Там, дзе Уша серабрыцца
Памер: 272с.
Маладзечна 2015
Я адзінокім стаў каля радні.
Я без цябе не бачыў добрай долі, Як дрэва, што згубіла карані.
Як лес, прамоклы з шапак да карэння, Чакаў ад неба шчырага святла.
198
Мой воз каціўся дрогка па каменях, Мне не хапала ласкі і цяпла. Па ветры попел і ўсё святое. Крычаць над чорнай плямай груганы... Як лёгка мы парой губляем тое, Чаму ў свой час не ведалі цаны.
Вязынка
Сям'я Купалы (Здымкі з даўніх нетраў. Які там час?
Узлёт або застой?) Дапамагала шэрагу паэтаў Сваёй народнай Шчырай дабратой.
У хаце ціха, Цёпла і смаліста. I блізка мне, Бо я — вясковы сын. He меў пясняр Маёнткаў асабістых 3 бетону
У бязмернасці вітрын. Усё так проста, Шчыра і сардэчна: Сурвэткі, ручнікі, капелюшы... Вясковы побыт Любы і сардэчны, Які нясуць Сяляне ў душы.
Максіму Багдановічу
Балюча
I горка навекі ў душы. Запомніў урок я Да смерці:
199
У краі чужым, У чужым шалашы У росквіт юнацтва Памерці.
У жалі "Вяночак" Яго абдымаю, Радочкі шапчу я Ад сіняе бухты: "Я не самотны, Я кнігу маю 3 друкарні пана Марціна Кухты". Пенсіянерам Вучуся ў яго. Як мне пераняць Тую шчырасць? Каб верш, нібы песня, Для свету ўсяго Паводкай Разліўся ўшырак.
Памерлыя хутары
Падаецца Скрыпнуць дзверы... Дзе яны?
Адна пячурка... Сустракаюцца грушыбэры I ранеты ля падмурка.
Тут была дзядоў сядзіба... Болем тахкае ў кроў.
I расплакацца не дзіва Ля памерлых хутароў.
200
Споведзь бацьку
Мне сорамна перад табою, тата. Шаную я літоўкі пад страхой.
Ты ўзняў сыноў.
Стаіць званочак — хата, Што зрублена куксатаю рукой. Чытаю споведзь на тваім парозе. А што за мной?
Агонь ці кволы дым?
А колькі ёсць прыпынкаў на дарозе.
I кожны можа стацца канцавым. Сустрэў з самотай выцвілае ранне. Мне не дала адказаў добрых ноч. А ты б шукаў мне зноўку апраўданне, А я б стыдаўся тваіх шчырых воч.
14. Зак.589
201
Лявон Цімохін (1944), паэт, гісторык
Нарадзіўся ў г.Маладзечна. Скончыў гістарычны факультэт Белдзяржуніверсітэта. Працаваў настаўнікам, быў на прафсаюзнай і савецкай рабоце, выкладаў гісторыю ў гарадской сярэдняй школе №5. Цяпер на пенсіі. Жыве ў в.Хажова Маладзечанскага раёна.
3 вершамі выступае на старонках мясцовага і рэспубліканскага друку. Аўтар зборніка паэзіі "Срэбны коннік" (2003).
* * *
Вецер, вецер — завеі, сумёты, Млосна стыне пад сцюжай зямля. Ноч, віхура і — раптам здаля Падміргнуў мне агеньчык пяшчотны. Падміргнуў, засаромеўся, знік...
I завыла, зайржала завея.
Дзе агеньчык, каго зараз грэе, Рвецца ў цемру пакрыўджаны крык.
Купалле
Глыбокая лясная азярына Глядзіцца бы ў люстэрка вербалоз. Нясмелая вясковая дзяўчына Зышла ў ваду, бы німфа зпад нябёс. На летнім золку так павольна днее, Шчэ прыцемкі над цёмнаю вадой Плыве ў хвалях белая лілея, Так вабячы чароўнаю красой.
202
Вязынка
Лячу на хуткай электрычцы. Супынак. "Вязынка Купалы". He для Купалы час імчыцца: Час тайнай сілаю сваей He знішчыць дум яго зарніцы, Пакуль у калысцы мы зямной. Імчыць цягнік, Сусвет імчыцца У вякі, і у зорнай вышыні Напэўна трэба супыніцца Над вёсачкай, што на Зямлі, Сярод нябёсаў крыкнуць удала: Супынак "Вязынка Купалы!"
* * *
На Беларусі добрае надвор'е
Ад Вільні да Смаленска дождж імжыць, Грыбы растуць у лесе, а ў полі Туман, шарэе, кнігаўка крычыць.
