• Газеты, часопісы і г.д.
  • Там, дзе Уша серабрыцца

    Там, дзе Уша серабрыцца


    Памер: 272с.
    Маладзечна 2015
    59.87 МБ
    У сваіх светлых і добрых творах аўтар усхвалявана, псіхалагічна дакладна піша пра нашых сучаснікаў, якія імкнуцца ў жыцці да ўзвышанага, пра любоў і вернасць да ўсяго жывога на зямлі, да Радзімы, да тых, любых сэрцу, мясцін, дзе нарадзіўся і вырас, аб душэўнай прыгажосці чалавека, напаўняючы душу чытача пазітыўнымі эмоцыямі, даючы магчымасць адчуць перамогу дабра над злом. У маленькага чытача і ў падлетка пасродках кароткіх замалёвак, часта перасыпаных прыказкамі і прымаўкамі аб працалюбстве і гультайстве, уменні прызнаць дапушчаную памылку, уменні сябраваць, разумець адзін аднаго, прыходзіць, калі неабходна, на дапамогу, выручаючы сябра ў бядзе, празаік выклікае пачуцці шчырасці, спагады, нераўнадушнасці і адказнасці.
    Мастак слова распрацоўвае маральнадухоўныя праблемы, уласцівыя нашаму імклівапрагматычнаму часу, узаемаадносін чалавека і прыроды, яе насельнікаў — звяроў і птушак. Ёсць у яго апавяданні на тэмы Вялікай Айчыннай вайны. 3 болем у сэрцы піша пра герояў Афганістана. Багата і вобразна распавядае пра жыццё беларускай вёскі. Унікальныя і яскравыя ў яго апавяданні аб прыродзе. Павучальныя яны... I заўсёды з пацешнымі звычкамі звяроў і птушак. Таму лёгка, з жаданнем чытаюцца, запамінаюцца. Як і многае, што выйшла зпад пяра Янкі Галубовіча.
    186
    Першая кніга "ІІа родных сцяжынках", — успамінае Іван Іванавіч, ведучы адкрытую, шчырую размову са мной, пабачыла свет ў выдавецтве "Ураджай" у 1991м годзе. Затым, роўна праз год, з'явілася другая "Гром на світанку" з прадмовай Віктара Гардзея.
    У ён дакладна акрэслена асаблівасць творчасці празаіка, таленг якога з кожнай нован кнігай набіраў усё большую сілу, а дыяпазон дзейнасці станавіўся ўсё больш шырокім. Думаю, што даючы ацэнку апавяданням, сабраных пад вокладкай творчай працы Гром на світанку", літаратурны крытык, паэт Віктар Гардзей не памыліўся, акрыліўшы празаіка з Маладзечаншыны на новыя творы. Віктар Гардзей, у прыватнасці, адзначыўшы прыгажосць і непаўторнасць маладзечанскіх краявідаў, якія акрылялі тады яшчэ маладога празаіка, адзначаў, што, калі прачытаеш апавяданні Янкі Галубовіча, сюды так і хочацца завітаць. Бо творы Галубовіча — не толькі пра хараство роднага краю, а і пра людзей, якія апантана любяць сваю зямлю, берагуць яе скарбніцу.
    У прозе Галубовіча ёсць матывы пакутлівай памяці пра ваеннае ліхалецце і пра высакародны свет сучасніка, пра незагойны боль Афганістана. Падмечана: баліць героям апавяданняў, людзям шчырым, добрым, чыстым душой, баліць і аўтару — чалавеку з сіняга гаю, гаманлівага бору, хто добра чуе роднае слова і ўмела аздабляе сваю прозу народнымі прыказкамі і прымаўкамі. Дададзім, што ён скупы на слова, вызначаецца дакладнасцю. Для яго творчасці характэрны высокі мастацкі ўзровень, а для герояў кніг — маленькіх хлопчыкаў і дзяўчынак, маладых і сталых  душэўная прыгажосць чалавека, высакароднасць ва ўчынках.
    На такую адметную асаблівасць літаратурнай работы Янкі Галубовіча (псеўданім — Баравы) звяртаюць увагу многія літаратурныя крытыкі, рэцэнзенты, хто рабіў агляд твораў празаіка, адзываўся на выхад той ці іншай яго кнігі. He пакінуў паза ўвагай і кнігу апавяданняў, абразкоў "Пастарайся стаць чалавекам", што выйшла ў выдавецтве "Мастацкая літаратура у 1993м годзе, і Алесь Марціновіч, змясціўшы рэцэнзію на яе ў часопісе "Маладосць".
