• Газеты, часопісы і г.д.
  • Там, дзе Уша серабрыцца

    Там, дзе Уша серабрыцца


    Памер: 272с.
    Маладзечна 2015
    59.87 МБ
    У хаце сціскалася сэрца ад жалю. Хоць усё заставалася, як і раней, але не было той адметнай чысціні і парадку. Пад
    56
    лога цёмная, кучамі ляжала тамсям нейкае адзенне, было няўтульна. У хаце пахла дымам. Амаль васьмідзесяцігадовая гаспадыня не мела сілы падтрымліваць былы парадак.
    Гэта была наша апошняя сустрэча з цёткай Рэняй — восенню яе не стала.
    Няма ў Люташы той хаты, дзе жылі дзедавы бацькі. Суседняя сядзіба дзядзькі Васіля выглядае, як і калісьці, хоць даўно не мае гаспадароў, толькі, пэўна, летам зарастае травой.
    У хаце старых Стасяловічаў, бацькоў бабулі Ніны, жыве цяпер адна пасля смерці мужа і свякрові, Стасяловіч Марына Уладзіміраўна нявестка бабулінага брата Барыса. Змянілася і хата, і двор толькі хлявы засталіся былыя.
    Пяцёра Марыніных дзяцей разляцеліся, як птушаняты з гнязда, і жывуць сваімі сем’ямі. Наведваюцца да маці, не забываюць, але ў кожнага сваё жыццё, праца, дзеці. А дабрыні і цеплыні Марынінага сэрца хапае на ўсіх: і на дзяцей, і на ўнукаў, і на суседзяў, і на сваякоў.
    Дай Бог, табе, Марыначка, здароўя!
    Ёсць на Вішнеўскіх могілках яшчэ адзін стары помнік, дзе пахаваны дзед і бабка маёй бабулі Ніны. Ён быў устаноўлены ў 1901 годзе. Там пакояцца Стасяловіч Іван і Еўдакія. Помнік і надмагілле выліты з цэменту.
    Пакідаем Вішнева. Многа звязана з гэтымі мясцінамі. Тут адна палавіна маіх каранёў.
    Супярэчлівыя пачуцці ўзнікаюць у душы: з аднаго боку цяжар ад незваротнасці таго добрага, што тут было, тых людзей, якіх няма, з другога — задавальненне ад таго, што аддадзена даніна памяці.
    Дарога, як кінаплёнка, адмотвае кіламетры ў адваротным накірунку. Мінаем Валожын, Груздава, перасякаем Маладзечна з поўдня на поўнач і зварочваем з вілейскай дарогі на Лазавец...
    На Дзень Перамогі мы заўсёды збіраліся ў сям’і бацькоў майго мужа Мікалая — Канстанціна Мікалаевіча і Антаніны Аляксееўны Бярэзіных, каб павіншаваць іх, былых удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, са святам. Яны пражылі доўгае нялёгкае жыццё, выгадавалі траіх сыноў, дачакаліся ўнукаў і праўнукаў. Былі добрымі людзьмі і сумленнымі працаўнікамі. Вечная ім памяць!
    57
    Сціскае сэрца жаль Па тых, хто ўжо не з намі, Хто адляцеў удаль 3 мінулымі гадамі.
    I толькі памяць іх Для нас уваскрашае, А сэрца зноў усіх Успомніць прымушае.
    .5«
    Янка Галубовіч (26.0 5.1942— 19.12.2014), празаік, публіцыст
    Нарадзіўся ў в.Пранчэйкава Маладзечанскага раёна. Скончыў Мінскі эканамічны тэхнікум і факультэт журналістыкі БДУ. Пасля заканчэння вучобы працаваў на розных пасадах у савецкіх і дзяржаўных установах, інжынерам на заводзе "Электрамодуль" г.Маладзечна. Член СІІ Беларусі (1995).
    Аўтар кніг прозы "Гром на світанку" (1992), "Пастарайся стаць чалавекам" (1993), "Зязюля дзетак шукала" (1994), "Ад студзеня да студзеня" (2003) ды інш.
    Вясна
    Вясна прыйшла светлая, сонечная. Прыйшла нечакана, неяк адразу пасля працяглых і моцных маразоў, якія заснулі моцным летаргічным сном.
    На падворках расчырыкаліся, купаюцца ў люстаркахлужынках шустрыя верабейкі, густа сцелецца з комінаў каромыслам дым  яўная прыкмета ўстойлівага цяпла.
    Над палямі, лугамі і пералескамі імжыць лёгкі, амаль летні, дожджык. У лагчынах, як пух, сцелецца рэдзенькі бялёсы туманок. I цёплы дожджык, і туманок, не бяда, што і рэдзенькі, увачавідкі распраўляюцца з апошнімі, спрасаванымі за зіму мяцеліцамі і вятрамі, сіненаздраватымі лапінамі снегу.
