Там, дзе Уша серабрыцца
Памер: 272с.
Маладзечна 2015
Апошні ўзарваўся ў яго руках. Гэта адбылося ў 1944 годзе, ужо пасля вызвалення Беларусі. Гэту невылечную рану да канца свайго жыцця насіла ў сэрцы бабка Зося...
Наша дарога бяжыць далей: праз Валожын у Вішнева. Валожынскі раён сустракае сваімі ўзгоркамі і нізінкамі. Майскі лес пры дарозе да таго прыгожы, што прыводзіць у захапленне. Паабапал здалёк віднеюцца высокія цёмназялёныя хвоі, сярод іх маладой далікатнай светлай зелянінай выдзяляюцца лісцевыя дрэвы, а ніжэй светлазялёны сакавіты падпушак кустоўя і маладняку.
Дарога добрая, асфальтаваная, вядзе напрасткі. Даўно няма брукаванага гасцінца, які калісьці пятляў па навакольных вёсках. Мінаем Валожын. Каля Сакаўшчыны любуемся прыгажуняйрэчкай, Заходняй Бярэзінай. Тут лебедзі ўжо сядзяць на гнёздах, шмат дзікіх качак і іншых водных птушак. Па берагах — рыбакі з вудамі, адноўлена мясцовая электрастанцыя.
Вось і Слайкоўскі лес. У дзяцінстве з дзядулем Пецем і бабуляй Нінай я бывала тут у грыбах.
Мой дзед, Пятро Бітэль, быў вельмі адукаваным. Меў здольнасці да навукі і насуперак матэрыяльным цяжкасцям атрымаў добрую адукацыю. У 1931 годзе скончыў настаўніцкую семінарыю ў Вільні. Працаваў настаўнікам. 3 1935га па 1939 год скончыў завочныя Вышэйшыя настаўніцкія курсы ў Вільні. Лёс не быў да яго ласкавьгм. Перажыў і ваеннае ліхалецце, і рэпрэсіі. Нейкі час працаваў святаром. Потым зноў вярнуўся да настаўніцкай працы.
Ва ўзросце 58 гадоў дзядуля скончыў завочна беларускае аддзяленне Мінскага педагагічнага інстытута імя М. Горкага і Дзяржаўныя цэнтральныя курсы завочнага навучання ў інстытуце замежных моў у Маскве, атрымаўшы адначасова два дыпломы. Ён быў краязнаўцам, пісьменнікам, паэтам, перакладчыкам. Ведаў некалькі замежных моў.Член саюза пісьменнікаў СССР з 1985 года...
Пад язджаем да Вішнева. Могілкі разрасліся, займаюць вялікую плошчу. Магілы маіх дзядулі і бабулі, Пятра Іванавіча і Ніны Пятроўны Бітэль, чыста прыбраны. Гэта заслуга 52
ўдавы стрыечнага мамінага брата Славіка, Марыны Стасяловіч. Яна, не шкадуючы ні свайго здароўя, ні часу, заўсёды апярэджвае нас, дапамагае Марыне і яе дачка Надзя.
Марына жыве ў вёсцы Люташ, што за тры кіламетры ад Вішнева. Цяпер Люташ — выміраючая вёска. Толькі дзенідзе жывуць людзі і тое ў большасці састарэлыя. У вёсцы мноства пустых хат, толькі ў некаторыя на лета прыязджаюць дачнікі. А калісьці там кіпела жыццё.
Я любіла ў дзяцінстве бываць у Люташы. Там сядзіба бацькоў маёй бабулі Ніны, Пятра Іванавіча і яго жонкі Лізаветы Іванаўны. Непадалёку ад іх жылі бацькі майго дзеда Бітэль Іван Сямёнавіч і Міхаліна Адамаўна.
ІІрадзеда ТІятра Стасяловіча я не бачыла ён памёр яшчэ да майго нараджэння. Цяжка хворага яго прывезлі з лагера дадому вясной 1954 года, а восенню яго не стала. Раней ён быў паштовым служачым.
I Іомню, як памерла маміна бабуля Ліза ў 1963 годзе. 1 Іаша сям’я жыла тады каля Вільні, у Бендарах, дзе бацькі працавалі ў польскай школе настаўнікамі. У акно пакоя пастукала птушка, і хутка прынеслі тэлеграму з сумнай весткай. На пахаванне мы спазніліся можа на пару гадзін.
Дом бацькоў майго дзеда быў сапраўдным прыстанішчам для сям’і Пятра Іванавіча і Ніны Пятроўны ў розныя часы. Калі не было працы ў дзеда, калі ён быў у зняволенні сям’я выжывала простым сялянскім харчам, што давала зямля.
