Там, дзе Уша серабрыцца
Памер: 272с.
Маладзечна 2015
9
2. Зак.589
жыцця знаходзіла сабе лекі ад цяжкай хваробы. Чысціня і парадак у хаце, без адзінай травінкі агарод і кветкі ўсюды на прызбе, каля сцежак, на склепе, каля вуліцы займалі яе час ад рання і да вечара.
Вось і цяпер я ехала да Антаніны з добрым настроем, у чаканні цёплай сустрэчы і доўгіх размоў аб усім на свеце.
Толькі перш мне хочацца нагадаць адну вясёлую і разам з тым сумную гісторыю нашых узаемаадносін з Антанінай. У 2000 г. я вярнулася з далёкай Поўначы на пастаяннае пражыванне ў Маладзечна і стала зноў наведваць сястру ў суседняй вёсцы Высокае. Дарога праз Ленкаўшчыну міма бацькоўскай хаты Антаніны з правага боку і хаты Сергіевічаў ІОльна Іосіфавіча і Агаты Канстанцінаўны — злева. Я спынялася каля адной і другой хаты, але замкі на дзвярах сведчылі аб тым, што тут ніхто не жыве. Сергіевічы былі пахаваны на могілках недалёка ад вёскі. Канановічы, бацькі Антаніны, таксама ўжо памерлі, а сама Антаніна з мужам жыла то ў Клочкаве, дзе ў іх была хата, то ў Ленкаўшчыне ў бацькоўскай хаце. 3 ёй мы не бачыліся ўжо добрых 20 гадоў. A пабачыцца вельмі хацелася, і я ніколі не мінала яе хаты ў надзеі застаць дома. Потым суседзі сказалі, што Антаніна цяжка захварэла, знаходзіцца ў Мінску ў бальніцы. I вось чарговы раз я стукаю ў дзверы, на якіх ужо не вісіць замок. Чую: «Заходзьце!» Пераступаю парог, бачу Антаніну ў квяцістым халаце, абыякавы позірк, сівыя, коратка пастрыжаныя валасы. Я гатова кінуцца ў абдымкі, але чую: "А хто вы?". У голасе ніякай цікавасці да мяне. ’Таля", — адказваю сцішана я. "А як ваша прозвішча?" — дабівае яна мяне сваім пытаннем. У роспачы я адказваю "Асіповіч". I тут вочы Антаніны пачынаюць акругляцца, у іх з'яўляецца цікаўнасць, затым усмешка, і яна кідаецца да мяне ў абдымкі. Просіць прабачэння за няветліваю сустрэчу, спасылаецца на стан здароўя, на "хімію" пасля аперацыі. I вось мы ўжо сядзім за сталом і весела смяёмся над тым, што з намі здарылася.
Ленкаўшчына... Нейкім дзіўным чынам яна размясцілася на скрыжаванні Маладзечанскага, Валожынскага і Смаргонскага раёнаў Мінскай і Гродзенскай абласцей. Можа і ў гэтым ёсць якая загадка?
Пачынала світаць. Дзякуючы выпаўшаму за ноч снегу, абрысы дамоў пачалі вырысоўвацца на фоне блеклага неба.
10
Насустрач аўтобусу беглі агеньчыкі ў вокнах яшчэ не пакінутых хат.
I вось я стукаюся ў дзверы...
Вёску Ленкаўшчыну я ведаю з таго часу, як стала наведвацца да сваёй роднай сястры Рэні, якая выйшла замуж у суседнюю вёску Высокае. Дарога якраз ляжала праз Ленкаўшчыну, і, рухаючыся то пешшу, то на ровары з 10гадовага ўзросту я з цікаўнасцю заглядвала ў двары і вокны вяскоўцаў. Усім давала "добры дзень", і многія мяне ўжо ведалі і ўсміхаліся ўслед. А больш за ўсё мяне цікавіў на ўзвышшы ў пачатку вёскі зарослы белай акацыяй чырвоны цагляны падмурак разбуранага маёнтка пана Струтынскага. У пасляваенныя часы там была пачатковая, а потым 7гадовая школа, якую скончылі мае старэйшыя брат і сястра. У 1956 годзе гэту школу перавялі ў Клочкава, спачатку класы размясцілі ў вясковых хатах гаспадароў Ермаковіча Янкі, Вяля Віктара, Вяля Уладзіміра. У тым жа годзе ў 6гадовым узросце я паступіла ў першы клас гэтай школы. Дык вось дарога ад Клочкава да Ленкаўшчыны ў 2 кіламетры памятаецца мне і сёння. У адрозненні ад збітых, з'езджаных дарог, якіх было многа наўкола, гэта была шырокая роўная дарога, месцамі ляжаў яіпчэ брук, і гэта надавала дарозе нейкую святочнасць, урачыстасць. Дарога вяла ў "панскі двор", так называлася месца разбуранага маёнтка. Але, мабыць, самым прываблівым у гэтым няхітрым пейзажы (злева лес, невялікае азярцо, справа высокі ўзмежак, які раздзяляў клочкаўскія і ленкаўскія палі, і яго называлі з павагай "Граніца") было тое, што ўздоўж дарогі раслі дубы, разгалістыя ўжо даўно немаладыя, шмат пабачыўшыя на сваім вяку. Сцішана і насцярожана сустракалі і праводзілі яны шматлікіх спадарожнікаў, нікаму не раскрываючы свае таямніцы. Разбураны маёнтак і гэтая заўсёды хвалюючая сваёй звыкласцю і незвычайпасцю ўражапняў дарога ўжо пазней для мяне ядналіся ў нешта адзінае, захаплялі сваёй таямнічасцю, спляталіся з купалаўскімі вобразамі з паэм "Курган", Вандароўна . Нсшта шчымела ў душы, прасілася на волю, але выйсця яшчэ не мела.
