Там, дзе Уша серабрыцца
Памер: 272с.
Маладзечна 2015
Аказалася, што ў Івана нікога з блізкай радні не было: школаінтэрнат быў яго домам. Сіратою застаўся калі бацька памёр ад гарэлкі, а маці адзіную пазбавілі мацярынства. Напачатку колькі гадоў наведвалася да сына, а пасля і след яе прастыў. Усе клопаты кіраваць вяселлем даручылі Зоі Пятроўне.
Мой прынцып, даражэнькія, вы добра ведаеце: ніякіх выкрунтасаў! Дзевак хапае, каб ніхто не застаўся без пары! Думаеце, што вас і сам чорт не ажэніць, я ажаню! Абрыдла глядзець, як вы марнуеце сябе.
Іван сядзеў збялелы, быццам перапужаны чым. Яго вясельны строй, здавалася, быў толькі накінуты на плечы, бо ніколі іншага акрамя джынсаў не насіў. I ён не ведаў, куды падзець рукі зараз свае, якія столькі жалеза пазварвалі, столькі агрэгатаўпрыстасаванняў ажывілі, і на каго зараз столькі пар вачэй глядзіць, як на нейкае заморскае дзіва. A ў жонкі ён браў Галю Міхневіч, кантралёрку аддзелала тэхнічнага кантролю: толькі там ён і мог штодня сустракацца.
Зоя Пятроўна ведала праз сваіх інфарматараў пра Іванаў вытворчы раман, але маўчала. Іван саромеўся прызнацца ў гэтым да апошняга дня. Нават калі прыйшоў да яе, каб запрасіць на вяселле, дык, пачырванеўшы, як той падлетак, доўга таптаўся ля стала, што Зоя Пятроўна не вытрымала, узлавалася:
Што маячыш перад вачыма, можа зноў прасціню на шматкі парваў сваімі кіпцюрамі? Дык выкруціцца хочаш? He, мілок, цяпер ужо выбачай, я слова не замоўлю.
87
Ды не, я таго...
Тагогэтага! Кажы хутчэй, бо мне няма калі тут з табою бавіцца...
Будзьце ў мяне, Пятроўна, пасаджонай маці...
Няўжо жаніцца ўздумаў? Мусіць дайшлі мае словы да божых вушэй. Хоць адзін дэградуючы элемент грамадства мабыць узяўся за розум! — ажно ў далоні пляснула Пятроўна.
Здаецца ўзяўся! — сарамліва адказаў расчырванелы не па гадах Іван. — Дык будзеце?
Як я табе адкажу, калі столькі год абяцала! Хоць можа ты болей пажывеш за халасцяка якога. Так, нядаўна чытала, што халасты мужчына жыве менш, чым жанаты, таму памятай: разганю ўсю вашую банду! Усіх па чарзе церажаню! Бо каторы адмовіцца, за нязначную правіннасць з інтэрната вылеціць! Няхай тады хоць міністру скардзіцца, не паможа, калі я сваю рэзалюцыю пакладу!
Дык вось на тым вяселлі разам з Пятрусём Зоя Пятроўна пасадзіла сінявокую бландзінку, прыгажуню, дый годзе, Наталлю, зборшчыцу прыбораў з першага цэха.
Зоя Пятроўна даўно ведала, што дзяўчаты маюць вока: Галя — на Івана, а Наталля на Пятра. Яны, хоць і разам працуюць, але не аднойчы заходзілі ў інтэрнат, каб тоесёе разнюхаць пра іх. I пра свае візіты заўжды прасілі нікому не расказваць. Пра мэту тых візітаў няцяжка здагадацца.
Ну, калі дзяўчына тайна пад акно жаніховай хаты ў ноч пракралася, дык заўтра ўдзень бягом у хату прыбяжыць з падушкамі ды прасцінамі, — паддзела іх Пятроўна.
Мы зусім і не бегаем! — не зразумелі жартаў дзяўчаты.
Пасля гэтай размовы Пятроўна бачыла, як пасля другой змены Іван праводзіў да самага ганка Галіну, "старую дзеву", якая хаця і "паза нормай", але ніколькі не саромелася свайго звання. У гэтым прызналася Пятроўне апошнім разам.
Цьфу, цьфу! — з лагоднай усмешкай сплюнула праз левае плячо. — Будзе нешта новае ў закаранелых халасцякоў...
— Горка! Горка! — крычалі на ўсе лёгкія.
Іван у гэтыя моманты бялеў яшчэ больш, затое маладая толькі расчырванелася. Яна паглядзела на жаніха, не ведаючы, што рабіць: першым павінен жаніх устаць і пацалаваць
88
нявесту, а той як прыкіпеў да свайго месца. Толькі ўсё лыпаў вачыма ды спадылба паглядаў на гасцей.
