Там, дзе Уша серабрыцца
Памер: 272с.
Маладзечна 2015
Ен стане самым багатым чалавека Аргенціны, нават, магчыма, Амерыкі. Грошы пракладуць яму дарогу да ўлады. Імя Педра Зурыта будзе перадавацца з вуснаў у вусны. Але трэба быць вельмі асцярожным. I перш за ўсё — не раскрываць тайну.
Зурыта падняўся на палубу і, сабраўшы ўвесь экіпаж, сказаў:
— Ці ведаеце вы, што здарылася з тымі, хто распаўсюджваў чуткі пра "марскога д'ябла"? Іх арыштавала паліцыя, і яны сядзяць у турме. Я мушу папярэдзіць вас, што тое ж чакае кожнага з вас, калі вы хоць адным словам прагаворыцеся аб гэтым, што бачылі "марскога д'ябла". Вас замардуюць у турме. Разумееце? Таму, калі вам хочацца жыць — нікому ні гугу пра "д'ябла".
"Ды ім усё роўна не павераць: усё гэта вельмі падобна на казку, " — падумаў Зурыта і, паклікаўшы да сябе ў каюту Бальтазара, з ім адным падзяліўся сваімі планамі.
239
Бальтазар уважліва выслухаў капітана і, памаўчаўшы, адказаў:
Так, гэта добра. Марскі д'ябал" варты сотні лаўцоў. Някепска мець у сябе на службе д ябла . Але як злавіць яго?
— Сеткай, — мовіў Зурыта.
Ён разрэжа сетку, як распароў бруха акулы.
Мы можам заказаць металічную сетку.
— А хто будзе яго лавіць? Нашым нырцам толькі скажы. "д'ябал", і ў іх падкошваюцца калені. Нават за мяшок золата яны не згодзяцца.
— А ты, Бальтазар?
Індзеец паціснуў плячамі.
— Я ніколі яшчэ не паляваў на марскіх д'яблаў". Падпільнаваць яго, мусіць, будзе няпроста, забіць жа, калі толькі ён зроблены з мяса і костак, няцяжка. Але вам патрэбны жывы "д'ябал".
Ты не баісся яго, Бальтазар? Што ты думаеш пра "марскога д'ябла"?
— Што я магу думаць пра ягуара, які лётае над морам, і пра акулу, якая лазіць па дрэвах. Невядомы звер куды страшнейшы. Але я люблю паляваць на страшнага звера.
Я шчодра ўзнагароджу цябе. Зурыта паціснуў руку Бальтазару і працягваў развіваць перад ім свой план: Чым менш будзе ўдзельнікаў у гэтай справе, тым лепш. Ты перагавары з усімі араўканцамі. Яны адважныя і кемныя. Выбяры чалавек пяць, не больш. Калі не згодзяцца нашы, знайдзі на старане. "Д'ябал" трымаецца бліжэй да берага. Перш за ўсё трэба высачыць дзе ягонае логава. Тады нам лёгка будзе заманіць яго ў пастку.
Зурыта і Бальтазар тут жа ўзяліся за справу. Па заказу Зурыта быў зроблены драцяны нерат, які нагадваў вялізную бочку з выбітым днішчам. Усярэдзіне нерата Зурыта нацягнуў пяньковыя сеткі, каб "д'ябал" заблытаўся ў іх, як у павуцінні. Лаўцам выдалі заробак. 3 экіпажа "Медузы" Бальтазару ўдалося ўпрасіць толькі двух індзейцаў племені араўкана ўдзельнічаць у паляванні на "д'ябла". Яшчэ трох ён завербаваў у БуэнасАйрэсе.
Высочваць "д'ябла" вырашылі пачаць з таго заліва, дзе экіпаж "Медузы" ўпершыню ўбачыў яго. Каб нс адпудзіць
240
д'ябла", шхуна кінула якар у некалькіх кіламетрах ад сушы. Зурыта і ягоныя спадарожнікі калінікалі займаліся рыбнай лоўляй, нібы гэта і было мэтай іх плавання. У той жа час трое з іх па чарзе, хаваючыся за камянямі на беразе, пільна сачылі за тым, што дзеецца ў водах заліва.
Быў другі тыдзень на сконе, а "д'ябал" не падаваў аб сабе аніякіх вестак.
Бальтазар завязаў знаёмства з прыбярэжнымі жыхарамі, фермерамііндзейцамі, танна прадаваў ім рыбу і, размаўляючы на розныя тэмы, непрыкметна пераводзіў гаворку на "марскога д'ябла". 3 гэтых гаворак стары індзеец даведаўся, што месца для палявання яны выбралі правільна: многія індзейцы, якія жылі паблізу заліва, чулі гук рога і бачылі сляды ног на пяску. Яны запэўнівалі, што пята ў "д'ябла” чалавечая, але пальцы значна падоўжаны. Сядытады на пяску індзейцы прыкмячалі западзіну ад спіны, — ён ляжаў на пяску.
