• Газеты, часопісы і г.д.
  • Там, дзе Уша серабрыцца

    Там, дзе Уша серабрыцца


    Памер: 272с.
    Маладзечна 2015
    59.87 МБ
    Па дарозе дамоў, а ісці мне аж на край вёскі, я разважала над тым, што адбылося. У вачах стаяў сярэдняга росту светлавалосы чалавек сталага ўзросту з прыемнай усмешкай на твары. Мяне не пакідаў погляд яго блакітных вачэй, спагадлівы і цёплы. Быццам ён хацеў сказаць нешта такое, што можа абараніць мяне ад жыццёвых нягод, і ў той час сумняваўся: бо і сам быў маладым. Калі, развітаўшыся, Юльян Іосіфавіч адыйшоў, я адзначыла ў яго постаці, хадзе, адзенні чалавека інтэлігентнага, як бы "не тутэйшага", не падобнага на тых людзей, якія жылі побач. Дома я расказала аб усім маці, на што яна адказала, што гэта вельмі добры і разумны чалавек, і параіла абавязкова яго наведаць. А я рашыла, што
    19
    пайду да яго толькі тады, калі напішу вершы на бсларускай мове, бо іначай, здавалася мне, размовы ў нас не адбудзецца. 3 маці мы не раз вярталіся да гзтай тэмы. Яна расказвала, што гэта чалавек з яе далёкай маладосці. Працаваў настаўнікам у школе, вёў асветніцкую работу сярод моладзі, быў маладым, прыгожым, іптэлігентным і размаўляў заўсёды на беларускай мове. Паказала мне даўні фотаздымак, на якім сярод групы вясковай моладзі былі мая маці і ІОльян Іосіфавіч. Расказвала і аб тым, як моладзь ладзіла тэатралыіыя спектаклі, і амаль да свайго 80гадовага ўзросту, паставіўшы рукі ў бокі і прыняўшы належны тэатральны выгляд выконвала ролю балбатлівай суседкі, якая за бясконцымі размовамі ніяк не магла дайсці з вадой дамоў ад студні. Прысутных гэта заўсёды весяліла. А вось пра тое, што ІОльян Іосіфавіч быў узняволенні, я даведалася не ад маці.
    Голькі ў канцы лета, калі я ўжо скончыла школу і, не паступіўшы на вучобу ў педагагічнае вучылішча, сіірабавала ўладкавацца па працу ў горад Маладзечна, маці рашуча сказала мне: "Пайшлі". Куды, я ўжо ведала, бо не адзін раз яна пыталаў мяне, ці збіраюся я наведаць ІОльяна Іосіфавіча. A я нават уявіць сабе не магла, як я прыйду ў іх хату, што скажу. Маці сказала, што мы пойдзем у Высокае да сястры Рэні, а на зваротным шляху зойдзем у госці. Набраўіпы пачастункаў, мы пайпілі. Хаты ў Ленкаўшчыне былі пабудаваны блізка каля дарогі, ці можа гэта дарогі так пашыраліся, што сталі праходзіць пад вокнамі. Седзячы каля акна за шыццём ці размовамі, людзі пільна сачылі за ўсім, што адбывалася на вуліцы. I як толькі мы параўняліся з хатай Сергіевічаў, гаспадар ужо стаяў каля брамкі. Ветліва павітаўся і спытаў, куды гэта мы ідзём. Маці нічога не заставалася рабіць, як сказаць, што ідзём мы праведаць іх. Юльян Іосіфавіч, радасна ўсміхпуўшыся, гасцінна расчыніў брамку і запрасіў нас да сябе. Міма пунцовых вяргіняў і іскрыстых настурцый мы прайшлі да хаты і падняліся на невысокі ганачак. На ўваходзе ў хату нас сустрэла гаспадыня, Агата Канстанцінаўна, Агатка, як назвала яе маці, і яны кінуліся ў абдымкі. Потым, паказаўшы на мяне, маці сказала, што я яе дачка. Іскрысты погляд, цёплая ўсмешка, гладка зачэсаныя валасы і белы каўнерык! (гэта ён 10 год назад так паланіў мяне сваёй прыгажосцю), нагадалі мне жанчыпу, якая пры
    20
    ходзіла да нас. Гэта ўзрадавала мяне. Мы працягнулі насустрач рукі і абняліся.
    Далей нас запрасілі ў пакойчык, маленькі, чысценькі, утульны. Размовы вяліся аб надвор'і, гаспадарцы, аб знаёмых людзях. Потым жанчыны пайшлі на кухню, там забразгалі талеркі, нажы.
