• Газеты, часопісы і г.д.
  • Там, дзе Уша серабрыцца

    Там, дзе Уша серабрыцца


    Памер: 272с.
    Маладзечна 2015
    59.87 МБ
    I Генадзь Каханоўскі, і Мікола Ермаловіч былі частымі і жаданнымі гасцямі ў Сергіевічаў.
    Хацелася б мне тут расказаць яшчэ пра адну значную падзею з майго жыцця. У 1967 годзе я паступіла ў Беларускі дзяржаўны Універсітэт імя У.І. Леніна на філалагічны факультэт завочнага аддзялення (нс хапіла бала на дняўное). 3 фабрыкі я звольнілася яшчэ да паступлешія на вучобу. Дык вось, Мікола Івалавіч Ермаловіч павёў мяне гіа восені да загадчыка райана Козела Мікалая Іванавіча ўладкоўваць на працу. Ужо добра давяраючы свайму пастаўніку, хоць і вельмі хвалюючыся, я пайшла ў аддзел адукацыі. He всдаю, як і пра тто гаварылі ў кабінеце два цёзкі. Потым паклікалі мяне, пасадзілі за стол, далі ліст паперы і ручку. Загадчык райана загадаў пісаць і прадыктаваў надта доўгі і вельмі складаназалежны сказ з паэмы Я.Коласа "Новая зямля". Я павінна была даць характарыстыку сказу, разабраць яго па членах сказа і г. д. Я хвалявалася вельмі, але з заданнем справілася. Потым яіпчэ адказвала на іншыя ііытапні. Загадчык аб'явіў, што накіроўвае мяне працаваць у Самальскую васьмі
    24
    годку настаўніцай беларускай мовы і літаратуры. Так здзейснілася мая мара, і я, дзякуючы гэтым добрым людзям, стала настаўніцай. Вядома, што гэтай навіной я паспяшалася падзяліцца з Юльянам Іосіфавічам. Мне здалося, што адносіцца да мяне з таго часу ён стаў як да дарослай. Практыкі і належных ведаў у настаўніцкай працы ў мяне яшчэ не было, але была шчырая любоў да дзяцей і жаданне быць ім патрэбнай. А вобраз Лабановіча з трылогіі Я.Коласа ”На ростанях" быў самым галоўным прыкладам служэння справе асветы (даруйце за пафас, але гэта так). За 10 год мне давялося працаваць настаўніцай Граніцкай пачатковай школы, выкладчыцай мовы і літаратуры Лебедзеўскай сярэдняй і Ленкаўскай васьмігадовай школы, намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце Выверскай сярэдняй школы.
    3 1978 г. я працавала на адміністрацыйнай пасадзе Маладзечанскага гарвыканкама, а з 1985 г. на той жа пасадзе загадчыка гарадскога аддзела культуры на далёкай ІІоўначы. У апошнія 10 год я зноў вярнулася на настаўніцкую працу.
    Усё жыццё мне шчасціла на сустрэчу з добрымі людзьмі, дзе б і кім я ні працавала. I за ўсё гэта я шчыра дзякую Богу і маім добрым настаўнікам, якія на пачатку жыццёвага шляху, дапамаглі мпе выбраць правільныя арыентыры ў жыцці, навучылі любіць і паважаць людзей працы, цаніць і берагчы роднае слова і нашу Бацькаўшчыну.
    Гасціннасць дому Сергіевічаў мяне часам здзіўляла і ўражвала, а было што і весяліла. Мая маці часта хадзіла каля іх хаты да дачкі ў Высокае. Заўсёды занятая справамі, яна подбегам спяшалася з узгорку, на якім стаяла хата, спадзеючыся, што яе не заўважылі. Але, калі вярталася назад, Юлік ужо выглядаў яе каля брамкі і настойліва запрашаў зайсці ў хату. Аднойчы я чула паміж імі такую гаворку: "Чаму, як ішла ў апошні раз, не зайшла да нас?" — пытаецца Юлік. "Вельмі ж спяшалася, часу не было", — вінавата адказвае маці. "Другі раз я выйду аж на дарогу і злаўлю",  не здаецца гаспадар. "А я ўцяку" — бароніцца маці. "А я палку вазьму", — заліваецца смехам Юлік.
    Mae наведванні Юльяна Іосіфавіча таксама не абышліся без вясковых дасведчанняў. Пайшлі размовы, што я, мабыць, дачка яго, бо і вершы пішу, і знешняе падабенства пачалі
    25
    знаходзіць у нас. Гэтая навіна неяк збянтэжыла мяне, і я доўгі час не ведала, як сябе паводзіць пры сустрэчы з Сергіевічамі, і нейкі час нават перастала наведваць іх. Бацьку свайго, добрага і клапатлівага чалавека, я вельмі любіла, а ў маці саромелася аб гэтым запытацца. Магчыма, што і Юльян Іосіфавіч заўважыў некаторыя змены ў маіх адносінах да яго. Аднойчы ён сказаў, што ведае аб вясковых размовах, і што ганарыўся б, калі б гэта было так, але, на жаль, у пару майго нараджэння быў далёка ад родных мясцін. Прайшлі дзесяцігоддзі, але калі я і цяпер ужо ў сталым узросце бываю ў Ленкаўшчыне, людзі маладзейшага ўзросту пытаюцца ў мяне: "А можа ты і праўда дачка Юліка?" I самі смяюцца з свайго запытання.