"Д'ябал" не рабіў шкоды прыбярэжным жыхарам, і яны перасталі звяртаць увагу на сляды, якія ён зрэдку пакідаў, напамінаючы пра сябе. Аднак самога "д'ябла" ніхто не бачыў.
Два тыдні стаяла "Медуза" у заліве, займаючыся для бачнасці лоўляй рыбы. Два тыдні Зурыта, Бальтазар і нанятыя індзейцы не зводзячы вачэй, сачылі за паверхняй акіяна, але "марскі д'ябал" не паяўляўся. Зурыта нерваваўся. Ён быў нецярплівы і скупы. Кожны дзень абыходзіўся ў капейку, а гэты "д'ябал" прымушаў сябе чакаць. Педра пачаў ужо сумнявацца. Калі "д'ябал" істота містычная, яго ніякімі сеткамі не зловіш. Дый небяспечна звязвацца з гэткім чортам, Зурыта быў прымхлівы. Запрасіць на ўсякі выпадак на "Медузу" светара з крыжам і святымі дарамі? Новыя растраты. Але, можа, "марскі д'ябал" зусім і не д'ябал, а якінебудзь жартаўнік, адмысловы плывец, выстраены ў д'ябла, каб палохаць людзей. Дэльфін? Але яго, як усялякую жывёлу, можна прыручыць і выдрэсіраваць. Ці не кінуць, пакуль не позна,гэты занятак?
Зурыта абвясціў узнагароду таму, хто першы заўважыць "д'ябла", і вырашыў пачакаць яшчэ некалькі дзён.
Ён моцна ўзрадваўся, калі ў пачатку трэцяга тыдня "д'ябал", нарэшце, пачаў паяўляцца.
16. Зак.589
241
Пасля дзённай лоўлі Бальтазар пакінуў лодку, напоўненую рыбай, ля берага. На світанні за рыбай павінны былі прыйсці пакупнікі. Бальтазар падаўся на ферму праведаць знаёмага індзейца, а калі вярнуўся на бераг, лодка была пустая. Былы лавец адразу вырашыў, што гэта зрабіў "д'ябал".
"Няўжо ён зжэр гэтулькі рыбы?" здзівіўся Бальтазар.
У тую ж ноч адзін з дзяжурных індзейцаў пачуў гук трубы на поўдзень ад заліва. А яшчэ праз пару дзён, на досвітку, малады араўканец паведаміў, што яму, нарэшце, пашчасціла высачыць "д'ябла". Ён праплыў на дэльфіне. На гэты раз "д'ябал" не сядзеў конна, а плыў побач з дэльфінам, ухапіўшыся рукою за "збрую" — шырокі скураны ашыйнік. У заліве "д'ябал" зняў з дэльфіна ашыйнік, палопаў жывёліну па спіне і знік у глыбіні заліва, ля падножжа стромкай скалы. Дэльфін выплыў на паверхню, але ўсяго на адно імгненне.
Зурыта, выслухаўшы араўканца, падзякаваў, дакляруючы ўзнагародзіць, і сказаў:
— Сягоння ўдзень "д’ябал" наўрад ці выплыве з сванго логвішча. Нам трэба абавязкова агледзець дно заліва. Хто зоймецца гэтым?
Але нікому не хацелася апускацца на дно мора, рызыкуючы сустрэцца самнасам з невядомым страшыдлам.
Бальтазар зрабіў крок наперад.
— Я! — коратка мовіў ён. Бальтазар быў гаспадар свайго слова.
"Медуза" ўсё яшчэ стаяла на якары. Усе, апрача тых, хто нёс вахту, сышлі на бераг і падаліся да стромкай скалы, што знаходзілася пры самым заліве.
Бальтазар абкруціў сябе вяроўкай, каб яго можна было выцягнуць, калі б ён раптам аказаўся параненым, узяў нож, заціснуў між ног вялікі камень і апусціўся на дно.
Араўканцы з нецярплівасцю чакалі яго вяртання, узіраючыся ў пляму, якая мільгала ў сіняватай смузе зацененага ўцёсамі заліва. Мінуласорак, пяцьдзесят секунд, хвіліна, Бальтазар не варочаўся. Нарэшце, ён тузануў вяроўку, і яго паднялі на паверхню. Аддыхаўшыся, Бальтазар сказаў:
Вузкі праход вядзе ў падземную пячору. Там цёмна, як ў чэраве акулы. "Марскі д'ябал" мог схавацца толькі ў гэтай пячоры. Вакол яе — гладкая сцяна.
