Там, дзе Уша серабрыцца
Памер: 272с.
Маладзечна 2015
Нялёгка жылося Агаце Канстанцінаўне ў вялікай радні і ў такой адзіноце. "Працаваць у сям'і прыходзілася шмат і цяжка, бо абаронца быў далёка, — расказвае мне яна на маленькай куханьцы, дзе мы з ёй рыхтуем абед. Гаспадарка вялікая, зямлі мелі многа, і цяжкую работу часта перакладвалі на мае плечы". 1 я шчыра веру гэтаму апавяданню, гледзячы на яе спрацаваныя рукі і пакручаныя артрытам пальцы. Потым ёіі пашчасціла аддзяліцца ад дзевяроў, збудаваць маленькую хатку з свірана, які ёіі уступілі з агульнаіі гаспадаркі, і зажыць самастойна хоць і небагата. А ў 1956 годзе зазбіралася ў Караганду, дзе жыў на пасяленні Юльян Іосіфавіч. Цяпер, абдумваючы гісторыю іх нялёгкага і прыгожага жыцця, мне прыпамінаецца падзея з майго далёкага дзя
14
цінства, калі ў хату да нас прыйшла Агата Канстанцінаўна. 3 сабой у дарогу да мужа яна рашыла купіць тканую посцілку. Маці ў той час ткала многа, была на выданні мая сястра, ды і час такі, што кросны амаль не выносілі з хаты.
Мяне, 6гадовую дзяўчынку, вельмі ўразіла прыгожая, статная жанчына, якая нейкім чынам завітала да нас. Яна ветліва прывіталася, потым падыйшла да маці, і яны абняліся, як добрыя знаёмыя. Прыселі каля стала, пачалася размова. Мне хацелася як мага лепш разглядзець гэту жанчыну. Па сваім адзенні, уменні суцішана размаўляць і слухаць, яна нагадвала мнс настаўніцу. У той час настаўнікі мясцовай школы кватаравалі ў нас, і я ўжо добра ведала, чым адрозніваюцца яны ад звычайных вясковых людзей. На жанчыне была чорная ў белыя крапінкі сукенка, аздобленая бялюткім каўнерыкам. Ён так прыгожа адцяняў яе твар, цёмныя вочы і гладка зачэсаныя чорныя валасы. Мне здалося тады, што няма нічога прыгажэй за такое ўбранне. Потым яны доўга разглядалі посцілкі. Размова паміж імі не сціхала. Але пра што яны гаварылі, я асабліва не ўслухоўвалася. Агата Канстанцінаўна выбрала сабе посцілку. Потым маці пачаставала госцю, загарнула ў паперу кавалак сала і адмовілася ўзяць грошы за посцілку. На гэтым яны шчыра развіталіся.
Толькі праз многа год, калі я ўпершыню прыйшла ў хату Сергіевічаў, я распазнала ў Агаце Канстанцінаўне тую чароўную жанчыну з майго маленства.
Пачуццяў і адіюсін чысціня
Да 1966 года я амаль нічога не ведала пра гэту сям'ю. Праўда, калі вучылася ў школе, чула ад дзяўчат з Ленкаўшчыны, што жыве ў іх вёсцы паэт, які быў нават у турме. У словах іх адчувалася нейкая насцярожлівасць і таемнасць. У нашай сям'і ніколі не было гутаркі пра Сергіевічаў. Толькі пасля знаёмства з Юльянам Іосіфавічам я даведалася ад маці, што ў маладосці яны добра сябравалі, ладзілі вечарыны, спектаклі. Мая маці мела 4 класы адукацыі польскай школы, актыўна ўдзельнічала ў тэатральных спектаклях, якія ставіў ІОльян Іосіфавіч на вясковай сцэне. Захаваўся фотаздымак таго часу, на якім у шляхецкім убранні ІОлік і мая маці сярод прыбранай вясковай моладзі.
15
Да сям'і Сергіевічаў на працягу ўсяго часу людзі адносіліся паважлівапасцярожана. ІІіхто не мог сказаць пра іх кепскага слова, бо ў адносінах да ўсіх Сергіевічы былі шчырымі і прыветлівымі, добрымі дарадцамі ў складаных жыццёвых праявах. А вось словы "турма" і "палон" насцярожвалі людзен, незразумела ім было, за што ўсё гэта адбылося з іх аднавяскоўцам: ён жа не краў і нікога не забіў.
Дык вось, панскі двор да 1956 году быў ускраінай вёскі, хат там амаль не было. Але прыйшоў час, калі ўлады пачалі "зганяць" людзеіі з хутароў у вёскі, узмацняць калгасы. 1 тады, побач з асноўнай вуліцай у нізіне, па ўскраіне на ўзгорках пачалі будавацца хаты. Вырасталі вуліцы, завулкі, з'явілася вялікая сажалка. 3 часам панскі двор быў увесь забудаваны. Пайшла ў патрэбу і чырвоная цэгла панскага маёнтку.
