• Газеты, часопісы і г.д.
  • Там, дзе Уша серабрыцца

    Там, дзе Уша серабрыцца


    Памер: 272с.
    Маладзечна 2015
    59.87 МБ
    Аўтар шэрагу літаратурнакрытычных артыкулаў, прысвечаных малавядомым ці забытым старонкам беларускай культуры, укладальнік і каментатар кнігі "Максім Багдановіч: вядомы і невядомы: крытыкаархіўны зборнік" (Мн., 2011).
    Зямля, зачараваная добрымі духамі
    Антон Францішак Брыль. Ян Ялмужна. 2014
    У Антона Францішка Брыля нестандартная літаратурная рэпутацыя. Сёння наягоным рахунку кніга вершаў, дзве кнігі перакладаў ("Каваль з вялікага Вутану" Толкіна і "Бэўвульф") і вось нядаўна з'явілася яшчэ і проза — казка "Ян Ялмужна".
    Па першым часе пра яго гаварылі як пра неакласіка, захопленага старажытнымі тэкстамі сагаў і антычнай паэзіяй. Пасля, з кнігі вершаў "He ўпаў жолуд", стала відавочным імкненне Антона Брыля да эпікі: у дадатак да пары дзясяткаў выдатных вершаў публікаваліся ўзоры больш аб'ёмных жанраў, дзякуючы чаму зноў узніклі размовы пра "беларускі гераічны эпас", які паранейшаму гісторыкам літаратуры ба
    212
    чыцца няздзейсненым і недапраяўленым. Творы Брыля як бы абяцалі ў далёкай перспектыве вялікую эпічную паэму, якая б, магчыма, і сталася ўзорам жанру і прадметам натхнення вучнёўскай моладзі — такім жа, як "Каласы пад сярпом тваім" Караткевіча. ГІэўным подступам і сігналам, што абяцанае ўцялесніцца, быў і фенаменальны па ўкладзенай працы пераклад стараангельскага "Бэўвульфа".
    Але займелі — казку.
    Маё найгалоўнейшае перакананне, узніклае адразу як адклаў прачытаную кніжыцу: гэта можна было сказаць і ў вершах. To бок я лічу "Яна Ялмужну", скажам так, "прозай паэта" — жанрам даволі добра асветленым у літаратуразнаўчай навуцы. Але з пэўнымі агаворкамі (як і ва ўсякай прозе паэта, тут таксама маецца пэўная нераўнамернасць аповеДу) Рэч не ў тым, што Брыль часцяком рытмізуе прозу, а ў тым, што ў самую тканку некаторых раздзелаў "Яна Ялмужны" укладаецца сюжэт ліраэпічны (гл. напрыклад главу "Размова з дрэва"  тое самае мог бы праспявацьраспавесці ў баладзе і паэтрамантык (ці то ягоны наступнік), не важна ад першай асобы ці вуснамі якогась гуслярапесняра). Гэта не адмоўная рэакцыя. Як казала Зінаіда Гіпіус, "у добрага паэта не можа быць зусім кепская проза, як і ў добрага празаікастыліста — зусім кепскіх вершаў; але для абодвух гэта не галоўная, другая іх форма". Так і ў прозе Брыля можна ўбачыць адгалоскі вершаў — з іх гістарычнымі загадкамі і, часам, красвордамі.
    Разам з тым, ці ўласцівы для звычайнай казкі літаратурны красворд? У казцы, кім бы яна ні пісалася, усё раскладзена і разжавана. Але для Антона Брыля было б занадта проста ўзяць трывіяльны казачны сюжэт і матыў (бедны служка запальваецца каханнем да багатай арыстакраткі, праходзіць праз шэраг выпрабаванняў і ўрэшце атрымоўвае блаславенне бацькімагната). На такі кручок мог бы трапіцца хіба Якуб Колас — і ён на яго трапіўся ў "СымонеМузыку". Паэма, цьху ты, казка Брыля — гэта ўсётакі літаратура XXI стагоддзя, таму ў "Яне Ялмужне" адчуваецца дух фундаментальнай схаванай часткі айсбергу (якую, мажліва, да канца бачыць будзе толькі сам аўтар, а крытыкі і чытачы стануць бегаць па паверхні). Сам матыў тут быў бы распісаны (як трывіяльная казка) на трох старонках. Цікавей, як зроблены
    213
    гэты "шынель", а менавіта — якія гістарычныя пласты тут ахоплены, наколькі дакладна аўтар узнаўляе выгляд Геранёнскага замку, у якім і ў ваколіцах якога адбываецца дзеянне; як суаднесены рытмізаваныя часткі тэксту з нерытмізаванымі; як узаемадзейнічаюць цытаты з антычных паэтаў з асноўным сюжэтам казкі; чым, якімі крыніцамі карыстаецца аўтар, каб імітаваць мову беларусаў часоў Францішка Скарыны. Усе гэтыя прыёмы рытарычнай рэтардацыі надзвычай цікава было б прааналізаваць сучасным філолагам у выглядзе якой курсавой, а нават і дыпломнай працы.