    Непакоіла ІОльяна Іосіфавіча жыццё многіх вяскоўцаў: іх бездухоўнасць, абыякавасць, зласлівасць, п'янства і брыдкаслоўе. 3 жалем гаварыў ён пра свайго пляменніка брыгадзіра Івана і яго жонку настаўніцу Веру Васільеўну, якіх, з яго слоў, хвалюе толькі матэрыяльны дабрабыт, ды і ў чарку часта сталі заглядваць.
    Была яшчэ адна пляменніца Соня, майго ўзросту, дачка Ганныпартызанкі, якая часта наведвалася да свайго дзядзькі. Жылі яны з маці ў Юраўшчыне. Ганна на гэты час ужо любіла выпіць, потым да гэтага занятку далучылася і Соня. I воёь адбылося здарэнне, якое папсавала адносіны Юльяна Іосіфавіча са сваёй раднёй. На той час у яго было ўжо нямала маіх вершаў, якія друкаваліся ў газетах "Святло камунізму", "Мінская праўда". Аднойчы Юльян Іосіфавіч паказаў мне рукапісны зборнік маіх вершаў з адзнакай "Першая кніга паэта". ІІезвычайна прыгожым почаркам былі выпісаны вершы. Упачатку кніжкі змясціў мой фотаздымак, які папрасіў мяне прынесці, не кажучы для чаго. Была і прадмова з характарыстыкай мастацкіх вартасцяў маіх вершаў і выказваннем надзеі на маю літаратурную будучыню. Акрамя таго, кніжка была аздоблена прыгожымі малюнкамі. Сапраўдны літаратурны зборнік! Для мяне гэта было прыемнай нечаканасцю. Радавалася са мной і Агата Канстанцінаўна, бо на яе вачах ствараўся гэты цуд, і нават прачытала напамяць радкі з майго верша пра зімовы вечар. Я падыйшла да іх і пацалавала, бо не ведала, як справіцца са сваімі пачуццямі. Мне здаваліся яны самымі блізкімі і роднымі людзьмі. Ды і яны, расчуліўшыся, сталі хаваць свае вочы.
    26
    Кніжку мне ІОльян Іосіфавіч не аддаў, сказаў, што захавае яе для краязнаўчага музею. Атрымалася так, што свой зборнік я трымала ў руках адзін толькі раз. Падзяліўся Юльян Іосіфавіч навіной з суседзямі, паказаў, у прыклад Соні, пасля чаго кніжка знікла. Соня нейкім чынам выкрала яе, знесла дамоў. I як потым дзядзька ні прасіў вярнуць яе ў любым стане, нічога не атрымалася. Відаць, ужо тады лёс вызначыў, што не быць мне паэткай.
    Я любіла гэтых добрых, шчырых людзей. Ішла да іх заўсёды з добрым настроем, несла з сабой пачастункі і, абавязкова, новыя вершы. Я адчувала на сабе іх бацькоўскі клопат ў тым, як яны мяне сустракалі, як цікавіліся маім жыццём, як Юльян Іосіфавіч праводзіў мяне на ўскрай вёскі. Я добра ведала, што мяне тут заўсёды чакаюць, "у душы схаваўшы нецярпення боль". Дзяцей сваіх, на жаль, у іх не было. Але Агата Канстанцінаўна часта нахвальвала свайго пляменніка з Беразінскага Сяргея, які працаваў у калгасе механізатарам. Напэўна, ён і сапраўды быў такім чалавекам, якім характарызавала яго Агата Канстанцінаўна, бо свой век, ужо без Юлічка, яна дажывала ў пляменніка. I вось, калі мы з ёй рыхтавалі абед на кухні, Агата Канстанцінаўна расказвала пра яго і шэптам казала, што вельмі хацела б нас пазнаёміць "Але Юлічак і слухаць не хоча і злуецца пры гэтым, кажа, што куды ён прыйшоў да яе", з сумам заканчвала яна гутарку. Мяне ж весяліла гэта размова, бо я была маладая і ні аб чым сур’ёзным яшчэ не думала.
