Там, дзе Уша серабрыцца
Памер: 272с.
Маладзечна 2015
Гаворачы пра Алексіевіч, заўсёды крытыкамі адзначалася: бярэ, скажам так, заезджаную і ў той жа час маргінальную тэму: ну, былі жанчыны на вайне; ну, быў Афган; ну, грымнуў Чарнобыль хто ж гэтага не ведае? Каго гэта не закранула? Яно і сапраўды: здаецца, усё вядома, але насамрэч — гэтага як быццам і не было. I менавіта таму за гэтыя тэмы бралася Алексіевіч. Здавалася, што і пра падзенне Савецкага Саюзу казаць няма чаго, бо ўсе ўсё пра гэта ведаюць, і наогул — "Аганёк" Кароціча. Але факт той, што ўжо сёння "Аганёк" Кароціча для мяне, напрыклад, — як "помнік Пушкіну" для Цвятаевай. Я без Вікіпедыі не ведаю, хто такі Кароціч, ніколі не трымаў у руках часопіс "Аганёк" і не помню 19 жніўня 1991 года. Усяго гэтага для мяне асабіста, для маёй памяці — не было, як і афганскай вайны, і Чарнобыля, і жанчынснайпераў.
Таму і гаварыць і пісаць пра гэта — варта і важна менавіта цяпер.
Спатрэбіцца.
217
Жанглёр на футбольным полі
Віктар Марціновіч. Мова. 2014
Нядаўна ішоў я па Вацлаўскай плошчы ў Празе і ўбачыў аднаго мальца з футбольным мячом. Ён закідваў мяч сабе на спіну, качаў яго ад шыі да пяткі, пераварочваў сабе на жывот, потым падкідваў на калена, галаву, плечы, зноў на нагу — і ўсё гэта пад рытмічную музыку. Дарэчы, выклікаў усеагульнае захапленне і сабраў нямала чэшскіх крон у сваю скарбонку. Але мне неяк падумалася: ці гуляў ён хоць раз за футбольны клуб?
Сучасная культура, якую я ўсю дарогу спрабую зразумець, развіваецца паводле нейкіх дзіўных законаў, да якіх я ніяк не магу прызвычаіцца. Мне заўсёды думалася, што для рэкламы дастаткова сяброўскай перадачы з вуснаў у вусны, для разумення свайго — рытмікі сэрцабіцця. I ніякіх іншых крытэраў. Цяпер жа чым далей, тым весялей мяне спрабуюць зрабіць спажыўцом чагосьці "абавязковага для ўсіх". Сучасная культура патрабуе, каб ты быў там і там, схадзіў туды і туды, паглядзеў, прачытаў і паслухаў тое і тое. Інакш выпадаеш. Бо не зможаш падтрымаць размову, прасачыць дынаміку, сінхранію і дыяхранію. Рацыянальнае павуцінне, як сірэна на нерасце, кліча цябе ў свае абдымкі.
Неспадзявана доўга гэтыя працэсы абміналі беларускую літаратуру. Мажліва, ейная патрыярхальнасць грала тут не апошнюю ролю. Ад слова "праект" літаратар старэйшага веку скаланаецца: як так можна пра святое, пра літаратуру? I ўцякае ад гэтага навамоўя ў глыбіні ўласных комплексаў, сяброўскія тэлефанаванні і сустрэчы ў курылках. Цяпер у нас дзве літаратуры: рынкавая і ўся астатняя (чытай — адсталая, непаспяховая, нямодная, "нікомуневядомая").
Да першай належыць якраз Віктар Марціновіч. Прычым калі ўсе астатнія гульцы на літаратурным полі праходзілі нейкі шлях перад тым, як трапіць у яжовыя пальчаткі рынку, то Марціновіч з першага ж твору быў пісьменнікампраектам, такім сабе Ягоркам Драпавым, для якога важна зрабіць заўважны жэст і якому важна запомніцца, а самая вартасць кніжкі адыходзіць пры гэтым на другі план. Людзі з літа
218
ратурных колаў паступова звыкаюцца з штогадовымі вакханаліямі пры выхадзе чарговага раману (за пяць гадоў выйшла чатыры штукі — Сэлінджару й не снілася!), з сумам прабягаюць вачыма глыбакадумныя рэцэнзіі культуролагаў, якія з імпэтам "дэканструююць", "інтэрпрэтуюць" і эксплікуюць тыя архіважныя і найактуальнейшыя сэнсы, якія льюцца на галовы ўдзячных чытачоў з раманаў Віктара Марціновіча. Сам пісьменнік здаецца перасоўнай выставай, якую возяць па краіне і паказваюць за мяжой на рознага кшталту ВДНГ.
