• Газеты, часопісы і г.д.
  • Там, дзе Уша серабрыцца

    Там, дзе Уша серабрыцца


    Памер: 272с.
    Маладзечна 2015
    59.87 МБ
    Заўсёды ў казках, апавяданнях пісьменніка да месца правераныя народныя прыкметы, накшталт: салавей спявае ночЧУ Ў час дажджу — будзе цёплы сонечны дзень; вясенні дзень год корміць, а хто халадку шукае, той узімку галадае; самому трэба старацца, хто стараецца, той і мае; з хараства вады не нап'ешся... Дзяцей сярэдняга ўзросту зацікавяць пацешныя звычкі звяроў і птушак, скажам, пра птушку аляпку, якая ў пошуках корму ўмее хутка бегаць пад вадой, пра смелую маладую вавёрачку, якая, калі Івангрыбнік, схаваўся пад галіны разлапістай сасны ад дажджу і паставіў ля ног кошык з грыбамі, забралася на вачах грыбніка ў кошык, смела ўзяўшы ў пярэднія лапкі баравік.
    Пісьменнік умее сам здзівіцца, парадавацца незвычайнаМУ He хавае і хвалявання ў момант, калі штосьці дзеецца не зусім па апрабаваных і замацаваных прыродай суадносінах. Як, скажам, у апавядані "Жураўка ідзе ў атаку". Прылятаў ён паласавацца гарохам у невялічкую балацінку. Ды аднойчы, варонам гэта не спадабалася. Спікіравалі на жураўля. Дзяўблі. Шчыпалі за крылы. Аматар прыроды хацеў дапамагчы птушцы, ды не мог. Толькі крыкнуў:
    — Жураўка, родненькі, трымайся!
    I раптам журавель спыніўся, крутануўся і кінуўся ў атаку на варон... Нямала цікавага знойдзе маленькі чытач і ў іншых, напоўненых дзівосамі і тонкімі назіраннямі, творах: Снег... і апенькі", "Чаму сычык вераб'іны да вясны не дажыў", "Апошні палёт", "Зязюліны слёзы". У многіх яго аповедах багата цікавага для запамінання і роздуму. 3 дыялогу дзеда Ігнася і ўнучка Міхаські пачынае пісьменнік апавяданне "Гудуць пчолкі".
    Хлопчык пытаееца:
    	Дзед, а чаму пчолак рупліўкамі называюць?
    Чуе дзедаў адказ:
    	Пэўна, унучак, няма такой другой працаўніцы як пчолка. Каб на адзін грам мёду сабраць нектару, яна павінна
    191
    аблятаць каля пяці тысяч кветак. У добрае надвор'е пчолка робіць за дзень восемдзесяць вылетаў...
    Умела, неназойліва, ненадакучліва пісьменнік у казках, апавяданнях, мініяцюрах і іншых жанраў творах, ствараючы запамінальны вобраз, схіляе чытача, і маленькага, і яго бацькоў, да думкі, што толькі праца робіць чалавека высакародным, душэўна прыгожым. У абразках, мініяцюрах, аўтар дае прыклады смеласці, спагадлівасці, працавітасці без дробязнай апекі дарослымі дзяцей. Быццам гаворыць: He бярыце на сябе дзіцячых турбот, бо яны патрэбны ім для самавыхавання, самавызначэння, а больш раскрыванце душы, давярайце свае сумнснні, няўдачы, перажыванні, дазвалянце ім працаваць, сакрэтнічаць, гуляць разам. Размаўляйце з імі, як з дарослымі, далучаючы да справы, а не гаварыце ім, што яны яшчэ маленькія. I прымячайце ўсе дзіцячыя, нават маленькія, дасягненні. Уважліва слухаючы сваіх любімых хлопчыкаў і дзяўчынак, суперажыванце разам з імі. Хваліце іх, не ператвараючы гэтую самую любоў да дзяцей і адданасць ім на справе ў прыслужэнне і пакорнасць. He скупіцеся на добрае слова... He забывайце толькі прастую ісціну. дзіця трэба любіць не за тое, што яно прыгожае, разумнае, здольнае, а проста за тое, што яно ёсць...
    Знаёмімся з Зоськай і яе клапатлівымі бацькамі, якія з маленства вучаць дзяўчынку самастойнасці, справе. Бацька, архітэктар, калі зімою сям'і выдзелілі ў дзевяціпавярховым доме двухпакаёвую кватэру, змайстраваў і павесіў на сцяну балкона светлаблакітнага колеру скрыначкі, насыпаўшы ў іх чарназёму. Маці пасеяла ў скрыначках насенне кветак. A калі зацвілі маленькія сонейкімаргарыткі, выкінулі парасонікі настурцыі, колькі было тае радасці ў маленькай гаспадынькі.
