Там, дзе Уша серабрыцца
Памер: 272с.
Маладзечна 2015
Бывае! — згаджаўся Пятро. I яны надоўга з Наталляй упіваліся адно аднаму ў вусны.
Пятро падышоў да алешніку, на ўскрайку якога цякла нешырокая канаўка, зачэрпнуў у прыгаршчы вады, лінуў сабе на цела, задаволена крактануўшы:
— Усётакі рай на зямлі, а не на небе!
Вось і добра, калі тут рай. Сядай, во, ды перакусі ў халадку.
Гэта прыйшла са сняданкам Наташа, Пятро зірнуў на сонца, паказаў рукой на недакошаную траву:
Пасядзі хвілінак пару, даб'ю, во, гэты лапік, няхай разам сохне. A то, можа, дождж пайсці, нешта пачынае прыпарваць...
Ыы! На небе ні воблачка, адкуль той дождж будзе? зірнула ў неба. — А зноў, хто яго ведае...
Мочыць не тады, калі просяць, а тады, калі косяць, — сказаў Пятро і ўзяўся за касу.
Ну, тады я падыду пазней, — задаволена пазірае жон
92
ка на загарэлую спіну мужа, на яго мускулістыя рукі, якія зараз ад касы больш набрынялі сілаю, чым ад дзержака зваркі. Яна радавалася свайму мужу немаведама як!
Пятро працягнуў па лязе касы бруском, пабрэнькаў мянташкай чохдзынь, дзыньчох! — і зноў засвістаў па мяккай маладой дзяцеліне. Ён адчуў, што плечы з непрывычкі крыху нылі, але налітыя бадзёрасцю рукі прасілі работы.
Цьфюю! Цьфюю! — свістала каса, роўна выбрываючы траву, быццам стары Лаферый вылізваў свае гарыстыя аселіцы, ссоўваючы яе ў кашлаты валок.
Мама! Мама! — закрычала Насцечка і, пераскокваючы праз пакосы бегла да Наташы. Пятро бачыў, як яго жонка крадком азірнулася на яго, ухапіла дзяўчынку на рукі і амаль подбегам панесла дахаты.
He хацу ў хату! Хацу да дзядзі Пеці! — перабірала на руках у жонкі ножкамі Насцечка, але яе Наташа не слухала, несла на панадворак, за яблыні, дзе ўжо іх Пятро не мог бачыць. Але ён як бы не заўважаў вакол сябе нічога — адно толькі слухаў, як каса прагавіта рэжа траву ды ад натугі рыпіць касаўё. Раптам аглянуўся на дзіцячы голас. Наташа паставіла дзяўчынку на зямлю і супакойвала так моцна, што гэта чуў і ён, ІІятро.
Ідзі да цёткі Марыны, дык цукерачак табе куплю і новыя сандалікі...
He хацу цукелькаў, не хацу сандалікаў! Хацу да дзядзі Пеці! He пераставала ўпарціцца дзяўчынка.
Марына апошнім часам жыла з Валодзем Губарам, перайшла да яго без усялякага роспісу: цяпер так быццам заведзена.
Маама! Да дзядзі хацу! — крычала на ўвесь двор Насцечка.
Цыц! — ляснула па дзіцячым задзе Наташа. — Няма на цябе ніякага ўпынку. Дзе гэта тая жыгучка, дзе? А, вось яна, вось вырасла на тваю ўпартасць!
Пятро перастаў касіць, убіў кассё ў зямлю, выцер жменькай травы касу, але не сцябаў яе: прыслухоўваўся да жончынай мітусні.
"Нешта мяне ўжо каторы час водзяць вакол пальца? думаў ён. — Няўжо дзяўчынка дагэтуль не разумее, хто яе маці, а хто — цётачка? Ну, няхай на першым часе яна блы
93
тала: жыве з бабуляй і цёткай, але ж потым павінна разабрацца? Мусіць жа, ёй казалі, хто яе маці? Няўжо яна такая някемлівая? Ёй жа ўжо чацвёрты годзік пайшоў. Нешта тут, як гаворыцца, дым не ў той комін паперла! Успомніўся нядаўні анекдот, што на рабоце ў перапынку хтосьці расказваў, калі муж адправіў жонку з маленькім дзіцем на поўдзень. Тая пазнаёмілася з мясцовым мужчынам і завяла раман. Па вяртанні бацька пытаецца ў малога:
Дзядзька прыходзіў?
He.
— Цукеркі дарыў?
Так!
Няўжо і мяне дураць?.."