Вярнуўшыся разам з Караганды ў 1957 годзе, на адной з вуліц пабудавалі сваю хату Юльял Іосіфавіч і Агата Капстанцінаўна. Хата была невялічкаіі у адзін пакойчык, прыхожая была адначасова і кухняй, маленькія сенцы. Адкрьгтая сонцу, на ўзгорку, яна весела паглядала вокнамі на вясковую вуліцу, у поле, на суседні двор. У хаце было ўтульна, цёпла, чысценька. Засяляліся Сергіевічы ў хату вясной. Трэба было засяваць агарод, але ніякага насення ў іх не было. Дапамагалі ім суседзі Васіль і Ганна Канановічы бацькі маёй сяброўкі Антаніны. Яны таксама пераехалі з хутара, але ўжо трохі абжыліся на новым месцы. Добрымі сябрамі і суседзямі яны засталіся на ўсё жыццё.
А распачаць жыццё на новым мейсцы было цяжка. Дзе ўзяць насечше бульбы, не гаворачы ўжо пра астатняе. 1 вось, кабдапамагчы Сергіевічам, вясковыя жапчыны, садзячыбульбу на калгасным полі, зносілі яе патроху ў кашах у ельнік. Рызыкоўна, але выйсця другога няма.
За гасцінна накрытым сталом мы размаўляем з Антанінай аб жыцці, здароўі, дзецях. I Іастукаўшы ў дзверы, зайшла Людміла Васільеўна Русакевіч, пляменніца ІОльяна Іосіфавіча, якую запрасіла Антаніна па маёй просьбе. У вёсцы яе называюць Лёдзяіі, ей ужо больш за 70 год, прывабная, падобная на сваііго дзядзьку, шчырая і адкрытая жанчына. Мяне яна ведае больш чым я яе, бо яна нікуды не выязджала з вёскі і добра ведае пра нешматлікіх жыхароў бліжэйшых вёсак і іх дзяцеп. Вядома, што наша гутарка пераключылася на Сергіевічаў. Лёдзя нрынесла невялічкі здымак тых даўніх
16
часоў, калі яе бацькі былі яшчэ маладымі. Ёсць на тым здымачку і ІОльян Іосіфавіч з Агатаіі Канстанцінаўнай, таксама яшчэ маладыя і ўжо шчаслівыя, бо гэта быў 1959 год, і яны былі ўжо разам у Ленкаўшчыне.
Многа цікавага расказала Людміла Васільеўна пра вялікую сям'ю Сергіевічаў. Было іх чатыры браты і дзве сястры: Пракоп (1900 гль), Васіль (1902 г.н.), Якуб (1907 г.н.), Юлік (1910 гл.), Ганна (1922 г.н.). Старэіішая за ўсіх сястра Дарына загінула ад рук немцаў у час вайны. На хутары, дзе яны жылі, аднойчы ў лазні мыліся нартызаны. Знайшоўся нехта, хто падсказаў немцам, і яны з'явіліся на двары. Партызанам удалося ўцячы ў лес. А вось жыхароў хутара немцы паставілі пад аўтаматамі ў рад і запалілі хату. Дарына не стрымалася і кінулася да хаты. Услед прагучалі стрэлы. Згарэла і хата, прыйшлося будавацца пановаму.
Браты Юльяна Іосіфавіча былі працавітымі і таксама таленавітымі людзьмі. I талент гэты быў самабытны, бо вучыцца ўсім не было за што. ІОлік, скончыўшы чатыры класы польскай школы, пісаў вершы, складаў песні, прыпеўкі, маляваў карціны, дывапы, арганізоўваў з вясковай моладдзю спектаклі. Старэйшы Васіль быў вядомы на ўсю акругу столяр, мог змайстраваць не толькі мэблю, вокны і дзверы, але і цудоўныя цацкі для дзяцей. Якуб сам зрабіў гармонік, навучыўся на ім іграць, навучыў гэтаму майстэрству і свайго сына Хведара. Нават я памятаю, як нам, вучаніцам Ленкаўскай васьмігодкі, хацелася наладзіць канцэрт, але не было каму падыграць нашы прыдуманыя танцы і песні. Вось мы і хадзілі дэлегацыяй да Хведара прасіць, каб ён нам дапамог, і не чулі ніколі ад яго адказу. Памяркоўнымі, уважлівымі былі браты ў сям'і і ў адносінах з аднавяскоўцамі. ГІраўда, крыўдзіліся трохі на Якуба, які быў больш жорсткім і гняўлівым. Дарэчы, і Агата Канстанцінаўна была ў крыўдзе на яго пры сумесным жыцці на хутары. А вось самая малодшая ў сям'і Ганна ў час Вялікай Айчыннай вайны пайшла ў партызаны. Была яна не ў мясцовых партызанскіх атрадах, а падалася далей у Палібоцкую пушчу. Ніхто з вяскоўцаў не сказаў ёй дрэннага слова, хоць і напакутваліся яны за час вайны ад партызанаў. Пасля вайны Ганна вярнулася ў вёску, сыйшоўшы з цягніка на далёкай станцыі Залессе. Была яна ў ваеннай форме і з маленькім вузельчыкам у руках. 3 таго часу яе называлі ў вёсцы партызанкай, а па прозвішчу яна Заянкоўская.