Хлопец прыйшоў да поспеху, што тут сказаць. Цяпер ён частка вялікага кансорцыюму і ўцягвае ўсё новых людзей у поле свайго прыцягнення. Паспрабуй напішы пра яго крытычна — ды ты што? ты ведаеш, хто яго рэдагаваў, хто яго прасоўвае, хто пра яго ўхвальна адгукнуўся? Ты хочаш, каб яны не падалі табе рукі?
Я паспрабую.
На марціновічаўскі раман "Мова", які гэтымі днямі актыўна раскупляецца ў менскіх кнігарнях і спампоўваецца з сеціва, выйшлі тры рэцэнзіі Каці Рускевіч, Андрэя Расінскага і Міхася Баярына. Тэксты вельмі розныя, але ўсе узорнадыпламатычныя, калі не сказаць больш. Агульнае месца ў трох тэкстах — пераказ зместу і азнаямленне чытача з кампазіцыян. Мне гэта падаецца надзвычай сімптаматычным — што яшчэ можна сказаць пра гэты раман, акрамя як пераказаць і пахваліць анатацыю? Як сапраўды файна прыдумана: лінгвістычны баявік, антыўтопія, альтэрнатыўная гісторыя, Кітай паглынуў РФ, мяжа Ўсходу і Захаду засталася ў Берасці, Еўропа заняпала, захраснуўшы ў мультыкультурнай вольнасці й нішчымніцы, а Кітай (а з ім і Менск) цяпер гегемон — заможны й паспяховы. Беларускую мову (наймацнейшы наркотык) завозяць кантрабандай, продаж скруткаў з фрагментамі забытых тэкстаў курыруюць кітайскія трыяды — мафіёзныя кланы. Вось у начным клубе хлопец і дзяўчына, дасягнуўшы эмацыйнага збліжэння, разгортваюць у туалеце скрутак з мовай і, прачытаўшы вершык, раствараюцца ў экстазе, а хлопец, ачомаўшыся праз колькі гадзін, разумее, што атрымаў венерычнае захворванне. A чыталі яны вось што:
219
Ты пойдзеш у бой, а я плуг пакірую, каня накармлю, напаю, — і так абаронім, засеем, збудуем Беларусь дарагую сваю.
Выдатная сюжэтная калізія, ці не праўда? Усіх мусіць торкнуць...
А вось "джанкі" натрапляе на найбольш гарманічны ў сваім наркаманскім досведзе тэкст — і гэта "Матылі" 20гадовага Уладзіміра Жылкі, найпрымітыўнейшы ягоны верш.
Я з горыччу пішу пра гэтае свінства ў адносінах да геніяльнага Жылкі, усведамляючы відавочную некампетэнтнасць аўтара ў беларускай лірычнай традыцыі, ад Францішка Скарыны да Антона Францішка Брыля, з якое можна было б выбраць значна цікавейшыя радкі. Пішу, разумеючы і агульны аўтараў пасыл: сыграўшы на "тролінгавым" характары кожнай згадкі пра мову і кожнага ўпамінання аб білінгвізме, паказытаць рэцэптары ў рускамоўнай аўдыторыі Беларусі, пераважна моладзевай, якая, праглынуўшы вірус з раману, пабяжыць чытаць беларускую літаратуру. Толькі ці пабягуць, прачытаўшы пра "каня накармлю, напаю, засеем, збудуем"? Чувак, гэта тыя ж "світкі", "лапці", "сохі" і "косы", супраць якіх змагаецца наша культура, пачынаючы з Багдановіча і заканчваючы кампаніяй "Будзьма беларусамі". Навошта засоўваць іх у камерцыйны раман для шырокай аўдыторыі? Каб яна ўпэўнілася, што школьны белліт і белліт для інтэлектуалаў — тоесныя?
Раман "Мова" гладкі, як нектарын, сентымэнтальны да ружовасці і абсалютна нястрашны, хоць задуманы, паводле аўтара, як драма і антыўтопія. Бяры і ў лоб стрэль, не магу ўявіць сабе чытача, у якога нешта там сціснецца пры чытанні. Таму што палова тэксту аддадзеная на абстрактнае блаблабла, з якога, як правіла, не пралузваецца антыўтапічная вусціш. Каханне, якое цэментавала тэксты Замяціна, Оруэла і Хакслі, "абнуляючы" сабою сутнасць якоекольвек таталітарнае ідэалогіі, у Марціновіча выглядае як слязлівае інтэлігенцкае цопанне (які ўжо з такога кахання супраціў Сістэме!), а пошук словаадпаведніка для кахання ў кнізе Дубоўкавых перакладаў з Шэкспіра (той пошук мог бы стаць стрыжнем сюжэту), узнікае ў другой палове кніжкі і неўза
220
баве борздзенька заязджае на раяльных калёсіках назад у кустоўе.
