Там, дзе Уша серабрыцца
Памер: 272с.
Маладзечна 2015
250
Ірына Шатыронак (2908.1954), празаік, публіцыст
Нарадзілася ў г.Маладзечна ў сям'і чыгуначнікаў. Скончыла мясцовую сярэднюю школу № 7 і факультэт журналістьткі БДУ (1980). Член СП Беларусі. Жыве ў Гродне. Піша на рускай і беларускай мовах.
3 мясцовым і рэспубліканскім друкам супрацоўнічае са школьных гадоў. Аўтар кніг прозы і крытыкі "Нешкольные рассказы" (2007), "Старый двор моего детства". В 2х ч. 4.1 (2008), "Пёст
рые повестн о любвн" (2008), "Старый двор моего детства" . В 2х ч. 4.2 (2009), "Слово о слове: лптературная крнтнка, рецензнн, комментарнн, публнцнстнка, эссе" (2012) н др.
Закладніца сярэдняга ўзроўню?
Апошнія гады рэгулярна чытаю газету "ЛіМ", якая няблага замяшчае для пісьменнікаў адсутнасць літаратурных семінараў і спецкурсаў. Галоўны мой інтарэс — гэта стан актуальнай крытыкі, у якой аднолькава цікавым можа быць і сутыкненне поглядаў масцітых навукоўцаўфілолагаў, і спроба пяра актыўнага пачаткоўца.
У беларускай крытыцы даўно наспелі праблемы, на якія немагчыма заплюшчыць вочы. I серыя артыкулаў, апублікаваных у "ЛіМе" на працягу апошніх месяцаў, мяне крыху абнадзеіла.
Алеся Лапіцкая і Анастасія Грышчук выступілі з артыкуламі "Дыягназ: эпігонства?" (№ 28), "За паўкрокі ад актуальнасці" (№ 30), "10 маленькіх відавочнасцей" (№ 33). Да маладых даследчыкаў далучыўся іх больш дасведчаны калега — паэт, загадчык аддзела прозы і паэзіі Віктар Гардзей.
251
Якія важныя акцэнты хацелася б вылучыць у гэтых публікацыях? "Праблемы сярэдняга ўзроўню сучбелліту" і творчасць "сярэдняга аўтара", шляхі ў літаратурную прафесію, абазначэнне пісьменнікапрафесіянала і пісьменнікааматара, або так званага інсітнага мастацтва (хоць для мне больш звыклы тэрмін "прымітыўнае").
Што насцярожвае ў гэтых артыкулах і што аб'ядноўвае ўсіх гэтых аўтараў? Зразумела, трывога і заклапочанасць адсутнасцю яркіх літаратурных імёнаў і, разам з тым, некантралюемае, як ядзерная рэакцыя, памнажэнне шырокага пласта твораў сярэдняй мастацкай вартасці, засілле шэрасці, пасрэдных і другаразрадных кніг.
Чаму апошнім часам так шмат людзей кінулася ў літаратуру? Што гэта за дзіўны феномен ці грамадская хвароба? Жадання выдавацца любой цаной не было яшчэ ў нядаўнім мінулым. Гэта сцвярджаюць шматлікія сведкі і арганізатары выдавецкай справы, вопытныя пісьменнікі, рэдактары, спецыялісты кніжнага гандлю. Дарэчы, не толькі ў Беларусі, але і ў сумежных краінах назіраецца "пісьменніцкі бум", пры тым што грамадская роля пісьменніка зніжаецца, а тыражы мастацкіх кніг памяншаюцца.
Нездарма А. Лапіцкая ў артыкуле "Дыягназ: эпігонства?" ставіць знак роўнасці паміж эпігонствам і прадстаўнікамі далёка не першых шэрагаў "сучбелліту". "Сучбелліт" — так з лёгкай рукі аднаго вясёлага крытыка з'явілася таўро, якім узнагародзілі літаратуру нашага часу. Чым не знак сучаснай эпохі? Іранічны, самапрыніжальны...
Зніжэнне ўзроўню літаратуры — вынік укаранення маскульту ў масавую свядомасць. Размываецца паняцце літаратурнага густу вытанчанага, выпрацаванага чытаннем класікі. Большасць спажывае прымітыўныя бульварныя раманы ды дэтэктывы. Прафесійных чытачоў мала. Верагодна, з асяроддзя непрафесійнай большасці, аматараў таго ж маскульту з'яўляюцца пасрэдныя пісьменнікі і паэты. Іх творчасць у лепшым выпадку задаволіць густ блізкага кола сям'і, суседзяў, сяброў, якім "падабаецца", як гладка складае вершаваныя радкі іх "уласны" паэт.