    Ыі аб чым гэтым я не думала да 22 год, пакуль маці аднойчы з нейкім адчаем сказала, што мае аднагодкі, хоць і невучоныя, даўно замуж выйшлі, а я ... Пакрыўдзілі тады мяне матчыны словы і прымусілі аглянуцца наўкол. У мяне была любімая настаўніцкая праца, дзеці, якім я аддавала многа вольнага часу, вучоба ва ўніверсітэце, многа чытала, нешта пісала, мела многа сяброў. Жыццё мне здавалася цікавым і змястоўным. Былі і прапановы выйсці замуж. I вось на 22 годзе жыцця я зусім выпадкова пазнаёмілася з Валерыям Асіповічам. Нашы вёскі знаходзіліся на адлегласці ўсяго ў 2 кіламетры, але за лесам, і мы не ведалі раней адзін аднаго. I сустрэліся ў гэтым самым лесе: ён па дарозе да сваякоў з Вуглянаў у Ленкаўшчыну, а я — на аўтобус у Маладзечна. Вясной сустрэліся, а ў жніўні ўжо пажаніліся. Дык вось
    27
    Юльян Іосіфавіч і Агата Канстанцінаўна прынялі нейкім чынам свой удзел у сватанні мяне за Асіповіча. Маці Валерьгя Алена Міхайлаўна (у вёсцы яе клікалі Гэлькай), вельмі занепакоілася, калі сын абвясціў аб жаданні жаніцца. Дык і было чаго. На той час сям'я Асіповічаў блізка сябравала з сям'ёй Палонскіх, якія жылі ў Беніцы. Палонскі быў старшынёй мясцовага калгаса. У старшыні была дачка, якая заканчвала сярэднюю школу. Бацькі мелі намер пажаніць дзяцей, забяспечыць ім добрую будучыню. А тут  я. У дзень, калі Валерый ішоў да маіх бацькоў прасіць маёй рукі, Алена Міхайлаўна не стрывала і пайшла ў нашу вёску да сваёй радні, каб распытацца пра мяне. У гэты час ІОльян Іосіфавіч з Агатай Канстанцінаўнай накіроўваліся ў Беніцу па нейкіх сваіх справах. На дарозеяны і сустрэліся. Алена Міхайлаўна расказала, па якой неадкладнай справе яна спяшаецца ў нашу вёску. Вось тут Сергіевічы і далі волю сваім пачуццям, нахвальваючы мяне. У дадатак Агата Канстанцінаўна сказала яшчэ і тое, што вельмі хацела, каб яе пляменнік і я пажаніліся. Гэтыя словы адразу насцярожылі маці Валерыя. "А чаму ж не ажаніўся пляменнік?" — спытала яна. Тут ужо, дакорліва глянуўшы на жонку, стаў тлумачыць Юльян Іосіфавіч. Нічога дрэннага не пачула Алена Міхайлаўна пра мяне і ад сваёіі радні. Але і сам Палонскі, і маці пачалі адгаворваць Валерыя ад жаніцьбы, бо, відаць па ўсім, вельмі хацелася сем'ям парадніцца. Праўда, даведалася я аб гэтым значна пазней. На зваротным шляху Сергіевічы зайшлі да нас і расказалі аб сустрэчы з Аленай Міхайлаўнай.
    У жніўні адбылося вяселле. Ганаровымі гасцямі былі ІОльян Іосіфавіч і Агата Канстанцінаўна. Мпогадобрых слоў сказалі яны нам у сваім вершаваным віншаванні. Але, на жаль, ніякія словы не ўратавалі наша сумеснае з Асіповічам жыццё. Праўда, нейкі час мы з задавальненнем прыходзілі ў Ленкаўшчыну ўдваіх, а калі нарадзіўся сыночак, то і ўтраіх. Нас лічылі добрай прыгожай парай, але жыццё не склалася.
    Апошняя сустрэча
    У 1974 годзе пачалася падпіска на Беларускую Савецкую Энцыклапедыю ў 12 тамах. Выданне яе пачалося рэдакцый
    28
    най калегіяй Акадэміі навук БССР у 1969 годзе і скончылася ў 1975 г. Галоўны рэдактар  Народны паэт Беларусі Пятрусь Броўка. Пачуўшы аб гэтым выданні Юльян Іосіфавіч папрасіў мяне падпісацца на яго імя. Падпіску прымала Маладзечанская кнігарня. Я ў той час ужо жыла (праўда на кватэры) у горадзе Маладзечна, працавала намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце ў Выверскай сярэдняй піколе і мела магчымасць часцей наведвацца ў кніжныя лаўкі. Я атрымлівала кожны том энцыклапедыі і прыносіла дамоў ІОльяну Іосіфавічу. He магло не ўразіць мяне тое, з якой цікавасцю і любоўю браў ён у рукі кожны том выдання: доўга аглядаў вокладку, разгладжваў рукамі першыя кніжныя лісты, падзіцячаму ўсміхаўся, нават узважваў на руцэ і задаволена клаў на стол. Я магла толькі здагадацца, колькі шчаслівых гадзін правёў Юльян Іосіфавіч за вывучэннем, знаёмствам, чытаннем гэтага выдання. I не мог ён не выказаць свае адносіны на гэту з'яву ў культурным жыцці роднай Беларусі. У сёмым томе Энцыклапедыі, сваім незвычайна прыгожым почаркам ён напісаў верш, прысвечаны Пятрусю Броўку "Беларуская савецкая энцыклапедыя" ад 16 чэрвеня 1974 г.