Там, дзе Уша серабрыцца
Памер: 272с.
Маладзечна 2015
Голыя лаўцы, з палатнянай павязкай на сцёгнах, стаялі ля барта, размахвалі рукамі і бязладна крычалі. Педра паглядзеў уніз і ўбачыў, што лодкі, пакінутыя на ноч на вадзе, адвязаны. Начны брыз аднёс іх даволі далёка ў адкрыты акіян. Цяпер ранішнім брызам іх павольна несла да берага. Вёслы шлюпак, раскіданыя па вадзе, плавалі па заліву.
Зурыта загадаў лаўцам пазбіраць лодкі. Але ніхто не адважыўся спусціцца з палубы. Зурыта паўтарыў загад.
— Сам лезь у лапы "д'яблу", — адказаў хтосьці.
Зурыта ўзяўся за кабуру рэвальвера. Кучка лаўцоў адышла і стаўпілася каля мачты. Лаўцы варожа пазіралі на капітана. Сутычка, здавалася, восьвось распачнецца. Але тут умяшаўся Бальтазар.
— Араўканец не баіцца нікога, — прамовіў ён, — акула мяне не даела, удавіцца і "д'ябал" старымі косткамі. — I, склаўшы рукі над галавой, ён кінуўся з борта ў ваду і паплыў да бліжэйшай лодкі. Цяпер лаўцы падышлі да барта і з жахам сачылі за Бальтазарам. Нягледзячы на старасць і хворую нагу, ён плаваў выдатна. За колькі ўзмахаў індзеец даплыў да лодкі, вылавіў вясло, якое ледзь пагойдвалася на хвалях, і ўскарабкаўся ў лодку.
Вяроўка адрэзана нажом, — крыкнуў ён, — і ўмела адрэзана. Нож быў востры, як брытва.
Бачачы, што з Бальтазарам нічога страшнага не здарылася, некалькі рыбакоў услед за ім кінуліся ў ваду.
Конна на дэльфіне
Сонца толькі што ўзнялося, але ўжо прыпякала няшчадна. Серабрыстаблакітнае неба было бясхмарнае, акіян нерухомы. "Медуза" была ўжо за дваццаць кіламетраў на поўдзень ад БуэнасАйрэса. Паслухаўшы парады Бальтазара, якар кінулі ў невялікай бухце, непадалёку ад скалістага берага, які двума выступамі падымаўся з вады.
234
Лодкі расплыліся па заліву. У кожнай з іх, па звычцы, было два лаўцы: адзін ныраў, другі выцягваў нырца. Потым яны мяняліся ролямі.
Адна лодка падплыла даволі блізка да берага. Нырэц заціснуў паміж ног вялікі абломак каралавага вапняку, прывязанага на канцы вяроўкі, і ўмомант апусціўся на дно.
Вада была вельмі цёплая і празрыстая, — кожны камень на дне быў як на далоні. Бліжэй да берага з дна падымаліся каралы — застылыя кусты падводных садоў. Дробныя рыбкі, якія адсвечвалі золатам і срэбрам, плавалі сярод гэтых кустоў.
Нырэц апусціўся на дно і, нахіліўшыся, пачаў хапатліва збіраць ракавіны і класці ў прывязаны да раменьчыка на баку мяшэчак. Ягоны напарнік, індзеецгурона, трымаў у руках канец вяроўкі, і, перагнуўшыся цераз борт лодкі, глядзеў у ваду.
Раптам ён убачыў, як нырэц хуценька выпрастаўся, узмахнуў рукамі і, ухапіўшыся за вяроўку, тузануў яе так моцна, што ледзь не сцягнуў у ваду гурона. Лодка гайданулася. Індзеецгурона ў адно імгненне падняў таварыша і дапамог яму забрацца ў лодку. Шырока раскрыўшы рот, нырэц цяжка дыхаў, вочы яго былі расшыраны. Цёмнабронзавы твар зрабіўся шэрым, гэтак ён пабляднеў.
— Акула?
Аднак нырэц нічога не змог адказаць — ён зваліўся на дно лодкі.
Што магло яго гэтак спалохаць на дне мора? Гурона нагнуўся і пачаў углядацца ў ваду. Так, там тварылася штосьці няладнае. Маленькія рыбкі, быццам бы птушкі, якія заўважылі каршуна, спяшаліся зашыцца ў густыя зараснікі падводных лясоў.
I раптам індзеецгурона ўбачыў, як зза вуглаватай падводнай скалы з'явілася нешта падобнае на барвовы дым. Дым спакваля распаўзаўся ва ўсе бакі, фарбуючы ваду ў ружовы колер. I тут жа паказалася штосьці цёмнае. Гэта было цела акулы. Яно паволі павярнулася і знікла за выступам скалы. Барвовы падводны дым мог быць толькі крывёй, разлітай на дне акіяна. Што здарылася там? Гурона паглядзеў на напарніка, аднак той нерухома ляжаў на спіне, ловячы паветра шырока разінутым ротам і бессэнсоўна пазіраючы ў неба.
