Там, дзе Уша серабрыцца
Памер: 272с.
Маладзечна 2015
Найперш пра адмысловую "дылогію", якая ў гэтай кнізе заканчваецца (а мо' працягваецца?) аповесцю "Ціша". На паверхні тут — усё той жа лінейны рэалізм, усё той жа час
222
брэжнеўскага застою, усё тая ж вёска, якая стамілася быць вёскай, але не можа дапяць, чым жа ёй, халера, станавіцца, калі самою сабой ёй быць няма як. Праўда, у першай "кнізе" гэтай своеасаблівай дылогіі людзі яшчэ мелі пад бокам свой магічны талісман — урочышча Дзікі Луг, куды штогод выпраўляліся ўсёй вёскай касіць траву, якая штогод, як птушка Фенікс, аднаўлялася і пакідала ўшчэнт секулярызаванаму насельніцтву хоць нейкі рытуал, вечны і агульны для ўсіх. У аповесці "Ціша" такім магічным месцам для вяскоўцаўз'яўляецца поўны антыпод Дзікага Лугу — горад, а дакладней "мікрараён", дзе ўсе вяскоўцы мараць "збудавацца" і які бачны з даху вясковай хаты, куды любіць залазіць галоўны герой
шасцігадовы ІІятрок Дворак. Ён, Пятрок, у "Дзікім Лузе" мае двайніка — хлопчыка Васілька, адзіную надзею самай заможнай у вёсцы сям'і, напрыканцы аповесці да смерці абваранага кіпнем — якраз напярэдадні 1 верасня і паходу "першы раз у першы клас". Гэтае зараджэнне і смерць надзеі на лепшае — бадай, частая карцінаў Федарэнкі. Калі ў "Дзікім Лузе" бацькі гадуюць позняе дзіця і апека, безаглядная і эгаістычная, з раўнадушнасцю да чужых бедаў, ператвараецца ў смяротныя апёкі і для самога дзіцяці, і для звар'яцелых урэшце бацькоў, то ў "Цішы" Пятрок Дворак працягвае свайго загубленага двайніка, але тут ён — надзея, на якую мала хто звяртае ўвагу, бо ўсе занятыя высвятленнем стасунках міжсобку, смакаваннем канфліктаў, якія нечакана становяцца галоўным сюжэтам жыцця, гэтым надаючы апошняму нейкі невытлумачальны сэнс: шматгадовая сварка траіх рознахарактарных "братоў Карамазавых", як іх называюць у вёсцы (адзін з якіх — бацька Петрака). Хлопчык толькі сузіральнік таго, што адбываецца навакол, але гэта фарміруе яго самога, уплывае на псіхіку. Існаванне вёскі паміж умоўным Дзікім Лугам і мікрараёнам — гэта не толькі адлюстраванне знікнення першага і магнетычнае ўлады другога. Гэта яшчэ і замкнёнасць саміх жыхароў на дробных сварках, з якой, думаецца, Пятрок некалі вырвецца на волю. Шчасце, за якім бяжыць кожны герой, уцякае, хаваецца — няма яго ні ў Дзікім Лузе, ні ў мікрараёне, і ўсе браты аднолькавыя ў сваёй няшчаснай асуджанасці на бяздольнае трапятанне, з якога яны не могуць выкараскацца, бо прывязаныя і да часу і да прасторы намёртва. Найперш прывязаныя яны да
223
сваіх жарсцяў, але "браты Карамазавы" — толькі бляклая копія герояў Дастаеўскага, федарэнкаўскія браты пагрызеныя сваімі хэнцямі, дурным матэрыялізмам (Ціша мянушка сабакі, адзінай радасці бяздзетнага брата, які перабраўсятакі ў мікрараён), зайздрасцю, сквапнасцю, няўменнем слухаць адно аднаго, і таму іх канфлікт, які суцішваецца перад тэлевізарам, па якім паказваюць пахаванне Брэжнева — гідкі і дробны, і аўтар толькі горка пасміхаецца з сваёй аналогіі.
