Там, дзе Уша серабрыцца
Памер: 272с.
Маладзечна 2015
— Ляціце, стрыжаняткі, ляціце!
68
Незабыўныя сустрэчы
Мне часта ўспамінаецца той далёкі 1960 год. Якраз тады, у сярэдзіне студзеня, я скончыў Глыбоцкае вучылішча механізацыі сельскай гаспадаркі, атрымаў спецыяльнасць трактарыстамашыніста шырокага профілю з кваліфікацыяй слесара трэцяга разраду і вярнуўся ў свой родны калгас імя Кірава Хоўхлаўскага сельсавета.
Даручылі мне тады старэнькі чырвоны, без кабіны "Беларус". ГІадрамантаваў крыху трактар і стаў рабіць на ім. Араў папары, баранаваў, сеяў лён і збажыну.
Набліжалася восень, жаўцелі лісты на дрэвах, пакрыху жухлі травы. Хоць па начах часта ішлі дажджы, але ім было не па сілах патушыць той восеньскі жар.
Неяк ў адзін з такіх восеньскіх дзён я баранаваў непадалёку ад Ермакоў поле, рыхтаваў яго пад азімыя. Настрой ў мяне быў кепскі, хоць плач. I на гэта была свая прычына.
Пару дзён таму быў у горадзе, ездзіў у маладзечанскую раённую газету, прысутнічаў там на літаб'яднанні, чытаў свае новыя апавяданні, і мне там здорава перцу падсыпалі.Адным словам, раскрытыкавалі ў пух і прах.
Хутка поўдзень наблізіўся, і ў абедзенны перапынак мне чагосьці спатрэбілася схадзіць у праўленне калгаса, балазе, яно таксама знаходзілася ў Ермаках.
Тут, ля канторы, я і сустрэў Івана Козела, драматурга, які ў той час выкладаў у Ермакоўскай школе беларускую мову і літаратуру.
Чаго пацямнеў, як хмара? — спытаў Іван Васільевіч, паціскаючы руку. Усё за сваё "Будзем жыць", што на пасяджэнні чытаў, перажываеш? Ііільнуйся, браток, сюжэта, трымайся за яго, як за нітку, над словам працуй. Без добрага, мудрага слова не толькі апавяданне не напішаш, але і заметкі звычайнай.
Іван Васільевіч усміхнуўся, яго добрая адкрытая усмешка, як даўгачаканы прамень сонца, развеяла ўсе мае сумненні.
Добра помню, што якраз тады паказаў мне Іван Васільевіч часопіс "Маладосць", у якім была надрукавана яго п'еса "Папарацькветка". ІІраўда, скардзіўся, што без яго дазволу рэдакцыя скараціла цэлую старонку твора.
69
Часта сустракаўся я і з вядомым пісьменнікам Аркадзем Чарнышэвічам. Ён тады са сваёй сям'ёй жыў у гарадскім пасёлку Радашковічы, але заўсёды прысутнічаў на літаб'яднаннях.
На той час ён ўжо напісаў такія цудоўныя раманы, як "Світанне", "Засценак Малінаўка", кнігі аповесцяў і апавяданняў "На сажалках", "Праз зімы і вёсны", "Суседзі", але быў вельмі сціплым простым чалавекам, дапамагаў нам, пачынаючым паэтам і празаікам спасцігнуць сакрэты мастацкага слова.
Іван Козел і Аркадзь Чарнышэвіч сябравалі, бывала і чарку разам бралі. Помніцца, аднойчы я крыху прыпазніўся на літаб'яднанне. Гляджу, а Іван Козел і Аркадзь Чарнышэвіч стаяць на прыступках райвыканкама (у той час там месцілася "раёнка"). Аказваецца, па радыё перадавалі "Папарацькветку", і яны слухалі яе. Разам з імі паслухаў п'есу і я.
Скора я пазнаёміўся з такім цудоўным і таленавітым чалавекам, як Генадзь Аляксандравіч Каханоўскі.
Знаёмства перарасло ў сяброўства. Я часта сустракаўся з ім ў яго доме, знаёміўся з багатай бібліятэкай гаспадара. Увесь час Генадзь Аляксандравіч сачыў за маёй творчасцю.
У адным з лістоў, напрыклад, у лістападзе 1986 года ён мне пісаў: "Шаноўны Янка! Віншую са святам і публікацыяй цікавых апавяданняў. Мне здаецца, вось такія кароценькія абразкі на наш мітуслівы час самыя неабходныя, бо опусаў не чытаюць. Прыклад — Янка Брыль, які перайшоў на мініяцюры. Гэта не з праста, ён разумее гэта. У цябе атрымліваецца. 3 пашанай Генадзь Каханоўскі."
