• Газеты, часопісы і г.д.
  • Там, дзе Уша серабрыцца

    Там, дзе Уша серабрыцца


    Памер: 272с.
    Маладзечна 2015
    59.87 МБ
    45
    дацкай Каханоўскага... Ткачоў быў вельмі адкрыты чалавек, ён шчыра дзяліўся ўсім набалелым з маёй маці, а я заўсёды з цікавасцю слухала (дзіўнае савецкае выхаванне: у сям'і чуць адно, у школе гаварыць, што патрабуюць, і ніколі не сказаць на людзях лішняга). Каханоўскі быў больш стрыманым, я сказала б, нават закрытым чалавекам: як цяпер разумею, рэаліі правінцыяльнага савецкага асяроддзя вымушалі яго да такіх паводзін...
    Прызнацца, ужо сёння, з вышыні пражытых гадоў магу сказаць, што ў жыцці я рэдка сустракала такое доўгае, моцнае, шчырае мужчынскае сяброўства, знітаванае не толькі прафссійным аднадумствам, але і бсскарыслівай узаемнай падтрымкай.
    3 Генадзем Аляксандравічам Каханоўскім я зблізілася пасля школы, калі не паступіла на філфак універсітэта і пайшла працаваць на завод "Спадарожнік". Амаль адразу пачала наведваць літаратурнае аб'яднанне "Купалінка" пры раённай газеце "Святло камунізму". Генадзь Аляксандравіч быў адным з кіраўнікоў аб'яднання, ён і запрасіў мяне туды, бо як сусед быў у курсе маіх спраў і захапленняў.
    I менавіта Генадзь Аляксандравіч сказаў: "Калі ты хочаш быць пісьменніцай (у чым я ійчыра прызпалася яму гадоў у васямнаццаць), то пісаць трэба толькі на роднай мове!". За што я вельмі ўдзячная яму. Бо гэта вельмі важна, каб у самым пачатку шляху знайшоўся хтосьці вельмі аўтарытэтны і даў параду, якая потым паўплывае на ўвесь кірунак жыцця...
    Іаворачы пра Генадзя Каханоўскага і пра "Купалінку", нельга не адзначыць: зусім не выпадкова, што з літаратурнага аб'яднання выйшлі такія вядомыя сёння паэты і пісьмешіікі, як Ала Клемянок, Кастусь Цыбульскі, Таццяна Сапач (ужо, на жаль, нябожчыца), Людка Сілыюва, Стася Паркевіч (Настасся Лазебная). А таксама Міхась Казлоўскі, крыху маладзейшы за нас, які стаў шчырым прыхільнікам краязнаўчай дзеннасці Генадзя Аляксандравіча, фактычна яго паслядоўнікам...
    Літаб'яднанне было сапраўднай творчай школай для тых, хто марыў звязаць свой лёс з творчасцю. Мы збіраліся раз на месяц у памяпіканні рэдакцыі маладзечанскай газеты. Я наведвала абяднанне з 1976га па 1980 год. Па пасяджэнні заўсёды бегла з радасцю. Ужо сам рэдакцыйны будынак (ці 46
    не даваенны нават?) быў своеасаблівым: на першым яго паверсе месціўся друкарскі цэх, там лязгалі друкарскія машыны, пахла друкарскай фарбай... (Як для мяне, дык вельмі смачна пахла, і сёння лаўлю гэты пах у Рэспубліканскім Доме друку, калі сачу за тым, як друкуецца наш часопіс "Алеся"). Заходзіш і быццам трапляеш у іншы, чароўны, зманлівы свет.
    Пасяджэнні праходзілі ў кабінеце супрацоўніцы рэдакцыі, мілай, добразычлівай Славы Міхайлаўны Міронавай, якой я, калі паступіла на журфак, насіла свае першыя журналісцкія артыкульчыкі. Тады ў рэдакцыях умелі працаваць з пазаштатнымі аўтарамі і пасапраўднаму рабілі з нас карэспандэнтаў.
    Звычайна пасяджэнні праводзіў Уладзімір Пятровіч Давыдаў, маладзечанскі паэт. Ён быў ужо на пенсіі і з ахвотай, добрасумленна займаўся аб'яднаннем: збіраў нас, арганізоўваў выступленні, рыхтаваў нашы творы да апублікавання ў газеце. Генадзь Аляксандравіч быў заняты на працы. спачатку ў краязнаўчым музеі ў Маладзечне, а пазней ужо ў Мінску, у Інстытуце гісторыі АН БССР. Таму нярэдка ён спазняўся. Вітаўся, садзіўся збоку на крэсла і моўчкі ўважліва слухаў нашы заняткі. А гэта былі сапраўдныя ўрокі творчасці: мы па чарзе чыталі свае новыя творы, і Уладзімір Пятровіч разбіраў іх па радку  аналізаваў рыфмы, рытм. Тут жа штосьці падпраўляў або раіў падумаць, пашукаць іншы радок... Генадзь Аляксандравіч звычайна маўчаў, аддаючы перавагу аўтарытэту Давыдава, а потым забіраў нашы паперкі і доўга, уважліва учытвауся ў тэксты. яго заўваіі былі больш па змесце і сэнсе твора.