    Кнігу з аўтографам "з самымі найлепшымі пажаданнямі і з вялікай павагай , як і многія творы празаіка захоўваю ў асабістай бібліятэцы, нярэдка чытаю іх старэйшай унучцы і
    187
    ўнуку. Бачыў, як і ў дзіцячай бібліятэцы "Верасок" у чытальнай зале дзеці чыталі яго казкі займальныя, вясёлыя, цікавыя. Дапытлівага чытача яны вучаць дабру і дружбе. Вучаць, судакранаючыся з жьгвой прыродай, аберагаць яе. Спрыяюць фарміраванню ў дзяцей назіралыіасці, абуджэнню і развіццю ў кволай душы дзіцяці вялікай любові да свайго роднага куточка, а з цягам часу — і да Беларусіматухны, яе непаўторных краявідаў.
    Аўтар сам практычна ў кожным творы  адна з дзеючых асоб. Падгледзеўшы ў жыцця нязначныя выпадковасці: карцінку, факт, або групу фактаў, што кранулі сэрца ўразлівага чалавека,  ён, здольны да абагульнення, ствараючы займальныя сюжэты, беручы іх з жыццёвага шуму і, прапусціўшы праз сваё ранімае сэрца кожны канкрэтны факт, як сапраўдны і ўжо даволі сталы мастак слова (26 мая 2012 года, яму споўнілася семдзесят) творча яго (іх) пераўвасабляе. A таму напісанае ім, надоўга застаецца ў нашай удзячнай памяці.
    Бывае: закрыеш вочы, і раптам убачыцца пэўны зрокавы малюнак, створаны знатаком прыроды, псіхалогіі дзіцячых душ, увогуле чалавека ў атаясамленні прыроды. Гэты ўчастак жыцця Іван Іванавіч дасканала ведае. I ўсё роўна не стамляецца паглыбляць веды аб прыродзе і чалавеку. Расказваў, што любіць заглядваць у пяцітомную энцыклапедыю "Прырода роднай Беларусі", судакранаючыся з навакольным светам, які, як вядома, складаецца з мноства фарбаў (кветак і свету) імкнецца "выплавіць" патрэбную фарбу. Нясе людзям светлае, добрае, чыстае, на што ў сённяшняй яве здатныя нямногія. У гэтым і бачыць сэнс як у самім жыцці, так і ў сваёй літаратурнай дзейнасці. Пастаянна клапоціцца аб духоўнамаральным росце маладога чалавека ў складаным працэсе станаўлення, фарміравання асобы. На гэтай творчай сцяжыне, аднойчы і на ўсё жыццё выбранай, у знанага пісьменніка ўжо даволітакі сур'ёзны індывідуальнамастацкі вопыт. Умее здабываць з праўды рэчаіснасці хвалюючую эмацыянальную праўду мастацтва. Увасабляе яе ў сваіх рознажанравых творах, стараецца ўбачыць непарыўную сувязь паміж адзінкавым выпадкам і агульнымі рысамі і ўласцівасцямі нашага хуткацечнага жыцця. Пісьменніку ўласціва пачуццё ўнутранага неспакою, вобразнае бачанне таго, што акружае нас з дзяцінства.
    188
    У кожнай з яго кніг: "Зязюля дзетак шукала", "Янотавы абяцанкі", "Чаму мядзведзь бярозавіка не любіць", "Пяюць жаваранкі", "У бары на світанку", "Гронка каліны" і іншых,  напісаных шчыра і пранікнёна, нямала апавяданняў, у тым ліку і дэдэктыўных, нарысаў, абразкоў, замалёвак прыроды, назіранняў за яе непаўторнай прыгажосцю, якія кранаюць непасрэднасцю і дасціпнасцю. У іх — вялікі павучальны патэнцыял. Шмат апрабаваных жыццём прыказак і прымавак. Есць цікавыя прыкметы, дзівосы птушак і звяроў, падмечаны пісьменнікам і цікава выкладзены, дзякуючы як назіранням, так і ўменню фантазіраваць, дамысліваць, тыпізаваць на старонках кніг. Скажам, кніга "Дзівосы роднай прыроды" апавяданняў і казак для дзяцей складзена з лепшых твораў пісьменніка з яго папярэдніх кніжак, у тым ліку і з тых, якія мы ўжо назвалі  "У бары на світанку", "Янотавы абяцанкі", 'Тронка каліны", "Зязюля дзетак шукала". У гэтым зборніку нямала замалёвак пра прыроду, а таксама апавяданні і казкі, напісаныя за апошні час.
