• Газеты, часопісы і г.д.
  • Там, дзе Уша серабрыцца

    Там, дзе Уша серабрыцца


    Памер: 272с.
    Маладзечна 2015
    59.87 МБ
    "Ці можа вышэй што ўзняцца Між кніжных падзей
    Як гэта шматтомная праца Нястомпых людзей...
    Хто возьме яе, пагартае, Лдчуе ў руках Культуры радзімага Краю Шырокі размах.
    Хоць я і не ёсць якім знатным, Аднак нешта варт
    Таму што стараннем нрыўзнятым Здабыў гэты скарб.
    Змяшчаецца тут усё гэта, Чым я ганарусь
    Навука, культура, прасвета Твая, Беларусь.
    А з часам, мяне як не будзе, Схаваюць гады.
    Я веру — цудоўныя людзі Заглянуць сюды.
    I вечнасці нашай аснова Услужыць для тых, Каму беларускае слова Святое з святых.
    29
    Чьтм быў для ІОльяна Іосіфавіча ў апошнія яго гады жыцця гэты калектыўны твор "Нястомных людзей" сведчаць радкі гэтага самаго верша:
    Калі я дзенебудзь бываю, Штось вабіць дамоў Дзе Энцыклапедыю маю Дванаццаць тамоў.
    Як яшчэ мог выказаць сваю любоў да роднага краю гэты незвычайна ггрыгожы, сціплы чалавек! Словы, думкі, дзеянні — ўсё табе, Радзіма. Ты толькі памятай свайго сына.
    А я дзякую лёсу за тое, што Юльян Іосіфавіч з Агатай Канстанцінаўнай сустрэліся на маім жыццёвым шляху і ў мае тады маладыя гады сваім нялёгкім жыццём, ціхім словам паказаў, як можна і як павінна служыць свайму народу і Бацькаўшчыне ва ўсе часы, не чакаючы за гэта ніякай падзякі.
    Павінна я распавядаць і пра тое, што аднойчы, калі ў Юльяна Іосіфавіча назбіралася ўжо больш паловы тамоў Энцыклапедыі, ён дастаў з палічкі першы том і адгарнуўшы першую старонку, даў мне прачытаць. Там было напісана: "Кніга гэта і ўсе наступныя тамы Энцыклапедыі пасля мяне пераходзяць ва ўласнасць Галіны Уладзіміраўны Асіповіч." Вёска Ленкаўшчына Юльян Сергіевіч 18 студзеня 1974 г.Тэкст быў упрыгожаны экслібрысам "3 кніг Галіны Асіповіч" і малюнкамі: пад сярпом жытнёвыя каласы і васількі.
    Я была ўсхвалявана, узрушана, не знаходзіла слоў, каб выказаць свае адносіны да падзеі. Але тады я зразумела, чаму Юльян Іосіфавіч, калі я прыносіла тамы Энцыклапедыі, імкнуўся абавязкова і неадкладна са мной за іх разлічыцца і ніколі не згаджаўся з тым, што я не хацела браць грошы.
    Энцыклапедыю я атрымала з рук Агаты Канстанцінаўны пры наведанні яе ўжо пасля смерці Юльяна Іосіфавіча. У глыбокай самоце мы пераліствалі з ёй лісты Энцыклапедыі, дзе, здавалася, яшчэ блукалі думкі дарагога нам ІОльяна Іосіфавіча.
    Восенню 1976 года, незадоўга да смерці, я наведала Юльяна Іосіфавіча ў бальніцы ў пас. Беразінскае. Неяк за сваімі ўласнымі клопатамі, звязанымі з нашым з Асіповічам сямей
    30
    ным разладам вясной гэтага году, я ўпусціла момант, калі Юльян Іосіфавіч стаў зусім дрэнна сябе адчуваць. Гады зняволення, цяжкая праца, складаныя ўмовы жыцця — усё гэта прывяло да працяглай і цяжкай хваробы. Ён часта звяртаўся да дактароў, і ўсё неяк абыходзілася. А тут... Я прыйшла ў бальніцу асенняй сумнай парой. Такія ж сумныя бясколерныя калідоры бальніцы. У палаце Юльян Іосіфавіч знаходзіўся адзін. Ён быў вельмі ўзрушаны маім прыходам, што і мне надало хвалявання. Ён ляжаў у ложку, а ўгледзеўшы мяне, хуценька падхапіўся, ускінуў здзіўлена і разам з тым збянтэжана свае вочы. На маё прывітанне адказаў з вінаватай усмешкай і са шкадаваннем, што я прыйшла сюды да яго, калі ён такі нямоглы. У мяне забалела сэрца ад таго, што ён, знаходзячыся ў такім цяжкім становішчы, лічыць сябе віноўным перад намі, здаровымі, за тое, што прымушае нас непакоіцца.
