я мог пакрыць пакрыўшага мае бясчынствы; дай мне гэтага мёртвага, каб я мог пахаваць пахаваўшага ў Ярдане мае грахі...» (гл. F. Miklosich, Monumenta Linguae Paleoslovenicae e Codice Suprasliensi. Vindobonae 1851, pp. 343—344).
Казаньне Эпіфана было ведамае ў славянскім тлумачэньні ужо ў 11ым стагодзьдзі і ўвайходзіла ў склад г. зв. Супрасьлскага Зборніку. Зборнік гэты, хоць небеларускага паходжаньня, зьяўляецца адным з найстарэйшых памятнікаў пісьменства на Беларусі.
47 Параўнай сьціхіру, якая сьпяваецца ў Вялікую Пятніцу на вячэрні на вынас плашчаніцы:
«Бачачы Цябе, які апранаецца сьвятлом як вопраткай, голага, мёртвага і непахованага, Язэп з Нікодымам, узьняўшы шчыры плач, казаў: Гора мне, салодкі Ісусе! Убачыўшы Цябе павешанага на крыжы, сонца пецямнела і зямля з страху затрас
68
Мінуўшы субоце, жанчыныміраносіцы прышлі на гроб. Там яны ўбачылі ангела, які адкрыў ім тайну збаўленьня роду людзкога Хрыстом:
«... Хачу расказаць вам тайну Божай любові да людзей, як Ён пацярпеў за Адама, які упаў у тленьне. Дзеля яго Ён зыйшоў з неба і, прыняўшы цела, стаўся чалавекам, каб загінуўшага абнавіць і ўзяць з сабою на неба. Той (г. зн. Адам), паслухаўшы рады Bopara, захацеў стаць богам і быў пракляты; гэтыж (г. зн. Хрыстос) паслухаўся Айца і, будучы Богам, стаўся чалавекам, каб зьнішчыць зьмея і зрабіць чалавека богам. Той, працягнуўшы руку да забароненага дрэва, сарваў сьмяротны плод і, стаўшыся нявольнікам граху, зышоў з раю ў пекла. Хрыстос, распасьцёршы рукі на крыжы, асвабадзіў людзей ад прысуду грахоўнага і ад сьмерці.. . »48
лася і царкоўная заслона разадралася. Бачу Цябе сяньня дзеля мяне дабравольна прыняўшага сьмерць. Як я пахаваю Цябе, Божа мой? Якою плашчаніцаю спаўю Цябе? Якімі рукамі дакрануся да Твайго нятленнага цела? Якія песьні сьпяваць буду, хаваючы Цябе, Усядобры? ... ».
48 Параўнаньне Адама і Хрыста, вельмі пашыранае у сьвятаайцоўскай літаратуры, бярэ свой пачатак ад сьв. Паўла, у якога спатыкаюцца выражэньні, як: «Як цераз праступак аднаго ўсім людзям асуджэньне, гэтак цераз праведнасьць аднаго ўсім людзям апраўданьне на жыцьцё» (Рым. 5, 18);
69
Казаньне канчаецца пахвалаю Язэпу Арыматэйскаму.
Тон у дыялягах сьвятога Кірыла мяняецца цэлы час у залежнасьці ад нагоды і бывае то паважны і урачысты, то поўны паэтычнага лірызму. Часам ён нават набывае характар звычайнай штодзённай размовы, як напрыклад у выпадку расслабленага, які на запытаньне Хрыста, ці хоча быць здаровым, расказвае Яму ўсе свае няшчасьці:
«Так . . . Госпадзе! Хацеўбы, але ня маю чалавека, якіб мяне укінуў у купелю пасьля таго, як ангел усхвалюе ваду. Але паколькі Ты запытаў мяне аб здароўі, Уладару, дык
або: «Як у Адаме ўсе паміраюць, так у Хрысьце ўсе ажываюць» (I Кар. 15, 22).
У раньняй усходнеславянскай царкоўнай літаратуры было ведамае «слова (казаньне) аб Адаме і Хрысьце», бізантыйскага паходжаньня. Яно было нават устаўлена у «казаньне аб законе і ласцы» кіеўскага Мітрапаліта Ілярыёна (прыб. 1051). Вось выняткі з яго:
«Дзеля таго Хрыстос радзіўся ад чыстае Дзевы, бо Адам быў створаны з чыстае зямлі; паколькі Адам, дасканалы чалавек, саграшыў як дзіця, дзеля таго Хрыстос прыгвазьдзіў цела сваё на крыжы, каб аздаравіць Адама, параненага сьмяротным дрэвам; Дзеля таго Хрыстос прыгвазьдзіў рукі да крыжа, бо Адам руку працягнуў да дрэва... дзеля Taro Хрыстос спробаваў воцту і жоўці, бо Адам соладка еў... (гл. Ф. Г. Калугнн, Йллармон Мнтрополнт Кневскя; у кнізе: А. Й. Пономарев, Памятнмкм древнерусской церковноучмтельной лнтературы, Вып. I, СПб. 1894, бб. 8384).
70
паслухай майго кароткага адказу, каб я мог Табе расказаць усе мае няшчасьці і хваробы. Трыццаць і восем гадоў я ляжу прыкованы да гэтай вось пасьцелі... Я затраціў на лекараў усю маю маемасьць, але не атрымаў ніякага аблягчэньня, бо няма такога зельля, якоеб супроцьдзеяла кары Божай. Mae знаёмыя брыдзяцца мною, бо мой смурод робіць мяне няпрыемным, а мае сваякі саромяцца мяне і я стаў чужым для маіх братоў. Магчыма я памёр? Алеж жывот мой есьці хоча і язык сохне ад смагі. Дык можа я жывы? Алеж я не магу ня толькі ўстаць з ложка, але нават паварухнуцца: маю ногі, якія ня ходзяць, і рукі, якімі ня толькі не магу нічога рабіць, але нават дакрануцца. Я — непахованы труп, а гэты ложак — мой гроб. Я мёртвы сярод жывых і жывы сярод памершых, бо, як жывы, хачу есьці і, як мёртвы, не магу нічога рабіць ... »49