    У творчым спісе празаіка ёсць і вострасюжэтная аповесць "Стрэл за дзвярыма", якая пабачыла свет у выдавецтве "Парадокс" у 2004м годзе і дала назву гэтай кнізе. Расказваецца ў ёй пра трывожныя будні супрацоўнікаў крымінальнага вышуку аднаго з правінцыяльных аддзелаў міліцыі. Знаёмячыся з аповесцю, мы даведваемся, як начальніку райаддзела міліцыі Халімончыку і тым, хто працуе пад яго началам, за кароткі час удалося раскрыць сакрэт таямнічага стрэлу за дзвярыма. У жанры дэтэктыўнай аповесці напісаны і твор "Вяселля не будзе", выдадзенай друкарняй "Перамога", што ў Маладзечне. Цікавыя таксама яго нарысы, апавяданні пра змену пор года, абразкі аб прыродзе, выпушчанага календара прыроды "Ад судзеня да студзеня". Напрыклад, у зборніку твораў "Пяюць жаваранкі" 2005га году выпуску у кароткіх апавяданнях у полі зроку пісьменніка — няпростыя жыццёвыя сітуацыі. Зацікаўлена ўспрымаюцца апавяданні "Дажджлівая ноч", "Бесхарактарны", "Вяртанне", "Сустрэча", "Так было" і іншыя.
    Праз адносіны да прыроды, звяркоў і птушак: буслоў, галубоў, салаўёў, дзятлаў, бакасаў, сінічак, удодаў, вераб'ёў, журавоў, зязюлек, зайкаў, вавёрак, барсукоў, ліс, кратоў, ласёў, вожыкаў, катоў, баброў, гарнастаяў, козачак пісьменнік
    189
    вучыць не толькі зберагаць прыгажосць прыроды ва ўсёй яе непаўторнасці, а праз паводзіны кемлівых звяркоў, розных жывёлін, птушак прыахвочвае дзетвару да працы.
    Вось дыялог янота, які бег да лісы ў госці і на палянцы ўбачыў козачку, якая сена сушыла. Адразу ж павагай да яе пранікся, назваўшы разумніцай. Заўважыў паважліва:
    	Хто дбае, той і мае.
    Пагадзілася з гэтай простай ісцінай козачка. Сказала ў адказ:
    	Трэба нахіліцца, каб з ручая напіцца.
    Думаю, што гэты і іншыя творы пісьменніка Янкі Галубовіча бацькі, калі будуць чытаць дзецям, змогуць растлумачыць і гэтую і іншыя прыказкі і прымаўкі, расказваючы дзецям, што толькі праца можа ўзвысіць чалавека, а з нічога, не зрабіўшы ніякіх высілкаў, нішто і не ўзнікае.
    На такія прыказкі, прымаўкі дзеці абавязкова павінны звярнуць увагу. У кніжках Галубовіча, яны, прама скажам, рассыпаны па старонках. Толькі старайся загюмніць іх і задумацца над імі.
    Вось некаторыя з апавяданняў і казак: напрыклад, у казцы "Шчодрая вавёрка" ёсць такі выраз: ранняя птушка дзюбку працірае, а позняя  вочы прадзірае. У іншай ужо "Чаму вароны ў вырай не ляцяць" — ад ляноты чакай бядоты; узяўся за гуж — не кажы, што нядуж. У "Казцы пра канаплянку", "Вавёрачка і барсук" знаходзім запамінальныя і павучальныя для дзяцей рознага ўзросту прымаўкі, прыказкі, назіранні. Прывядзём некаторыя: зямля  тая ж талерка: што пакладзеш, тое і возьмепі; шчыраму сэрцу і чужая болька баліць; гора на дваіх — паўгора.
    Аб таварыстве, сяброўстве прымаўка з казкі "Даверлівы попаўзень": не за сталом таварышы пазнаюцца — яны пазнаюцца ў бядзе. Аб патрыятычных пачуццях размова янота і зайкі  герояў казкі "Залатое правіла". Запамінаецца аргумент зайкі, калі ад янота, з кім на новым месцы спрабаваў асталяваць новае жыццё, ды, засумаваўшы па маці з братам, захацеў вярнуцца дадому: мілы той куток, дзе рэзан пупок. А ў чужым баку як на пагарэллі.
    На гэтую ж тэму і прымаўка з апавядання "Па дарозе ў вёску": усюды добра, а дома лепей. Дома і салома ядома, а на чужыне і гарачы тук стыне. Свабодзе, вольнасці вучыць дзед
    190
    Ігнась унучка Міхаську, калі ён за складанчыкножык у сябрука Адаські выменяў берасцянку ў клетцы, якая яму вельмі падабалася. Расказаўшы ж пра гэта дзеду, пачуў ад яго: не трэба, унучак, салавейку залатая клетка, а трэба салавейку зялёная ветка.