О, гэты мілы сум наш Беларускі, Спакойнавелічны, абложны сум, Як хмельнае віно з прадзедавае кружкі, Як старасвецкі сон пад звон гуслярскіх струн У беларускай хаце настальгія, Дождж мые вокны роспачнай слязой, Ноч надыходзіць, хутка край накрые Сваёй духмянай цёмнай цішынёй.
Заснуць бы. Палягчэла б. He, не спіцца.
У сэрцы б'ецца кволы, нудны боль...
О, Божа, я чакаю навальніцу I за яе маліцца мне дазволь!
203
* * *
Усцяж ля сцежкі палявой Шэрым аксамітам хвалі Сонца, воблакі, спакой, Жаўруковы спеў у далях. Вецер гойдае абшар, Ціха шэпчуцца калоссі, Чабаровы водаржар На ўзлеску... Прыйдзе восень, Павуціннем паляціць Над іржышчавым прасторам Жытнім хвалям век не плыць: Сёння, заўтра і на ўчора He змяняеш спакваля У нетру часу дні імчацца Імчыць, уздрыгвае Зямля... Нас не стане паўтарацца: Наўсцяж, ля снежкі палявой Шэрым аксамітам хвалі, Сонца, воблакі спакой. Жаўруковы спеў у далях.
Светлай памяці...
У лузе за рэчкай Туманы паснулі, А зоркі, як свечкі, Над домам дзядулі, У вэлюмах вішняў Спіць стомлены вецер. Нязвыклая ціша У хаціне, у Сусвеце.
204
Кастусь Цыбульскі (07.05.1956), паэт
Нарадзіўся ў в.Забалоцце Маладзечанскага раёна. Працаваў фрэзероўшчыкам на заводзе. Скончыў філфак Белдзяржуніверсітэта. Жыў у Слуцку, працаваў інспектарам па справах непаўналетніх, узначальваў мясцовае літаратурнае аб'яднанне. Цяпер у Мінску.
Аўтар кніг "Ноч маладзіка" ( 1994), "Малітва і песня"
(2006) ды інш. Вядомы як аўтар песень, якія выконваюць зоркі беларускай эстрады.
Я прыйду на зары...
Я прыйду на зары Нечакана і ціха I знаёмую клямку ІІясмела крану...
I Іа буслянцы прачнецца Старая бусліха
I разбудзіць вясну.
Я прыйду на зары, Калі коні на лузе У расяныя ўзоры Сплятаюць сляды...
Калі зноў заклякоча кавадла, Як бусел, Калі выдыхне комін Аладкавы дым.
Я прыйду на зары, I зайду я не ў хату Падымуся ў маленства, У песні яго...
205
Як на самае лепшае Матчына свята, Скача ў печы засмяглай Шчаслівы агонь.
* * *
Адзвінела павуціна Над абрусам мурагоў...
Восень выткала хусціну Над шаломамі стагоў.
I рукою чараўніцы Сыпанула ў бор агню, Дзе бярозкімаладзіцы Рады сонечнаму дню...
Дзе зязюлі кукавалі, Дзе чаромхі цвет кіпеў, Дзе асінкі уздыхалі Пад дзявочы срэбны спеў...
Эх, часіна залатая, Вераснёвая пара!
Смуткам сэрца мне кранае Жураўліная зара.
Мой край
Стыне чысты блакіт, Шэпча штосьці чарот, Тут закружана неба вірамі... Ля імклівай вады, Гаманлівых ракіт, Сустракаюць каханыя ранне.
Тут варожыць рака, Тут лілеі цвітуць,
206
Тут пявучы з гармонікам вечар... Непадкупнасць і песня Народжаны тут.
Тут сама нараджаецца вечнасць.
Маладзечанскі край, Ты і радасць, і боль, Майго сэрца жывая часцінка. Тут Жарптушкай жыве Незямная любоў, Што завецца пяшчотна Ірынкай...
Бярозы
(Паводле М.Рубцова)
Я люблю, калі шумяць бярозы, Калі лісце сыплецца з бяроз.
Слухаю і наплываюць слёзы, Хоць адвыклі вочы ўжо ад слёз.
Ўсё прачнецца ў памяці міжволі, Адгукнецца ў сэрцы і крыві.
Стане неяк радасна ад болю, Быццам хтосьці шэпча аб любві.
Ды часцей перамагае проза, Нібы вее вецер скрухай злой.
Бо шуміць ўсё гэткая ж бяроза На магіле маці дарагой.
Бацьку на вайне забіла куля, А ў сяле маім ля агародж
3 ветрам і з дажджом шумеў, як вулей, Толькі ўжо з лістоты медны дождж.
Родны край, люблю твае бярозы, 3 першых год я з імі жыў і рос.
Вось чаму і наплываюць слёзы, Хоць адвыклі вочы ўжо ад слёз.
207
Вялікдзень
Тры акны...
На фіранках — месяцы, За фіранкамі
спее раніца...
