• Газеты, часопісы і г.д.
  • Там, дзе Уша серабрыцца

    Там, дзе Уша серабрыцца


    Памер: 272с.
    Маладзечна 2015
    59.87 МБ
    Зурыта гадзінамі мог стаяць на беразе, пазіраючы на граду хваляў. Вялізныя, яны імчаліся адна за адной, ападалі шумнымі вадаспадамі, а ніжнія пласты вады з шыпеннем каціліся далей па вільготным пяску, гонячы гальку і ракавіны, падступаючы аж да ног гаспадара шхуны.
    	He, гэта нікуды не варта, — гаварыў Зурыта. — Трэба прыдумаць штонебудзь іншае. "Д’ябал" жыве на дне мора і
    244
    не жадае выходзіць са свайго логавішча. Значыць, каб злавіць яго, трэба апусціцца на дно. Гэта бясспрэчна! — I павярнуўшыся да Бальтазара, які майстраваў новую складную пастку, Зурыта сказаў:
    — Едзь спешна ў БуэнасАйрэс і прывязі адтуль некалькі вадалазных касцюмаў з кіслароднымі балонамі. Звычайны вадалазны касцюм са шлангам для нагнятання паветра тут не прыдатны. "Д'ябал" можа перарэзаць шланг. He выключна, што нам давядзецца зрабіць невялікае падводнае падарожжа. I не забудзь прыхапіць электрычныя ліхтары.
    — Вы маеце жаданне падацца ў госці да "д’ябла"? — спытаў Бальтазар.
    — 3 табой, вядома.
    Бальтазар кіўнуў галавою і пусціўся ў дарогу.
    Ен прывёз не толькі вадалазныя касцюмы і ліхтары, але і два доўгія, мудрагелістыя выгнутыя бронзавыя нажы.
    — Цяпер не ўмеюць рабіць гэткіх, — мовіў ён. — Гэта старажытныя нажы араўканцаў, якімі мае прашчуры распорвалі калісьці жываты белым — вашым прашчурам, не ў крыўду хай будзе вам сказана.
    Зурыта не спадабалася гэта гістарычная даведка, але нажы ён пахваліў.
    — Ты вельмі прадбачлівы, Бальтазар.
    На другі дзень, на досвітку, нягледзічы на бурлівыя хвалі, Зурыта і Бальтазар нацягнулі на сябе вадалазныя касцюмы і апусціліся на дно мора. 3 вялікімі намаганнямі разблыталі яны сеткі, што стаялі ля ўвахода ў падводную пячору, і ўлезлі ў вузкі праход. Lx агарнула поўная цемра. Стаўшы на ногі і выняўшы нажы, вадалазы запалілі ліхтары. Спуджаныя святлом дробныя рыбіны кінуліся ў бакі, a потым прыплылі да ліхтара, замітусіўшыся ў яго блакітным пучку, нібы мошкі.
    Зурыта адагнаў іх рукою: бляскам лускі яны асляплялі яго. Гэта была даволі вялікая пячора, не менш чатырох метраў у вышыню і недзе каля пяцішасці метраў у шырыню. Вадалазы абгледзелі куткі. Пячора была пустая і ненаселеная. Толькі касякі дробнай рыбы, як відаць, хаваліся тут ад марской буры і драпежнікаў.
    Асцярожна ступаючы, Зурыта і Бальтазар прайшлі ўглыб. Пячора паступова звужалася.
    245
    Раптам Зурыта ў здзіўленні спыніўся. Святло ліхтара асвяціла тоўстую жалезную рашотку, якая загароджвала шлях.
    Зурыта не даў веры саім вачам. Ён узяўся рукой за жалезныя пруты і пачаў тузаць іх, спрабуючы адкрыць жалезную загародку. Але рашотка не паддавалася. Асвяціўшы яе ліхтаром, Зурыта пераканаўся, што яна моцна ўмуравана ў гладкія сцены пячоры і мае завесы і завалу, якая зачынялася знутры.
    Гэта была новая загадка.
    Аказваецца, "марскі д'ябал" быў не толькі разумны, але і вельмі таленавіты. Ён здолеў прыручыць дэльфіна, яму вядома апрацоўка металаў. Нарэшце, ён змог зрабіць на дне мора надзейныя жалезныя загароды, якія ахоўвалі ягонае сховішча. Але ж гэта неверагодна! He мог жа ён каваць жалеза пад вадой. Значыць, ён жыве не ў вадзе ці, па меншай меры, надоўга выходзіць з марскіх глыбінь на сушу.
    У Зурыта стукала ў скронях, усё роўна як у ягоным вадалазным каўпаку не хапала кіслароду, хоць ён і прабыў у вадзе ўсяго некалькі хвілін.