Усё б нічога, калі б вытрымліваліся прапорцыі: сапраўдная літаратура з яе класічнымі традыцыямі, рэдкімі прадстаўнікамі высокага стылю, густу, жывой мовы і масавая
252
эпідэмія эпігонства ды графаманства. Але супрацоўнікі газеты "ЛіМ" ды іншых літаратурных выданняў вымушаныя адбівацца, яны ўжо крычаць "SOS!", бо колькасць пустых тэкстаў, што абрынаецца на рэдакцыі, даўно перавысіла мяжу дазволенага.
Слоўнікі і энцыклапедыі запэўніваюць нас, што эпігонства ёсць неад'емная частка і ўласцівасць літаратуры любога перыяду. Ці так гэта?
"Часцей за ўсё распаўсюджванне эпігонства прыпадае на перыяды культурнага застою".
Жылі мы ў часы адлігі, "развітога сацыялізму"... Кожны час адрозніваўся сваімі прыкметамі: стылістыкай, модай — і літаратурай. Пісыменнікі адгукаюцца на самыя дробныя змены ў грамадстве, часта заўважаюць тое, што ляжыць не на паверхні, а хаваецца ў глыбіні. Яны выступаюць як празорцы і прарокі. Але гэтадоля абраных. Складана назваць іншую прафесію, за якую можна было б узяцца так лёгка, як за літаратурную справу. Тут няма істотных бар'ераў і іншых абмежавальных цэнзаў, якія неабходна пераадолець таму, хто сур'ёзна выбраў шлях да майстэрства. Пішуць усё і пра ўсё, але мала хто чытае.
Маўчанне крытыкаў — вось яшчэ адзін злавесны знак нашага часу. Сёння ў літаратуру прыходзіць шмат самазванцаў, дылетантаў, людзей выпадковых, і гэта адбываецца на фоне маўчання экспертаў, меркаванне якіх раней паважалі. Маўчанне крытыкаў прыгнечвае. А яны ж павінны працягнуць традыцыі служэння Літаратуры — але ніяк не асобам, хай сабе ў нечым уплывовым.
На мой погляд, лепш заставацца добрым чытачом, чым лічыцца ў пісьменніках "сярэдняга ўзроўню". Бо да літаратуры асабліва пасуюць вядомыя словы: "Шмат пакліканых, дь; мала выбраных".
253
Аксана Ярашонак (11.07.1982), паэтка, публіцыст
Нарадзілася ў г.Маладзечна. Скончыла мясцовую СШ № 1 імя Янкі Купалы і філалагічны факультэт БДГІУ імя М.Танка. Працавала педагогамарганізатарам ў Ільянскай сярэдняй школе Вілейскага раёна. Член Міжнароднага Саюза пісьменнікаў і майстроў мастацтва. Лаўрэат Міжнароднага літаратурнага конкурса "У адзінстве наша сіла", прысвечанага памяці Канстандіна Сіманава (2012).
Паэтычныя і публіцыстычныя творы змяшчаліся на старонках мясцовага і рэспубліканскага пе
рыядычнага друку. Пераклала на беларускую мову калектыўны паэтычны зборнік "Славянской болд кружева" (2013) і кнігу паэзіі Святланы Макаравай "Стнхн спускаются с небес" (2013). Падрыхтавала і здала ў друк уласны паэтычны зборнік "Звычайнае шчасце".
Мой філфак
Міколу Шабовічу
Тут сам сабой рыфмуецца радок
I піша час знаёмыя канспекты.
А, можа, нават у начны паўзмрок Сыходзяць ціха класікі з партрэтаў.
За вокнамі хвалюецца праспект
I плынь машын насустрач дню нясецца. Аўтамабільны акампанемент
Ізноў стварае фон для Вашых лекцый...
Няхай жыццё свой не спыняе крок, Праз люстра год усё змагу я ўбачыць: Шуміць праспект. Рыфмуецца радок.
I ў вусы усміхаецца Выкладчык.
254
He з Вамі
Падплывае смутак чорнай хмарай, Ад яго я не магу схавацца.
У чарговы раз мая гітара Адчувае дотык цёплых пальцаў. Сёння, як і ўчора, я не з Вамі. Толькі у сустрэчу нашу веру. А пакуль нябачнымі штрыхамі Вобраз Ваш малюецца ў паветры.
* * *
Жоўтачырвонае мроіва Шэптам душу супакойвае.
Ранак букетам вяргіневым Ціха пастукае ў шыбу мне.
Раніцы цёплыя, росныя, He адчуваецца восені.
Ды весялосць дзесь падзелася.... Верасень...
Верасень...
Верасень...
