Там, дзе Уша серабрыцца
Памер: 272с.
Маладзечна 2015
Там,
Маладзечаншчына літаратурная
Маладзечаншчына літаратурная
Паэзія, проза, публіцыстыка, пераклад
Маладзечна «Тппографня «Победа» 2015
УДК [821.161.3+821.161.1 (476) [822
ББК 84 (4Бен)
T17
Укладанне і прадмова Міхася Казлоўскага
На вокладцы фотаэцюд Генадзя Селядца «Лета»
Выданне выйшла дзякуючы фінансавай падтрымцы Маладзечанскага райвыканкама, а таксама дапамозе супрацоўнікаў Маладзечанскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Максіма Багдановіча
Там, дзе Уша серабрыцца : Маладзечаншчына T17 літаратурная : паэзія, проза, публіцыстыка, пераклаД / укладанне і прадмова Міхася Казлоўскага. — Маладзечна : Тнпографня «Победа», 2015. — 272 с ISBN 9789856967286.
У кнігу «Там, дзе Уша серабрыцца» увайшлі паэтычныя, празаічныя і публіцыстычныя творы пісьменнікаў, дзейнасць і жыццё якіх непасрэдна звязаны з маладзечанскім краем.
Адрасуецца ўсім, хто цікавіцца гісторыяй і культурай роднай зямлі.
УДК [821.161.3+821.161.1(476)1822 ББК 84 (4Бем)
ISBN 9789856967286 © Казлоўскі М. М., укладан
не, прадмова, 2015
© Афармленне. ААТ «Тнпографня «Победа», 2015
Мы — нанічадкі твае, Купала!
Калісьці Уладзімір Маякоўскі сказаў, што ў Беларусі, а ад сябе хочацца дадаць, як і скрозь на зямлі, ёсць пісьменткі добрыя і розныя. Тое даўняе выказванне знакамітага паэта вельмі добра дапасоўваецца і да літаратурнага жыцця сучаснай Маладзечаншчыны. Цэлае сузор'е "добрых і розных" творцаў жыве сёння ў Маладзечне і бліжэйшых ад яго населсных пунктах. Нлённа працуе літаратурнас аб'яднанне "Агмень", рэгулярна знаёміць з новымі творчымі здабыткамі легендарная " Купалінка", якая ўжо не першае дзесяцігоддзе з' яўляецца на старонках "Маладзечанскай газеты". Час ад часу цікавымі аўтарскімі адкрыццямі цешыць нас часопіс "Куфэрак Віленшчыны", які ўжо амаль пятнаццаць гадоў старанна апрацоўвае гістарычнакраязнаўчы палстак роднага краю. Ды і з'яўленне розных мясцовых літаратурных зборнікаў і альманахаў нельга таксама спісваць з творчага рахунку, бо і там, як пісаў паэт, "бруіцца слоўца свежае і непаўторнае".
He забываюцца пра маладзечанскі край, святую маладзечанскую зямлю і тыя, хто па розных прычынах вымушаны быў пакінуць яе і перабрацца жыць у іншыя гарады і мястэчкі Беларусі. I хоць яны там даўно прыраслі жыццёвымі каранямі, але не забываюцца пра мясціны, дзе былі зробленыя першыя крокі. Таму і не аыклікае здзіўлення, калі ў іх творах можна сустрэць добра знаёмыя постаці маладзсчанскіх жыхароў, адметныя слоўныя канструкцыі, інтаннцыі, сам дух і пах роднай маладзечанскай зямлі. Усё гэта разам і складае тое паняцце, той падмурак, які можна хоць і ўмоўна назваць літаратурай сучаснай Маладзечаншчыны.
Але адкуль яно з'яўляецца, адкуль узнікае, якімі нябач нымі сіламі мацуецца тая літаратурная традыцыя, тое пачуццё любові да бацькоўскай зямлі. Няўжо на пустым голым месцы? He, і іпысячы разоў не! 3 даўніх часоў жылі на Маладзечаншчыне цікавыя паэты і празаікі, таленавітыя публіцысты. Тут, прыкладам, спеў талент Ядвігіна Ш, спрабаваў свае паэтычныя сілы Міхась Чарот, тут нараджаліся непаўторныя ў сваёй аўтарскай сама
3
бытнасці раманы і аповесці аднаго з лепшых празаікаў мінулага стагоддзя Аркадзя Чарнышэвіча. Маладзечанскі край нарадзіў і геній вялікага Купалы. Та.чу ўся тая пазітыўная энергетыка, той велізарны творчы патэнцыял, назапашаны славутымі папярэднікамі, не знікае, не прападае ў небыцці, а нябачнымі ніткамі звязвае нас з мінулым і перадаецца іх таленавітым наступнікам.
