Там, дзе Уша серабрыцца
Памер: 272с.
Маладзечна 2015
Пасля страты нашымі продкаміліцвінамі незалежнасці ў 1794м і пачаткам русіфікацыі, рухомымі сіламі якой, са слоў Кацярыны 11, былі: "Руская вера, рускі настаўнік, рускі чыноўнік", у 1839 годзе зліквідавалі уніяцкую царкву, у другой палове XIX стагоддзя усе ордэны і брацтвы. Паступова пачала складвацца сітуацыя, якую добра апісаў у сваім вершы "Хрэсьбіны Мацюка" першы майстар беларускага слова Францішак Багушэвіч.
133
Алена Ліхадзіеўская (13.08.1952), паэтка, публіцыст
Нарадзілася ў в.Калодзежы Чэрвеньскага раёна Мінскай вобласці. Скончыла Смілавіцкі ветэрынарны тэхнікум і філфак БДУ. Працавала заатэхнікам, кантралёрам ашчадкасы, настаўніцай роднай мовы і літаратуры ў Аляхновіцкай сярэдняй школе, загадчыцай філіяла Музея беларускай літаратуры ў Плябані Маладзечанскага раёна.
Удзельніца літаратурнага аб'яднання "Купалінка". Вершы змяшчаліся ў мясцовых і рэспуб
ліканскіх перыядычных выданнях. Аўтар кніг "Казкі" (Мн., 2014), "Зоркай спавітая" (Мн., 2014), "Мне так патрэбна шчасце для цябе" (Мн., 2014).
У вянок Максіму
Васількоў назбіраю ў жыце, Іх з любоўю ля камня раскіну.
Сінявокія, раскажыце Недапетую песню Максіма.
Васількі ж яму стануць небам Неабдымным і сінімсінім...
Ты нам сёння вельмі патрэбны, Неўміручы і вечны Максіме!
Ты павіс крыштальнай слязою Паміж небам і мацізямліцай. He упаў, каб не стацца бядою, I не згас, каб лунаць увысі.
134
Ты зрабіўся крыніцай сцюдзёнай, Што бруіць жыватворнай сілай, Ты жывеш між намі сягоння, Малады і вечны Максіме!
У нябёсах ты — зорка Венера, На зямлі — васілёк і шыпшына.
Мы пяём твае песні сёння, Беларускі паэт Максіме!
На магіле
Генадзя Каханоўскага
Hi адзін свядомы беларус Гэтае магілы не мінае.
Птушкай б'ецца жыццядайны пульс, Яркі промень лёсу тут лунае.
Твар, да рысачкі знаёмы ўсім, Зычыць нам дабра і лепшай долі.
О зямелька! Беларусі сын He памрэ ў зямлі сваёй ніколі!
Вочы сеюць свет удалячынь,
Увысь, ушыр — насустрач працвітанню. Раз у год заўжды іду сюды, Бы з краінай любай на спатканне.
I схіліўшы галаву ніжэй, Споведзь выкажу да Беларусі, Потым з чыстым сэрцам і душой Промням свету гэтым пакланюся.
Хай яны лунаюць над зямлёй
Праўдай, моцай, беларускім птахам, 3 вольным крыллем дружнаю сям'ёй Над сваім адным радзімым дахам.
135
* * *
Вельмі горача на двары Каляндарная восень леціцца, Птахі ў полі, грыбы ў бары, Восьвось вішня нанаў заквеціцца.
Вока радуе неба сінь
3 кучаравымі аблачынкамі, I зусім не ідуць дажджы Ціша выткана павуцінкамі.
Дзесьці побач гудзіць чмялёк, Ўзмахам крыльцаў трымае цельца, Прыляцеў махнатка здалёк, Каб падкрэсліць канчатак лета.
* * *
Неба сіняе з аблачынкамі кучаравымі, зрэдку рванымі, што ў бяздонні блакітначыстым пракладалі шляхі нязнаныя.
А асокі ў вадзе балотнай пасівелыя на край лета, агрубелыя і зарослыя цягнуць лісцесярпы да неба.
Дакраніся — да ран парэжа асачына далоні, пальцы, з той прычыны ніхто не рэжа у букеты асок на святы.
I не хоча крочыць у восень асака па астылай вадзіцы, лісце ўгору, у неба просінь і святлом, і цяплом наталіцца.
136
Ўжо здалося: яна у небе абдымаецца з любай хмаркай, і цяпер ужо больш не трэба прападаць у вадзе іржавай.
Ей хацелася із балотца асачынак карэнне выняць, бы не ведала, што ў затоцы прыгажосцю усіх дзівіла.
Тваё імя
Сярод вялікасці свяціл Адпо ярчэй здаўна.
Яно радней, бліжэй усіх Каханага імя.
Сярод нябесных купалоў, Штодзённасці падзей Я паўтару яго ізноў, Каб мне было святлей.
Сярод нястрачаных мной мар, Бязмежнасці надзей
Са мной яно, бы Божы дар,
I мне таму цяплей.