    I ў апавяданні "He пакінулі ў бядзе" ёсць чаму павучыцца. Героі гэтай мініяцюры буслы, разумныя птушкі. Дык вось: калі прайшоў спорны дождж і ўсхадзіўся вецер, старая вольха не вытрымала. У дрэва зламалася макаўка і ўпала на зямлю разам з буслянкаю. Але нядоўга гаравала пара. На дапамогу ёй прыляцелі аж пяць пар буслоў. Пачалі "разораным" дапамагаць майстравць новае гняздо. А закончыўшы работу, развітальна, пакружыўшы над гумном, паляцелі да сябе, а гаспадары засталіся... Ці не талакой гэта ў людскім
    192
    асяродку называецца? Калектывізму, узаемавыручцы і іншым высокім маральнадухоўным якасцям вучаць творы Янкі Галубовіча.
    Хвалююць сэрца і дарослага, і школьніка ўсё лепшае сабранае, у кнізе "Дзівосы роднай прыроды". Увайшлі сюды і тыя, якія раней чыталі мы ўжо ў кнігах "У бары на світанку", "Янотавы абяцанкі", "Гронка каліны", "Зязюля дзетак шукала". Хвалююць і новыя замалёўкі пра прыроду, назіранні: як асляпляльнаяркай жаўцізной цвіце першая кветка вясны падбел ("Першая кветка"), як у бярэзніку суцэльным дываном цвіла ветраніца, у якой бялюткія на гнуткіх тонкіх сцяблінках кветачкі ("Ветраніца") летам, пасля навальнічнага дажджу, калі ў небе пачала вымалёўвацца вясёлка, ад яе цяжка было адарваць позірк. Здавалася, што саткана яна з пялёсткаў кветак — яркачырвоных пялёсткаў ружаў і макаў, сініх васількоў і незабудак, жоўтых вяргінь і цюльпанаў. Ружовых гладыёлусаў і бяссмертнікаў ("Вясёлка"). Лета ў пісьменніка "як маці, любае дзіцё, сагрэе, напоіць і аблашчыць кожны куточак роднай зямлі".
    Умее празаік любавацца хараством прыроды: радавацца цвіценню званочкаў і багуна, чабору і іванчаю, падбелу і ляшчыны. He ўмее толькі стрымаць хвалявання, убачыўшы на зыходзе лістапада ля куста ядлоўцу баравік. Сэрца яго поўніцца журбою, калі ў небе бачыць клін журавоў... Калі "шалясціць жоўтазаласцістым лісцем бяроз вецер, трапечуцца, бы дрыжаць ад страху агністачырвоныя макаўкі асін, калі зацвітаюць сінія, як лён, верасы, і зардзеліся яркачырвоныя гронкі арабін, і гнуцца галінкі спелых калін.
    Вобразна, метафарычна, кароткай дакладнай фразай умее пісьменнік намаляваць запамінальную "карцінку” з прыроднага асяроддзя або з чалавечых узаемаадносін, псіхалагічна тонкіх і вывераных, што іх і праз пэўны, пасля таго, як прачытаны творы з яго кніг, час хочацца бачыць вачыма, адчуваць сэрцам. Бо ў іх светлыя, добрыя, стваральнай сілы, думкі. А любая светлая думка прыцягвае да сябе яшчэ больш светлую.
    Творчасць Янкі Галубовіча (Івана Іванавіча Галубовіча) скіравана на фарміраванне і ўзвышэнне Асобы. Сам светлай душы і добрых памкненняў пісьменнік — звярніце ўвагу на
    ІЗ.Зак.589
    193
    партрэтны фотаздымак у кнізе "Дзівосы роднай прыроды", ён і на чытача аказвае такі ж, дабратворнасветлы, уплыў.
    Заўважае:
    ~ Хацелася б, каб дарослыя чыталі і гэтую, і іншыя кнігі хлопчыкам і дзяўчынкам. Нешта з імі абмяркоўвалі, нешта тлумачылі ім, акцэнтуючы ўвагу на такія чалавечыя якасці, як сумленнасць, прыстойнасць, сціпласць, уменне слухаць і чуць іншага чалавека, выклікаючы любоў да роднага краю, напаўняючы маладзенькія душы пазітыўнымі эмоцыямі...
    194
    Валеры Хіхіч (21.07.1950), паэт
    Нарадзіўся ў в.ІІаўры Мядзельскага раёна Мінскай вобласці. Скончыў Крывіцкую сярэднюю школу і філалагічны факультэт БДУ. Працаваў на розных пасадах у сістэме адукацыі, у дзяржаўных і савецкіх установах. Член СП Беларусі і Міжнароднага Саюза пісьменнікаў. Жыве ў г.Маладзечна.