Такім чынам, дарогу ў Ленкаўшчыну я ведаю з маленства і да сённяшняга часу. Цяпер наўкола дагледжаныя калгасныя палі, якія ганарыста хваляцца сваім багатым ураджа
11
ем. А ў мяпе прад вачыма палі майго дзяцінства, нарэзаныя зялёнымі стужкамі межаў і ўзмежкаў. якія так упрыгожвалі вясной свежаўзараныя і восенню гірыбраныя прасторы зямлі. На іх красавалі пунцовыя рабінкі, перасміхаліся маладыя бярозкі, сумавалі вербы. Межы мелі свае назвы: "паўлінчына , фэлькава", "пупішына" і г. д. Я любіла пазіраць за ўсім гэтым з высокіх узгоркаў, дзе прыходзілася працаваць разам з маці: жаць жыта, капаць бульбу, рваць лён. У часы кароткага адпачынку цешылі вочы гэтыя дзівосныя краявіды неба, зямлі, працы людзей.
Недалёка ад вёскі знаходзіцца невялікі вясковы могільнік, на якім пахаваны ІОльян Іосіфавіч і Агата Канстанцінаўна Сергіевічы. Здалёк ён уяўляе сабой купку зялёных густа нарослых дрэў сярод узараных палёў, праз якія пралягла нешырокая дарога. Хаваюць тут толькі вяскоўцаў, якія засталіся жыць у вёсцы, пагэтаму могільнік зарос хмызняком, дрэвамі і адшукаць патрэбную магілу бывае часам няпроста.
Яшчэ пры сумесным жыцці зрабіў ІОльян Іосіфавіч помнік на дваіх, бо вельмі непакоіўся аб тым, калі памрэ першым, каб Агатцы было менш клопатаў, а самае галоўнае, каб побач ляжаць у зямлі. Памятаю, як праз год пасля пахавання мы з Агатай Канстанцінаўнай наведвалі магілу Юлічка (па другому яна яго не называла), там стаялі два помнікі, і толькі на адным з іх не было даты смерці. Стоячы на каленях і чытаючы малітву, яна то прасіла Юлічка хутчэй забраць яе да сябе, то абяцала яму доўга не затрымлівацца на гэтым свеце. Праўда, пражыла яна ў свасй хатцы, а потым у пляменніка ў Беразінску япічэ больш за 15 гадоў.
Успамінаюцца часы майго дзяцінства, канец 50х і пачатак 60х гадоў ужо міпулага стагоддзя. Мне, вясковай дзяўчынцы, часта прыходзілася пасвіць кароў (адпаска) па 2, a то і па 4 дні запар. 3 самага рання кароў пасвілі ў лесе, які называўся Дзедаўскім, іютым выганялі іх на ўзлессе каля Іопкавічаў, дзе каровы пад сонцам адпачывалі. Тое самае рабілі, прыгрэўшыся на сонцы, і мы, пастухі. Мясціны былі вельмі прыгожымі, асабліва восеншо, калі палі, лясы, узмежкі адзяваліся ў святочнае залацістас адзенне, і ўсё наваколле здавалася незвычайна казачным і ўрачыетым пад высокім сінім нсбам. А якіх толькі назваў гатым мясцінам напрыдумвалі людзі: збіраць грыбы ў Ламах, пасвіць кароў
12
пад Пстрычыхай, пад Тонкавічамі, хадзіць у маліну ў Высмалы, з'ехаць без здарэнняў на кані або ровары з Летуноў, пасвіць авечак пад Трасамі і г. д. I дарослыя, і дзеці беспамылкова ведалі гэтыя назвы і ніколі іх не блыталі.