Сярод няходжаных дарог
I дарагіх гасцей Імя тваё, нібы зарок, Шапчу я ўсё часцей.
* * *
Вецер моцна завыў ля паркана. Хмаркай чорнаю ноч адлятала. Ранарана.
Мокры зморшчаны ліст анямела Ўпаў у лужыну неяк нясмела. Ўсё дранцвела.
10. Зак.589
137
Быў апошнім лістком на галінцы, He паспеў усміхнуцца хмурынцы. Састарэў ён.
Засталіся галінкі ў журбоце Сумаваць па прайшоўшай спякоце. У адзіноце.
138
Валеры Маркелаў (15.11.1954), паэт, журналіст
Нарадзіўся на Астравеччыне. Пасля заканчэння школы працаваў загадчыкам сельскай бібліятэкі, служыў у арміі. Скончыў Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут, працаваў на розных пасадах у жывёлагадоўлі. 3 1984 г. супрацоўнік "Маладзечанскай газеты", кіраўнік літаратурнага аб'яднання "Купалінка". Член Саюза журналістаў Беларусі. Жыве ў Маладзечне.
Аўтар кнігі паэзіі "Бэзавы водар, чаромхавы вечар" (1998).
Лірычны настрой
I горкі водар спаленага лісця Нібы асеў на вуснах на тваіх.
У жыцці тупік, а значыць трэба выйсце 3 яго шукаць хутчэй што ўдваіх.
Марозам ужо пабіты хрызантэмы,
I восеньскія астры адцвілі...
...He адыйсці і не змяміць мне тэмы — Пяю пра адзіноту на зямлі.
Бабіна лета
Бабіна лета. Квітнеючы верас.
I палёў апусцелых туга.
Хуткахутка пачуеш над лесам Развітальнае птушак "куга". Надышла чараўнічая восень, У пазалоту ўбраўшы лясы.
Вецер зноў серпанцінамі носіць Павуцінкі ў кроплях расы.
139
* * *
А мне ад цябе, мая пані, Шаноўная "дама сэрца", Пры ўсім маім жаданні Нікуды нідзе не дзецца.
Я доўга шукаў другую, Пабачыў я шмат вачэй, Але яны не хвалююць I кроў не бяжыць хутчэй.
А вочы твае — як мора, А валасы — як клён.
А ў мора падаюць зоры Нябесны чуецца звон.
Бэзавы вечар
Бэзавы водар, Бэзавы вецер, Бэзавы вечар Нашай сустрэчы.
Нібы пялёсткі
Вусны, а рукі Стан абдымаюць
Гэтакі гнуткі.
У бэзе пачатак Доўжыцца мятай.
Ды палыном штось Цягне зацята.
Бэзавы вечар, Бэзавы ранак...
Ужо падрастае Наша Святланка.
Хай галаву ёй Калісьці закружаць Водар чаромхі, Язміна і ружы.
Бэзавы водар, Бэзавы вецер, Бэзавы вечар Нашай сустрэчы.
140
Настасся Нарэйка (28.10.1986), паэтка, журналістка
Нарадзілася ў г.Маладзечна. Скончыла Маладзечанскую беларускую гімназію і Інстытут журналістыкі БДУ. Працуе адказным сакратаром камянецкай раённай газеты "Навіны Камянеччыны". Член СП Беларусі (2014).
Піша вершы і прозу. Аўтар кнігі паэзіі "Магдэбургскае права маёй душы" (2013).
* * *
Калі ў Наваградку Дождж ідзе, Муры разагрэтыя Студзіць, Я крочу па часе, Нібы па вадзе, Я знаю, Што выйсця не будзе.
Калі ў Маладзечне Завея мяце, Бясконца сняжыць 1 сняжыць, Я чую, як голас пытае: "Ты дзе?", I цяжка становіцца Жыць.
Калі каля Брэста Віруюць вятры, А ён не дае Уварвацца,
141
Я сплю, як забітая, Там, унутры, I сны мне Бясконцыя сняцца.
Калі ў Маладзечне Ўсміхаецца Бог Высока
У светлых нябёсах, Кідаюся я да яго 3 усіх ног, Мой горад На зорах і лёсах!
Словапродкау
Нас ніхто не паверне са сходжаных гэтых дарог, He прымусіць ніхто на агонь са шкадобай глядзець. Ёсць у нас не спакой, што на сэрцы варушыцца ледзь, А замучаны конь, і зямля, і цяжэзны нарог.
Нас ніхто не павесіць на дрэве, дзе яблыкам быць, He патопіць у рэчцы, з якое спрадвеку пілі.
Нас не скіне ніхто з гэтай жорсткай, халоднай зямлі, Бо трымае яна, бо ў вачах нашых сініх гарыць.
To адзіны агонь, на які пагадзіліся мы.
Хай гараць толькі палкае сэрца і ясныя вочы!
Хай гараць. Іх святло вынішчае сутонне і ночы.