    Булькочуць, як тыя цецерукі, бягуць навыперадкі жвавыя ручайкі. На пачарнелых пагорках, шукаючы сабе здабычу, важна шпацыруюць вялікадзюбыя гракі, над залітым вадою лясным балотцам ашалела носяцца, кігікаючы, кнігаўкі, а на старой ліпе робяць агледзіны сваёй хаткі буслы. Радасны, узбуджаны іх клёкат адзываецца моцным рэхам на ўсю ваколіцу. Рагочуць ад радасці, заліваюцца свістам шпакі, у
    59
    празрыстым падсіненым паветры звіняць срэбнымі званочкамі жаўрукі.
    Выпрасталі ад снегу галіны, аж лягчэй стала, старыя медначырвоныя сосны, і пацягнуліся да сонца, нібы немаўлятка рукамі да любай маці. Патаўсцелі, набрынялі неўтаймаванай сілаю пупышкі маладзенькіх беластволых бярозак, выкінула жоўтазалацістыя каташкі вярба, скінула цёмныя лускавінкі, распушылася, заганарылася лаза.
    Ажылі, заварушыліся мурашкі. Вылезла на сонца і грэе на трухлявым пні спіну яшчарка. Яна таксама не магла дачакацца вясны.
    Лета
    Скінулі беларужовы вэлюм сады, прыціхлі, як заварожаныя, на гнёздах птушкі, сакочуць, аж захліпаюцца на лузе конікі.
    Красуюць ліпы. Вакол сцелецца густы мядовы водар. У пышных светлажоўтых каронах дрэў з ранку да вечара цэлымі раямі шчыруюць пчолы. Прылятаюць сюды паласавацца нектарам і чмялі, і яшчэ многа розных насякомых  ажно звыш сямідзесяці відаў. 1 ўсіх прытуляць, адораць ліпы сваёй дабрынёй.
    У лесе поўна суніц. Яны чырванеюць з травы пунсовымі кроплямі, усе як на падбор — буйныя, спелыя, аж разбягаюцца ад радасці вочы. Густа, цэлымі зараснікамі цвітуць чарніцы. У зеленаватабелых, з ружовым адценнем кветках бзумкаюць чмялі і пчолы, звіняць восы.
    На небе ні хмаркі. Гарачыня. Недзе згубіўся ветрык. На дрэвах прыціхлі, не варушацца, бы анямелі, лісты. Толькі дрыжыць, мігціць у вачах спякотнае марыва ды таўкуць уверхуніз, уверхуніз — як у ступе, мак камары. Ад рою камароў чуваць лёгкі, ледзь улоўны ў паветры звон.
    Пасля абеду зза лесу паказалася вялікая чорная хмара. Зніклі, пахаваліся камарытаўкунчыкі. Толькі нізка над зямлёй, шчабечучы, носяцца ластаўкі. Хмара ўвачавідкі расла, сунулася па небе грозная, жудасная і праз нейкі момант закрыла сабою сонца. У наваколлі пацямнела бы на зямлю апусціліся першыя вечаровыя прыцемкі.
    60
    Набліжалася навальніца. Жыганула яркая асляпляльная маланка. Дзесьці зусім блізка моцна і раскаціста ўдарыў пярун, аж здрыганулася пад нагамі зямля, і адразу ж абрынуўся, хлынуў як з вядра лівень.
    Зямля наталіла смагу, памаладзела. Па баравінах высыпалі таўстаногія каласавікі, у бярэзнічку пачалі расці чырвонагаловыя падасінавікі і абабкі, а ў хвойніках цэлымі лапінамі сустракаюцца залацістажоўтыя лісічкі. Дружна пачынаюць расці сыраежкі, махавікі і рыжыкі. У змешаных лясах дзенідзе можна натрапіць на сямейку груздоў.
    ГІачынаюць вылазіць з гнязда маладзенькія вавёрачкі. Скачуць па сучках і галінках дрэў, спускаюцца на зямлю і ласуюцца ягадамі і грыбамі.
    Падрастаюць лісяняты, гарнастаі, выдры, вожыкі, барсукі.
    У садах даспявае белы наліў, ранеты, наліваюцца сокам антонаўкі. Ад духмянага паху яблыняў аж кружыцца галава.
    Лета. Багатае і шчодрае. Яно, як маці любае дзіцё, сагрэла, напаіла і аблашчыла кожны куточак роднаіі зямлі.
    Восень
    Адышло, адкрасавалася лета. I неяк нячутна, спадцішка падкралася восень. Спачатку непрыкметна, але з кожным днём усё спарней і гусцей кладуцца кругом яе фарбывясёлкі. Шалясціць жоўтазалацістым лісцем бяроз вецер, трапечуцца, бы дрыжаць са страху, агністачырвоныя макаўкі асін, зацвілі сінія, як лён, верасы. Зардзеліся яркачырвоныя гронкі рабіны, пунсавеюць, гнуцца долу галінкі спелай каліны.
