Там, дзе Уша серабрыцца
Памер: 272с.
Маладзечна 2015
ІІароль адвечны
Так ці не?
Як заклінанне паўтараю...
Блукаю... Доўга... He паспець...
Ну, вось і ты... Мяне шукаеш...
Зтабой... Адным... Хачу... Ляцець... Кахаю я...
I ты... кахаеш...
* * *
Ты трымаеш мае рукі...
Я хачу з табой застацца...
Забірае неба гукі...
А другім — адкуль узяцца?
38
Цішыня нябёс маўчання Нас вядзе на край адчаю... Ты — трымаеш мае рукі... Я — каханне адпускаю...
* * *
Я не сумую я жыву
У свеце сноў, падмане мрояў...
I, лёгка вывучыўшы ролю, Я праз сусвет да зор плыву...
Я не блукаю я стаю Сярод забытых абяцанняў, I льецца дождж былых прызнанняў Ў душу раскрытую маю...
Я называю — не заву Сваю самоту белым птахам...
Я тут... Я ёсць пад зорным дахам...
Я не сумую... Я жыву ...
39
Марат Баскін (1946), празаік, публіцыст
Нарадзіўся ў Краснаполлі на Магілёўшчыне ў сям'і настаўніка. Скончыў Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут (1969). Працаваў інжынерамканструктарам у Магілёве, Бабруйску, на заводзе "Спадарожнік" у г.Маладзечна. Актыўны ўдзельнік літаратурнага жыцця Маладзечаншчыны ў 70 — 80 гг. мінулага стагоддзя.
Аўтар кніг прозы "Гайшынскія гісторыі"(Мн.,1986),"Знаёмыя незнаёмцы"(Мн.,1989) ды інш. Некаторыя творы М.Баскіна ў перакладзе на рускую мову друкаваліся ў альманаху "йстокн", які выходзіў у Маскве.
Час, Тарас і Парнас
I . Паважаны Тарасе! Атрымалі Ваш верш "Рэчка Вуша". На вялікі жаль, надрукаваць яго нс маем магчымасці. Ён слабы па зместу і па ўвасабленню гэтага зместу. У вершы няма ні дынамічнага разгортвання паэтычнай думкі, ні дасціпнага паэтычнага жарту. Параўнанні не новыя яны ўзяты Вамі з класічных твораў! Чытайце болей класікаў.
3 павагай — літкансультант A. Л. Дубок.
П. Праз пяць год.
3 рэцэнзіі на першы зборнік Т. Парнасава.
...слабы верш Рэчка Вуша". Дынамічнае разгортванне паэтычнай думкі перашкаджае ўспрымаць яго змест. Узнікае жаданне прыпыніцца, паслухаць, аб чым гамоніць сведка стагоддзяў — рэчка Вуша, але паэт не дае нам гэтай магчымасці. Ён імчыць чытача, бы цягнік. Трэба, праўда, адзначыць дасціпны гумар верша і цікавыя параўнанні..."
Крытык А. Дубок.
40
III. Праз трыццаць год.
3 прадмовы да "Выбранага" Тараса Парнасава.
"...Яшчэ ў раннім вершы "Рэчка Вуша" яскрава бачны адметныя рысы вялікага таленту: дынамічнасць, дасціпны гумар. А якія цудоўныя паэтычныя параўнанні напаткалі чытачы ў гэтым вершы! Зараз бы такія вершы нашым маладым паэтам! Якая філасофія ў маленькім вершы!.."
Крытык Алесь Дубок.
Чалавек без таленту
Начальнік аддзела акінуў мяне пільным позіркам і перапытаў:
Дык, значыцца, да нас уладкавацца рашылі канструктарам?
Але,— кіўнуў я, падсоўваючы працоўную кніжку.
Трэба мне канструктары, трэба,— чамусьці ўздыхнуў ён. — Працы шмат... А як вы да спорту адносіцеся?
I чаго гэта ён пра спорт пытаецца, думаю. У канструктары ж бярэ!
У якасці балельшчыка толькі! — асцярожна кажу.
Няўжо? — чамусьці ўзрадаваўся начальнік. — I больш ніні?
Ніні,— кажу, Які з мяне спартсмен?! Самі бачыце: з маёй камплекцыяй і ў спартсмены! Я ўздыхнуў і развёў РУКІ
Пры чым тут камплекцыя, — захваляваўся начальнік. — У мяне ў аддзеле два шахматысты працуюць: у тры разы таўсцейшыя за вас. Я паказаў бы вам іх, ды на месцы няма: адзін на гарадскіх спаборніцтвах, а другі аж на міжнародныя паехаў.
Ды я нават не ведаю, як фігуры перасоўваць, — шчыра прызнаюся.