    Зурыта падаў знак Бальтазару, і яны выбраліся з падводнай пячоры больш тут заставацца ім не было чаго, падняліся на паверхню.
    Араўканцы, якія з нецярплівасцю чакалі іх, вельмі ўзрадваліся, убачыўшы вадалазаў жывымі.
    Зняўшы каўпак і аддыхаўшыся, Зурыта спытаў:
    — Што ты на гэта скажаш, Бальтазар?
    Араўканец развёў рукамі.
    — Я скажу, што нам доўга давядзецца выседжваць тут. "Д'ябал", напэўна, харчуецца рыбай, а рыбы там дастаткова. Голадам нам яго не выманіць з пячоры. Узарваць рашотку дынамітам — толькі і застаецца.
    — А ці не думаеш ты, Бальтазар, што пячора можа мець два выхады: адзін — з заліва, другі з сушы.
    Бальтазар аб гэтым не падумаў.
    — Дык трэба падумаць. Як гэта мы раней не здагадаліся агледзець наваколле? — прамовіў Зурьгта.
    Цяпер яны пачалі даследаваць бераг.
    На беразе Зурыта натрапіў на высокі мур з белых камянёў, які абкружаў ладны ўчастак зямлі — не менш дзесяці гектараў. Зурыта абышоў мур. Ва ўсім муры ён знайшоў 246
    толькі аднў браму, зробленую з тоўстых лістоў жалеза. У браме была маленькая жалезная фортка з прыкрытай знутры адтулінай.
    "Падобна на турму ці крэпасць, — падумаў Зурыта. Дзіўна. Фермеры не будуюць гэткіх тоўстых і высозных сцен. У сцяне ні праёма, ні шчыліны, праз якія можна было бы зазірнуць усярэдзіну."
    Наўкол — бязлюдная, дзікая мясцовасць, голыя шэрыя скалы, што зараслі дзенідзе калючым хмызам і кактусамі. Унізе  заліў.
    Зурыта некалькі дзён хадзіў вакол мура, падоўгу сачыў за жалезнай брамай. Але брама не расчынялася, ніхто не ўваходзіў у яе і не выходзіў; ніводны гук не далятаў зза мураванай агароджы.
    Вярнуўшыся ўвечары на палубу "Медузы", Зурыта паклікаў Бальтазара і спытаў:
    — Ты ведаеш, хто жыве ў крэпасці над залівам?
    — Ведаю, я пытаўся ўжо пра гэта ў індзейцаў, якія працуюць на фермах. Там жыве Сальватар.
    — Хто ён такі, гэты Сальватар?
    — Бог, — адказаў былы лавец жэмчугу.
    Зурыта ад здзіўлення высока ўзняў свае чорныя густыя бровы.
     Ты жартуеш, Бальтазар?
    Індзеец ледзь прыкметна ўсміхнуўся.
    — Я кажу тое, што чуў. Шмат хто з індзейцаў называе Сальватара збавіцелем.
    — Ад чаго ж ён ратуе іх?
    — Ад смерці. Яны кажуць, што ён усемагутны. Сальватар можа тварыць цуды. Ён трымае ў сваіх пальцах жыццё і смерць. Кульгавым ён робіць новыя ногі, жывыя ногі, невідушчым дае зоркія, як у арла, вочы, і нават ажыўляе мерцвякоў.
    — Каб на яго ліха! — прабурчаў Зурыта, падбіваючы пальцамі знізу угору пушыстыя вусы. — У заліве — "марскі д'ябал", над залівам — "бог". Ці не дапускаеш ты, Бальтазар, што "д'ябал" і "бог" могуць дапамагаць адзін аднаму.
    — Я мяркую, што нам варта было б даць цягу адгэтуль. I як мага хутчэй, пакуль яшчэ нашы мазгі не скіслі, нібы малако, ад усіх гэтых цудаў.
    247
    — Ці бачыў ты сам кагонебудзь з пацыентаў Сальватара?
    — Так, бачыў. Мне паказвалі чалавека са знявечанай нагою. Пабыўшы ў Сальватара, гэты чалавек бегае, як гуллівы мустанг. Яшчэ я бачыў ажыўленнага Сальватарам індзейца. Усё селішча гаворыць, што гэты індзеец, калі яго неслі да Сальватара, быў халодны труп — чэрап расколаты, мазгі адкрытыя. А ад Сальватара ён прыйшоў жывы і вясёлы. Узяў шлюб пасля смерці з добрай дзяўчынай. Я таксама бачыў дзяцей індзейцаў...
    — Значыць, Сальватар прымае ў сябе розных чужынЦаў?
    — Толькі індзейцаў. I яны ідуць да яго адусюль: з Вогненай Зямлі і Амазонкі, з пустыні Атакама і Асунсьёна.