Таму, напэўна, так цешыць йас высокая культура пісьма і эстэтыка радка такіх сучасных паэтаў, як Таццяны Атрошанкі, Аксаны Ярашонак, Настассі Нарэйкі, Аляксандра Лазоўскага, Людкі Сільновай, Янкі Крупко. Таму так радуемся мы, зе.члякі іх і ўдзячныя чытачы творчым поспехам Лідзіі Гардынец і Тамары Бярэзінай, Валерыя Хіхіча і Аркадзя Жураўлёва, Аляксандра Хазяніна і Кастуся Цыбульскага, Вячаслава Дашкевіча і Галікы Асіповіч.
Заўважаць чалавечыя недахопы і хібы, а разам з тым любіць навакольны свет вучыць нас таленавітая проза Янкі Галубовіча і Марата Баскіна, высокадухоўная паэзія Таццяны Сапач і Лявона Ціхюхіна, Таццяны Тамашэвіч і Алы Клемянок. Пільней узірацца ў сучаснае, з павагай ставіцца да мінулага заклікае нас, іх чытачоў, публіцыстыка і крытыка Ірыны Шатыронак і Тамары Бунта, Ціхана Чарнякевіча і Сяргея Лескеця. Добры ўзор прарастання твораў замежных аўтараў на беларускай глебс паказвае нам Міхась Чыкалаў.
Цікава выступаюць на старонках рэспубліканскага і мясцовага друку і такія аядомыя ў нашым рэгіёне аўтары, як Таіса Трафімава, Генадзь Пшэннік, Валеры Маркелаў, Алена Ліхадзіеўская, Генрых Кутас, і многія інйіыя.
У свой час Генадзь Каханоўскі, праглядаючы чарговы нумар часопіса "Маладосць', з відавочным гонарам прамовіў: "Глядзі, нашы ідуць у літаратуру". Тыя словы з гадамі сталі прарочымі. I таму цяпер, услед за ім, хочацца паўтарыць: "Н(/шы ідуць у літаратуру. Ідуць годна, заслужана. Дык давайце пажадаем ім творчай удачы на той нялёгкай, цяжкай дарозе, і.чя якой Літаратура".
Міхась Казлоўскі
4
Галіна Асіповіч (18.02.1950), паэтка, мемуарыст
Нарадзілася ў в.Клочкава Маладзечанскага раёна. Скончыла Маркаўскую сярэднюю школу і філфак БДУ. Працавала настаўніцай у вясковых і гарадскіх школах Маладзечаншчыны, загадчыкам аддзела культуры Маладзечанскага гарвыканкама. 3 1985 года на Далёкай ІІоўначы, загадчык аддзела культуры горада Новы Урангой Цюменскай вобласці (Расія). У 2000 г. вярнулася на радзіму. Жыве ў Маладзечне.
У мясцовым і рэспубліканскім
друку выступае з сярэдзіны 60х
гадоў мінулага стагоддзя. Аўтар кнігі паэзіі "Голас далёкай маладосці" (Мн., 2012).
Радасць
Дарога далёкая, добры настрой,
I сіняе неба над галавой,
I песня вясёлая песціць душу, Якую заўсёды з сабою нашу.
Галінка, абмытая чыстай расой, 1 тысячы сонцаў крочаць са мной, I тысячы зайчыкаў скачуць ў вачах, I радасці звязак ляжыць на плячах.
Я сонцу ўсміхнуся, і сэрцу здаецца, Што сонца падміргвае, сонца смяецца Здаецца, ад шчасця восьвось задыхнуся, Я промні хапаю і шчыра смяюся.
5
* * *
Адшумела пялёсткамі кветак, Удаль спяшаешся свежай раллёй. Расхрыстаўшыся, бабіна лета Праплыло над прыціхлай зямлёй.
Вось бяжыш, развяваеш касынкай, Клін птушыны з сабою завеш, To у веснічках станеш рабінкай, Твар гарэзлівы чырвань залье.
А начамі сціскае скроні
Лёгкі прызімак, клоніць да сну.
I сціраюць уранні промні Тваю першую сівізну.
* * *
У кветкавым паху, У прыціхлай хацінцы Схавана надоўга, Навекі дзяцінства.
* * *
Ну, навошта, маці, Мне фіранкі ў хаце, Калі сонца просіцца Да мяне ў пакой?
Што тыя карункі? Глянь, свае малюнкі Як мароз рассыпаў Шчодраю рукой.
А надыдзе вечар, Дык хадой хлапечай Пройдзецца за вокнамі Месяц, нібы франт,
I сыпнуцца зоркі 3 стрэх у панадворкі I заззяюць вочы У здзіўлёных хат.
6
Дык, навошта, маці, Мне фіранкі ў хаце, Калі у іх і кроплі Той красы няма?
Снежнаю галінкай Цягнецца рабінка, I белавалосая
Песціцца зіма.
* * *
Жоўтая, золатам злітая восень, Сумная і нецярплівая просінь, Птушкі, маўклівыя на развітанні, Вочы твае затуманены ўранні.
Дзе тыя песні, усходы барвовыя, Лета смуглявае, вусны чырвоныя? Зноў з успамінамі дрэвы стаяць. ...Дзесьці блукае восень мая!
Купалле
Я кветку шукала.