Значыцца, спяваеце? — выказаў здагадку начальнік.
Аніякага голасу. У школе з хору выганялі,— тлумачу.— Во, паслухайце. 1 я зацягнуў: He кружы галавы пах чабаровы...
Хопіць, хопіць,— супакоіў мяне начальнік, Чую, што слыху ў вас аніякага і голасу таксама. Але ж і без іх на сцэну вылазяць. Старшы інжынер Дундзік у барабан наву
4. Зак.589
41
чыўся біць, дык цяпер нарасхват. Другі месяц яго не бачу: з шэфскімі канцэртамі ездзіць!
Гэткага таленту ў мяне няма, — кажу. — He тое што граць, а і скакаць не магу!
Браточак,— кінуўся мне на шыю начальнік аддзела. — Як рэдка можна сустрэць інжынера без таленту! Вы проста знаходка для аддзела. Нарэшце ёсць на каго абаперціся. A то — Цыбік на злёце турыстаў, Бобрык вывучае ў суседнім горадзе работу дыскатэк. Лявончык паехаў на спаборніцтвы па дзюдо... Ды што казаць, паловы аддзела няма. Загад хуценька надрукуем, падпішам і— за працу! — I ён сам сеў за пішучую машынку. Сакратарка кветкаводствам займаецца. Нейкую цудакветку выгадавала, дык яе зараз на сімпозіум выклікалі,— вінавата растлумачыў ён. — Вось сам і друкую.
На друті дзень пасля таго, як я ўладкаваўся ў аддзел, мяне выклікалі на нараду маладых гумарыстаў. На цэлы тыдзень.
Шкарпэткі з Магілёва
Добры дзень, Лявоне!
Учора вярнуўся я з падарожжа. Пуцёўка была турыстычная. Цэлы месяц бадзяліся. Уражанняў — процьма. Дзе толькі не былі, чаго толькі не бачылі! Праўда, шчыра скажу, не ўсё мне спадабалася. Спыніліся ў нейкаіі вёсцы: прыроду глядзець! А што мне ў той прыродзс: пабег у магазін, а там нічога цікавага. Дьгк навошта было спыняцца? Праўда, потым па дарозе ў Мінск, у Маладзечне, купіў жонцы боты. Экскурсавод злаваўся, кажа, прыпынак не прадугледжаны, ды калі ўбачыў, якія я боты купіў, сам пабег і з'явіўся толькі праз гадзіну.
У Мінску было цікава. Многа магазінаў. I далёка ісці не трэба. Купіў сабе касцюм. Штаны, праўда, задоўгія, але пінжак што трэба. Увечары нас павялі ў тэатр. Купіў у буфеце каробку цукерак "Асарці", шкада, што не ўцяміў адразу і купіў толькі адну. Жонка цэлы вечар піліла. I сёння яшчэ злуецца... Ды што аб гэтым казаць: пгго не зроблена, тое не зроблена.
42
А ў Гомелі два крокі ад вакзала зрабіў і купіў жонцы бялізну. Гэдээраўскую. Прыемна глядзець.
А потым павялі нас парк глядзець. Розныя там кветачкі, лебедзі. Зноў я ішоў і ўспомніў, што майму Міхаську шарсцяны касцюмчык трэба купіць. Ды дзе ты яго там купіш? На аўтобус ледзь не спазніўся, але не купіў!
Праўда, у Магілёве прыхапіў. Зялёненькі з чырвонай палосачкай. На адзін нумар большы, але ж дзіцё расце. I яшчэ жонцы туфлі купіў. На высокім абцасе. А сабе ў Віцебску акуляры сонечныя купіў. I згубіў, калі ў чарзе за капелюшом стаяў. Аж зараз на сэрцы кошкі скрабуць. I памідоры купіў. Паквапіўся на тлустыя і чырвоныя. Палова сапсавалася. I ўвесь настрой пасля падарожжа сапсаваўся. Век жыві — век вучыся. Трэба было зялёныя браць. Пакуль даехаў дайшлі б! А агуркі захаваліся. Маленькія, адзін у адзін. Хрумстаю і Гродна ўспамінаю. За паўкіламетра ад яго купіў. Цудоўныя мясціны.
Ледзь не забыўся: яшчэ шкарпэткі купіў у Магілёве. I то не з таго, што нейкія там дэфіцытныя, а проста з таго, што мае парваліся.
Вось і ўсе ўражанні з падарожжа. He, зараз трэба куды далей махнуць! Каб болей чаго паглядзець было!
Будзь здароў, твой сябар
Селівон.