Іван Сямёнавіч калісьці быў паштовым служачым, а яго жонка ў юнацтве служыла ў бацькоў мастака Рушчыца ў Багданаве.
Іх хатка была невялічкая. Два пакойчыкі, кухня з рускай печчу, таксама невялічкія сенцы. Дах быў накрыты саломай. У 60х гадах у Люташы яшчэ не было электрычнасці. Я добра памятую, як карысталіся лямпай, запраўленай газай, a радыёпрыёмнік у прадзеда быў на батарэйках.
У гародчыку каля вуліцы расла вялікая груша, а на вуліцы — рабіна, якую ў юнацтве пасадзіла мая мама. За хатай у гародзе расло некалькі яблынь. За гародам — хлеў з кароўкай і свіннямі, былі і куры. Каля хлява раслі кусты чырвоных парэчак. За гаспадарчымі пабудовамі на іх участку квітнеў улетку прыгожы луг і працякала вузкая рачулка. На гэтым лузе расла высокая трава з мноствам рознакаляровых
53
дзікіх кветачак. Мне вельмі хацелася пабегаць па такой высокай траве, але таптаць сенакос забаранялася.
Па той прычыне, што каля вуліцы працякала рачулка і быў заліўны луг, галоўны выхад з двара вёў не на вясковую вуліцу, а ў супрацьлеглы бок на Косую дарогу. На гэты ж бок выходзілі фасадамі яшчэ дзве сядзібы: дзедавага стрыечнага брата Васіля Краскоўскага і іх суседзяў Бурачэўскіх.
Калі Пятро Іванавіч Бітэль з жонкай Нінай Пятроўнай прыехалі з Палесся, дзе ён служыў святаром, то на некаторы час яны абаснаваліся ў бацькоўскай хаце. Улады прапанавалі Пятру Іванавічу адмовіцца ад сана і публічна, праз прэсу, ахаяць рэлігію. Спачатку запалохвалі, потым абяцалі добрую працу і кватэру. А калі не адмовіўся, то адабралі даведку на права выконваць абавязкі царкоўнаслужыцеля...
У хуткім часе Пётр Іванавіч уладкаваўся на працу ў Вішнеўскую школу настаўнікам. Жылі на школьнай кватэры, у старым былым панскім доме, займаючы адзін пакой.
3 Вішнева дзядуля і бабуля пастаянна хадзілі ў Люташ дапамагаць састарэлым і нямоглым бацькам. Часта ў гэтых паходах удзельнічала і я.
Мы ішлі праз былы панскі сад, праз стары дзіравы мост цераз раку Альшанку, і далей па дарозе ўгару паміж царквой і касцёлам, перасякалі цэнтральную вішнеўскую вуліцу. Потым узнімаліся на высокую гару, парослую шчаўем. Цяпер гэта гара зарасла сасоннікам. А на той час з яе адкрываўся шырокі далягляд. Добра былі відаць вёскі Відэйкаўшчына і Люташ, неабсяжныя жытнія палі, якія пераразалі дзве дарогі Косая і Белая. Цяпер гэтых дарог няма.
Час не стаіць на месцы. Ён хутка бяжыць, мяняючы ўсё навокал. Мяняюцца абліччы населеных пунктаў, прырода, на змену адным пакаленням людзей прыходзяць новыя. Час сціраеў памяці многія факты, нейкія падзеі. Часам пакідаючы, здаецца, нязначныя дробязі. Але хто ведае, што ў плыні часу дробязь, а што — значная падзея?
Час перавёў з гэтага свету ў іншьг многіх дарагіх сэрцу людзей, і нам засталіся толькі іх магілы і светлая памяць пра іх.
У 1965 годзе памерла мая прабабка Міхаліна — дзедава маці. У той дзень і бабуля Ніна, і я разам з ёй былі ў Люташы. Я бачыла з кухні праз фіранку, якая прыкрывала праход у спальню, малы агеньчык — гарэла свечка. Бабуля сказала мнс:
54
Томачка, бяжы да Барыса, скажы, што памерла бабуля Міхаліна.
Барыс Стасяловіч — брат бабулі Ніны. Ён са сваёй сям’ёй, жонкай Сашай і сынамі Славікам і Лндрэем, жыў на былой бацькавай сядзібе.
Я помню, як, хвалюючыся, бегла праз суседні двор дзядзькі Васіля па вузкай гладкай сцежачцы на вясковую вуліцу. I сцежка, і вясковая вуліца прыемна халадзілі босыя ножкі летняй ранішняй вільгаццю. Праз драўляны масток і на ўзгорачак вось і знаёмая хата. Бабуліна даручэнне я выканала...