    Дарэчы, за тыя больш чым тры гады, на працягу якіх я наведвала літаб'яднанне, не памятаю аніякіх інтрыг, крыўдаў, сварак, аніякай зайздрасці да больш таленавітых і паспяховых паэтаў... Наадварот, мы толькі радаваліся адзін за аднаго. Такая была творчая, стваральная, спрыяльная атмасфера. Вядома, яе стваралі нашы кіраўнікі  Генадзь Каханоўскі і Уладзімір Давыдаў, абодва інтэлігентныя, далікатныя, высокаадукаваныя мужчыны. Прычым, адзін быў чыста "рускі" творца, другі — чыста "беларускі". Таму пры адборы матэрыялаў у друк ніколі не аддавалася перавага творам на той ці іншай мове, выбіралі найболып удалыя: пасля
    47
    пасяджэнняў у раёнцы заўсёды выходзіла старонка з вершамі, кароткімі апавяданнямі, казкамі. Як гэта было важна для пачаткоўцаў! Хацелася пісаць яшчэ і яшчэ. Я і сёння захоўваю як дарагую рэліквію пажоўклыя ўжо газетныя старонкі з "шапкай" літаб'яднання "Купалінка"...
    Яшчэ адной яскравай старонкай у маёй памяці захоўваюцца ўспаміны пра нашы сумесныя паездкі ў электрычцы ў Мінск і з Мінска. Мы, купалінкаўцы , адзін за адным паступілі вучыццаў Мінск  хто на журфак БДУ, хто на філфак, хто на стацыянар, хто на завочнае... I калі ехалі на вучобу ці дадому, па дамоўленасці садзіліся ў трэці з хваста вагон цягніка. I якая радасць была сустрэцца там са сваімі сябрамі па літаб'яднанні! Калі ж шчасціла ехаць з Генадзем Аляксандравічам, то час пралятаў імгненна. Ён распытваў нас пра вучобу, пра тое, хто што напісаў і дзе хто надрукаваўся, паказваў свае новыя артыкулы ў газетах і часопісах, дзяліўся навінамі.
    Аднойчы мы сустрэліся ў вагоне толькі ўдваіх. Каханоўскі ехаў пасля сустрэчы з Уладзімірам Караткевічам, быў у яго дома. Генадзь Аляксандравіч быў вельмі ўзрушаны, з захапленнем пераказваў размову з пісьменнікам, сказаў, што ўвечары дома запіша яе ў свой дзённік.
    Ён вёз таксама дзве кніжкі Караткевіча з даравальным надпісам пісьменніка: адну сабе, а другую — нейкай жанчыне з Маладзечна, па яе просьбе... "Калі хочаш, папрашу, каб і табе Караткевіч кніжку падпісаў! Хутка зноў буду ў яго , — раптам шчыра прапанаваў мне Каханоўскі. "Ой, не, не трэба, няёмка... разгубілася я. Цяпер вельмі шкадую, што адмовілася.
    Апошні раз я бачыла Каханоўскага на пахаванні майго бацькі. Ён памёр у студзені 1993 года, праз два месяцы пасля смерці Міхася Ткачова, на пахаванні якога, на жаль, пабываць не атрымалася. Развітацца з бацькам прыйшлі амаль усе суседзі з нашага вялікага завулка Куйбышава і нават з навакольных вуліц. He было толькі аднаго чалавека  Генадзя Каханоўскага. Я не бачылася з ім даўно: з мужамвайскоўцам мы ўжо шмат гадоў жылі паза межамі Беларусі, прыехалі толькі на пахаванне, і, прызнацца, мне хацелася ўбачыцца з Генадзем Аляксандравічам. А яго не было... I толькі калі труну ўжо выносілі з дома, я нарэшце ўбачыла
    48
    Каханоўскага. Ён стаяў паза натоўпам на ўзвышэнні, на невялікай прытаптанай гурбе пяску, пакрытай снегам, і ўважліва, нават неяк пільна, напружана глядзеў панад галовамі. У руках Каханоўскі трымаў чорны скураны партфель мусіць, спецыяльна прыехаў з Мінска, каб развітацца... Такім я яго і запомніла. Ніхто тады яшчэ не ведаў, што Каханоўскі ўжо хворы на тую ж хваробу, ад якой пайшоў з жыцця мой бацька і якая сёння так бязлітасна "косіць" людзей. Генадзь Аляксандравіч памёр роўна праз год...