Ці вось яшчэ, з віншавальнай паштоўкі, якая датавана лістападам 1989 года. "Дарагі Янка! Віншую са святам, жадаю плёну, здароўя, добрага слоўца нашага, маладзечанскага. Генадзь Каханоўскі.
P.S. Прачытаў, радаваўся, цешыўся. Ёсць, ёсць... Толькі не трэба пісаць "кувала". Пад Гарадком зязюля кукуе. Трэба больш даваць нашай лексікі". Ад сябе дадам, што рэч ідзе пра апавяданне "Кувала зязюля", якое было надрукавана ў перыёдыцы і тройчы гучала па рэспубліканскім радыё.
Мы часта дарылі адзін аднаму свае кнігі, якія пабачылі свет у выдавецтвах.
70
Адкрываю першую старонку кнігі Генадзя Каханоўскага "А сэрца ўсё імкне да бацькаўскага краю...", якая выйшла ў "Мастацкай літаратуры" у 1991 годзе, і чытаю аўтограф: "Майму земляку і калегу Янку Галубовічу з пажаданнем поспеху ў творчасці і працы. Аўтар Генадзь Каханоўскі , 25 кастрычніка 1992 года."
Некалькі слоў хочацца сказаць пра таленавітага гісторыка і пісьменніка Мікалая Іванавіча Ермаловіча. Ен доўгі час быў кіраўніком літаб'яднання "Купалінка", вучыў нас маладых, жыццёвай мудрасці і назіральнасці, прышчапляў любоў да роднага слова.
Вось што ён напісаў ў рэкамендацыі, якую даў мне 5 мая 1993 года для ўступлення ў Саюз пісьменнікаў Беларусі. "За час, які прайшоў з пачаткоўскай пары, Янка Галубовіч настойліва працуючы, дасягнуў значных поспехаў у валоданні літаратурным майстэрствам, пра што яскрава сведчаць выдадзеныя ім кніжкі "Гром на світанку", "Пастарайся стаць чалавекам", ''Па родных сцяжынках", "Зязюля дзетак шукала". Найперш яны выяўляюць разнабаковае літаратурнае дараванне Янкі Галубовіча, як аўтара мастацкіх твораў і як публіцыстанарысіста, і як дзіцячага пісьменніка.
Многа гадоў ўжо прайшло. За гэты час я стаў пісьменнікам, выдаў адзінаццаць кніжак прозы, але тыя даўнешнія сустрэчы з гэтымі вядомымі і таленавітымі людзьмі будуць помніцца ўсё жыццё.
Лідзія Гардынец (29.04.1952), паэтка, празаік
Нарадзілася ў в.Аўгусуова Валожынскага раёна Мінскай вобласці. Скончыла Мінскі кааператыўны тэхнікум. Працавала на розных пасадах у сферы гандлю г.Маладзечна. Член літаратурнага аб'яднання "Агмень", што працуе пры Палацы культуры. Жыве ў Маладзечне.
Вершы піша са школьных гадоў, тады ж пачала друкавацца ў валожынскай раённай газеце "Працоўная слава". Друкавалася ў газетах "Літаратура і мастацтва", "Беларуская Ніва", "Маладзечанская газета", альманаху "Куфэрак Віленшчыны", калектыўных зборніках "Погляды" (Маладзечна, 2003), "Я тут бачу свой край..." (Мн., 2005). Аўтар кніг "Саламяны капялюшык" (Маладзечна, 2004), ”Ад твайго парога" (Мн., 2011).
* * *
Ходзіць Тая не ў настроі: Штосьці сумна ёй зімою.
"Снег ды снег уздыхае Тая, Хоць бы кветачка якая!" Суцяшае мама: "Дзетка, Ты сама ў нас, як кветка!
Вочківасілёчкі,
Сукеначка ў лісточкі!"
Тая выцерла слязу:
— Я пра вуліцу кажу!
— Ты цвіцеш, — смяецца мама,— I на вуліцы таксама.
Валёначкі новыя, Паліто ружовае.
Скажа кожны, хто ўбачыць: Кветка расцвіла, няйначай!
72
* * *
У агародзе, каля саду Бабка сеяла расаду.
А каточак на граду:
Можа, мышку тут знайду?
I [.і спалохаю крата?
Градку грэбаць любата!
Бабка ахнула: — Гультай, У гумне мышэй шукай!
Атрымаеш па хвасце, Тут расада хай расце!
* * *
Усмешлівая ранічка, Вясны кругаварот:
Ой, мора, мора, мамачка, Сягоння ля варот!
Вунь ручаёк да берага Спяшаецца, цячэ, I боцікі не мералі Яго пакуль яшчэ.
I лодкі папяровыя Расчулена дрыжаць, А новенькія боцікі На сонцы аж гараць!