    Сцелюцца, ападаюць на зямлю аранжавыя, жоўтыя, чырвоныя, белыя пялёсткі апошніх асенніх кветак: астраў і вяргінь. У празрыстым паветры плывуць, падсвечаныя блікамі сонца, срабрыстыя павуцінкі. Над рэчкаю і лагчынамі высцілаюцца, паўзуць сівыя табункі туману.
    У такія пагодлівыя восеньскія дні ў лесе рэхам адгукаюцца галасы грыбнікоў. Тамсям сустракаюцца яшчэ грузды і махавікі, сыраежкі і маслякі, зялёнкі і падзялёнкі, ваўнякі і ласі, падгруздкі і курачкі. Грыбы гэтай пары самыя чыстыя і ядраныя.
    G1
    Але вось па небе паплылі да вусцішнасці чорныя, збэрсаныя ветрам хмары. Яны нізка паўзуць над будынкамі, і здаецца, што неба яшчэ бліжэй падалося да зямлі. Бесперапынку, дзень за днём ідзе касы і халодны дождж. 1 не бачна яму канца.
    На куцай макаўцы ліпы мокне сіратлівая буслянка, вецер рабацініць мутныя лужыны, гоніць па тратуары мокрае пачарнелае лісце.
    Пройдзе некаторы час, і закружацца ў танцы лёгкія сняжынкі, а на падшэрхлы дол ляжа белабялюткі, як вата, першы снег.
    Зіма
    Яшчэ днём дробна імжэў дожджык. I Іа вуліцы над нагамі чмякала размяклая зямля. Калі добра сцямнела, на небе ярка заблішчэлі зоркі. Прыціснуў добры марозік. Лужы зацягнула лядком. На падшэрхлы за ноч дол апусціліся першыя лёгкія сняжынкі. Раніцою нізка над зямлёй, як цыганы, паплылі хмарьг. Дужы вецер рваў іх на часткі, і яны, быццам спяшаючыся ўцячы ад яго, даганялі адна адну і, каб сабрацца з сілай, зліваліся ў адну суцэльную цёмную коўдру і плылі далей па небе.
    I раптам пайшоў снег. Спачатку ён сыпаў нясмела, а потым паваліў усё гусцей і гусцей. Пад дзіўную і незразумелую песню разгневанага ветру ён закружыўся, затанцаваў у шалёным танцы. Здавалася, што гэтаму танцу ніколі не будзе і канца. Але вось праз якую гадзіну вецер усцішыўся, паслабеў. J лядзіш і вачам сваім не верыш. Бытта толькі сёння і на свет нарадзіўся. Як пахарашэла ўсё ііавокал; зямлю, хаты і дрэвы асыпала снегам. Белым, бялюткім, як вата.
    Маразы прыціснулі ямчэй. Нават зоркі пабляклі на небе. He мігцелі, нібы прымерзлі да яго.
    Цэлы тыдзень круціла і выла завіруха. Намяла такіх гурбаў, што і з хаты не вылезці. Але не было б большай бяды. Спакон вякоў у народзе так гавораць: "Многа снегу ў полі поўна хлеба ў засеках".
    Хораша і прыгожа цяпер у зімовым лесе. На палянцы нерухома застылі ў сваіх празрыстых і лёгкіх сукенках маладыя бярозкі. Холадна стройным прыгажуням. Але нічога.
    62
    Стаяць горда і выгляду не паказваюць. Маладыя елачкі і сосны апрануліся ў бялюткія шалі. Паветра лёгкае, чыстае.
    Снег, схоплены марозікам, як крухмал, прыемна рыпіць пад нагамі. 3за высокіх вершалін сасонніку выглянула, бліснула золатам сонца. Промні яго асвяцілі высокі і таўшчэзны дубасілак. Над дубам у снезе неглыбокія ямкі. Тут начавалі цецерукі. Бывае, і бяда здараецца. Кспска прыходзіцца птушкам, калі іх, сонных, адшукае рыжая лісіца ці галодны воўк.
    Увесь год жыве ў лесе невялікая птушачкапішчуха. Як і сініца, вельмі карысная. Сваёй тонкай загнутай дзюбай яна лёгка дастае ў ствалах дрэў насякомых нават з глыбокіх трэшчып.
    Вецер свішча па лесе, скідае з галіпак шапкі снегу. Але вось наступіла зацішша. На калматай елцы зазвінела песенька, тоненькая, чымсьці падобная на камарыны піск. Гэта пяе каралёк, самая маленькая птушачка нашых лясоў. Важыць каралёк усяго пяць грамаў. Hi хвіліны не пасядзіць ён на месцы: у кожную шчылінку кары, у кожную трэшчынку вострую дзюбку суне. Усё праверыць каралёк: ці не схаваўся дзенебудзь на зіму сонны жучок, а можа, пашанцуе знайсці кукалку ці лічынку...