• Газеты, часопісы і г.д.
  • Там, дзе Уша серабрыцца

    Там, дзе Уша серабрыцца


    Памер: 272с.
    Маладзечна 2015
    59.87 МБ
    Пасля выкалупвання перлін самыя вялікія ракавіны пераносілі на "Медузу". Зурыта быў ашчадлівы: ракавіны ён прадаваў на фабрыку, дзе з іх рабілі гузікі і запінкі.
    Бальтазар спаў. Неўзабаве выпала з аслаблых пальцаў і цыгарка. Галава схілілася на грудзі. Але вось да ягонай свядомасці даляцеў нейкі гук, які бег здалёк, з акіяна. Гук паў
    228
    тарыўся значна бліжэй. Бальтазар расплюшчыў вочы. Здавался, хтосьці трубіў у рог, а потым нібыта празрысты, малады чалавечы голас крыкнуў: "А"  і затым актавай вышэй: "Аа!"
    Музычны гук трубы не быў падобны на пранізлівае гучанне параходнай сірэны, а вясёлы вокліч зусім не нагадваў крыка тапельца аб дапамозе. Гэта было штосьці новае, невядомае. Бальтазар падняўся, яму мірсцілася, быццам адразу пахаладнела. Ён падышоў да борта і пільна аглядзеў гладзь акіяна. Бязлюддзе. Сцішанасць. Бальтазар штурхнуў нагою індзейца, што ляжаў на палубе, і, калі той падняўся, напаўголаса сказаў:
    	Крычыць. Гэта, мусіць, ён...
    Я не чую, — гэтак жа ціха адказаў індзеецгурона, стоячы на каленях і прыслухоўваючыся. I раптам цішыню зноўку парушыў гук трубы і крык:
    	Аа!..
    Гурона, пачуўшы гэты гук, прыгнуўся, усё роўна як пад ударам плёткі.
    Ага, гэта, мусіць, ён, — прамовіў індзеец, ляскаючы ад страху зубамі.
    Прачнуліся і іншыя лаўцы. Яны сышліся да асветленага ліхтаром месца, быццам шукалі абароны ад цемры ў кволых праменнях жаўтаватага святла. Усе сядзелі, прытуліўшыся адзін да аднаго, і, затаіўшы дыханне, прыслухоўваліся. Гук трубы і голас пачуліся яшчэ раз удалечыні, і потым усё замоўкла.
    — Гэта ён...
    — Марскі д'ябал, — шапталі рыбакі.
    — Гэта страшней за акулу!
    Паклікаць сюды гаспадара!
    Пачулася шлёпанне босых ног. Пазяхаючы і пачухваючы валасатыя грудзі, на палубу выйшаў гаспадар, Педра Зурыта. Ен быў без кашулі, у адных палатняных нагавіцах; на шырокай скураной дзязе вісела кабура рэвальвера. Зурыта наблізіўся да людзей. Ліхтар асвяціў яго заспаны, бронзавы ад загару твар, густыя кучаравыя валасы, якія пасмамі спадалі на лоб, чорныя бровы, пушыстыя, задзёртыя ўгару вусы і невялікую бародку з сівізною.
    229
     Што здарылася?
    Яго грубаваты стрыманы голас і ўпэўненыя рухі заспакоілі індзейцаў.
    Яны загаманілі ўсе адразу.
    Бальтазар падняў руку ў знак таго, каб яны замоўклі, і сказаў:
    — Мы чулі голас яго... марскога д'ябла.
    — Падалося!  адказаў Педра сонна, схіліўшы галаву на грудзі.
    — He, не падалося. Мы ўсе чулі, "аа" і гук трубы! закрычалі рыбакі.
    Бальтазар прымусіў замоўкнуць іх тым жа рухам рукі і гаварыў далей:
    Я сам чуў. Так трубіць можа толькі "д'ябал". Ніхто ў моры так не крычыць і не трубіць.Трэба хутчэй адсюль зматвацца.
    Байкі,  гэтак жа вяла адказаў Педра Зурыта.
    Яму не хацелася прымаць з берага на шхуну яшчэ не перагнілыя, смярдзючыя ракавіны і здымацца з якара. Але ўпрасіць індзейцаў яму не ўдалося. Яны хваляваліся, размахвалі рукамі і крычалі, пагражаючы, што заўтра ж зедуць на бераг і пехатой рушаць у БуэнасАйрэс, калі Зурыта не падыме якар.
    — Каб яго чорт узяў гэтага "марскога д'ябла" разам з вамі! Добра. Мы падымем якар на золку.  I, працягваючы бурчаць, капітан падаўся да сябе ў каюту.