Той жа пошук шчасця працягваецца і ў другой аповесці, "Дзядзька Адольф", і там ён таксама вырачаны на правал. Па сутнасці, гэты твор — класічны "партрэт мастакаюнака", але зноў жа высмеяны беларускай рэчаіснасцю. Бо і мастак тут — райцэнтраўскі забулдыга, які афармляе нешта на заводзе, а зрэдчас "ездзіць на акварэлькі", на якіх малюе адзін і той жа пейзаж, і толькі дакарае сябе і ціхмяную жонку, а потым і ўсіх астатніх за беднасць, немагчымасць "разгарнуцца". Адоля, у якога "шчаслівая доля" нечакана ператвараецца ў зусім іншага Адольфа — хатняга тырана, які кідае маланкі на ўсю сям'ю і ўсю светабудову, і ўрэшце кардынальна мяняе жыццё — пераязджае ў Мінск да багатай жанчыны. Тут сутыкаюцца два жыцці: існаванне мастака ў звычайных умовах і існаванне ў цяплічных умовах, якія ўрэшце рэшт цалкам разбэшчваюць гэтага Дарыяна Грэя. Крызіс ягоны, што пачаўся нібыта праз безграшоўе, не знікае, а толькі абвастраецца: маляваць ён перастае зусім. To бок калі ў звычайных умовах ствараць цяжка, то ў цяплічных — немагчыма. А той шэдэўр, пра які марыць Адоля, наогул нават перастае яго цікавіць. Hi ўтульнасць, ні няўтульнасць не задавальняюць героя, яму гэтага мала. У ценю ягоных мітрэнгаў праходзіць сям'я брата, ушчэнт згалелая ў сваёй глыбінцы. Пляменнік дзядзькі Адольфа — вар’ят Талян — толькі ўзмацняе разарванасць свету на дзве паловы: людзей рэфлексіі і людзей выжывання, якіх даганяе і б'е з усяе моцы галеча, хвароба і раптоўная, дзікая смерць.
Тут іронія таксама вельмі выразная: як Гамлет становіцца Гітлерам і наадварот, якая прорва ляжыць (а гэта двухтысячныя, цяперашні час) між класамі, і толькі вар'яты могуць жыць у гэтай краіне з усмешкаю на твары, цалкам задаволеныя жыццём.
224
Тонкія зрухі псіхікі паказаныя ў дынаміцы, не статычна: крок за крокам людзі героі набліжаюцца да абрушэння сваіх надзен, да старасці, да немагчымасці змяніцца нават пры змене ўмоваў. Правілы гульні застаюцца жорсткімі. Выйсця паранейшаму няма. "Для маіх больш таленавітых сучаснікаў літаратура была ва ўсялякім разе, напачатку — проста заняткам, хобі, а для мяне — лекамі, самім жыццём. Я, як тая жаба, кінутая ў смятану, вымушаны быў валтузіцца і таптацца, каб збіць цупкае масла і не патануць", — кажа адзін з герояў Федарэнкі. Псіхатэрапеўтычная проза гэтага пісьменніка, ягоны ненаіўны паказ таго, што адбываецца з ім самім і з краінан, у якой ён жыве, для мяне як для чытача вельмі важны. Таксама і таму, што ў ім няма надрыву, які, можа быць, характэрны для мяне самога. А адсутнасць надрыву дае нейкую надзею на цэласнасць.
15. Зак.589
Міхась Чыкалаў (14.10.1952), празаік, перакладчык
Нарадзіўся ў в.Макаўчыцы на Дзяржьшшчыне. Скончыў Мінскі медыцынскі інстытут(1976). Працуе доктарам у супрацьтуберкулезным дыспансэры. Жыве ў Маладзечне.
Шша апавяданні, мініяцюры, цікавіцца краязнаўствам. Пераклаў на беларускую мову раманы расійскага фантаста А.Бяляева, апавяданні амерыканскага пісьменніка Шэрвуда Андэрсана.
Аляксандр Бяляеу
Чалавекамфібія
(Урывак з навуковафантастычнага рамана)
Частка першая. "Марскі д'ябал"
Надышла душная студзеньская ноч аргенцінскага лета. Буйныя зоркі ўсыпалі чорнае неба. "Медуза" спакойна стаяла на якары. Ціхата ночы не парушалася ні ўсплёскамі хваляў, ні рыпам снасцей. Здавалася, акіян спаў глыбокім непрабудным сном.
На палубе шхуны ляжалі напаўголыя лаўцы жэмчугу. Знясіленыя працай і пякучым сонцам, яны варочаліся з боку на бок, уздыхалі, нешта выкрыквалі ў моцнай дрымоце. Рукі і ногі іх нервова ўздрыгвалі. Мусіць, ім сніліся іхнія ворагі — акулы. У гэтыя спякотныя бязветраныя дні людзі так стамляліся, што, закончыўшы лоўлю, не маглі нават падняць на палубу лодкі. Аднак, гэта было не патрэбна: нішто не прадказвала перамен у надвор'і. I лодкі заставаліся ўсю ноч на вадзе, прывязаныя да якарнага ланцуга. Рэі не былі папраў226
лены, такелаж кепска падцягнуты, непрыбраны клівер злёгку ўздрыгваў пры слабым павеве ветру. Уся палуба паміж бакам і ютам была загрувашчана кучамі ракавінжамчужніц, абломкамі каралавага вапняку, вяроўкамі, на якіх лаўцы спускаюцца на дно, палатнянымі мяшкамі, куды яны збіраюць знойдзеныя ракавіны, пустымі бочкамі.