4
Пятрусь пачаў перабіраць у памяці ўсе дробязі, на якія раней не звяртаў вялікай увагі: калі хто з суседзяў падыдзе да яго, каб перакінуцца словамдругім, дык ці Наташа, ці яе маці, цешча яго, Таіса Паўлаўна, як пер'ем падтыканыя, тут, як тут:
Пойдзем у хату, зяцёк! He забаўляй чалавека, бо ці мала якой работы ў кожнага цяпер!
Ну, мы яшчэ нагамонімся, я тут прабуду яшчэ тыдні са два, а цешчу з жонкай трэба паслухацца! — казаў ён і нехаця цягнуўся ў хату, на хуткую руку развітваючыся з вяскоўцам.
Канешне, цешчы трэба слухацца, калі хочаш, каб частавала не адной яешняй ды бульбай, а паляндвіцай, — падміргваў сусед і ішоў у свой бок.
— Будзе ўсё, усё будзе, зяцёк дарагі! — абяцала Таіса Паўлаўна і зачыняла за Пятром веснічкі.
А ў хаце і на самай справе яго чакала і яешня, і паляндвіца...
Вось бы і запрасіць каго, — часам, захмялеўшы, параіць жонцы Пятро.
Увесь свет не перачастуеш! — злавалася Наташа.
Гэта што пры табе, зяцёк, усе такія лагодныя ды шчырыя, а толькі ты ад'едзь, двор каменнем закідаюць. I курэй у твой гарод праз плот напрэ, ды цяля ў тваю бульбу накіруе, адно замок на дзверы павесь ды сыдзі куды на хвілінў...
94
Гмы! — гмыкунуў Пятро і моўчкі частаваўся цешчынымі прысмакамі.
Тут і да міліцыі справа не раз даходзіла, — умешваецца ў гаворку Наташа, перазірнуўшыся перш з маці. — Ты думаеш, што вунь Чэсь Рапановіч, што на нямытай галаве такі ж гідкі капялюш носіць, дужа ўжо такі лагодны, што цераз вуліцу табе кланяецца ды капелюшом паўдня махае? Культурным хоча перад табой, гарадскім, здавацца. Бо я пусціла чутку, што ты інжынер на заводзе...
Пятро як жаваў кавалачак паляндвіцы, так і знерухомеў.
— А навошта ж вераб'я арлом велічаць? Незадаволена ён паглядзеў на жонку.
Усе так робяць цяпер! — заступаецца за дачку маці. — Раней які апошні парабак ў другой вёсцы сябе панам называў, хоць ногі ў лапцях так растопча, што і ў юхтавы бот ніяк не ўплішчыць. А цяпер кожнаму начальнікам хочацца здавацца. Чым жа ён не начальнік, калі пад'едзе да бацькоў на ўласнай легкавушцы, з пузам, нібы дыню пудовую пад кашулю запхнуў, пагарадскому словы нашы выварочвае, дык і чын сабе прыдумае, якога ніхто нават не чуў.
Дык ты яшчэ не скончыў сваю касьбу? Перабіла Петрусёвы думкі Наташа. — Хай сабе, калі і пазней дакосіш, не прападзе тая лапінка! Давай перакусім...
Можна і перакусіць, — схамянуўшыся ад думак, млява адказаў Пятро і паклаў пад валок свежаскошанай травы касу, каб яна не награвалася на сонцы, ды не адпускала свайго гарту.
А што гэта апошнім часам, як той авадзень ля каровы, дудзіш? Можа, чым табе не дагадзіла? Альбо цешча вельмі разгуляцца не дае? A то зараз бы сабе паўвёскі сябрукоў знайшоў: піналівай! Кончылася ваша "камунія", цяпер жончынага падворка трымацца трэба. Жонка цяпер табе і галава, і шыя: і падумае за цябе, і накіруе куды пайсці...
Маама! Маама! — зноў выскачыла з саду Насцечка і кінулася да Наташы. — He пляганяй мяне болей да цёткі Мавіны, хацу з табой у голяд...
Наташа так і струпянела ад гэтых Насцечкіных слоў: збялела, рукі яе апусціліся ўніз, губы пасінелі, і яна раптам хіснулася ў бок і, каб да яе не падскочыў Пятро ды не падхапіў, упала б проста на нос касы, які свяціўся зпад травы.
95
Маама! Бааба! — закрычала перапужанае дзіця.
Пятро пасадзіў жонку на маладую скошаную траву, даў напіцца з глечыка хлебнага квасу.
"Цяжарная!" мільганула ў яго галаве і радасная, і адначасова трывожная здагадка. I яна пра гэта ні слова?"
Тым часам на дзіцячы крык бегла Таіса Паўлаўна.
Што, што у вас здарылася?
Наташа крыху прыйшла ў прытомнасць, на твары знайшлася ружовасць, вочы ажылі і засвяціліся цяплом.