    Яму ўжо не хацелася спаць. Ён запаліў лямпу, закурыў цыгарку і пачаў хадзіць з кутка ў куток па невялікай каюце. Ён думаў аб той таямнічай істоце, якая з нейкай пары з'явілася ў тутэйшых водах, наганяючы жах на рыбакоў і прыбярэжных жыхароў.
    Ніхто яшчэ не бачыў гэтага страшыдла, але яно ўжо колькі разоў напамінала аб сабе. Пра яго складалі байкі. Маракі расказвалі іх шэптам, баязліва азіраючыся, быццам бы асцерагаючыся, каб гэта страшыдла не падслухала іх.
    Адным гэта істота шкодзіла, другім нечакана пасабляла. "Гэта — марскі бог, — казалі старыя індэйцы, — ён выходзіць з глыбіняў акіяна адзін раз у тысячагоддзе, каб аднавіць справядлівасць на Зямлі."
    230
    Каталіцкія свяшчэннікі запэўнівалі прымхлівых іспанцаў, што гэта "марскі д'ябал." Ён пачаў з'яўляцца людзям таму, што насельніцтва адвярнулася ад святой каталіцкай царквы.
    Усе гэтыя чуткі, якія перадаваліся з вуснаў у вусны, дайшлі да БуэнасАйрэса. Некалькі тыдняў "марскі д'ябал" быў любімай тэмай карэспандэнтаў і фельетаністаў бульварных газет. Калі пры загадкавых абставінах танулі шхуны, рыбацкія судны, альбо псаваліся рыбацкія сеткі, альбо прападала злоўленая рыба, у гэтым абвінавачвалі "марскога д’ябла." А сёйтой распавядаў, што "д'ябал", бывала, падкідваў у лодкі рыбакоў буйную рыбу і аднойчы нават выратаваў тапельца.
    Прынамсі адзін тапелец сцвярджаў, што, калі ён, абяссілены, ужо апускаўся ў ваду, нехта падхапіў яго знізу за плечы і, гэтак падтрымліваючы, даплыў да берага, схаваўшыся ў хвалях прыбою ў тое імгненне, калі выратаванец ступіў на пясок.
    Але ці ні цуд было тое, што самога "д'ябла" ніхто не бачыў. Ніхто не мог апісаць, як выглядае гэта таямнічая істота. Знайшліся, праўда, відавочцы, — яны надзялілі "д'ябла" рагатай галавой, казлінаю барадою, ільвінымі лапамі і рыбіным хвастом ці малявалі яго ў выглядзе гіганцкай рагатай квакухі з чалавечымі нагамі.
    Урадавыя чыноўнікі БуэнасАйрэса спярша не звярталі ўвагу на гэтыя аповеды і газетныя нататкі, лічачы іх проста выдумкамі.
    Але хваляванне — галоўным чынам сярод рыбакоў усё ўзмацнялася. Многія рыбакі не адважваліся плысці ў мора. Лоўля скарацілася, і жыхары адчувалі недахоп рыбы. Тады мясцовыя жыхары вырашылі расследаваць гэту гісторыю. Некалькі паравых катэраў і маторных лодак паліцэйскай берагавой аховы былі разасланы ўздоўж пабярэжжа з загадам "затрымаць невядомую асобу, якая выклікае замутню і наводзіць паніку сярод прыбярэжнага насельніцтва."
    Паліцыя насілаі я па ЛаПлацкаму заліву і ўзбярэжжы два тыдні, затрыма. і з дзесятак індзейцаў, зламысных распаўсюджвальнікаў : іуслівых чутак, якія выклікалі трывогу, але "д'ябал" быў іяўлоўны.
    231
    Шэф паліцыі апублікаваў афіцыйнае паведамленне аб тым, што ніякага "д'ябла" не існуе, што ўсё гэта выдумкі цёмных, неадукаваных людзей, якія затрыманы і панясуць належную кару, і пераконваў рыбакоў не верыць пагалоскам і пачаць лоўлю рыбы.
    На нейкі час гэта дапамагло. Аднак свае штукі "д'ябал" не спыняў.
    Неяк уночы рыбакі, што знаходзіліся даволі далёка ад берага, былі разбуджаны бляяннем казляняці, які немаведама як апынуўся на іх баркасе. У другіх рыбакоў аказаліся парэзанымі выцягнутыя сеткі.
    Узрадаваныя новым з'яўленнем "д'ябла” журналісты чакалі цяпер тлумачэнняў вучоных.
    Вучоныя не прымусілі сябе доўга чакаць.
    Яны лічылі, што ў акіяне не можа існаваць невядомае навуцы марское страшыдла і рабіць пры гэтым учынкі, на якія здольны толькі чалавек. "Іншая справа, — пісалі навуковыя свяцілы,  калі 6 такая істота з'явілася ў маладаследаваных глыбінях акіяна." Аднак вучоныя ўсё ж не маглі дапусціць, каб такая істота ды дзейнічала разумна. Яны разам з шэфам марской паліцыі лічылі, што ўсё гэта — выхадкі якоганебудзь свавольніка.