Я не супраць рынку і мідллітаратуры (як гэта пабеларуску будзе "сярліт" ці што?). Але, відаць, каб заваяваць той рынак, трэба выканаць ягоныя патрабаванні. Напрыклад, прыдумаць свежую глабальную метафару, ад якое кайфавалі б мільёны. Ці ёсць нешта падобнае ў паіўнадзіцячай маласольнай антыўтопіі Марціновіча? Памойму, не. Раманы ягоныя, у тым ліку і "Мова", выдаюць на пашыраныя варыянты калёнак, адзіная функцыя якіх — справакаваць чытача нейкай бразготкай, з якой той пагуляе пару дзянькоў, а пасля закіне ў дальні кут і папросіць новую. Пакуль што сімвалічны ягоны капітал складаюць не літаратурныя дасягненні, a 5000 фрэндаў у фэйсбуку, прыемная знешнасць і мноства сяброў сярод гуманітарыяў Беларусі і свету, якія і будуць перакладаць ягоныя новыя раманы на замежныя мовы, вазіць на франкфурцкі кірмаш і пісаць пра іх глыбакадумныя мініманаграфіі.
Немагчымасць "хэпіэнду”
Андрэіі Федарэнка. Цігйа. 2014
Галоўная бяда сучаснага чытача і крытыка — літаралізм. Творы часцей і прасцей выносяцца ў "класіфікацыю а), Ь), с)" паводле вонкавай прыкметы, гэтаксама як пасля новага знаёмства абываталь рэзка і беспаваротна, з першай жа размовы, выдыхне камусьці на вуха: "абмежаваны", "тупы", "недарэчны" і г.д. Хвосткія эпітэты — мо' гэтага чакаюць ад крытыкі? Высноўванне заканамернасцей — гэтага? He ведаю. Пакуль што і крытыцы, і літаратуры бракуе шмат чаго, і найперш — уласна мыслення, якое імкнецца зайсці як мага далей.
Андрэй Федарэнка — аўтар, які найболып правакуе на літаральнае ўспрыманне, таму ў крытыцы на яго пастаянна блукаюць аскабалкі савецкага метадалагічнага айсберга: "творы пра вёску" ("Вёска"), "твор пра Слуцкі збройны чын" ("Нічые"), "аўтабіяграфія" ("Мяжа"). Проза ягоная, лінейная і (вымавім гэтае туманнае слова) рэалістычная падш
221
турхоўвае да аналізу ў рэчышчы звыклым, прынятым яшчэ ў XIX стагоддзі: пераказ зместу, пазначэнне тэматыкі, падстаноўка тэматыкі ў кантэкст празаічнай традыцыі, запэўненне ў неканечнай пагібелі рэалізму, "пакуль за яго змагаецца імярэк".
На мой погляд, такая пастаноўка пытання жахліва спрашчае разуменне літаратуры, тым больш літаратуры XXI стагоддзя, да якой проза Андрэя Федарэнкі належыць зусім не сімвалічна (па часе), а натуральна (па метадзе). I галоўнае ў ягоным падыходзе зусім не тэматыка, а тыя доследы, якія праводзяцца ім ужо гадоў дваццаць пяць і назіраць за якімі мне надзвычай цікава. Іншая справа, што яны загнаныя ў падтэкст, амаль узбочныя для ўспрымання чытача, бо на першым плане ягоных аповесцей і раманаў — побытавыя сітуацыі, банальныя і недзе нават пошлыя "непрыдуманыя гісторыі", ад чаго літаратурнага гурмана, дасведчанага ў найноўшай сібарыцкай "альтэрмадэрнісцкай" прозе, будзе крывіць, як ад зубнога болю. Зманлівасць бытавухі і не дазволіць "літаралізаванаму" чытачу заўважыць за выпісанай гісторыяй нешта большае, а менавіта — аналіз чалавечай псіхікі.
Я не кажу тут пра ўсім філфакаўцам вядомы "псіхалагізм" і ягоныя "прыёмы", скарыстаныя аўтарам. Аналіз псіхікі і адлюстраванне крызісу чалавечага псіхічнага жыцця, на маю думку, з'яўляецца не прыёмчыкам, а асноведдзю, фундаментам усёй прозы Федарэнкі, незалежна ад прынятай тэматыкіпраблематыкі. Псіхічныя ўласцівасці, парадоксы паводзінаў, змены псіхічных станаў, дэтэрмінаванне ўчынкаў, магчымасць выхаду з псіхічных пастак, распад асобы — вось асноўная тэматыка, пра якую толькі і можна гаварыць у сувязі з прозай Федарэнкі, пачынаючы ад першай "Гісторыі хваробы", праз вядомую "Пелю", праз "Нічые", "Вёску", "Пра аднаго пісьменніка", аўтапсіхатэрапеўтычную "Мяжу" (якая нагадвае "Перад узыходам сонца" Міхаіла Зошчанкі), "дылогію" "Дзікі Луг”/"Ціша" і найноўшую аповесць "Дзядзька Адольф". Апошнія два творы, а таксама жмут апавяданняў склалі кнігу "Ціша", якая выйшла пару месяцаў назад.