• Газеты, часопісы і г.д.
  • Там, дзе Уша серабрыцца

    Там, дзе Уша серабрыцца


    Памер: 272с.
    Маладзечна 2015
    59.87 МБ
    Лебедзева
    ... Лебедзева — Маркава — Беніца...
    Ці не першай бажніцай на гэтым прамежку быў драўляны касцёл Нараджэпня Найсвяцейшай Панны Марыі, пабудаваны яшчэ 19 ліпеня 1476 года пры падтрымцы ўладара мястэчка Аляксея Сямёнавіча Гальшанскага.
    128
    Больш за трыста гадоў прастаяў касцёл, дорачы веру і святло мясцоваму люду, пакуль у 1808 годзе не згарэў. I толькі ў 1847м (ці, у іншых крыніцах, у 1856м) па ініцыятыве мясцовага ксяндза Навіцкага пабудавалі новы будынак і, памятаючы традыцыю, захавалі старую назву.
    Добра адлюстравалася на жыцці мястэчка і пратэстанцкая плынь, якая была ў пэўны перыяд нацыянальнай верай магнацкага і шляхоцкага саслоўяў. 3 7 траўня 1558 года (стары стыль) мястэчка набыў Мікалай Радзівіл Чорны, кальвініст, магнат, вядомы сваімі ідэямі аб незалежнасці Вялікага Княства Літоўскага і нелюбоўю да ўсяго польскага. Хутчэй за ўсё пад яго патранатам у мястэчку і збудавалі мураваны кальвінісцкі храм, які ажно да 1632 года не зведаў ніякага ўціску, нягледзячы на моцную плынь контррэфармацыі. Цікава, што ў пачатку XVIII стагоддзя ў Віленскай акрузе налічвалася толькі чатыры касцёлы "гэльвецкага веравызнання", а святароў яшчэ менш, таму з 1702 года зза няймення свайго казнадзея сюды прыязджаў з далёкіх Жупран, што пад Ашмянамі.
    Што да першай царквы, дык тут увогуле таямніца. Цікава, бо ні пад 1638 годам, ні пад 1861м у дакументах няма ніводнага ўпаміну аб царкве ці касцёле, хаця ўжо з XVI сгагоддзя Лебедзева з'яўлялася мястэчкам, а якое можа быць мястэчка без бажніцы? Хутчэй за ўсё пасля гвалтоўнага далучэння Вялікага Княства Літоўскага да Расейскай імперыі мясцовы касцёл быў скасаваны і гвалтоўна ператвораны ў царкву. А пры пабудове ў 1869 годзе новай, Крыжаўздзвіжанскай, "старую" зачынілі. Таму пры перапісе канца XIX стагоддзя і ўпамінаюцца дзве царквы. Але галоўным доказам гэтай тэорыі будзе артыкул за 1907 год у "Нашай ніве", якую, дарэчы, шмат хто з местачкоўцаў выпісваў.
    "У вярсце ад нашага мястэчка цячэ невялікая рэчка праз маёнтак пана Саковіча. Даўно ўжо ў народзе ходзяць слухі, бытцам у той рэчцы калісьці з'явіўся цудоўны Пан Езус. 3 году ў год на каталіцкае свята "Сэрца Пана Езуса" каля гэтага цуда збіраюцца тысячы простага народу. Тамака людзі молюцца, мыюцца вадой з тае рэчкі ды нясуць у касцёл ахвяры: грошы, шмат яек, лёну, воўны і іншага дабра. Збіраецца тут такім парадкам больш як на тры сотні рублёў. Поп мясцо
    9. Зак.589
    129
    вы пазайздросціў ксяндзу добрага дахода і зрабіў у той самы дзень праваслаўнае свята. I ён, як дагэтуль ксёндз, угаворвае народ, каб маліўся каля той рэчкі з цудам, але ахвяры прыносілі не ў касцёл, а ў цэркву. Хоць ніколі не было чутно, каб каму гэты цуд якнебудзь дапамог, але ўсе ведаюць адно, што ксяндзу і папу ён такі добра памагае..."
    "Опальны"
    Маркава
    Хоць тэта места вядомае з 1415 года як значна маладзейшае за Лебедзева (1387), эканамічна нічым не саступала. A мо нават і пераўзыходзіла!
    Маркаўская пушча, багатая на розную дзічыну, сплаўляла лес у Еўропу яшчэ з 1525 года. А дзяржаўныя і прыватныя корчмы прыбыткам раўняліся да такіх гарадоў, як Берасце, — чатыры копы грошай (за іх у той час можна было набыць дзвюх кароў і вала).