    Ягоныя творы змяшчаліся на старонках мясцовага і рэспубліканскага перыядычнага друку, у калектыўных зборніках паэзіі і
    прозы. Аўтар кніг паэзіі "Жураўліны крык" (2009), "Цеплыня ўспамінаў" (2010).
    Мая вулка
    Люблю яе з той модай: Ля кожнай хаты сад. Яна была мне роднай, Як для кагось Арбат. Тут не было багатых. Прытулак ёсць — і до! На ліпе сукаватай Буслінае гняздо.
    I вулка ў дваццаць хатак, Два роўныя рады, Збягала, нібыстатак, Напіцца да вады.
    Ад памяці той горка: Нібы былыя раньі, Гарэлі ярка зоркі На сценах ветэранаў. Ды ўжо не засталося На вуліцы радні.
    Аселі (ці здалося?) Пад хатай камяні.
    195
    Лясное вяселле
    Запрасілі летнія апенькі. Збеглася шматлікая радня. Зразу польку, потым леткуеньку Заскакалі весела ля пня.
    Рэзалі цыкады надта лоўка. Падпяваў крынічанькі выток. 3 нотным спісам божая кароўка Да музыкаў села на лісток. Загулі чмялі свае басамі. Мухамораў яркія брылькі. Зазудзелі пчолкі галасамі. Замільгалі ў кветках матылькі. Пачалі праменьчыкі дарыны. Злёг павук, змарыўшыся, у гамак. Хто пачуе піск той камарыны? Дык яны таўклі асобна мак. Стала мала пня і мала сцежкі. Заскакалі конікі ў лазе. Баравіксалдат да сыраежкі Заляцаўся на адной назе.
    Лесавік патрос старыя косці. Махавік лісічцы міргануў. Калі дробны дождж зайшоў у госці, To ніхто ўвагі не звярнуў.
    Гардынец, а не гардыня...
    На Гародзькі, Аўгустова... Хутарок. Услон. Карэц... Тут уток і тут аснова Паэтэсы Гардынец.
    На валожынскім суглінку Красавіцкім ясным днём Распусцілася галінка Ад сялянскіх каранёў. Як музей, хаціна Ліды. Тут гісторыі камлі.
    196
    Так злажылася планіда Паэтэса ад зямлі.
    У горадзе і на руні, I сярпок ёй да рукі. На дачушкупрыгажуню He нацешацца бацькі. Хто цяпер яе не знае! Вось яе паслужны ліст: I паэтка, і нразаік, I вядомы публіцыст.
    Хай запал яе не стыне
    1	любоў да родных слоў. Гардынец, а не гардыня. Гардынец сама любоў.
    Шчаслівая
    ІІанад рэчкаю сцяжынка. Завільготнеўся падол.
    I лісцінкі, як сняжынкі, Апускаліся на дол.
    Аж да ранічкі гулялі. Вочанькі заспаныя.
    1 абцасікі крыўлялі Ножкі, нібы п'яныя. Нібы зёлкі, думкі лечаць Словы любыя ў скронь. I ў сэрцы, як у печы, I на вусначках агонь. Што ад радасці палаеш, He прыкрыеш косамі. Ад матулі не схаваеш, Хоць памыйся росамі. Быць шчаслівай не загана. Ноч праходзіць, як у сне. Будзе ўсім шчаслівы ранак. Ён нікога не міне.
    Як у небе светлым ранкам, Пэўна, закахалася. Кіравалася да ганку I зноў вярталася.
    197
    Сляпая туга
    Ад сляпой тугі ў грудзі коле. Ты адна прычынай і ўрачом. Ну, няўжо не зойдзешся ніколі Са сваім пакінутым ключом? Куст язміну разлівае водар, Гладзіць шыбы белым рукавом. Без цябе ні радасці, ні ходу, Дзіўным пахам за маім акном He знікай! Ці варта забывацца, Што прайшло ў шчасці ці ў бядзе, Бо як тут, хачу табе прызнацца, He чакаюць у свеце анідзе. Я ў шчасце веру і не веру, Ты адна прычынай і ўрачом. А чакаю, што адчыніш дзверы Выпадкова звезеным ключом.
    Першае расчараванне
    Пакінута каханым чалавекам.
    Абражана дзявочая краса.
    Дрыжыць слязінка на прыгожых вейках, Як на галінцы тоненькай раса.
    Боль першага ў жыцці расчаравання.
    I не адкажа дзеўчыне ніхто На горкае, балючае пытанне, Жаночае, адвечнае: "За што?!"
    Юнацкая бяздумнасць
    3 табой было ўтульна, як ніколі.