235
Індзеец узяўся за вёслы і хуценька адвёз свайго непрытомнага таварыша на борт "Медузы".
Нарэшце нырэц ачнуўся, але ўсё роўна як у яго ад страху адняўся язык — толькі мармытаў нешта, ківаў галавой і надзімаўся, выпінаючы губы.
Лаўцы, што знаходзіліся на шхуне, абступілі нырца і з нецярплівасцю чакалі ягоных тлумачэнняў.
Гавары! — крыкнуў урэшце малады індзеец, страсянуўшы нырца. Гавары, калі не хочаш, каб твая баязлівая душа выскачыла з цела.
Нырэц пакруціў галавой і сказаў глухім голасам:
Бачыў... "марскога д'ябла".
Яго?
— Ды гавары ж, гавары! — нецярпліва крычалі лаўцы.
— Гляджу — акула. Яна плыла проста на мяне. Ну, думаю, капцы мне! Вялізная, чорная, ужо і пашчу разінула. Восьвось жэрці мяне будзе. Гляджу — яшчэ плыве...
— Другая акула?
"Д'ябал" !
— Як жа ён выглядае? Галава ў яго ёсць?
— Галава? Ага, здаецца, ёсць. Вочы памерам са шклянку.
— Калі ёсць вочы, дык павінна быць і галава, — упэўнена прамовіў малады індзеец. Вочы да чагонебудзь ды прымацаваны. А лапы ў яго ёсць?
— Лапы, як у жабы. Пальцы доўгія, зялёныя, з кіпцюрамі і перапонкамі. Сам зіхаціць, як рыба, лускаю. Падплыў да акулы, бліснуў лапаю — шах! Кроў з бруха акулы...
А якія ў яго ногі? спытаў адзін з лаўцоў.
Ногі? — спрабаваў згадаць нырэц. ІІог зусім няма. Вялікі хвост ёсць. А на канцы хваста дзве вужакі.
— Каго ж ты больш спужаўся — акулы ці страшыдла?
— Страшыдла, — без вагання адказаў ён. — Страшыдла, хоць яно і выратавала мяне ад смерці. Гэта быў ён...
— Так, гэта быў ён.
— "Марскі д'ябал", — прамовіў індзеец.
Марскі бог, які прыходзіць на выручку бедным, паправіў стары індзеец.
Гэта вестка імгненна разнеслася па лодках, што знаходзіліся ў заліве. Лаўцы спешна падплылі да шхуны і паднялі лодкі на борт.
236
Усе абступілі нырца, выратаванага "марскім д'яблам", і прымушалі яго разпораз паўтараць аповед.
J ён паўтараў, рассказваючы ўсё новыя і новыя падрабязнасці. Яму ўзбегла на памяць, што з ноздраў страшыдла вылятала чырвонае полымя, а зубы былі вострыя і даўгія, у палец велічынёю. Ягоныя вушы шавяліліся, на баках былі плаўнікі, а ззаду хвост накшталт вясла.
Педра Зурыта, голы па пояс, у кароткіх белых нагавіцах, у туфлях на босыя ногі і ў высокім шырокаполым саламяным капелюшы на галаве, шоргаючы туфлямі, хадзіў па палубе, прыслухоўваючыся да размоў.
Чым болеіі захапляўся расказчык, тым больш пераконваўся Псдра, што ўсё гэта выдумкі лаўца, які моцна спалохаўся акулы.
"Зрэшты, магчыма, і не ўсё выдумана. Хтосьці ўспароў акуле бруха: вада ж у заліве паружавела. Індзеец хлусіць, але ва ўсім гэтым ёсць і нейкая доля праўды. Дзіўная гісторыя, каб яго чорт узяў."
Тут роздум Зурыта быў спынены гукам рога, які нечаканы пачуўся зза скалы.
Гэты гук агаломшыў экіпаж "Медузы", усё роўна як удар грому. Усе размовы адразу ж абарваліся, твары пабляднелі. Лаўцы з прымхлівым жахам пазіралі на скалу, адкуль данёсся гук трубы.