17
Абжыўшыся трохі ў Ленкаўшчыне, ІОльян Іосіфавіч і Агата Канстанцінаўна сталі запрашаць да сябе вяскоўцаў у госці. Былі яны не толькі гасціннымі гаспадарамі, але, мабыць, хацелі яшчэ і неяк аддзячыць усім за дапамогу на новым месцы жыцця. ІОльян Іосіфавіч быў вясёлым расказчыкам розных гісторый, складаў на хаду вершы, прыпеўкі, да таго ж яшчэ і добра спяваў. Паўсядзённыя з'явы жацця знаходзілі месца ў яго творчасці.
На той час калгас асушваў пад сенажаці балоты за ракой Вуша, што за Маладзечнам. Ездзілі туды калгаснікі за 30 кіламетраў спачатку на конях, потым на машынах, жылі па тыдню, пагэтаму і гісторый было багата. Ды і з'явай гэта было значнай у жыцці вясковых людзей, асабліва моладзі. Антаніна прыпомніла радкі з песні на гэту тэму, якую склаў Юльян Іосіфавіч. Здаецца, яны даволі вясёлыя:
Дайце боты гумовыя, новыя, Каля хаты я іх не нашу. Заставайцеся дома здаровыя, Адпраўляюць мяне на Вушу. Будзем весела ехаць машынаю, Углядацца ўперад, у даль.
Дружным хорам з хлапцамі, мужчынамі Будзем пець пра вішнёвую шаль.
Знаходзіліся ў вёсцы і такія людзі, якія "ускідвалі на вочы" Юліку, што ён, такі прыгожы і ўдалы, узяў сабе ў жонкі непрыгожую Агатку.
Можа і крыўдзіўся Юльян Іосіфавіч на гэтыя словы, але, усміхаючыся, адказваў такім "праўдалюбцам": "Трэба ж некаму і непрыгожых браць замуж". Пасмейваўся, а сам добра ведаў цану незвычайнай прыгажосці сваёй Агаткі. Ведаў пра тое, як яна, недаядаючы сама, збірала кожны кавалачак мяса, сушыла бульбу, цыбулю, часнок, збірала ўсё, што магла і адпраўляла пасылачкай у далёкую і невядомую ёй Караганду, калі яе ІОлічак быў там на пасяленні. Ведаў і пра тое, як доўгія гады чакала яго Агатка з пакутных дарог: то з палону, то з турмы. А як яна непісьменная, без грошай, не ведаючы свету, дабіралася да яго ў Караганду ў тым далёкім 1956 годзе? Да Масквы яе давезлі знаёмыя людзі, там нейкім чынам пасадзілі ў таварны цягнік, бо грошай на білет у пасажырскім вагоне не было. Так і ехала, хаваючыся: то ў ваго
18
не, то зверху на ім. Вось гэту прыгажосць умеў цаніць Юлік у сваёй Агатцы. Л яна, саромеючыся сваёй непісьменнасці, з любоўю і адданасцю глядзела на свайго каханага і не хавала ад людзей свайго жаночага шчасця. I так было ўсё жыццё...
Маё знаёмства з Юльянам Іосіфавічам адбылося 9 мая 1965 г. у час святкавання дня Перамогі. Каля помніку савецкаму салдату ў нашай вёсцы Клочкава адбыўся ўрачысты мітынг. ГІотым у клубе быў канцэрт, прысвечаны гэтай падзеі. Перад аднавяскоўцамі я прачытала свой верш "Памятннк". На той час я ўжо заканчвала 10 клас Маркаўскай сярэдняй школы. Пасля канцэрту да мяне падыйшоў незнаёмы чалавек, прывітаўся, назваў сябс Юльянам Іосіфавічам. Прыветлівыя, крыху ўсмешлівыя вочы глядзелі на мяне ў нейкім прыхаваным здзіўленні. Гаварыў ён ціха, паважна, на прыгожай беларускай мове, якую нават у вёсцы нельга было пачуць ні тады, ні цяпер. Перш спытаўся, чыя я. Пачуўшы адказ, ён як бы нечаму нават узрадаваўся і папрасіў адысціся ў бок ад натоўпу. 3 цікавасцю пачаў распытваць, дзе вучуся, пахваліў мяне за выступленне, спытаў, ці напісала я яшчэ штонебудзь. Тактоўна, і той жа час неяк пакутліва, пашкадаваў, што я пішу вершы на рускай мове. "Ведаеш, дзяўчынка, — сказаў ён, — нам цяжка ўзмацніць магутную рускую літаратуру, не ведаючы і не шануючы сваёй, беларускай. Але, калі захочаш пісаць далей вершы, у цябе будзе час гэта ўсвядоміць. А пакуль што я запрашаю да сябе ў госці цябе і тваю маці. Там і пагаворым". Я вельмі засаромелася і яго слоў, і таго, што на нас звярталі ўвагу людзі, а потым яшчэ дапытваліся ў мяне: "А што ён казаў?”