Дзе горкі лёс бярэ пачатак
У баку ад вёскі ІОраўшчына на ўзлеску стаялі некалькі хат. Жылі там людзі каталіцкага веравызнання, і жыццё іх у значнай меры адрознівалася ад нашага вясковага. А, значыць, і вельмі цікавіла нас. Пасучы кароў, збіраючы грыбы, мы шукалі прычыну, каб зайсці да іх на панадворак, a то і ў хату. I лепшай прычыны не было, як папрасіць вады. Людзі былі добразычлівымі, падавалі ваду, было і так, што перападала нават цукерка або аладка. На двары ў іх заўсёды быў парадак, адзенне ў жанчын было больш падобным на святочнае чым на абыдзенае, і размаўлялі яны неяк дзіўна, усміхаючыся і часта ўжываючы незразумелыя нам польскія словы. Усё гэта нас, дзяцей, захапляла, бо ў тыя часы мы нічога цікавага ў сваім жыцці асабліва не бачылі. Вярнуўшыся, задаволеныя, да кароў, мы доўга смяяліся над словамі "мамуся", "татуся", з якімі звярталіся да сваіх бацькоў іх дзеці.
У свой час да 1957 году ў гэтых мясцінах вакол Чорнага мора, так называлася невялікае вадасховішча за цёмны колер вады, жылі сем'і Харытонавых, Тонкавічаў, Гісічаў, Сергіевічаў. Там жыла і сям'я Юльяна Іосіфавіча Сергіевіча: бацька і маці, браты Пракоп, Якуб і Васіль, сёстры Ганна і Дарына.
У гэтую вялікую сям'ю і прыйпгла Агата Канстанцінаўна, выйшаўшы замуж за ІОліка. Была яна з беднай сялянскай сям'і, непісьмснная, але працавітая і прывабная сваімі добразычлівымі адносінамі да людзей дзяўчына з вёскі Мысіншчына. Ведалі яны адзін аднаго з самай маладосці, і іх сяброўства даўно перайшло ў каханне. I вось яны разам, шчаслівыя і маладыя, жывуць на хутары, займаюцца гаспадаркай. Юлік, акрамя гаспадаркі, актыўна займаецца культурнаасветніцкай дзейнасцю сярод моладзі: ладзіць у вёсках вечарыны, выступае, як паэт, рыхтуе спектаклі, малюе да іх дэкарацыі, складае песні, прыпеўкі на беларускай мове.
13
Але пачынаецца Другая сусветная вайна, і ІОліка прызываюць у армію. У хуткім часе ён трапляе ў палон, потым лагер у Нямеччыне. Надышлі гады чакання і адзіноты для Агаты і гады здзекаў і барацьбы за волю для ІОліка. Гады палону сталі для вясковага хлопцарамантыка своесаблівай школай жыцця. Побач з такімі людзьмі, як Янка Брыль, гартаваліся яго новыя якасці не толькі грамадзяніна сваёй Бацькаўшчыны, але і якасці барацьбіта за волю і шчасце свайго народа. Ён ужо цвёрда ведаў, што любіць і што трэба ненавідзець, як і за што змагацца. Вярнуўшыся з палону ІОльян Іосіфавіч ідзе працаваць настаўнікам у школу вёскі Лашаны, што недалёка ад Рымцеляў. Яшчэ не скончылася вайна Юльян Іосіфавіч вучыць дзяцей мужнасці і справядлівасці, выхоўвае ў іх пачуцці патрыятызму, любві да свайго краю, мовы, культуры. Неаднойчы ўлады рабілі яму заўвагі і папярэджанні наконт прынцыпаў навучання і выхавання дзяцей.
Арыштавалі ІОльяна Іосіфавіча ў школе на вачах у вучняў. Ненадзейным для грамадства палічыла яго ўлада і нават небяспечным. А такіх людзей чакалі Сібір і сталінскі лагер. Гам на гады апынуўся ІОльян Іосіфавіч. Горкі вопыт выжывання ў нямецкім палоне набыты ім у часы не толькі чалавечага ганьбавання, адзіноты і адчаю, але і вопыт мужання, станаўлення як асобы, спазнаўшай сутнасць суровых жыццёвых акалічнасцей, дапамогяму выстаяць, захаваць чалавечае аблічча, не страціць любові да роднай Бацькаўшчыны, людзей і ў лагеры, і пасля вяртання дамоў.