Ці тую сарвала? У маці спытала. Купалле... Купала... А маці сказала:
Ты ночку не спала, Ты долю шукала. Купалле... Купала... Ты слёзы хавала, Пакуль не спытала. ... Зарана сарвала. Купалле... Купала...
Роднай вёсцы
I зноў я спяшаюся ў вёску, Дзе быццам сто год не была Паслухаць рачулкі плёскат, Да роднага сесці стала.
7
Дзе я ўсё такая ж дзяўчынка
I той жа вясновы ранак,
I маці ўсё так жа: "Галінка!" Пакліча, ўзышоўшы на ганак.
Дзе зноў я бягу самай шчаснай
У квецені белай садоў,
3 плячэй, як бялявую пасму, Адкінуўшы вузел гадоў.
Дзе кожная ў полі травінка
Мне роснай кіўне галавой, Дзе я назаўсёды галінка Пяшчотнасці, вёска, тваёй.
Голас далёкай маладосці
Прысвячаю сыну Алегу, каб ведаў свае карані, і не забываў край, дзе шрадзіўся.
"Яны былі разумнейшымі, вартымі пераймання сябрамі, людзьмі з непахісным аўтарытэтам і зайздроснай абаяльнасцю змагароў і пакутнікаў".
Я.Брыль "Птушкі і гнёзды"
Сцяжынкі родныя дзяцінства
Успаміны... Яны прыходзяць нечакана, спантанна напаўняюць увесь пакой, стукаюць, здаецца, у дзверы, заглядваюць у вокны. Адкуль такая настойлівасць, запатрабаванне сустрэчы з даўно мінулымі падзеямі, з людзьмі, якія мелі дачыненне да твайго жыцця? Магчыма, гэта іх крыўда на тое што ў свой час мы былі не дастаткова ўважлівымі да тых, хто быў побач з намі, не адчувалі, як неспакойна біліся іх сэрцы побач з нашымі. А калі верыць таму, што ў жыцці
8
нічога не бывае выпадковым, то гэта значыць, што яны нешта важпае, сведчылі ў нашым жыцці і, магчыма, маглі зрабіць або зрабілі яго іншым. Але мы, на жаль, праходзілі, як карабліпрывіды, побач з гэтымі людзьмі ў пошуках нечага незвычайнага, а простыя жыццёвыя з'явы здаваліся нам малазначнымі, непрыкметнымі. А, магчыма, гэта наша жыццёвая нявопытнасць адносіла нас ад глыбіннай асэнсаваннасці жыцця, як водны паток адносіць трэску ад берагу.
1 дзякуй Богу, што ён даруе чалавеку старасць, калі можна нешта пераасэнсаваць ў сваім жыцці, падвесці горкі выпік і пашкадаваць, што ўжо нічога нельга перайначыць.
Ціхая снежаньская раніца, яшчэ далёка да світання. На гарадской аўтобуснай станцыі людзей мала, як і пасажыраў аўтобуса, які накіроўваецца на Ленкаўшчыну. Аўтобус цёплы, утулыіы. Я займаю месца, з якога добра відаць дарога ўперадзе, можна назіраць і за тым, як збоку мільгаюць за акном дрэвы, сустрэчныя машыны, бліпічаць за горадам далёкія агеньчыкі вясковых хат, дзе пачынаюць прачынацца людзі.
На душы адчуванне ціхай радасці, бо я сду ў свае родныя мясціны, па добра знаёмай дарозе, якая вывела мяне ў людзі . Я буду ехаць праз Лебедзева, дзе ў далёкаіі маладосці працавала настаўніцай у сярэдняй школе, потым праз Маркава, дзе скончыла дзесяцігодку, а потым і Клочкава, дзе на гары, каля самога лесу, стаіць адзінока бацькоўскі дом. Ен відаць з усіх дарог, на якіх пабліжаешся да вёскі, прыхаваны ў зеляніпс саду летам і ў палоне снегу зімой. Сэрца шчыміць: чакае! Але сёння я буду ехаць міма роднаіі вёскі (прабач, родная хата!) у суседнюю да сваёй даўняй сяброўкі Антаніны, якая жыве ў Ленкаўшчыне. Сяброўства наша з тых часоў, як вучыліся ў Маркаўскай школе, жылі ў школьным інтэрнаце. Сталі дарослымі, з'явіліся сем'і, жыццёвыя няўзгоды. Сустрэчы былі болып выпадковымі. 1 вось, калі нашы дзеці сталі дарослымі, а мы, набыўшы многа хвароб і перажыўшы складаныя аперацыі, стаўшы людзьмі пенсійнага ўзросту, зноў сталі шукаць сустрэч. Нас збліжала новае ўсведамленне жыцця і свайго фізічпага стану. Шчырыя размовы, добразычлівасць, аптымізм у адносінах абуджалі нашы сілы да жыцця. Пакінуўшы Мінск, адмовіўшыся ад дактароў і іх хімічнай тэрапіі, Антаніна ў жыццёвых праявах вясковага