    Калі мы засталіся ў пакоі адны, я неяк адразу сумелася пад поглядам уважлівых блакітных вачЛІ. Каб нс маўчаць далей, я працягнула ІОльяну Іосіфавічу лісткі са сваімі вершамі і затаілася ў куточку канапы. Я і тады ведала, якімі былі кволымі мае періпыя вершы, алс ІОльяп Іосіфавіч пахваліў мяне за шчырасць верша "Людзі мае харошыя", адзначыў нейкія ўдалыя радкі ў другіх вершах і папрасіў пакінуць іх у сябе. А тут і гаспадыня падаспела са сваімі пачастункамі, і размова набыла другі кірунак.
    3 таго часу я была частай госцей у гэтым гасцінным доме, асабліва летам. Як і раней, мне падабалася дарога ў Ленкаўшчыну, хоць не было ўжо векавых дубоў і панскага бруку, затое ў галаве было многа думак і спадзяванняў на далейшае жыццё, і думкі гэтыя былі чыстыя і ўзнёслыя, як само неба над галавой. Часам мы сядзелі ўтраіх на прыступках ганачку, размаўлялі, дзяліліся навінамі ад мінулай сустрэчы. Пад вокнамі хаты цві. іі кветкі, там жа спелі трускаўкі, якімі мы тут жа частаваліся, на двары хадзілі куры. 3 усей гаспадаркі ў Сергіевічаў былі агарод, куры ды кабанчык. Карову яны не трымалі, бо не мелі здароўя назапасіць на зіму сена. Малако прьпюсілі суседзі, часам, пляменнікі, якія жылі ў вёсцы. Юльян Іосіфавіч, як і ўсе вяскоўцы, павінен быў хадзіць на працу ў калгас. Па стану здароўя ён не мог быць у перадавіках, а вось мінімум працадзён ад яго патрабавалі ўлады. Часта заходзіў да іх пляменнік Сергіевіч Іван, які працаваў тут брыгадзірам і, выпіўшы чарку, наказваў на працу.
    У тыя дні, калі ІОльян Іосіфавіч не хадзіў на працу ў калгас, займаўся хатпяй гаспадаркай. Усё ў яго было ў парадку: двор, платы, агароджы, невялікі хлеў, склеп, на ўсім быў след гаспадарлівасці і руплівасці. Кожнай вясной фарбавалі вокны і дзверы сваёй хаты, уваходную брамку. Усё гэта надавала святочнасць і гасціннасць будынку, на ўсім, чым займаўся Юльян Іосіфовіч  адбітак мастацкага таленту. Вось у пакоі над ложкам вісіць дыван: у вячэрнім
    21
    паўзмроку лясное возера, дзе плаваюць лебедзі. У прыхожай на ўсю сцяну мастацкае палатно ў раме, на ім жытнёвае іюле і Янка з касой, ды Алёна з сярпом. А якім быў каліграфічным почарк! Якія экслібрысы ён ствараў! Як беражліва трымаў ён ў руках кнігу, як асцярожна пералістваў старонкі часопісаў, з якой любоўю чытаў вершы сваіх любімых паэтаў! Усё было незвычайным у гэтым чалавеку. Бывала, прыйшоўшы нечакана да іх (тэлефонаў тады не было), я заставала яго за сталом з кнігай у руках. Збянтэжаны, ён падымаўся мне насустрач у ватніку на плячах, у такіх жа ватніх штанах, адзеты па сялянску, але ў паглядзе, у постаці было столькі інтэлігентнасці і абаяльнасці, што збянтэжанай была я, а не ён.
    Аднойчы Антаніна ўспомніла расказ бацькі аб прыездзе Я. Брыля ў Ленкаўшчыну. У бяседзе за сталом, куды заўсёды запрашаліся суседзі, пайшла размова пра палон. Янка Брыль прыпомніў, як таварышы па палону часам рабілі заўвагі Юльяну Іосіфавічу на празмернае старанне ў працы на нямецкіх гаспадароў, на што Сергіевіч з пачуццём вінаватасці і годнасці адказваў: "Мяне так бацька навучыў рабіць".
    Юнацтва свстлага прыступкі
    Юльян Іосіфавіч ніколі не называў сябе паэтам. Часцей расказваў пра іншых, узяўшы ў рукі літаратурны часопіс. Ад яго я даведалася пра Ларысу Геніюш, з якой аб’яднаў яго лёс на чужыне, чытаў яе лісты, шкадаваў, што ў яе дрэннае здароўе, перачытваў вершы. Слухала я і пра Янку Брыля, з якім яны разам былі ў палоне ў Нямеччыне, пра тое, як быў напісаны раман "Птушкі і гнёзды", хто з'яўляецца прататыпамі яго асноўных герояў. Узорам грамадзянскасці для ІОльяна Іосіфавіча быў Пятро Бітэль, складанае жыццё якога прымаў блізка да сэрца. Былі ў Сергіевічаў сваякі і ў далёкай Аўстраліі, адкуль яны атрымлівалі пісьмы, а часам і пасылкі.