Цалуй Галіну! — праз стол падказаў яму Пятрусь.
Аа! — мармытнуў Іван і, паволі прыўстаў, аберуч абхапіў Галіну, пачаў цалаваць.
Горка! Горка! запляскалі ў далоні госці.
I ад гэтага ляманту, і, здаецца, не такіх ўжо гарачых вуснаў нявесты Іван ў адно імгненне зрабіўся як ружовы мак. Ён рабіў усё тое, што казалі, а сам усё яшчэ не верыў, што зноў не з'явіцца побач цешча і ... Хаця цешчы ўжо гадоў колькі не было на гэтым свеце. Усё дачцэ жаніха падбірала на свой капыл, не дачакалася. А цяпер і ён сам сабе не верыць, што нарэшце рашыўся, не пабаяўся, як папікалі, жанчыны. I вось на табе — жаніх!
2
Пятруся так уразіла гэтая сцэна з Іванавым цалаваннем, што і сам напачатку паглядаў на суседку Наталлю, а потым, калі была выпіта чарка, пагладзіў па каленьках, затым памкнуўся і да вуснаў яе. Яна, відаць, не чакала гэтага, бо адразу адхінулася, буркнула:
Нахабнік! Ты за каго мяне прымаеш?
Ну, даруй! Але апраўдвацца не стаў, хаця і пачырванеў, бо, відаць, зразумеў непрыстойнасць свайго ўчынку.
Наталля, калі зайграў аркестр, цікуючым позіркам пачала вывучаць Пятра, аж пакуль той не адсунуўся ад яе. Як усе выйшлі зза сталоў ды пачалі танцаваць, Наталля падсунулася да яго, прашаптала на самае вуха:
Няўжо святы жаніх пакрыўдзіўся? I [і ж тое робяць на людзях? Нешта парна тут... Можа пройдземся па вуліцы, га? Пятра гэтыя словы астудзілі: што ён будзе з ёй гаварыць, ён жа, па сутнасці, яе так блізка першы раз і бачыць! Толькі што незачэпу сыграла, і раптам... Ну, сярод зваршчыкаў ён — свая маліна ў садзе, свой дубок у лесе! I з нарміроўшчыцай, і з кладаўшчыцамі, з тымі ўмее гаварыць, знаходзіць агульную мову:
Эй, Машулякрасуля! Пазыч электродзік, бо не прыпяку я твой калаўроцік!
Тая ніколі не адказвала ў дапамозе, але заўсёды выгаворвала:
89
Нашто табе электродзік, бо сухароў калаўроцікам не наўеш!
Гэта яна пра яго, Пятра, гады, што ён халасцяксухар.
I да кантралёрак, і павароў заводскіх ў яго свае падыходы. Хаця тыя жанчыны ўжо двойчы "схадзілі" замуж, ведалі ўсе тайны адносін паміж мужчынам і жанчынай з такой дакладнасцю, што гэта аж сароміла Пятруся. Але ён не гўбляўся.
Сухар у любой рабоце — верны! — жартаваў ён і працягваў руку для электродаў.
А тут, во: адзін на адзін з невядомай дзяўчынай, ды яшчэ з такой прыгожай, што ўсё цела кідае ў жар, адно яна зірне на цябе сваімі валошкавымі вачыма!
Выйшлі на вуліцу, зайшлі за бэзавы куст, які так прыемна пахнуў вясной і будучыняй, што Пятро адразу зразумеў, калі Наталля тузанула яго за руку:
Вось тут і належыць, святы манах, цалавацца! — горача зашаптала яна і абхапіла рукамі Пятра за шыю, паднялася на пальчыках, каб дацягнуцца да вуснаў, бо была намнога ніжэйшая.
Пятро адчуваў, што не толькі чырванее, але і целам калоціцца ад такой неспадзяванкі, але пра які сорам гутарка: ён абхапіў Наталлю за плечы і таксама прынік да яе губ сваімі губамі. Сэрца трапятала, як падбіты верабейчык, па спіне прабягалі то халодныя, то гарачыя хвалі, але хлопец не расціскаў сваіх рук: яго чаравала тое пачуццё, якое здавён людзі нараклі першым каханнем! Няхай і ў такія гады.
I яны стаялі так, абняўшыся, доўга, не перашкаджаючы сваім бурным пачуццям такімі непатрэбнымі зараз словамі. Забыліся і на Іванава вяселле, і на танцы. Для іх у гэты міг нічога не існавала.
Калі пачалася паўза Пятро зразумеў, што ўсё ж нешта трэба гаварыць. А што? Ён аж зледзянеў ад гэтых думак.
Даўно вы з Іванам дружыце? — сеўшы на лаўку пад бэзам, спытала першай дзяўчына.