    Тамара Бярэзіна (10.05.1959), паэтка, празаік
    Нарадзілася ў в.Бендары Віленскага раёна Літоўскай ССР. У 1965 г. сям'я вярнулася на Беларусь. Скончыла Маладзечанскі палітэхнікум і Мінскі педагагічны ўніверсітэт імя М.Танка (1995). Працавала на фабрыцы мастацкіх вырабаў, станкабудаўнічым заводзе, настаўніцай сярэдняй школы №5 г.Маладзечна. Жыве ў Маладзечне.
    3 вершамі і ўспамінамі выступае на старонках мясцовых перыядычных выданняў, у калектыўных зборніках "Я тут бачу свой край..." (Мн., 2005), "Агмень" (2010). Аўтар кнігі "Карані і галіны" (Мн., 2013).
    Закон жыцця
    Бягуць міпулых дзён падзеі Перада мной, як у кіно, I твары тых, і іх надзеі, Karo няма даўнымдаўно.
    Старонкі памяці маёй
    Гартае час няўмольны сведка... Альбом гартаем мы з табой I здымкі праглядаем зрэдку.
    I з кожным годам больш і больш На здымках тых, каго не стала. Хто лепш пражыў жыццё, хто горш, Але ўсім здаецца мала.
    He зменім мы закон жыцця, Жыць будзем, як наканавана, Пакуль у вечнасць небыцця He сыйдзем позна мы ці рана.
    50
    Блізілася Радаўніца. Сёлета гэта свята прыпадала на 14 мая. Трэба было аб’ехаць могілкі, падправіць магілы блізкіх.
    На Дзень Перамогі мы з мужам вырашылі з’ездзіць у Вішнева, дзе пахавана шмат родных па лініі маёй мамы, у Груздава  там магіла майго бацькі і шматлікіх родзічаў з яго боку, і ў Лазавец, дзе знайшлі вечны спачын бацькі майго мужа.
    Па знаёмай з дзяцінства дарозе едзем у вёску Груздава. Вось ужо бачна старадаўняя царква, якая ў савецкі час доўга была ў заняпадзе  сіратліва стаяла без крыжа, жаласліва паглядаючы на наваколле.
    У маім дзяцінстве мы нрыязджалі сюды аўтобусам з бабуляй Зосяй, бацькавай маці. Бабуля прыбірала на магілках і расказвала, што каля царквы пахаваны яе дзед Васіль і бабка Ульяна Сыраквашы (бацькі яе бацькі Івана). Дагэтуль там стаіць помнік, вычасаны з каменя.
    Гэты дарагі помнік устанавіў адзін з іхніх сыноў  Юзя, які выехаў у Амерыку, вывучыўся там за адваката, і пражыў на чужыне ўсё жыццё без сям’і ў адзіноце.
    Пасля смерці свайго брата Івана (бацькі маёй бабулі Зосі) ён падтрымаў іх сям'ю матэрыялыіа  дапамог набыць зямлю ўдаве, якая засталася з трымя дочкамі. За гэта іншыя родзічы пакрыўдзіліся і перасталі падтрымліваць адносіны з сям'ёй свайго памерлага брата. На Груздаўскіх могілках даўно спачывае мая бабка Зося (Кукель Соф’я Іванаўна), яе муж Кукель Міхаіл Антонавіч (ён памёр у 1939 годзе, іх сыны Мікалай і Іван (мой бацька).
    Мой бацька, Кукель Іван Міхайлавіч, усё жыццё працаваў настаўнікам, быў працавіты і разумны чалавек. Безпадстаўна, як і многіх у тыя часы яго рэпрэсіравалі. Адбываў тэрмін у Горкаўскай вобласці. Пазней  рэабілітавалі са зняццем судзімасці. Побач магілы бабуліных бацькоў Сыракваш Івана Васільевіча і Антаніны Адамаўны, тут жа тры дзіцячыя магілы дзетак бабуліных сясцёр.
    Сярод усіх гэтых магіл ёсць магіла салдата, які загінуў у вайну 1914 года. На ёй  жалезны крыж. Бабуля Зося расказвала, што гэты малады чалавек загінуў не ў баі, а быў забіты пасля вечарынкі, дзе з кімсьці не падзялілі мясцовую дзяўчыну. На яго пахаванне прыязджалі бацькі з Расіі.
    51
    Малодшы сын маёй бабулі Зосі, Коля, трагічна загінуў ва ўзросце 14 гадоў, калі разам з іншымі дзецьмі знайшоў у лесе снарады і разбіраў іх.