Тамара Бунта (21.04.1959), журяалістка, дзіцячы празаік
нічае са школьных гадоў
Нарадзілася ў г.Маладзечна. Скончыла маладзечанскую сярэднюю школу №3 і факультэт журналістыкі Белдзяржуніверсітэта. Працавала карэспандэнтам розных перыядычных выданняў былога СССР, галоўным рэдактарам рэспубліканскага часопіса "Алеся" ("Работніца і сялянка"). Член Саюза журналістаў і Саюза пісьменнікаў Беларусі. Жыве ў Мінску.
3 мясцовым і рэспубліканскім перыядычным друкам супрацоўАўтар кнігі прозы для дзяцей.
Чалавек са скураным партфелем
Калі маладзечанцы вырашаць паставіць помнік свайму выдатнаму земляку Генадзю Каханоўскаму (а я ўпэўнена, што гэта рана ці позна адбудзецца), прапанавала б скульптуру вядомага гісторыка зрабіць у выглядзе высокага, крыху хударлявага мужчыны ў плашчы пад пояс і абавязкова з партфелем у руках. Прычым, мужчына павінен відавочна кудысьці спяшацца... Менавіта такім запомніўся мне Генадзь Аляксандравіч, а бачыла я яго ў дзяцінстве і юнацтве часта, бадаіі, кожны дзень. Мы жылі непадалёку адзін ад аднаго нашы дамы і сёння стаяць амаль паралельна на суседніх вуліцах, якія звязвае кароткі завулак, што праходзіць якраз ад нашага двара да агарода Каханоўскіх.
Штодня гэтым завулкам Генадзь Каханоўскі іпюў на працу ў краязнаўчы музей, а ўвечары вяртаўся дадому. Уранку ён хадзіў шпарка, як ходзяць людзі мэтанакіраваныя, заклапочаныя важнай справай, якім трэба за дзень шмат чаго зрабіць,
44
куды паспець, але пры гэтым заўсёды ветліва вітаўся з усімі, у тым ліку і са мной, на той час яшчэ школьніцай. Вядома, я першай крычала яму: "Добры дзень!". Калі ж вяртаўся пасля працы дадому, ён мог і прыпыніцца, распытаць пра вучобу, пра жыццё... Калі на двары былі мае бацькі, ён абавязкова падыходзіў да іх — перакінуцца некалькімі словамі пра надвор'е, ураджай, гарадскія навіны і яшчэ каб расказаць нам пра Мішу. Міша — гэта Міхась Ткачоў, археолаг, гісторык, а ў далейшым — вядомы грамадскі дзеяч, родны пляменнік маёй маці і даўні сябар Генадзя Аляксандравіча. Менавіта роднасць з Ткачовым, бадай, і зблізіла нас з Каханоўскім.
Міхась Ткачоў прыязджаў да нас даволі часта. Яго візіты заўсёды былі вялікім святам: цудоўны расказчык, Міхась захапляў усіх яскравымі аповедамі пра жыццё, экспедыцыі, археалагічныя раскопкі, а смешнымі гісторыямі пра сваё дзяцінства неаднойчы даводзіў мяне, тады яшчэ малую, да колікаў у жываце. Калі ён, высачэзны, агромністы, чарнявы, каларытны, з'яўляўся ў нашай хаце, у мяне і ў думках не было збегчы на вуліцу, да сябровак, я сядзела і ўважліва лавіла яго кожнае слова. Хачу падкрэсліць — гэта было беларускае слова.
Па праўдзе кажучы, ён прыязджаў у Маладзечна не столькі да нас, колькі да Генадзя Аляксандравіча. Пасядзіць колькі гадзін за сталом у нашай хаце — і хутчэй да сябра. I назад мог ужо не вярнуцца, позна ўвечары адразу ад Каханоўскіх ішоў на вакзал, на электрычку. Мая маці нават крыўдзілася за гэта на пляменніка, раўнавала яго да Каханоўскага.
А я Міхася разумела. У дзяцінстве любіла чытаць кніжкі пра сяброўства вялікіх і знакамітых людзей — пісьменнікаў, мастакоў, рэвалюцыянераў... Менавіта так я ўспрымала адносіны і паміж гэтымі двума знаёмымі мне людзьмі — беларускімі гісторыкамі Ткачовым і Каханоўскім. Я звычайна прысутнічала пры расповедах аднаго пра другога, таму добра ведала розныя нюансы і праблемы ў іх прафесійнай дзейнасці: пра нязгоду ў навуковых поглядах Ткачова з Абэцэдарскім (з дзяцінства ведала гэта прозвішча!), пра неадназначнае стаўленне тагачасных мясцовых улад да дзейнасці Каханоўскага, пра цяжкасці падрыхтоўкі, а потым і абароны навуковых прац, на той час — доктарскай Ткачова і канды