    Цікавым мне падаўся і сам падыход да разгортвання сюжэта: праз 12 дыялогаў ці, паводле аўтара, "размоваў". Гэта, несумненна, прыхамаць паэта, а не празаіка ці казачніка (хоць, хто ведае, можа наступнай у Брыля будзе кніга п'есаў). Такая арганізацыя для беларускай літаратуры не новая  успомніць хаця "Апавяданне аб іконніку і залатару" Максіма Багдановіча ці іншыя яго празаічныя нарысы, у якіх ён ставіць зусім не празаічныя мэты, а менавіта — ператварае іх у эстэтычныя трактаты, зашыфраваныя ў апавяданні. Дыялог двух персанажаў сустракаецца і ў жанры ананімных гутарак XIX стагодзьдзя, але там часцей гаворыць адзін персанаж. Багдановіч жа бліжэйшы да "Яна Ялмужны", і наагул "Іконніка і залатара" можна было б ставіць у тэкст асобнай "размовай" і ніхто не заўважыў бы стылістычных перакосаў, бо там нашанівец таксама стылізуе свой тэкст, улічваючы рытарычную культуру эпохі Вялікага Княства. Аднак, зноў жа, ёсць і адрозненне, бо ў Багдановіча кожны такі дыялог самадастатковы (у Платона, зрэшты, таксама), а ў "Яне Ялмужне" яны павінны ўтвараць цэльную казку. Вядома, яны яе ўтвараюць, і тым не менш, разасобленасць раздзелаў адчуваецца пры чытанні вельмі моцна: заўждьі даводзіцца вяртацца да папярэдніх "загадак", а рабіць гэта, пры такой насычанасці казкі ўсялякімі ўпрыгожваннямі, даволі складана.
    Нягледзячы на гэтыя мінусы (якія для нейкага іншага чытача могуць стацца і плюсамі), казка мяне захапіла. Чытаць яе трэба сапраўдным літаратурным гурманам: ёсць тут і "дух эпохі", міфалагічнамагічны антураж, і прывязка да традыцыйных казачнафэнтэзійных матываў, і паэзія, і проза. Увогуле ў такую Беларусь хочацца трапіць як у ненкі
    214
    ангельскі Хогвартс (хіба што навучацца ў ім будуць не дзеткі, а аспіранты гістфакаў і філфакаў). Ды і самая ідэя магічнай трансляцыі ўлады над месцам праз сёмага сына — вельмі цікавая (у кнізе ёсьць легенда пра тое, што сёмы сын рымскага арыстакрата Палямона заблукаў у ліцьвінскім лесе і быў прыняты добрымі духамі, якія пазьней выправілі яго да людзей, надзяліўшы магічнымі здольнасцямі). Казка Антона Францішка Брыля — і лагічная галаваломка, і проста цікавае з'явішча для беларускай "прозы паэта" — укарэненае ў традыцыі.
    Чытайма. Варта.
    Галасы і перспектыўнасць трывіяльнага
    Светлана Алексйевйч.
    Время секондхэнд. Москва. 2013.
    Чытаць кнігі Алексіевіч надзвычай цяжка. He з тае прычыны, што пісаныя яны грувасткім стылем, бо гэта зусім не так: чым далей, тым лепш піша аўтарка — і гэта пры ўсёй неэстэтычнасці, скажам так, матэрыялу (хоць, канечне, той бруд і абсурд чалавечага існавання заўсёды ўраўнаважваецца ў яе антыноміяй). Пачынаючы ад "У вайны не жаночы твар кнігі дрэмфуюць да болыпай ускладненасці, структураванасці мовы. Першая кніга не мела, бадай, жорсткай структуры, а вось астатнія былі прывязаныя да маналогаў "саўдзельнікаў" — маналогі, зрэшты, і ўтваралі змест кнігі. Што да Часу сэкандхэнд", то ў ім самая ідэя кнігі аўтаркай мысліцца крыху больш глабальна: вядома, сам змест паранейшаму дыктуе структуру, аднак самаарганізацыя кнігі таксама адбываецца. Паасобныя часткі і нават тэмы кнігі становяцца лейтматывамі, пранікаюць на найніжэйшыя ўзроўні расповеду, з'яўляюцца словы, якія будуць трапляцца на ўсім працягу кнігі, усплываць у тым ці іншым маналогу і непаходзіцьмуць з самога зместу.