242
Выдатна! — усклікнуў Зурыта. — Там цёмна — тым лепш. Мы расставім нашы сеткі, і рыбка пападзецца.
Неўзабаве пасля заходу сонца індзейцы апусцілі драцяныя сеткі на моцных вяроўках у ваду каля ўвахода ў пячору. Канцы вяровак замацавалі на беразе. Да іх Бальтазар прывязаў званочкі, якія павінны былі звінець нават пры лёгкім датыканні да сеткі.
Зурыта, Бальтазар і пяць араўканцаў уселіся на беразе і сталі моўчкі чакаць.
На шхуне нікога не засталося.
Цемень хутка згушчалася. Узышоў месяц, і ягонае святло адбілася на паверхні акіяна. Было ціха. Усіх ахапіла незвычайнае хваляванне. Магчыма, яны зараз убачаць дзіўную істоту, якая наганяла жах на рыбакоў і шукальнікаў перлаў.
Павольна цяклі начныя гадзіны. Людзі пачалі драмаць.
Раптам званочкі зазвінелі. Людзі паўсхопліваліся, кінуліся да вяровак пачалі падымаць сетку. Яна была цяжкая. Вяроўкі трымцелі. Хтосьці трапятаўся ў сетцы.
Вось сетка з'явілася на паверхні акіяна, а ў ёй пры бледным святле месяца кідалася цела напалову чалавека — напалову жывёліны. У месячным святле паблісквалі вялізныя вочы і срэбра лускі. "Д'ябал" рабіў неймаверныя намаганні, каб вызваліць руку, якая заблыталася ў сетцы. Гэта ўдалося яму. Ен выхапіў нож, што вісеў пры сцягне на тоненькім паску і пачаў рэзаць сетку.
— He прарэжаш, усё дарэмна! — ціха сказаў Бальтазар, захоплены паляваннем.
Аднак, на яго здзіўленне, нож адолеў драцяны бар'ер. Спрытнымі рухамі "д'ябал" пашыраў дзірку, а лаўцы што ёсць моцы цягнулі сетку на бераг.
— Хутчэй! Гопгоп! — ужо крычаў Бальтазар.
Але ў тую хвіліну, калі, здавалася, здабыча была ўжо ў іхных руках, "д'ябал" праваліўся ў прарэзаную дзірку, упаў у ваду, узняўшы каскад зіхатлівых пырскаў, і знік у глыбіні.
Лаўцы ў разгубленасці апусцілі сетку.
— Цудоўны ножык! Дрот рэжа! з захапленнем сказаў Бальтазар. Падводныя кавалі лепшыя за нашых.
Зурыта, звесіўшы галаву, пазіраў на ваду з такім выглядам, нібы там патанула ўсё ягонае багацце.
243
Потым ён падняў галаву, скубануў пушысты вус і тупнуў нагой.
Пачакай жа! крыкнуў ён. — Хутчэй ты здохнеш у сваёй падводнай пячоры, чым я адступлю. Я не пашкадую грошай, я найму вадалазаў, я па ўсім заліве парасстаўляю сеткі і пасткі, і ты не ўцячэш ад мяне!
Ён быў адважны, валявы і ўпарты. ГІездарма ў жылах Педра Зурыта цякла кроў іспанскіх каланізатараў. Дын было зза чаго змагацца.
"Марскі д'ябал" аказаўся не звышнатуральнай, усемагутнай істотай. Ён, відавочна, зроблены з костак і мяса, як казаў Бальтазар. Значыць, яго можна злавіць, пасадзіць на ланцуг і прымусіць здабываць для Зурыта каштоўныя рэчы з дна акіяна. Бальтазар дабудзе яго, каб нават сам бог мора Нептун з сваім трызубцам стаў у абарону "марскога дябла .
Доктар Сальватар
Зурыта прыводзіў у выкананне сваю пагрозу. Ён паставіў на дне заліва шмат драцяных загародак, працягнуў ва ўсіх напрамках сеткі, панастаўляў пастак. Аднак яго ахвярамі пакуль што былі толькі рыбы, "марскі д'ябал" як скрозь зямлю праваліўся. Ён больш не паказваўся і нічым не напамінаў пра сябе. А тым часам прыручаны дэльфін кожны дзень з'яўляўся ў заліве, ныраў і фыркаў, быццам бы запрашаючы свайго незвычайнага сябрука зрабіць прагулянку. Але дарэмна, ягоны сябрук не паказваўся, і дэльфін, злосна фыркнуўшы ў апошні раз, паплыў у адкрытае мора.
Надвор'е сапсавалася. Усходні вецер раскалыхваў гладзь акіяна: вада ў заліве стала каламутнай ад пяску, які ўзняўся з марскога дна. Пеністыя грабяні хваляў засланялі дно. Ніхто не мог разгледзець, што адбываецца пад вадой.