* * *
Дожджык полечку танцуе У садочку пад акном.
Вішню белую мілуе
I злуецца ў небе гром:
He кружыў бы гэтак з ранку, Вішня з розуму звядзе!
Драбней маку дождж па ганку
I ў прысядку па градзе. Ён нікога ўжо не чуе, У садочку клінам свет! Дожджык полечку танцуе, Абрывае з вішні цвет.
6. Зак.589
73
* * *
Жоўты шумны лужок, Жоўты ўвесь беражок, Мора цёплае тут распляскалася. Жоўты чмель у траве, Мусіць сонейка п'е, Што між кветак духмяных схавалася. Мусіць сонейка п'е, Яго сілу бярэ,
А ў кустах салаўі захліпаюцца. Водар мёду плыве,
I каса ўжо пяе...
Вось і лета з вясною вітаецца.
* * *
Я сябрую з сонцам, мама! Я ў сад, — яно таксама. Мне міргае зпад галінкі:
Добрай раніцы, Янінка!
Галасок пачуе звонкі, Сонца скоціцца ў рамонкі, I няхай шукае ветрык
ІІас дваіх цяпер у кветках'
* * *
Вечаровы дожджык леткі ІІоле цешыў, ціхі плёс. Ён усіх адценняў кветкі Лугу ранічкай прынёс.
Пахнуць небам, сонцам зёлкі, Вочкі тояць казкі сноў.
Раздзяліў адну вясёлку Дождж на сотні матылькоў.
Падхапіў іх цёплы вецер ІІрама ў дожджыка з рукі Хай лятуць па белым свеце Весялушкіматылькі!
74
* * *
Як у цёплы дзень мянтузік, ІІрытуліўшыся ў цяньку, Спіць мой хлопчыккарапузік Кулачок пад галаву.
Чуць уздрыгваюць павекі, Каля губ блукае смех Сон прысніўся добры нейкі, Казак дзіўных поўны мех. 3 зайчаняткамі паляна I вавёрачка ў дупле, 1, вядома, іюбач мама Што за казка без яе!
Рыбак
На плячо паклаў вуду, На рыбалку сёння йду: — Даставай, бабуля Ніна, Ды рыхтуй скавараду! He сумуй, чакай, каток. Пападзе й табе ў раток. У вядзерцы будзе рыбка, Хопіць кожнаму, браток! Грэе сонейка ваду.
Я з рыбалкі сумны йду: — Абмінула штосьці рыбка Маю спрытную вуду.
Туман
3за высокае гары
У двор прыпоўз туман стары. I сівы ён і калматы Звіс ужо над самай хатай. Сілы, бедненькі, не мае Ды паціханьку спаўзае На садок, на плот, пад ногі, He відно ўжо дарогі.
75
Закруціў свой вус даўгі Зніклі ўрэшце й берагі.
I кудлатаю авечкай Лёг туман над ціхай рэчкай. Знай адно цяпер — ляжы. Хоць ты воўну там стрыжы!
Лясун
Дзетак сёння запытаю:
Хто такі Лясун, ці знаюць? ІІэўна думаюць — у лесе Бараду да долу звесіў, На трухлявым пні старым Дзед сядзіць у гушчары. Дык не верце нагаворам Цэлы дзень тапчуся борам, Працаўнік і весялун, Каб вы ведалі, Лясун.
Я гатую лісцы лусту, Зайцам зайчую капу.сту Сею цэлыя паляны:
Ешце, дзеткі, ешце, мамы! Спелай ягады маліны На зялёны куст падкіну, А пад ёлку, ля раўка ІІасаджу баравіка.
I вясёлкай каля сцежкі Размалюю сыраежкі.
Будуць бегчы Віці, Ніны, У кошык хуценька паднімуць. Рэхам звонкім я між іх Жартаўнік і чараўнік.
Так вось тупаю штодня — To завея, то вясна, To пралеска, то рабіна... На ўзлеску след пакіну. Заіірашаю, ягамосьці, Па слядочках тых у госці!
76
Дзе начуе ночка
Наш Рыгорка не пытае, Дзе начуе ночка. Знае. Бачыў сам жа, не малы Ходзіць ночка па двары. Ды далёка не адходіць, Карагоды зорак водзіць, Жоўты месячык пястуе I Рыгоркаў сон вартуе. Ветрык шумны ночка сцішыць, Каб не рушыў голле вішні. Спаць камарыка паложыць Пад лісток, у мяккі ложак, Птушанят — у халадку I сама засне ў садку.
Маляванне
У мяне свае сакрэты, Выдаць вам адзін магу Васілёк малюе лета, А я хітры, я — зіму. Кожны вучань знае ў шкрле, He квяцістая зіма.