    Я б сказаў, што "Час сэкандхэнд"  своеасаблівы энцыклапедычны даведнік па ўсёй творчасці Алексіевіч. Тэматыка, якая закраналася ў мінулых кнігах — "У вайны не жаночы твар", "Апошнія сведкі", "Цынкавыя хлопчыкі", "Чар
    215
    нобыльская малітва" паўсюль выплывае то з той, то з іншай гісторыі. Можа, толькі чарнобыльская тэма тут не згадваецца (хаця, магчыма, і забыў нешта), аднак, наўзамен яе, выходзіць то там, то сям задума наступнай кнігі, пра якую Алексіевіч даўно гаворыць — кнігі пра каханне. Такім чынам, тэмы гэтыя, пераплятаючыся ў маналогах, утвараюць дзіўны калейдаскоп, зусім адцяняючы асноведзь кнігі — "Зачараваных смерцю", якіх сама аўтарка дагэтуль лічыла недасканалай спробай выказвання.
    Я казаў, што чытаць кнігі Алексіевіч цяжка, і гэта сапраўды так. Тым не менш, для знаёмства з гэтай аўтаркай "Час сэкандхэнд" будзе найлепшым падручнікам. He толькі дзякуючы тэматыцы. Папершае, мова кнігі добра адрозніваецца ад мовы першых кніг (у лепшы бок, зразумела; праўда, я мяркую па савецкіх выданнях, якія ёсць у мяне на паліцы магчыма, яны былі адрэдагаваныя пісьменніцай у часе выдання новых збораў твораў). Падругое, з адлюстравання брыдкага, агіднага і страшнага ў чалавечым існаванні Алексіевіч у новай кнізе пераходзіць да асэнсавання палітычных праблем, гаворыць пра больш адцягненыя рэчы і паняцці такія, як савецкі чалавек, ягоная свядомасць; распавядае пра людзей у часе перабудовы і ў першыя гады пасля знікнення Савецкага Саюзу. Я маю на ўвазе, што той квінтэсэнцыі беспрасветнасці, характэрнай для панярэдніх кніг, у "Часе сэкандхэнд" менш. Гэта, бадай, найбольш лёгкая для чытання кніга Алексіевіч (хоць, можа, гэта і аксюмарон).
    Катэгорыі "лёгкая/цяжкая", канечне, не зусім навуковыя (і гэта мякка кажучы). Аднак, звыкаючыся з тым, што кнігі ў прыгожых вокладках трактуюцца як літаратура, крытыкі мусяць адказваць на запатрабаванні чытача, ці варта іх набываць. Я бы сказаў, што кнігі Алексіевіч трэба мераць крыху іншымі лінейкамі, чымся ўласна белетрыстыкулітаратуру. Вядома, што гэта адказ на даўні заклік Алеся Адамовіча "Дык рабіце звышлітаратуру!". Нагадаю: Адамовіч хваляваўся, што звычайная белетрыстыка не можа фармаваць мысленне чалавека, яно, маўляў, абрасло сфагнумам і іншым лайном, праз якое дужа цяжка пісьменніку прабіцца. Алексіевіч гэты заклік у свой час падхапіла і ў нядаўнім інтэрв'ю згадвала, што Адамовіч называў ейны жанр "раманам галасоў" альбо "саборным раманам". Тут відавочнае пе
    216
    рагуканне Адамовіча з кнігай Бахціна "Праблемы паэтыкі Дастаеўскага" і бахцінскай ідэяй "поліфанічнага раману". Перабудоўчая крытыка, асабліва пасля святкавання 1000годдзя хрышчэння Русі ў 1988м, звязала гэтую бахцінскую гіпотэзу з ідэяй царкоўнай саборнасці і ледзь не цалкам пахавала ўсе літаратуразнаўчыя знаходкі Бахціна пад гэтым сінтэзам філасофіі з Царквой (пра гэта добра пісаў у апошняй сваёй кнізе Натан Тамарчанка). Але справа не ў Бахціне, а ў Алексіевіч, для якой прынцып поліфанічнасці ад пачатку зададзены жанрам суплёту "чужых" маналогаў, якія ў працэсе распавядання робяцца "сваімі" для слухачааўтаркі, для чытача і для самой кнігі (у апошнім выпадку і пачынаецца "перагуканне матываў"). Прынцып зададзены, але для творцы кожная зададзенасць — зло, таму Алексіевіч спрабуе яго развіваць. Так і ў "Час сэкандхэнд" аповедыманалогі перамяжоўваюцца сапраўднымі "галасамі", часам яны ўжо нават не аўтарызуюцца, гэта прадстаўляецца як безыменная, але не безаблічная вулічная гамана. Гэты хор галасоў, цытатаў, фрагментаў падслуханых размоў таксама новы для метаду Алексіевіч і праявіўся ў завершаным выглядзе толькі ў апошняй кнізе, пра якую і ідзе гаворка.