Непадалёку ад скалы гарэзнічаў на паверхні акіяна статак дэльфінаў. Адзігі дэльфін адлучыўся ад статка, пранізліва фыркнуў, нібы адказваючы на заклікальны сігнал трубы, хутка паплыў да скалы і знік за ўцёсамі. Прайшло колькі імгненняў напружанага чакання. Раптам лаўцы ўбачылі, як зза скалы паказаўся дэльфін. На яго спіне сядзела вярхом, як на кані, дзіўная істота — "д'ябал", аб якім нядаўна апавядаў нырэц. Страшыдла мела цела чалавека, а на яго твары віднеліся вялізныя, як старадаўні гадзіннікцыбуліна, вочы, якія бліскацелі ў промнях сонца, нібы ліхтары аўтамабіля, скура адсвечвала мяккім блакітным срэбрам, а кісці рук былі падобны на жабіны лапы .. цёмна зялёныя, з доўгімі пальцамі і псрапонкамі паміж імі. Ногі ніжэй каленяў закрывала вада. Ці заканчваліся яны хвастом, ці гэта былі звычайныя чалавечыя ногі засталося невядомым. Дзіўная істота трымала ў руцэ доўгую пакручастую ракавіну. Яна яшчэ раз пра
237
трубіла ў гэту ракавіну, зарагатала вясёлым чалавечым смехам і нечакана крыкнула на чыстай іспанскай мове:
— Хутчэй, Лідынг, наперад! — ГІаляпала зялёнай рукой па блішчастай хрыбеціне дэльфіна і прышпорыла ягоныя бакі нагамі. I дэльфін, як дужы конь, панёсся шыбчэй.
Лаўцы мімаволі ўскрыкнулі.
Дзіўны яздок азірнуўся. Убачыўшы людзей, ён са шпаркасцю яшчаркі саслізнуў з дэльфіна і схаваўся за ягоным тулавам. Праз колькі секунд зза спіны дэльфіна паказалася зялёная рука, якая стукнула жывёлу па хрыбеціне. Паслухмяны дэльфін апусціўся ў акіян разам з страшыдлам.
Дзіўная пара зрабіла пад вадой паўкруг і знікла за падводнай скалою...
Увесь гэты незвычайны выезд працягваўся не больш за хвіліну, але гледачы доўга не маглі ачомацца ад здзіўлення.
Лаўцы крычалі, бегалі па палубе, хапаліся за галаву. Індзейцы апусціліся на калені і закліналі бога мораў злітавацца над імі. Малады мексіканец ад перапуду ўскарабкаўся на гротмачту. Негры стрымгалоў спусціліся ў трум і пазашываліся па кутках.
Аб лоўлі няма чаго было і думаць. Педра і Бальтазар ледзь навялі парадак. "Медуза" знялася з якара і накіравалася на гюўнач.
Няўдача Зурыта
Капітан "Медузы" спусціўся да сябе ў каюту, каб абдумаць тое, што толькі што здарылася.
— Можна з глузду з'ехаць! прамовіў Зурыта, выліваючы сабе на галаву збан цёплай вады. — Марское страшыдла размаўляе на чысцюткай касцільскай гаворцы. Што гэта? Чартаўшчына? Вар'яцтва? Але не можа вар яцтва адразу апанаваць усю каманду. Нават аднолькавы сон не можа прысніцца двум чалавекам. Аднак мы ўсе бачылі марскога чорта. Гэта бясспрэчна. Выходзіць, ён усётакі ёсць, як гэта ні дзіўна. — Зурыта зноў абліў вадой галаву і высунуўся з ілюмінатара, каб асвяжыцца. — Як бы там ні было, — разважаў ён далей, трохі супакоіўшыся, — гэта пачварная істота мае здольнасці мысліць і можа рабіць разумныя ўчынкі. Яна, відаць, адчувае сябе аднолькава добра ў вадзе і на паверхні. I яна
238
ўмее гаварыць паіспанску, — значыць, з ёй можна перамаўляцца. А што, каб... А што, каб злавіць страшыдла, прыручыць і прымусіць здабываць жэмчуг? Адна гэта жаба, здольная, жыць у вадзе, можа замяніць цэлую арцель лаўцоў. I потым — якая выгада! Кожнаму лаўцу жэмчугу якніяк даводзіцца аддаваць чвэрць улову. А гэта жаба нічога б не каштавала. Дык гэтак жа можна займець у самы кароткі тэрмін сотні тысяч, мільёны пезетаў.
Зурыта аддаўся марам. Да гэтага часу ён разлічваў разбагацець, шукаў жамчужныя ракавіны там, дзе іх яшчэ ніхто не здабываў. Персідскі заліў, заходні бераг Цэйлона, Чьфвонае мора, аўстралійскія воды — усе гэтыя жамчужныя мясціны знаходзяцца далёка, і людзі даўно шукаюць там перлы. Накіравацца ў Мексіканскі або Каліфарнійскі заліў, да астравоў Фамы і Маргарыты? Плысці да берагоў Венесуэлы, дзе здабываецца найлепшы амерыканскі жэмчуг, Зурыта не мог. Для гэтага ягоная шхуна была занадта старая. Дый дзе ўзяць класных лаўцоў? Словам, трэба было паставіць справу на шырокую нагу. А грошай у Зурыта не хапала. Так і застаўся ён ля берагоў Аргенціны. Але цяпер! Цяпер ён мог бы разбагацець за адзін год, каб толькі яму ўдалося злавіць "марскога д'ябла."