Хай гараць! Абы толькі не ведалі людзі вайны.
Абы толькі зямля і адзіны разважлівы Бог
He пакінулі нас, як нявартых апошняга жалю.
Мы ніколі не лгалі і не забівалі, не кралі.
Мы заўсёды трымалі ў руках толькі крыж і нарог.
Мы грашылі хіба, што занадта аддана любілі, Даравалі любую правіну: і боль, і тугу.
Мы цягнулі свой камень далей праз усе "не магу", Мы ніколі нікога на гэтай зямлі не забылі.
142
He забудзьце i нас! Мы сышлі, але мы засталіся.
Вашы сінія вочы і светлыя твары ад нас.
I буслы ўсё ляцяць, разразаючы неба і час.
Мы жывыя,' відушчыя, покуль буслы не звяліся.
* * *
Ты адзіны мой, Богам дадзены.
Ты радзінны мой, а не крадзены.
Ты спрадвечны мой, векапомны мой.
Ты бясспрэчны мой і нязломны мой.
Ты жыццё маё, ты — мой снег сівы.
Ты — маё жніўё, ты — мой меч крывы.
Ты — вясла крыло, ты — вятрак стары.
Ты — нябёсаў шкло, гарадоў муры.
Ты — палёў абсяг, ты — зубрыны крок.
Ты — жыцця працяг, ты — жыцця урок.
Ты бяздонны мой, ты бяссонны мой, Ты палонны мой, ты загонны мой.
Ты калючы мой — ты бяззбройны мой.
Ты балючы мой. Незагойны мой!
Ты адзіны мой. Сярод воўчых зграй.
Ты глыбінны мой... Ты мой родны край.
* * *
Горкае сэрца маё.
Човен гайдае
Хваля паўсонным крылом.
Месяц плыве.
143
Горкае сэрца маё.
Ноч не згадае, Косы завяжа вузлом Боль галаве.
Горкае сэрца маё. Чорнай вадзіцы Вып'ю са жменяў тваіх. Горка вада.
Горкае сэрца маё. Прывід капліцы.
Хай абвянчае дваіх Ноччу жуда.
Горкае сэрца маё. Вёслы сплываюць Па прахалоднай вадзе За небакрай.
Горкае сэрца маё.
Людзі не знаюць. Мы няведама дзе.
Ну і няхай.
Горкае сэрца маё.
Срэбныя зоры Чэрпаю белай рукой 3 цёмнай вады.
Горкае сэрца маё.
Горкае гора.
Кроў па пальцах ракой. Рэха бяды.
Горкае сэрца маё.
Човен слухмяны Вольна, свабодна плыве.
Вёслаў няма.
Горкае сэрца маё.
Цяжкія раны
Хай смыляць. Зажыве!
Слёзы — дарма.
144
Горкае сэрца маё.
Я пе баюся!
Паша мінулае зноў Гарам гарыць.
Горкае сэрца маё.
Я не вярнуся.
Наша з табою любоў Век будзе жыць!
* * *
Ты кажаш: праз цябе прайшла вайна.
А я маўчу і нават не пярэчу.
Я захіну твае худыя плечы.
Я помню ўсё. Я Ніка Турбіна.
Ты кажаш, што навечна ты адна.
А я маўчу. Я звыклая. He плачу.
Я для цябе нічога больш не значу.
Хай будзе так. Я Ніка Турбіна.
Ты нешта мне гаворыш давідна, Перабіраеш вершы асцярожна.
Дурная, спі! Табе, шчаслівай, можна.
А мне не спаць. Я Ніка Турбіна.
Ты кажаш: вершы гэтыя — мана.
Я ведаю. Я дзіўнае стварэнне.
Яны — бясконцай астмы абвастрэнне.
А я? Я проста Ніка Турбіна.
Ты кажаш, што не вернецца вясна,
Што праз цябе наскрозь прайшла вайна, Што дзесьці зноў займаецца яна, Што ў гэтым ёсць мая, МАЯ віна.
Хай будзе так. Я Ніка Турбіна...
145
Зелле кахання
Зелля назбіраю I звяжу ў мяшэчак, Каб ускінуў ранкам Ты сабе на плечы, Каб узяў з сабою Ў доўгую дарогу Ўсё маё каханне, Вернасць і падмогу, Каб ішоў рашуча, Смела, пругка, лёгка, Каб дажджы не білі, He паліла спёка, Каб зямля калыскай Ноччу калыхала, Каб дарога ранкам Ветла сустракала, Каб ішоў і ведаў, Што цябе чакаю 3 кожнае сцяжынкі Аж да небакраю, Каб назад вярнуўся, Са шляхоў не збіўся, Каб да сэрца шчыра, Светла прытуліўся. Каб забыць не здолеў Пра мяне ў дарозе, Пакладу на плечы Торбу на парозе, Каб паспеў якраз ты, Мілы, на вяселле, Пакладу у торбу Залатое зелле.