Успамінамі
цеста месіцца, Успамінамі
ў печы паліцца...
Сонца
велічна усміхаецца, Быццам з неба
сышла Багародзіца.
Дзед Мікіта
услых жагнаецца:
Эх, Вялікдзень у хату
просіцца!
Пірагі як снапы, наўкола, Каля печы
шчыруе маці...
А на покуці
Бог вясёлы
Iсвяточны настрой у хаце.
...За сталом
сваякі і суседзі:
Кожны чаркай
душу спавядае
Дзе ж ты ў хаце
сёння ўседзіш,
Калі вёска
ў біткі гуляе...
Тры акны...
На фіранках — месяцы, За фіранкамі
спее раніца...
Успамінамі
цеста месіцца, Успамінамі
У печы паліцца...
208
Сказ пра ката
Касматага і рыжага, Як восеньскі стажок, Гарэзублінакрада Нёс бацька у мяшок, I машыніст пракураны За пачку папярос Праныру безбілетнага На выселкі завёз.
Міналі дні і месяцы, Як кадры у кіно...
ІІра рыжага свавольніка Забыліся даўно.
Туманам слаўся верасень Шчадрэйшы грыбасей...
3 дажынкамідакопкамі Сплылі трывогі ўсе.
Дажджом і ветрам ранак У шыбы грукатаў...
Пачулася за брамкай Кароценькае "мяў"... Мы выбеглі з сястрою, Зірнулі цераз плот Аж ток пайшоў па скуры: Без лапак плакаў кот...
Пушысты рыжыкпыжык, Праныраблінакрад...
А да бацькоўскай хаты Без лап прыпоўз назад. Малым я быў, а помню, Як слёзы ліў з сястрой, Як бінтавалі лапкі Кашуляю старой...
Буслоў кружыла восень, Рабіны пёк касцёр...
А дома, каля ганка, Маўкліва кот памёр.
209
...У заморскіх рэстаранах Шыкуе блазната...
А я любіць Айчыну Вучуся ў ката.
Сустрэча
Сустрэліся ссівелыя дзяды
На шумным асіповіцкім вакзале
I важна пра нялёгкія гады Гамонку нетаропка завязалі.
Казалі пра сяўбу і пра вясну, Пра цяжкую вясковую жытуху, Пра нечыю абрыдлую свякруху, Пра хіжую, далёкую вайну...
Прыпомнілі... Цыгаркі прыкурылі, 3 маўчання сплюнулі і селі у вагон Якія ж лёсы іх жыццём кружылі? Якія буры гнулі іх, двухжыльных? ... Жывая памяць да апошніх дзён.
Навагодняе
У пакоі і цёпла, і ціха, Крочаць ходзікі на сцяне.
Дзед Мароз свой узор на акне Праз марозныя вусы надыхаў.
Ледзяшы, нібы стрэлкі са стрэх, А пад месяцам — дзіўныя свечкі...
I за лесам, і там, за рэчкай, Будзе сёння, як зорак, сустрэч.
I, здалося, над дзедавым садам, Ў зорным небе — анёлаў сляды...
I, здалося, што назаўжды
Зніклі подласць, падман і здрада.
210
Зніклі войны, і плач, і кроў ~ Анідзе аніводнае страты.
Светла шчасце заходзіць у хаты, Светла ў сэрцах калег і сяброў...
Загарайся ж, святочна гары, Навагодняе, зорнае шчасце!
Разам сэрцы і дзверы насцеж Расчыняй!
Хай заходзяць сябры!
Тост пад завіруху
Віруе завірухі калаўрот, Снягамі запарушаны альтанкі.
Імчыць на тройцы зноў пад Новы год Вясёлы Дзед Мароз у дзіўных санках.
Яго вітае смехам дзетвара, I вочы загараюцца ад шчасця.
Страчаюць Дзеда ў хатах і дварах, Яму граніцы і кватэры — насцеж!
Вузлы праблем рассечаны наноў! Гараць на ёлках свечкі і гірлянды.
I пеніцца шампанскае віно, Калі грымяць разбуджана куранты.
За вокнамі — зімовы калаўрот, Ды горача ад песень у застоллі...
Я падымаю тост за Новы год, Я падымаю тост за свой народ, Жадаю для яго найлепшай долі.
211
Ціхан Чарнякевіч (22.01.1986),
літаратуразнаўца, крытык
Нарадзіўся ў г.Пінск. Вучыўся ў сярэдняй школе №15 і на факультэце беларускай філалогіі і культуры Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М.Танка. Скончыў магістратуру і аспірантуру пры кафедры беларускай літаратуры БДПУ імя М.Танка. Працаваў у газеце "Літаратура і мастацтва", а цяпер — загадчык аддзела крытыкі часопіса "Маладосць". Жыве ў Радашковічах Маладзечанскага раёна.