• Газеты, часопісы і г.д.
  • Там, дзе Уша серабрыцца

    Там, дзе Уша серабрыцца


    Памер: 272с.
    Маладзечна 2015
    59.87 МБ
    * * *
    Дзень добры, мой самотны новы дом! Будзь госцяю, сястра, сяброўка  Восень, заходзь, сагрэйся... там фатэль і плед, і разам прычакаем белых часаў... Пакуль ва ўладзе Снежнярудафоба не апынуўся заваконны свет, згадаем словы самых сумных песень, адновім яву самых мілых сноў. Як соладка ўзірацца у вагонь апошняй трапяткой пахучай свечкі і бачыць дзень мінулы і наступны, і ведаць: наша права — зараз, тут, і толькі так!.. I полымя ня рушыць вялікай таямніцы напаўзмроку.
    Адзіным — ноччу — стануць дол і неба. Адзіным — жалем  станем мы з табой.
    * * *
    Мы — дзеці чорнага горада, мы выйшлі з ягонага чэрава, мы сталі ягоным голасам, а голас не мае ценю.
    160
    Мы дзеці бацькоў памерлых, мы носім чорныя строі, і нашыя грубыя рукі павек не адмыць ад работы.
    Мы — дзеці шалёнага места, мы жыць выходзім апоўначы, і ты, выпадковы вандроўнік, як трасцы, баішся нас.
    Мы — дзеці мінулага часу, мы носім пад чорнай вопраткай пад робамі і бразготкамі, пад сэрцамі з дроту і кратаў, на белых, бы аркушы, душах чырвонай крывёй краслёнае ад нас адмыслова хаванае вашай радзімы імя.
    11.3ак.589
    Людка Сільнова (20.04.1957), паэтка, публіцыст
    Нарадзілася ў г.Маладзечна. Скончыла маладзечанскую сярэднюю школу №2, філфак БДУ. Працуе ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Член Таварыства вольных літаратараў і Саюза беларускіх пісьменнікаў. Жыве ў Мінску.
    Аўтар кніг паэзіі "Ластаўка ляціць..." (1993), "Рысасловы" (1994), "Агністыя дзьмухаўцы" (1997)дыінш.
    Мой Карскі
    (Нізка лірычных вершаў, напісаных падчас працы з кніжнай калекцыяй " Бібліятэка Я. Ф. Карскага", якая захоўваецца сёння ў фондах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)
    Прысвячаецца патрыярху беларусазнаўства, акадэміку Яўхіму Карскаму (1861 — 1931)
    Аснова асноў
    Свет скалануўся і рушыу
    Сёння
    ў напрамку балючых
    З'яў,
    і твораў, і слоу...
    Карскі ж — аснова асноў!
    162
    Кнігазбор акадэміка Яўхіма Карскага
    Вучоны Карскі
    I яго бібліятэка Мне як лякарства, Бабці зёлкілекі.
    Яго партрэты, Кнігі, канвалюты 
    У стылі рэтра Раман у век наш люты.
    He стэлажы,
    А з кніг лабараторыя: Літаратура, мова I гісторыя...
    Як галярэткі Каштую ў панскім садзе, А ў дрэвах вецер, Што ляціць на захад!
    Варшаўскі экспрэс
    Сэрца 
    У мінулае тайным экспрэсам нясецца!..
    Выйду ў Варшаве. Ступлю на перон. Сонна пакіну я цесны вагон...
    Крумкач на белым снезе
    На белым снезе
    Крумкач выглядае адзін, Як акадэмік самотны...
    Як Карскі Яўхім!
    163
    Яго партрэт
    Той, да каго пішу
    Лісты і вершы (Наўсцяж сваю душу, Спуск без парэнчы!..), 
    Даўно пайшоў у свет, Для нас мінулы.
    Ўзіраюся ў партрэт: Лоб, вочы, скулы, —
    Усё нясе спакой, Прыстойнасць, сілу. (А я  была б такой? Яго — любіла б?
    Схілялася б, як ён
    Над "Рускай Праўдай"?
    Прыносіла б булён?
    Лісты? Параду?..)
    Кахаць, каго хачу У дваццаць першым!
    Той, пра каго пішу, Ён пэўна лепшы.
    Этнаграфічная карта
    Я ў кнігасховішчы варту
    з ранку нясу. Спіс гартаю. "Этнаграфічную карту"
    Карскага плён  разглядаю.
    На беларушчыны ніве
    пад нсбам навукі суровай
    Як ён збіраўмілаваў
    беларускія песні і словы!
    164
    Як беларускім студэнтам
    Варшаўскага ўніверсітэта Ён у навуцы спрыяў, клапаціўся пра тое і гэта!
    Быццам вялікая птушка,
    нябёсаў шчаслівы абранец,
    Бачыў далёка ... і гушкаў
    Думку — схапіці свой шанец
    I беларусам: адбыцца!
    "Праўду" займеці наяве!
    I на радзіме вучыцца...
    Карту ствараў — як дзяржаву!
    У кнігасховішчы варту
    з ранку нясу. Пазяхаю... "Этнаграфічную карту"
    раз і яшчэ раз складаю.