    Атрымаўшы гэтыя звесткі ад Бальтазара, Зурыта вырашыў з'ездзіць у БуэнасАйрэс.
    Там ён даведаўся, што Сальватар лечыць індзейцаў і карыстаецца сярод іх славай цудатворца. Звярнуўшыся да медыкаў, Зурыта высвятліў, што Сальватар таленавіты і нават геніяльны хірург, але чалавек з вялікімі дзівотамі, як многія знакамітыя людзі. Імя Сальватара было шырока вядома ў навуковых колах Старога і Новага Свету. У Амерыцы ён праславіўся сваімі смелымі хірургічнымі аперацыямі. Калі стан хворых лічыўся безнадзейным і ўрачы адмаўляліся рабіць аперацыю — выклікалі Сальватара. Ён ніколі не адмаўляўся. Ягоная рашучасць і знаходлівасць былі бязмежныя. У час імперыялістычнай вайны ён быў на французскагерманскім фронце, дзе займаўся выключна аперацыямі на чэрапе. Hi адна тысяча людзей удзячна яму за сваё выратаванне. Пасля заключэння міру ён паехаў да сябе на радзіму, у Аргенціну. Лекарская практыка і ўдалыя зямельныя спекуляцыі прынеслі Сальватару вялікае багацце. Ён купіў ладную дзялянку зямлі непадалёку ад БуэнасАйрэса, абгарадзіў яе высокім мурам — адно з ягоных дзівоцтваў і, асталяваўшыся там, пакінуў усякую практыку. Ён займаўся толькі навуковай працай у сваёй лабараторыі. Цяпер ён лячыў і прымаў індзейцаў, якія называлі яго богам, што сышоў на зямлю.
    Зурыта ўдалося дакапацца яшчэ да адной падрабязнасці, якая тычылася жыцця Сальватара. Там, дзе цяпер знахо
    248
    дзяцца раскошныя ўладанні Сальватара, да вайны стаяў невялікі дом з садам, таксама абгароджаны мурам. Увесь час, пакуль доктар быў на фронце, дом гэты пільнавалі негр і некалькі здаравенных сабак. Hi аднаго чалавека не прапускалі ў двор гэтыя непадкупныя вартаўнікі.
    У апошні час Сальватар акружыў сябе яшчэ большай таямнічасцю. Ён не прымаў у сябе нават былых сяброў па ўніверсітэту.
    Дазнаўшыся пра ўсё гэта, Зурыта вырашыў:
    — Калі Сальватар лекар, ён не мае права адмовіць у прыёме хвораму. А чаму бы мне не захварэць? Я пападу да яго пад выглядам хворага, а потым будзе відаць.
    Зурыта накіраваўся да жалезнай брамі, якая ахоўвала ўладанні Сальватара, і пачаў стукацца. Стукаўся доўга і настойліва, аднак яму ніхто не адчыняў.
    Раззлаваны Зурыта схапіў камень, што валяўся ў яго пад нагамі, і пачаў біць ім у браму, узняўшы шум, які мог бы разбудзіць мерцвякоў.
    Далёка за мураванай сцяной забрахалі сабакі, і, урэшце, адтуліна ў фортцы прычынілася.
    — Што хацелі? — запытаўся хтосьці на ломанай іспанскай мове.
    — Хворы, адчыніце хутчэй, — адказаў Зурыта.
    — Хворыя гэтак не стукаюць, спакойна запярэчыў той голас, і ў адтуліне паказалася нечае вока. — Доктар не прымае.
    — Як ён можа адмовіць у дапамозе хвораму, — гарачыўся Зурыта.
    Адтуліна зачынілася, крокі аддаліліся. Толькі сабакі працягвалі залівацца шалёным брэхам.
    Зурыта, вычарпаўшы ўвесь запас лаянкі, вярнуўся на шхуну.
    Скардзіцца на Сальватара ў БуэнасАйрэс? Але гэта нічога не дасць. Зурыта трэсла ад злосці. Яго пушыстым чорным вусам паграджала сур’ёзная небяспека, бо ў хваляванні ён штохвілінна торгаў іх, і яны апускаліся долу, нібы стрэлка барометра, якая паказвала нізкі ціск.
    ІІакрыху ён супакоіўся і пачаў абдумваць, што яму рабіць далей.
    17. Зак.589
    249
    Па меры таго як ён думаў, яго карычневыя ад загару пальцы ўсё часцей узбівалі растрапаныя вусы ўгору. Барометр падымаўся.
    Нарэшце ён узышоў на палубу і нечакана для ўсіх аддаў загад здымацца з якара.
    "Медуза" накіравалася ў БуэнасАйрэс.
    — Пахвальна, — сказаў Бальтазар. — Колькі часу дарэмна патрачана. Чорт бы іх узяў — і "бога" і гэтага "д'ябла"!