    Але не ўсе навуковыя свяцілы думалі так.
    Пекаторыя з іх спасылаліся на знакамітага нямецкага натураліста Конрада Геснэра, які агтісаў марскую дзявуху, марскога д'ябла, марскога манаха і марскога епіскапа.
    "Урэшце рэшт шмат з таго, аб чым пісалі старажытныя і сярэдневяковыя вучоныя, пацвярдзілася, нягледзячы натое, што новая навука не прызнавала гэтых старых вучэнняў. Боская творчасць невычарпальная, і нам, вучоным, сціпласць і асцярожнасць у вывадах патрэбна больш, чым камунебудзь іншаму," — пісалі некаторыя старыя навуковыя свяцілы.
    Зрэшты, цяжка было назваць вучонымі гэтых сціплых і асцярожных людзей. Яны верылі ў дзівосы больш, чым у навуку, і лекцыі іх былі падобны на казань.
    Урэшце рэшт, каб спыніць спрэчку, вырашылі паслаць экспедыцыю.
    Членам экспедыцыі не пашчасціла сустрэцца з "д'яблам". Затое яны весветлілі шмат новага аб учынках "таямнічай асобы" (старыя вучоныя дамагаліся таго, каб слова "асоба” было заменена словам "істота").
    232
    У дакладзе, апублікаваным у газетах, члены экспедыцыі пісалі:
    1.	Сямтам на пясчаных водмелях намі былі заўважаны сляды вузкіх ступакоў чалавечых ног. Сляды выходзілі з боку мора і вялі назад да мора. Але такія сляды мог пакінуць чалавек, які пад'ехаў да берага на лодцы.
    2.	Агледжаныя намі сеткі маюць разрэзы, якія маглі быць зроблены вострай адточанай прыладай. Магчыма, што сеткі зацапіліся за вострыя падводныя скалы або жалезныя абломкі затанулых суднаў і парваліся.
    3.	Па аповедах відавочцаў, выкінуты бурай на бераг, на значную адлегласць ад вады, дэльфін быў кімсьці ўначы зацягнуты ў ваду, прычым, на пяску выяўлены сляды ног і быццам бы доўгіх кіпцюроў. Напэўна, нейкі спагадлівы рыбак завалок дэльфіна ў мора.
    Даўно вядома, што дэльфіны, палюючы за рыбай, падсабляюць рыбакам тым, што заганяюць яе на водмель. У сваю чаргу рыбакі часта ратуюць дэльфінаў ад бяды. Сляды кіпцюроў маглі быць зроблены пальцамі чалавека. Чыёнебудзь уяўленне прыдало слядам выгляд пазуроў.
    4.	Казляня магло быць прывезена на лодцы і падкінута якімнебудзь балаўніком.
    Вучоныя знаншлі і іншыя, не менш простыя прычьшы, каб растлумачыць паходжанне слядоў, які пакінуў "д'ябал."
    Навуковыя свяцілы прыйшлі да высновы, што ні адно марское страшыдла не магло зрабіць такіх рашучых учынкаў.
    I ўсё ж гэтыя тлумачэнні задавальнялі не ўсіх. Нават сярод саміх вучоных знаіішліся такія, якім гэтыя тлумачэнні здаваліся сумніцельнымі. Як мог самы спрытны і няўрымслівы свавольнік рабіць гэткія штукі, не трапляючы так доўга на вочы людзей? Аднак галоўнае, аб чым не згадалі навуковыя свяцілы ў сваім дакладзе, заключалася ў тым, што "д'ябал , як гэта было ўстаноўлена, чыніў свае дзеі на працягу кароткага часу ў розных месцах, якія знаходзіліся далёка адны ад адных. Ці "д'ябал" умеў плаваць з неймавернай хуткасцю, ці ў яго былі нейкія адмысловыя прыстасаванні, ці, урэшце, "д'ябал" быў не адзін, а іх было некалькі. Але тады ўсё гэта штукарства рабілася яшчэ больш незразумелым і пагражальным.
    Педра Зурыта ўспамінаў усю гэту загадкавую гісторыю, бесперастанку ходзячы па каюце.
    233
    Ён не прыкмеціў, як развіднела і ў акно ілюмінатара праніклі ружовыя пасмы святла. Педра патушыў лямпу і пачаў мыцца.
    Абліваючы галаву цёплай вадой, ён пачуў спалоханыя крыкі, якія несліся з палубы. He закончыўшы мыцца, Зурыта спешна падняўся па трапе.