    "БеларусьГ Карскага
    Што я разбіраць
    і крытыкаваць не бяруся, Дык гэта Фундамент
    і Славу яго 
    "Беларусаў"
    (Шматтомны Статут,
    альбо Метрыку,
    Летапіс, Веды)... Падобнай не знойдзеш
    у межах Славянскай планеты!
    Нам так шанцавала
    і не шанцавала пацарску!
    У нас было ўсё:
    у нас быў
    светлы прыхадзень —
    Карскі.
    165
    Сонца навукі
    Ён цытаваў не без дай бог прычыны! таленавітага Янку Лучыну.
    Так палюбіў яго "сонца навукі", сэнсам звязанае з "дзеці і ўнукі",
    што асвятляў ім тамы "Беларусаў"...
    Што — ацалеюць ва ўсіх землятрусах.
    Трэбнік
    Стары, трохсотгадовай сілы, "Трэбнік" У Карскага калекцыі знайшлі...
    3 якой бяды, з якой такой патрэбы Старонкі ў ім паспісваны былі Няўцямнымі значкамі... і малітвай, Як перад Першай (ці Апошняй) бітвай?..
    Спрабуе прачытаць іх і дазнацца Малодшая калегакнігазнаўца.
    Я на яе гляджу замілавана:
    "Тут будзе плён. Тут споўніцца Таццяна..."
    Асобныя адбіткі
    Былі такія творы паліграфіі I Карскага "цаглінкі біяграфіі", Навукі "незабудкі", "аксаміткі", Артыкулаў асобныя адбіткі.
    166
    Зжаўцелыя, танюткія і кволыя,
    У пераплётах, вокладках і голыя (Апошняе часцей за ўсё), — калекцыю Іх бачылі мы ў Карскага, наверсе,
    Калі ўзыходзілі ў яго "лабараторыю", Зямную памяняўшы траекторыю...
    Мне падалося, гэта — не адбіткі, А дробныя мензуркі і прабіркі.
    У тыглі сваёй працы навуковай Ен залатую веду выштукоўваў!
    Кнігазнаўца і паэт
    У кнігазнаўцы не бывае пенсіі, Як і ў паэта — заканчэння песень,
    Ракі непадуладнай, вольнай, вечнай...
    Хіба што стук суцішыцца сардэчны.
    Пра Карскага чытаю ў мегаполісе
    Пра Карскага чытаю ў мегаполісе.
    У спёку — быццам на Паўночным полюсе Сябе, у лёд умерзлай, адчуваю Аж халадок па спіне прабягае.
    Пра Карскага чытаю ў мегаполісе. Вішчыць рэклама мёда і праполіса!
    А я ў метро, аўтобусе, трамваі Загадку Карскага ніяк не разгадаю...
    167
    Вада і хлеб
    Карскі цячэ, як вада з усіх кранаў...
    Кроіць на лусты бохан
    Разанаў.
    Сашп Карскага
    У інтэрнэце Усё, што ёсць у свеце, I што было, Калі былі мы дзеці, I калі дзецьмі Выплывалі продкі 3 глыбіняў цёмных, 3 мора белай лотаці...
    Інфармацыйны Згушчаны рэсурс. Шэдэўр і смецце. Б'ёрк, Вальтэр, Ісус, Скарына і Купала, Колас, Райтар.
    Прывабныя дызайны Модных сайтаў...
    Сайт Карскага Сягоння абнавіўся. О не, Ты не памёр Перамяніўся!
    168
    Стаў нацыі малітваю
    У Ленінградзе, Піцеры, СанктНецярбургу
    Разгорнутаю прыпавесцю — доўгай ніткай кужалю 
    Жыве гісторыя Філолага вялікага.
    He святаром — стаў нацыі малітваю.
    Акрэсліў пэўна ён межы Белай Русі:
    Што ў снезе белым, дзе лён і белы бусел.
    Дзе адмыслова цвёрда вымаўляюць
    "Рака". I слова ў камень не сціскаюць.
    Дзе два і тры пераканаўча болей, Чым меч адзін, калі ты ў полі воін.
    Веру
    Кнігі старыя гартаю, Лёс, дарагі мне, чытаю...
    Смешна? Ды што мне з таго!
    Веру — адна я ў яго.
    Пушкінскі матыў
    "Да вас пішу..." I што яшчэ?
    Як сэрца тахкае, пячэ!
    Адна, падобная Таццяне, Сяджу я ў гукаў акіяне...
    I без надзеі ліст свой шлю.
     Ах, няня, няня... Я люблю...
    169
    Верабей
    "...Мой Карскі", —
    Баючыся бабскі розум Падсумаваў
    Свой вечаровы роздум.
    I верабей 
    Успырхнуў ад вакна, Нібыта знак, Што ўсё мана, мана...
    Старэнькая, я стану ўспамінаць
    Старэнькая,
    я стану ўспамінаць Ранейшыя
    прыгоды і штукарствы...
    Усмешкі
    будуць праўнукі хаваць
    Ад "кашы" ў роце, быццам бы: "Майкашскі".