    Ужо на пачатку XVII стагоддзя тут дзейнічае касцёл. XVII стагоддзе — крыху пазнавата для такога мястэчка. Але гэта перадусім абумоўлена тым, што да другой паловы XVI стагоддзя гэта былі ўладанні Радзівілаў, а іх, калі жылі ў Нясвіжы, не асабліва цікавіла: ёсць бажніца ў Маркаве ці не, тым больш што ў суседнім мястэчку стаялі касцёл, кальвінісцкі збор... А пабудаваць самі людзі не маглі — даволі складана і нятанна.
    Другі касцёл пабудавалі, дзякуючы інфлянцкаму кашталяну Яну Шчыту і яго жонцы, у 1740 годзе. Пры касцёле мелася нават школа (ці не першая ў ваколіцах!) і хутчэй за ўсё езуіцкая, што было абумоўлена тым часам.
    На вялікі жаль, драўляныя пабудовы доўга не стаяць сыходзяць, трухлеюць або гараць у полымі вайны. А аб іх былой велічы як напамін застаюцца каплічкі зза непатрэбы будаваць новы касцёл. А дзе яшчэ можна было пабачыць у Еўропе драўляныя касцёлы, як не ў нас?
    Беніца
    Яшчэ ў дахрысціянскія часы ў многіх месцах (дубравах, ля крыніц, валуноў, узгоркаў) былі паганскія капішчы. Аб
    130
    іх былой наяўнасці нават не захавалася звестак, толькі ў песнях, легендах, паданнях можна знайсці ўспамін (для былых капішчаў характэрна такая тапаніміка, як Лысая Гара, Шведская або Французская і інш. А таксама легенды аб колішняй царкве, якая калісьці стаяла, ды потым правалілася над зямлю). Хутчэй за ўсё такія капішчы былі ў Беніцы (што пацвярджае легенда аб царкве, якую зза нейкай людской правіннасці засыпаў пан зямлёй разам з людзьмі, дзе пазней утварылася гара; знаходкі каменных сякер — людзі жылі тут даўно і як вынік — недзе павінны былі маліцца) і ў Заскевічах (Лысая Гара). Што да хрысціянства, то ўжо ў 1582 годзе ў Беніцы стаіць царква (самая першая сярод суседніх мястэчак, з 1596 года уніяцкая) святога Гальяшапрарока. Аб тым, што тут калісьці магла быць уніяцкая бажніца, як напамін засталіся каменныя надмагіллі з "крыжамі св. Еўфрасінні" на могілках некаторых суседніх мястэчак.
    Куды цікавейшую і багацейшую гісторыю мае Троіцкі касцёл. Аб абставінах яго заснавання нават захавалася легенда:
    "Аднаго разу Міхал Казімір Коцел па справах паехаў у Маладзечна і ўжо вяртаўся дадому, як коні панеслі, парваўшы вупраж. Міхал хацеў стрымаць іх, але коні беглі ўсё хутчэй і хутчэй. I давай тут Коцел прасіць Бога, што дзе толькі коні спыняцца — там і касцёл пабудуе. А коні прыбеглі да маёнтка, да самай брамы. I толькі Коцел сышоў на зямлю, не паспеўшы перавесці дух, як адразу загадаў пачаць будаўніцтва".
    Загад выканалі за тры гады, і ўжо ў 1703 годзе можна было мілавацца адным з выдатнейшых помнікаў позняга віленскага барока. Асвячаць Троіцкі касцёл было даручана віленскаму біскупу Бжастоўскаму, што ён і зрабіў у 1704 годзе. Асоба Міхала ў лёсе Беніцы яшчэ не ацэнена, а асоба гэта была вызначальная ў лёсе ўсяго рэгіёна. Чаго толькі вартая школа, якая дзейнічала ў прамежку з 1780га па 1842 год пад началам бернардзінаў, што неслі асвету, не зважаючы на веравызнанне сярод праваслаўных.
    Пад канец свайго жыцця, ужо бачачы сваю блізкую смерць, Коцел замовіў намаляваць свой партрэт у натуральную велічыню, стоячы ля стала, над якім быў адчынены куфэрак з грашыма ў мяшках, на якіх пазначаны сумы. Па загаду парт
    131
    рэт вінен быў вісець у скляпенні касцёла ля самай труны, завешаны тканінай, а ў труне ляжаць пазначаная сума, якую можна ўзяць толькі на рамонт касцёла. Праз колькі дзесяткаў год па смерці Коцела праламаўся дах (але не на касцёле, а ў прыбудаваным да яго кляштары). Бернардзіны, пад началам кс. Чапкоўскага, вырашылі ўзяць грошы, адкладзеныя фундатарам. 3 вялікімі цяжкасцямі браты пачалі адчыняць труну. Ззаду братоў стаяў Чапкоўскі, молячыся і акрапляючы святой вадой. Але як толькі яны адчынілі труну, адразу згасла святло ў лямпах і каменная труна сама зачынілася, ды так, што трэснула, і вялікім грукатам, што нібы сцены рушацца, да паўсмерці напужала прысутных. Доўга праляжалі братыбернардзіны на падлозе, гучна чытаючы "REQUIESCAT IN PACE", пакуль вырашылі сысці. Пасля таго выпадку прах Міхала ніхто турбаваць не адважыўся.