    Ад Юльяна Іосіфавіча пачула я ўпершыню пра Міколу Ермаловіча і Генадзя Каханоўскага, якія ў далейшым сталі для мяне добрымі дарадцамі ў стаўленні да жыцця, людзей, паэзіі. Складана было на той час мне, 16гадовай вясковай дзяўчыне, знайсці самастойна сваё месца ў жыцці. А вельмі
    22
    хацелася вучыцца, хацелася ажыццявіць мару дзяцінства — стаць настаўніцай. Бацькі, занятыя вясковымі справамі, ні вучобаіі, ні працаўладкаваннем маім не займаліся, і я зразумела, што трэба старацца самой. Памятаю, як з неадольнай настойлівасцю я шукала сабе прыватную кватэру ў горадзе. Брала вуліцу "на лясных" і заходзіла з хаты ў хату. I так не адзін дзень. Усё ж знайшлася добрая душа Галіна Іванаўна, у якой былі свае дзве дачкі амаль майго ўзросту, выслухала мяне, пашкадавала і ўзяла на кватэру. 3 такой жа настойлівасцю я ўладкавалася і на працу на швейную фабрыку № 1, хоць і была яшчэ няпаўналетняй.
    I вось аднойчы, прачытаўшы аб'яву ў газеце "Святло камунізму" і набраўшыся смеласці, я пераступіла парог рэдакцыі, каб прысутнічаць на пасяджэнні літааб'яднання "Купалінка". Там пазнаёмілася з паэтамі Маладзечаншчыны. Старэйшымі ў "Купалінцы" былі Уладзімір Зянько, Яўген Кашкан, Марат Баскін, Вячаслаў Шнуркевіч, Янка Галубовіч. Часам наведваўся на пасяджэнне Вячаслаў Ляшковіч, сакратар райкама партыі. Пазней я ўжо ведала, хто такія Генадзь Каханоўскі і Мікола Ермаловіч. Па іх адносінах да мяне я адчула добрую руку і цёплае слова ІОльяна Іосіфавіча. Жыццё маё набыло новы змястоўны сэнс. А колькі было радасці, калі ў газеце з'явіліся мае першыя вершы! "Купалінка" была добрай школай па мастацкаму выхаванню і ўзрошчванню маладых паэтаў. Мы вучыліся абмяркоўваць вершы, разумець паэтычнае слова, вобразна думаць, любіць беларускую мову. Мы часта выступалі ў школах горада і раёна, на прадпрыемствах, у інтэрнатах. Памятаю, як ездзілі нават у Вільню на свята літаратуры. Вядома, што галоўная заслуга ў гэтым была Міколы Іванавіча Ермаловіча. Ен патрабаваў ад аўтараў гістарычнай праўдзівасці, мастацкай выразнасці, чысціні беларускай мовы. Думкі свае выказваў дасведчанна і пераканаўча. Хударлявы твар, доўгія прамыя валасы, акуляры з тоўстымі шкельцамі, за якімі не было відаць выразу вачэй, надавалі яму выгляд чалавека ўпартага і безкампраміснага. Я заўсёды гублялася перад ім, разумеючы сваю неадукаванасць, жыццёвую няўпэўненасць. Сустракаючы на вуліцы, калі ён ішоў апусціўшы галаву, і, не звяртаючы ўвагі на людзей, размахваў рукамі і размаўляў сам з сабой, я не асмельвалася нават павітацца з ім.
    23
    Толькі паступіўшы ва ўніверсітэт на філалагічны факультэт, я пасмела ўзняць на яго вочы. Цяпер нам было аб чым пагаварыць. Ен добра ведаў выкладчыкаў філфака. Дзякуючы Міколу Іванавічу ўжо на першым курсе я пазнаёмілася з Нілам Гілевічам, ён выкладаў у нас курс народнай творчасці. Разам са мной вучыліся Галіна Каржанеўская, Леанід Якубовіч, я была знаёма з Таццянай Дзмітрусёвай, Алесем Разанавым, Вольгай Іпатавай. Генадзя Аляксандравіча Каханоўскага памятаю маладым і няўрымслівым. Прыемнае і нешта няўлоўнае было ў яго абліччы. Смяшлівы, поўны даверу позірк, такая ж шчырая ўсмешка. Гаварыў хутка і многа. Здавалася, ён заўсёды некуды спяшаўся. Ён цікавіўся творчасцю маладых паэтаў Маладзечаншчыны, абмяркоўваў іх творы, выказваў слушныя заўвагі, але ў канцы размовы па ім было відаць, што яго ўжо чакаюць новыя справы, сустрэчы, падзеі. Яго добра ведалі ў настаўніцкім асяроддзі горада і раёна, ён часта бываў у школах, пытаўся пра патрэбных яму людзеіі, цікавіўся школьнымі музеямі, гістарычнымі звесткамі. Размаўляў толькі на беларускай мове. Жыццярадасны і няўрымслівы ў вачах некаторых людзей ён выглядаў дзіваком.