    "Хто ён такі
    ў жыцці бабулі нашай?" "Хто ж яго знае!
    Толькі вецер скажа..."
    Апошні прызыў
    Свет ведаў даглядаць Пагаспадарску, Як даглядаў яго Вучоны Карскі!
    Fie кайф лавіць Ад веку і да веку — Збіраць, каб падарыць Бібліятэку!
    170
    Любую, можна
    У электронным выглядзе: Усклікне мыш
    Са скрыні кнігі выпаўзуць.
    Як хвалі, паплывуць
    Радкі, радочкі...
    Гэй, Карскага сыны!
    Яўхіма дочкі!
    Кнігарня "Спадчына”
    Кнігарня "Спадчына" у цэнтры Маладзечна. 3 яе выходзіць хлопец, прасвятлеўшы, —
    Ад зносін з кнігамі, якія там гартаў ён, Ад водару старонак чуць гаркавых, ІІартрэтаў — і шаноўных, і смяшлівых Пісьменнікаў...
    Ён з кнігаю. Шчаслівы!
    Паправіў клапан, зашпіліў заплечнік... Настаўнік будучы, а можа — акадэмік?
    He аднаго героя нарадзіла Мая зямля, мая краса і сіла.
    Ажыццявіцца б той вучонай казцы, Якую нам прыдумаў добры Карскі!
    171
    Таццяна Тамашэвіч (25.12.1986), паэтка
    Нарадзілася ў г.Маладзечна. Скончыла СШ №7, мастацкую школу і Дзяржаўны інстытут сацыяльных тэхналогій БДУ(2010). Працуе кіраўніком гуртка ў Аддзяленні дзённага знаходжання інвалідаў Дзяржаўнай установы Маладзечанскага РТЦСАНа. Жыве ў г.Маладзечна.
    ІІаэтычныя творы змяшчаліся на старонках мясцовага і рэспубліканскага перыядычнага друку.
    Напачатку стварыў Бог неба і зямлю Быт 1:1.
    Мы толькі часцінкі бясконцай сістэмы, Маленькія зерні касмічных структур, Жывыя стварэнні без назвы і тэмы, Схаваныя часам між цёмных скульптур?
    На плітах цяжкіх, мармурова гранітных
    Здагадка адбілася ў словах быцця: Як добра, Пан Бог, усё, што стварыў Ты, Дзе голас сумлення, там існасць жыцця.
    Гісторыі сэнс у філасоўскім разглядзе Адзінства ў надзеі і ў веры прарыў.
    Аддайма любові свой час, не пагардзе, Які Абсалют нам сабою адкрыў.
    172
    Дзённік пілігрыма
    Адвядзі вочы Твае ад мяне, Бо хвалююць мяне яны.
    Толькі Бог і жыццё не міне, Сэрца плача ад свету маны.
    Адвядзі вочы Твае ад мяне, Бо лягчэй так боль свой трываць. Твая ўсмешка бы сонца прамень. Як пачуцці свае мне назваць?
    Адвядзі вочы Твае ад мяне, Бо глядзець у іх — бы ўміраць.
    Сонца іх да нябёсаў заве, Там дзе мудрасці зоры гараць.
    Адвядзі вочы Твае ад мяне, Проста побач заўсёды ідзі.
    Пройдзе ўсё, а любоў не міне, 3 ёю існасць у сэрцы знайдзі.
    * * *
    Узнімі свае вочы да неба Тут з табою побач ёсць Бог. Калі ў сэрцы ты маеш патрэбу, Да Ісуса нясі яе ног.
    Калі слёзы твой твар амываюць, I ў адчаі крычыць зноў душа, Рукі Бога Цябе абдымаюць, Каб жыццё ты нанова пачаў.
    Калі з жорсткім намерам глядзіш ты, Суцяшае Ён думак тугу.
    На Галгофе, на сумным узвышшы Крыж стаіць, прыхілі галаву.
    173
    На Цябе глядзіць Збаўца Свету. Яму бачны кожнага шлях.
    He бывае ад Бога сакрэтаў.
    Грэх і святасць  усё на вачах.
    Ля Крыжа блізка Храм стаіць Божы. Свае крокі туды накіруй.
    Міласэрнасць давер хай памножыць, Каб малітвы твае Бог пачуў.
    * * *
    Адчуй паэзію малітвы Ахову думкі ў цішыні. Далоні разам цёпла зліты Напрамкам зорнай вышыні.
    Адчуй у ёй боскую лірычнасць, Надзей нязгаснасці матыў.
    I слова светлую крытычнасць, Час у якой нібы застыў.
    Адчуй у ёй крылы для палёту. Размова з Богам — вечны шлях. У ім музыкант сумлення ноту Нясе на велічы абсяг.
    Адчуй у ёй моц, нязломнасць духа, Аснову, стрыжань для сябе. Забіты верай страх і скруха, He патануць душы ў журбе.
    Адчуй у ёй узнёсласць сэрца Любові сонечны канон, Якім ёсць шанс знутры сагрэцца I падтрымаць жыцця закон.