Нічога, мама, прашаптала яна і папрасіла: Вазьмі Насцечку ды схадзіце да Марыны, яна шчэ ўчора прасіла, а я і забылася сказаць...
Таіса Паўлаўна доўга глядзіць то на дачку, то на зяця, і ў яе ў вачах закружыліся слёзы.
Нічога я вас, дзеці, не разумею! — войкнула яна і ўзяла на рукі ўнучку.
Ты што, цяжарная? — пасля стамляючай і загадкавай маўчанкі папытаў Пятро і зазірнуў у вочы жонцы. Яна не адвяла позірку, а неяк больш адкрыта, чым калі, не міргаючы, роўна паглядзела яму ў вочы.
— Трымайся, Пятро! — прашаптала яна.
Значыць, сына, Наташка, хутка Пятро Антонавіч на руках загушкае? Так? Назавём яго памоднаму: Кірылам ці Баторыем! Цяпер гэта ўсе нібыта пачалі азірацца на продкаў... А калі дачка? Марыяй нарачом! Таксама старое імя... Як ты лічаш?
Рана радавацца, яшчэ нічога не вядома, — ціха сказала Наташа і прыціснулася галавой да мужавага пляча. Год, цэлы год, Пеця, я гуляю з табою ў кошкімышкі. Дашчэнту абрыдла мне гэтая гульня. Агнём душу паліць... He магу, не магу больш! — наўзрыд заплакала яна.
Пятро азірнуўся навокал, не ведаючы якую ўзяць раду: ці то клікнуць цешчу, ці, можа, нават і папрасіць каго вызваць вельчарку — у Наташы, па ўсім пачыналася істэрыка.
Ну, не трэба такім чынам пужаць, прасіў Пятро. Вазьмі яшчэ папі квасу...
Наташа зрабіла некалькі глыткоў з глечыка і крышку супакоілася:
Нічога не разумею, — заўсміхаўся праз сілу Пятро.
Тады слухай: што і як было, цяпер ужо не вернеш, ды
96
гэта і не важна, пра розную пошасць язык не паварочваецца і гаварыць, але ... нікуды не дзенешся!
Ну, калі нешта важнае і яно не церпіць адкладу, то кажы, не маўчы, — хоць ні аб чым і не здагадваючыся, пасмялеў Пятро.
Буду без уступаў, ажывілася і Наташа. Насцечка — мая дачка, а не Марыны. Так, байстручачка...
Астатняе Пятро не даслухаў: ён на момант праваліўся ў нейкую немату, у вачах спярша заскакалі блакітнаружовыя агеньчыкі, затым усё сцямнела, ледзь не страціў прытомнасць. Але праз які момант Пятро ачомаўся. Узяў сябе ў рукі, каб не паказваць свайго душэўнага ператрусу. Яны доўга глядзелі адно аднаму ў вочы, зусім не бачачы адно аднаго.
Ён мяне ад смерці немінучай уратаваў, — спавядалася перад ім Наташа.
Я вярталася з другой змены, цёмная ноч стаяла, a флікера таго не было, вось і збіў адзін малады ліхач, сам жа ўміг знік. А хутка ехаў ён, падабраў, адвёз у бальніцу. Можна сказаць, вьтратаваў мяне, — сказала і неспадзеўку закасала лёгкую квятастую спадніцу, паказаўшы зграбнае загарэлае сцягно, якое было ўсё ў шрамах. ~ Адзін раз, усяго адзін раз з ім пабыла... А пасля і след яго прастыў, не азваўся, каб дачушку сваю пабачыць, хоць я неаднойчы шукала. Во, якія вы, мужчыны, безадказныя!..
Пятро маўчаў. Наташа перастала плакаць, глядзела на знямелага мужа.
ІІакінеш? — ціха прашаптала яна і лёгка турзанула яго за руку.
Той нічога не адказаў. Але ў яго ў сярэдзіне зараз усё кіпела, чарада прымхлівых думак мітусліва роілася, нібы пчолы на ліпе: "ці трэба было столькі год быць у халасцяцкім табуне, каб зараз байструкоў гадаваць. Кінуць бы ўсё, і вярнуцца ў свой інтэрнат. Няхай мяне лепш заб'е яна. Дурная думка. Але чаму ж яна, Наташа, хто расставіў тыя сеткі, мне не адкрылася да вяселля? Тады б гэтую навіну можна было лягчэй перанесці... А зараз насмяшу ўсіх сваіх хлопцаў. Ды і так цэлая вёска смяецца з такога дурня, як я, што чужых дзяцей гадую і не ведаю аб гэтым. Як тая курыцаквактуха,