ГІаблізу бізаньмачты стаяла вялізная бочка з прэснай вадой і конаўкай на ланцужку. Вакол яе на палубе віднелася цёмная пляма ад разлітай вады.
Час ад часу то адзін, то другі лавец падымаўся, хістаючыся ў паўсне і наступаючы на ногі і рукі сонных, і цягнуўся да бочкі з вадою. Неразмыкаючы павек, ён выпіваў конаўку вады і падаў абыкуды, усё роўна як ён піў не ваду, а чысты спірт. Лаўцоў мучыла смага: уранні перад работаю харчавацца было небяспечна, — занадта ўжо моцны ціск пераносіць чалавек у вадзе, таму працавалі ўвесь дзень нашча, пакуль у вадзе не рабілася цёмна, і толькі перад сном яны маглі паесці, а кармілі іх саланінай.
Уночы на вахце стаяў індзеец Бальтазар. Ён быў бліжэйшы памочнік капітана Педра Зурыта, уласніка шхуны "Медуза".
У маладосці Бальтазар быў вядомым лаўцом жэмчугу, ён мог знаходзіцца пад вадою дзевяноста і нават сто секунд — удвая болей звычайнага.
''Чаму? Таму, што ў наш час умелі вучыць і вучыць пачыналі з маленства, — распавядаў Бальтазар маладым лаўцам жэмчугу. Мне мінула ўсяго толькі дзесяць гадоў, калі бацька прыладзіў мяне на тэндэр да Хозы. У яго было дванаццаць вось гэткіх як я вучняў. А вучыў ён нас так. Кіне ў ваду бельг камень або ракавіну і загадае: "Нырай, даставай!" I кожны раз кідае глыбей і глыбей. He дастанеш — палічыць рэбры лінем ці плёткай і выкіне ў ваду як сабачаня. Нырай зноў. Так і вышкаліў нас ныраць. Затым стаў прывучаць да таго, каб мы даўжэй знаходзіліся пад вадой. Стары, напрактыкаваны лавец апусціцца на дно і прывяжа да якара коўш або сетку. А мы ііотым ныраем і пад вадою адвязваем. I пакуль не адвяжыш, наверх не паказвайся. А высунешся пачастуюць плёткай ці лінем.
Білі нас бязлітасна. Шмат хто не вытрамаў. Але я стаў першым лаўцом ва ўсёй акрузе. Добра зарабляў."
227
Пастарэўшы, Бальтазар кінуў небяспечны промысел шукальніКа перлаў. Ягоная левая нага была знявечана зубамі акулы, ягоны бок раздзёр якарны ланцуг. Ён меў у БуэнасАйрасе невялікую краму і гандляваў жэмчугам, караламі, ракавінамі і рознымі дзівоснымі рэчамі, знойдзенымі ў моры. Аднак на беразе ён сумаваў і таму нярэдка падаваўся на лоўлю жэмчугу. Прамыслоўцы цанілі яго. Піхто лепш Бальтазара не ведаў ЛаІІлацкага заліва, яго берагоў і трох мясцін, дзе водзяцца жамчужныя ракавіны. Лаўцы паважалі яго. Ен умеў дагадзіць усім і лаўцам і гаспадарам.
Маладых лаўцоў ён вучыў усім сакрэтам промыслу: як затрымліваць дыханне, як адбівацца ад акулаў, а калі быў у добрым гуморы — то і таму, як схаваць ад гаспадара рэдкую перліну.
Прамыслоўцы ж, уласнікі шхун, ведалі і цанілі яго за тое, што ён умеў, зірнуўшы на перліну, беспамылкова ацаніць яе і хутка адабраць для гаспадара самае лепшае.
Таму прамыслоўцы ахвотна бралі яго з сабой за памагатара і дарадчыка.
Бальтазар сядзеў на бочцы і ляніва курыў цыгарку. Святло ад ліхтара, прымацаванага да мачты, падала на ягоны твар. Ён быў прадаўгаваты, без скулаў, з правільным носам і вялізнымі прыгожымі вачамі, — твар араўканца. Павекі Бальтазара цяжка апускаліся і паволі падымаліся. Ён драмаў. Але калі спалі ягоныя вочы, дык вушы ягоныя не спалі. Яны папярэджвалі аб небяспецы нават у час глыбокага сну. Праўда, цяпер Бальтазар чуў толькі ўздыханні і мармытанні сонных. 3 берага цягнула пахам заляжалых малюскаўжамчужніц іх пакідалі гнісці, каб лягчэй было выбіраць перліны: ракавіну жывога малюска нялёгка раскрыць. Гэты пах новаму чалавеку здаўся б цяжкі і даўкі, але Бальтазар не без прыемнасці ўдыхаў яго. Для яго, валацугі, шукальніка жэмчугу, гэты пах напамінаў аб радасцях вольнага жыцця і хвалюючых пагрозах мора.