    "Вы прыйшлі да мяне, хоць не вельмі хацеў я таго, каб нікчэмны мой выгляд наводзіў на сум, на тугу," — піша ён у развітальным вершы "Маім наведвальнікам у бальніцы" 1976 г.
    Потым ІОльян Іосіфавіч крыху супакоіўся, стаў расказваць, як ідзе лячэнне, не прамінуў сказаць, якія добрыя, уважлівыя тут дактары. Распытаў і пра мае сямейныя справы, шчыра паспачуваў, выказаў надзею на лепшае. Хоць і пакідала я ІОльяна Іосіфавіча ў вялікім засмучэнні, але ніяк не думала, што бачу яго жывым у апошні раз. Чаму? Чаму такі прыгожы, такі ўтульны для ўсіх чалавек павінен сыйсці раней часу ў магілу? ІІраз некалькі дзён мы яго ўжо хавалі. Быў пахмурны восеньскі дзень. Але калі вынеслі з хаты труну і накіраваліся да могілкаў, зза хмар развітальна выглянула сонца, а потым сыпануў сонечны дожджык. Сонца свяціла да таго часу, пакуль мы не пахавалі ІОльяна Іосіфавіча на могілках недалёка ад вёскі. На пахаванні былі вяскоўцы і родныя Сергіевічаў.
    Цяжка было глядзець на Агату Канстанцінаўну. Сухія вочы, пэўна выплакала ўсё за развітальную ночку, поўныя непрыхаванага болю, неадрыўна глядзелі на ІОлічка. Яна пяшчотна гладзіла яго валасы, рукі, папраўляла каўнерык і прасіла чакаць яе, быццам не ён, а яна адпраўлялася ў далёкую дарогу.
    31
    ГІахавалі, значыцца, схавалі
    Ад людзей, ад сонца, ад жыццёвых скрух Васільковы позірк, спадзяванняў хвалі I цяпло стамлёных скрыжаваных рук.
    Разышліся людзі. Апусцела хатка, Слёзы адзіноты новы дзень прынёс Перад абразамі кленчыла Агатка I прасіла літасці ціха ў нябёс.
    I ляцелі словы ў бясконцасць, вечнасць (Зоркі гэтак любяць вышыню!)
    I чакаць, як свята, апошнюю сустрэчу, Зноў чакаць... Ці ж ёй упершыню?
    32
    Таццяна Атрошанка(17.06.1976), паэтка, празаік, кампазітар
    Нарадзілася ў в.Вялікі Мох БудаКашалёўскага раёна Гомельскай вобласці. Скончыла філфак ГДУ імя Францыска Скарыны. Працавала выкладчыцай роднай мовы і літаратуры ў маладзечанскай беларускай гімназіі, медыцынскім вучылішчы, кіраўніком літаратурнага аб'яднання "Агмень", якое працуе пры гарадскім Палацы культуры г.Маладзечна. Член СП Беларусі (2011). Лаўрэат прэміі "Залаты Купідон” у намінацыі "Песня". Жыве ў Мала
    дзечне.
    Друкавалася на старонках мясцовага і рэспубліканскага перыядычнага друку. Падрыхтавала да друку паэтычны зборнік "Агмень" (2010), куды ўвайшлі творы мясцовых пісьменнікаў. Аўтар кнігі паэзіі "He я..." (2010).
    Маляваныя сны
    Мне маляваныя сняцца сны, Дзе пасапраўднаму мокры дождж, Дзе ў мокрым садзе пад смех вясны Кудысьці беглі мы басанож...
    Дзе пасапраўднаму плакаў мім, I фарбы ў рэштках размытых плям Сцякалі ўніз там, у cue маім, А насамрэч ён іх выцер сам... Дзе вецер браўся за неба край, Страсаў уніз залатыя сны На нас, што беглі за небакрай, Кудысьці беглі пад смех вясны...
    3. Зак.589
    33
    Двубой
    Я хаджу, як заўсёды, белай, I няроўны вяду двубой Я у сэрца трапляю смела, А ты меч адкідаеш свой... I з усмешкай скідаеш латы 3 непакорнай маёй душы... Мілы вораг ты мой закляты! Ты у ёй тут заўсёды жыў! Адступае мой полк знямелы, Я іду праз фігурак строй, Апынаюся каралевай, Калі побач іду з табой...
    Жанчынавосень
    Збягала лета нейк пужлівахутка, Лістоты забірала шапаценне, А восень, не зважаючы на чуткі, Паціху моўчкі скінула адзенне, Увагі не звяртаючы на словы, У косы уплятала верасы, А свет, які даўно ўжо не новы, Дзівіўся зноў з чароўнае красы... 3 ёй кожны размаўляў сваёю мовай, Пад ногі клаў пачуццяў павуціну, А адусюль — пляткарылі зласловы, Што восень  гэта ўсётакі жанчына... Пісалі птушкі крыжыкам па глебе, Бадзягавецер ўдаль самоту зносіў, Стары мастак, згубіўшы нешта ў небе, Душою маляваў жанчынувосень...