Зорка
Восеньскім вечарам шэрым Зорка сядзела на даху.
Звесіла ножкі у цемру, He адчуваючы страху.
Непаслухмянай малечы Вешала сны на карнізы, Ды і дарослым, дарэчы, Шмат рыхтавала сюрпрызаў.
А занялося світанне
Недзе за дахам замшэлым, Зоркі адразу не стала.
Можа, у комін зляцела?
255
* * *
Яшчэ да халадоў далёка, Стаіць курортная пара, Ды восень паннай жаўтавокай Ужо глядзіць з каляндара.
Да ног ляціць духмяны яблык, Няўмольна карацее дзень, Ілья лістом аздобіць ганак, Ільдзінку ў рэчку пакладзе.
Так. Халады яшчэ няблізка.
Стаіць курортная пара.
I ўсё ж самотных вершаў нізка Ужо выходзіць зпад пяра.
Калыханка для дарослых
Уцякае за аблокі Сонечны прамень.
Разамлелы да знямогі, Спачывае дзень.
Вось ужо густая цемра ІІаглынае нас.
Ноч — прычына для натхнення, Ноч — кахання час.
I паэты да світання
Будуць рыфмаваць, А шчаслівых закаханых Хай ахопіць жарсць.
* * *
Звонка і мажорна Па траве густой, I па парасонах, I паміж кустоў,
256
ІІа плячах і тварах, Надпісах вітрын, I па тратуарах, I па шкле машын, Баючыся страціць Свой шалёны тэмп, За акенцам, гляньце, Дожджык танчыць стэп!
Ранет
Кідаў на шчокі кропелькі з бурштыну, Цягучым струмянём па вуснах цёк I зачароўваў араматам дзіўным Салодкага ранета свежы сок.
А яблык той, да зернятка празрысты, Маленькім сонцам саграваў далонь, Дарыў мне смак далёкага дзяцінства I непазбежнай восені агонь.
Цыкл вершаў "Слухаць вечнасць''
Алесю Пісьмянкову
Ваш люты на зямлю прыляжа снежна, Мароз расквеціць барвай небакрай.
Прымроіцца ласкавая усмешка, Пачуецца аднекуль: "He знікай!"
А недзе Бесядзь уздыхне са скрухай, Тужліва прыпыняючы свой бег...
Ляцяць да Вас сняжынкі лёгкім пухам Адтуль, дзе самы белы ў свеце снег.
257
У Бялынкавічах
Бялынкавічы... Спыніцца марпірутка. 3 прыступак я саскочу долу хутка I пастаю крыху пад сціплым сонцам На той зямлі, што нараджае творцаў. Нагбом нап'юся тых хваёвых пахаў, Што клікалі Вас да любімых дахаў I шчодра, да апошняга імгення Дарылі Вам адхланне і натхненне... Ну вось і ўсё, што тут зрабіць павінна. Паспець бы мне... Стаянка тры хвіліны.
* * *
Люгпы ў валёнкі абуты, Апрануты люты ў кажух...
А. Пісьмянкоў
Люты назву сваю прыгадаў: Завіхурыў, задзьмуў, замарозіў.
У сумётах і сцежка, і дах.
Вось такая жыццёвая проза.
Ды надарыцца сонечны дзень, Ён пакліча прабегчыся пешшу.
На каўнерык сняжок пакладзе
I усцешыць напісаным вершам.
Туды
Барвовы ліст кранае плечы, Шуміць узбуджаны праспект, А я спрабую слухаць вечнасць, Як слухаў некалі паэт.
Ды гул аўтобуснатрамвайны Чамусьці прытупляе слых.
I я ізноў бягу адчайна Ад шумных вуліц гарадскіх
258
Туды, дзе водар свежай мяты Глыткамі прагнымі лаўлю. Бабулін сад.
Сцяжынка.
Хата.
"Я не памру, пакуль люблю!"
На Кальварыі
Сталіцу зіма засыпае Мільёнамі лютаўскіх зораў. Кальварыя з ціхім адчаем Маўчыць у адвечным міноры.
Трывожыцца мройная замець. Між помнікаў крочу няспешна. А побач сняжынкі лунаюць Радком недадуманых вершаў.
Малюнак нябёсаў
Малюнак нябёсаў салодкі, Надзвычай прывабны і смачны: Цукровая вата аблокаў Раскладзена кімсьці нябачным На сподачку чыстым з блакіту. А побач, глядзіце, няйначай Зіхоткае сонца разліта Густой карамеллю гарачай.
Летнія строфы
Праціраючы чыстай расой Свае светлазялёныя вочы, Па зямлі беларускай маёй Лета з поўдня няспешліва крочыць.