Той нібы і не чуў яе слоў: яго хвалявала іншае — што яму зараз гаварыць з Наташай, як паводзіць сябе далей? He будзеш жа вісець у яе на шыі ды смактаць яе губы...
Аа! — азваўся ён. — Як сустрэліся ў брыгадзе, a пасля пасяліліся ў інтэрнаце, дык і ...
Дык і бабылюем разам! — памагла Пятру ўспомніць Наташа.
90
Ну, ты гэтым нас не дакарай! — узлавана вымавіў.
А то я не ведаю як "халасцякуюць" у інтэрнатах? Сама толькі зза гэтага і ўцякла з інтэрната на прыватную кватэру.
~ Давай перавернем пласцінку на другі бок, — папрасіў ён. Кожны жыве, як ведае сам. Адзін мёдам губы памажа і перакрывіцца, а другі ад гарчыцы песню спявае. Гледзячы, хто якога каня ў свой вазок запрог!
~ А чаму ж ты зараз не сядзіш заместа Івана на покуці?
Хіба з табой? — нарэшце засмяяўся Пятро, успомніў Пятроўны заўвагу — "вы ж, хлопцы, здаецца не кастраты, a так дзяўчат цураецеся", і зноў прыціснуўся сваімі губамі да яе вуснаў. Во, браце, гэта дык прыемнасць: галаву пад сякеру пакладзеш за адзін толькі міг! Дзіва што людзі рэжуцца, вешаюцца, страляюцца, калі ў іх любоў дае трэшчыну.
Алё, гараж! Давай сюды! Тут яшчэ адно вяселле наклёўваецца! Горка! — закрычаў (адкуль толькі браўся) Сашка Вештарт Мішу Дыра, які таксама, распарыўшыся ў польцы, выйшаў крыху астудзіцца халаднаватым майскім вечарам.
Пятро з Наталляй нібыта і не чулі тых поклічаў.
А Вештарт абхапіў сваімі мазолістымі рукамі захопленных Наталлю і Пятра за плечы і яшчэ з’едлівей прашаптаў:
Цяпер па халасцяках! Крышка! Алес капут!
Пятро адпусціў з абдымкаў Наталлю, азірнуўся на хлопцаў і неяк ці то жартаўліва, ці ўсур'ёз сказаў:
Мая нявеста Наталля! У наступную суботу нясем заяву ў ЗАГС, праўда, Наташа?
А што ж вы думалі: паклікалі дзяўчат у інтэрнат і мяркуеце, так вам гэта абыдзецца? пайшла ў наступ Наталля.
Хлопцы змоўчалі ад такой нечаканасці. Па тварах бачна было: прыкра зараз у іх на душы: маланкава радзеюць калісьці маналітныя рады халасцякоў.
3
Пятро касіў траву на аселіцах, якія ўпіраліся ў алешнік, перасыпаны чаромхай, крушыннікам. Часам дзенідзе сустракалася там бадзёрая елачка ці стройны малады дубок.
Наталля ўпраўлялася па гаспадарцы, бо маці была ўжо не надта па старасці хапатлівая да якой нават і лёгкай рабо
91
ты. Ат, там што зварыць у лёгкім саганку, як гаворыцца, ці спарыць — яшчэ тудысюды, а ўжо палена якое пад прыпечак прынесці ці вядро вады — на тое яе стараліся не дапускаць. Зробяць гэтую работу Наталля ці яе сястра Марына, у якой ёсць маленькая дачушка Насцечка, што Марыну называе чамусьці цёткай, а Наталлю — мамай.
Сонца ўжо, як гаворыцца, паднялося на два дубы, раса на траве засталася толькі там, дзе яшчэ быў цянёк ад дрэў, таму ІІятро пазіраў больш на тое, колькі было скошана травы.
Ён і Наташа зараз у адпачынку, дык сама што трэба дапамагчы з сенам яе маці, кароўку ж трэба якнебудзь дагледзець. Малако ёсць каму піць. А хто дапаможа тое сена нарыхтаваць? У Марыны таксама няма мужа, і ці ён калі ў яе быў, ці не, пра гэта і праз год не даведаўся Пятро.
А хаця табе ўсё ведаць? — часам раздражнялася Наталля, тады яна рабілася зусім інакшай, насупленай. Бачыш, як усё выходзіць: Насцечка маму цёткай кліча, a мяне, цётку, — мамай! Гэта Марына вербавалася ў Карэлію, дык адтуль і Насцю прывезла нам з маці гадаваць. А як там яна ў яе знайшлася — па закону ці міма яго, закона, адной ёй і вядома. Дык Насцечка на нашых з маці руках вырасла. Вунь якая дзяўчынка стала!