    Сляды
    Я губляю твае сляды Замятае іх веснім цветам... Усміхаецца малады
    Мне свавольны гарэзаветрык...
    34
    Я сціскаю сваю далонь,
    Дзе трымаю ад шчасця ключык, Толькі пульс не трывожыць скронь, Толькі сэрцу ўжо не балюча...
    Я губляю твас сляды
    Дзесьці там, на парозе неба, Дзе падзеляцца на склады He каханне, не боль, не трэба...
    Я паклічу цябе ізноў
    Сярод весняга снегапада, Я губляю сваю любоў, Што ўжо не здаецца здрадай...
    Адцвітае вясна
    Адцвітае вясна,
    Сыпле ў вочы чаромхавы снег,
    Дзьмегуляе за вокнамі
    Бэзавы сонечны вецер...
    Адцвітае вясна,
    Зноў спыніўся гадзінніка бег, Ён спяшаўся, а тут —
    Заблудзіў у вясновых суквеццях...
    Адцвітае вясна —
    Ціхаціха пялёсткі шасцяць,
    Ды з самотай маёй ціха шэпчуць,
    Спяваюць дуэтам...
    Адцвітае вясна... Яна будзе датуль адцвітаць, Покуль сэрца сваё не сагрэе, сустрэўшыся з летам...
    Родны дом
    У радасці і у журбе Згадае сэрца пра цябе. Табе зямны нясу паклон Мой родны кут, мой родны дом... Спакойны подых сцен тваіх Мне нагадаў, як я ўслых,
    35
    Маліла неба і зямлю Падараваць, каго люблю... Няма больш месца на зямлі, Дзе б так трымалі карані, Куды вяртаемся ізноў У свой далёкі родны дом, Дзе з светам матчыных вачэй Нам па жыцці ісці лягчэй, Дзе першы крок наш помніць ён Наш родны кут, наш родны дом... Чакае нас заўсёды ён Далёкі дом, бацькоўскі дом Ен лёгкім сумам агарне Зноў пасталелую мяне, I праз нягоды і гады Усе шляхі вядуць сюды Дзе дзецьмі нас запомніў ён Наш родны кут, наш родны дом...
    Я хварэю зімой
    Я хварэю зімой, Калі гулка і пуста ў душы Там гуляюць вятры, Там і сонца не свеціць, не грэе... Я хварэю зімой, Калі смех застывае ў цішы... Я хварэю зімой Ну а сонца?
    Чым сонца хварэе? Я хварэю зімой, Калі неба ад снегу дрыжыць, Калі зоры маўчаць, Калі твар да вясны не старэе... Я хварэю зімой, Калі пульс не спяшаецца жыць, Я хварэю зімой...
    А зіма?
    Чым вясной захварэе?..
    36
    * * *
    Губляе неба знічкі у траве, Ці, можа, проста так ў pace купае? Цябе мне сёння вельмі не хапае, А так, здаецца, усяго стае... Знікаюць дні і ночы у журбе, Хачу пакінуць твайго сэрца краты Я, пэўна, заблудзілася ў сабе, I, пэўна, ў тым ніхто не вінаваты...
    Дзень
    Сплятае дзень у вобраз светлы Расу і ранішнія мроі...
    I сон злятае непрыкметна, Каб ты мог стаць самім сабою...
    I усміхаюцца старанна Табой начышчаныя боты, I замінаюць нечакана Званкі забытыя, а потым... Нядаўні сон напомніць вецер, J ты, гуляючы ў маўчанне, Яго адкінеш, нібы смецце, Пад ночы спеў і дня гучанне ... I паляцяць ізноў хвіліны, Як матылі да пекнай краскі, А дзень ідзе адзін...Адзіны:..
    I непаўторны, нібы Казка...
    Знічка
    Цішыня... Самота... Вечар... Зоры... Холад... Небяспечнасць... Твае вочы... Смех праз слёзы... Зорны дах... Звычайнасць... Проза... He каханне — так, прывычка... Белы след... Згарае знічка...
    37
    Дождж
    Сумуе дождж, і кропель пошчак Крыху прыспешвае хаду...
    Сцякаюць кроплі, плача ноч, Змяшаўшы зоры і ваду...
    Ён крышыць ціхія хвіліны, У наваколлі  сумны звон...
    Сцякае дождж з душы маўклівай, Змывае ледзь улоўны сон...
    Сумуе дождж не можа выткаць Ен зараз сонца прамяні,
    I, нарадзіўшыся ў нябёсах, Ен памірае на зямлі...
    Каханне
    За дзверыхутка...
    Да цябе...
    Ключы і словы
    Забываю...