На выеокім пагорку Вішнеўскіх могілак стаяць побач два помнікі з крыжамі. Там спачывае прах маёй прабабкі Міхаліны і прадзеда Івана, якога ў вёсцы ўсё жыццё звалі Ясечкам.
Каб патрапіць да іх магіл, праходзім паўз магілы блізкіх людзей: стрыечнага мамінага брата Стасяловіча Вячаслава Барысавіча, дзядулевага стрыечнага брата Краскоўскага Васіля Вікенцьевіча і яго жонкі Рэгіны.
Дзядзька Васіль, як і мой дзед Пётр, нарадзіўся ў 1912 годзе. На яго долю выпала шмат выпрабаванняў.
У вайну 1914 года іх вялікая сям’я была ў бежанцах: маці, бацька і некалькі малых дзяцей. Трэба было спыніцца на начлег, але не было месца: усюды поўна бежанцаў. Знаншлі нейкую пустую хату, але іх папярэдзілі, што там начаваць небяспечна, бо ўсе былыя жыхары памерлі ад тыфу. Дзецца не было куды, спыніліся ў гэтай хаце. У выніку амаль усе загінулі ад тыфу. Выжыла толькі маці Людва і адзін сынок Васіль.
Дзядзька Васіль падчас Вялікай Айчыннай ванны служыў у разведцы.
Ён быў вельмі цікавым расказчыкам. Слухалі яго ўсе з задавальненнем.
Апроч гэтага Васіль вельмі добра ўмеў маляваць.
У дзядзькі Васіля і цёткі Рэні мне было заўсёды цікава і па душы. Можно было зазірнуць у старую студню пад прыглядам гаспадара, дзе стары зруб месцамі пакрыўся зялёным мохам. Аднойчы дзядзька Васіль адзначыў мой рост ножыкам на вушаку дзвярэй. 3 таго часу кожны раз, прыязджаючы сюды, я мералася з гэтай засечкай і радавалася прыбаўленню свайго росту.
55
Іх хата мела вялікія сені з кладоўкай і лесвіцай на гару. Ролю ганка выконваў агромісты, амаль круглы, пляскаты зверху камень. Злева ад ўвахода знаходзілася руская печ. У чырвоным куце паміж вокнаў вісела ікона, пад іконай уздоўж стала стаяла шырокая лава. А злева, адразу за печчу, каля сцяны стаялі два старыя драўляныя ложкі, пад столлю мясціліся палаці. Нефарбаваная падлога была зроблена з вельмі шырокіх дошак. Яна заўсёды прывабна бялела чысцінёй, і ступаць па ёіі басанож было вельмі прыемпа.
Старая ікона, што вісела ў хаце, калісьці сама сабой аднавілася. Расказвалі, што яна была пацямнелая, але нейкім разам ачысцілася, стала светлая і выразная, толькі ніжні куточак застаўся цьмяным, такім, якой была ўся ікона да аднаўлення.
На вялікім двары уздоўж плота раслі старыя ліпы, летам ад іх цвету распаўсюджваўся казачны водар.
У гаспадарцы было заўсёды шмат жывёлы: конь, карова, некалькі свіней, куры. Была яшчэ рудая калматая сучачка Мушка, якую я вельмі любіла. Мушка адказвала тым жа і заўсёды праводзіла нас за ваколіцу вёскі, калі мы вярталіся ў Вішнева.
На працягу многіх гадоў у гэтай хаце быў свой старажытны лад жыцця.
I нават цывілізацыя амаль не закранула сваімі зменамі гэта жытло.
Усё мае свой пачатак і свой канец. Узнікаюць дзяржавы, развіваюцца, набіраюцца моцы, купаюцца ў сваім росквіце і магутнасці, але праходзіць час, і знікаюць у небыцці. Так і любая сядзіба мае свой пачатак, развіццё, росквіт і заняпад.
Пасля смерці дзядзькі Васіля цётка Рэня жыла на мізэрную пенсію. He жыла, а выжывала.
Неяк летам завіталі мы ў гэту гасцінную хату. Прывезлі такіясякія прадукты, каб падтрымаць старую. Яна расказала, як ёй цяжка жывецца.
Яе адзіны сын цяжка і безнадзейна захварэў. Сама яна не мела грошай, каб купіць дровы. Расказвала, што ад безвыходнасці і холаду нават хацела налажыць на сябе рукі. Але нехта памог, і зіму перажыла.