    Абраз вісеў да 1851 года, покуль Троіцкі касцёл не перабудавалі ў царкву, зачыніўшы і пазней знішчыўшы кляштар. 1 няшмат хто ведае, што пры кляштары меліся ўласны архіў, бібліятэка, мастацкая галерэя, парк, бататы сад, сажалкі з каналамі (пазней нашчадкі іх будуць называць беніцкімі ставамі), а пры двары Коцелаў працаваў філосаф Мотвіл. I ў гэты маленькі П'емонт, зачароўваючыся прыгажосцю, не раз заязджалі Міхал Агінскі, Тамаш Зан, Станіслаў Манюшка, Напалеон Орда, Уладзіслаў Сыракомля, Францішак Багушэвіч...
    Колькі зараз маглі б расказаць гэтыя муры, а расказаць ёсць пра што. Хаця б пра слыннага нашчадка свайго дзеда Міхала Казіміра — ротмістра кавалерыі, генералмаёра паўстанцкіх войск Тадэуша Касцюшкі, ваяры якіх ішлі на смерць дзеля абароны святога — Айчыны, сваёй дзяржавы — Вялікага княства Літоўскага. Паўстанне 18631864 гадоў...
    1812 год, калі пасля сваёй паразы Напалеон уцякае ў Францыю, і чарговая мара патрыётаў аб незалежнасці на штыках французскай арміі — учорашні дзень. Але Міхал застаецца верным свайму слову і сваім перакананням і, ведаючы, чым гэта можа стацца для яго, запрашае праязджаючага ля Беніцы Напалеона адпачыць у маёнтку. (Пазней з таго пакоя, дзе ён начаваў, зробяць мемарыяльную залу.) I хто ведае, мо ў пакутлівыя для сваёй душы хвіліны Яго Вялікасць (Напалеон — С. А.) расчыняў грувасткія дзверы касцё
    132
    ла, праходзіўся ля выяў і скульптур святых і, стоячы на каленях, хоць і не ў такім дарагім і любым сэрцу месцы, як віленскі касцёл Св. Ганны, які хацелася б хоць на руках перанесці ў Францыю, у самае сэрца краіны, моўчкі спавядаўся Богу, усяму свету, самому сабе?..
    I ў знак падзякі пакінуў свой скарб у вялікім падзямеллі касцельных муроў, якія, са слоў местачкоўцаў, цягнуліся ажно да маёнтка?
    Так гэта ці не, вядома тольк'і гэтым мурам. А яны маўчаць, маўчаць мо таму, што дзверы так доўга зачынены, знутры толькі пустэча і холад, спаганеныя скляпенні, раскіданыя надмагіллі...
    Пасля скасавання касцёла будынак выконваў функцыі царквы, пакуль насупраць (у 1886 годзе) не пабудавалі новую царкву. Пабудавалі цэрквы і ў Вяжуцях, Годкавічах, Заскевічах... Ды прастаялі яны нядоўга: да пяцідзесятых гадоў XX стагоддзя, пакуль іх не разабралі на бярвенні для пабудовы калгасных хлявоў, а мураваныя перарабілі пад склады.
    Лебедзева, 1476 — Маркава, XVII ст. — Беніца, 1582, 1703
    Нібы па ўзрастаючай у кірунку светлай Вільні, святых для кожнага беларуса базылянскіх муроў, святой Вострай Брамы.
    Які б працяг меўся для ўсёй гэтай прыгажосці?!
    P.S. Гэта зямля, як і ўвогуле ў вялікім княстве, была пасвойму шматканфесійна багата, што амаль ужо забыта. Забыта і прысутнасць татараў у Беніцы (былой акраіны вялікага татарскага рассялення) яшчэ на пачатку гісторыі мястэчка і ў вёсцы Турэц, аб чым сведчыць і сама татарская назва. Няшмат хто і ўспамінае аб прысутнасці ва ўсіх мястэчках габрэяў. Як след, пасля Другой сусветнай, засталіся толькі габрэйскія могілкі. He засталося і Заскевіцкай сінагогі...