• Газеты, часопісы і г.д.
  • Там, дзе Уша серабрыцца

    Там, дзе Уша серабрыцца


    Памер: 272с.
    Маладзечна 2015
    59.87 МБ
    * * *
    Белая зорка ў начной цішыні Думцы адкрые цуд Вефліема. Ззянне ліецца святла з вышыні, 3 душаў знікае грэшнасці цемра.
    174
    Глёрыя!  чыста спявае анёл, Збаўца ў стайні на свет аб'явіўся. Дзеля людзей стаўся дзіцяткам Ён, 3 Дзевы Марыі жыццём нарадзіўся. Добрай навіне ўзрадуйся, люд! Цёплае шчасце святога сямейства Хай захавае ўсіх нас ад пакут, Ад неспакою, журбот, чарадзейства. Воляю вечнай сыйдзе хай спакой, Прыйдзе хай Езус у кожнае сэрца. Праўдзе любові, ахвярнай такой, Хай у малітве знаходзіцца месца. Дзельма аплаткам, сёстры й браты, Хай будзе з намі Айца бласлаўленне. Час нараджэння Езуса святы, Ён перамога над злом і збаўленне.
    * * *
    Калі душа як песня Гучыць пяшчотай слоў, Прашу Цябе, не крэслі Яе журбой ізноў.
    Калі душа як птушка Імкнецца ў вышыню, Надзеі мілай стужкай Я сум Твой абаўю.
    Калі душа з усмешкай На свет дзіцём глядзіць, Я стану Тваёй сцежкай, Каб змог Ты ёй хадзіць.
    Калі душа як сонца Адчуе — вось жыццё, Я буду Тваёй моцай Любові адкрыццём.
    175
    Таіса Трафімава (21.01.1955), паэтка, журналістка
    Нарадзілася ў в.Манькова Слуцкага раёна Мінскай вобласці ў сям'і настаўніка. Скончыла Мінскае педвучылішча, Маскоўскі народны ўніверсітэт мастацтваў, факультэт журналістыкі БДУ. Працавала выхавацельніцай у ПТВ №87 г.Маладзечна, метадыстам у Цэнтры эстэтычнага выхавання, сацыяльным педагогам Маладзечанскага музычнага вучылі
    шча. Цяпер  у Мінску. Член Саюза журналістаў (1994) і Саюза пісьменнікаў Беларусі (2001).
    Аўтар паэтычных зборнікаў "Усміхнуся вятрам" (1998), "Зёлкі ад пакут" (1998) ды інш.
    24 снежня 1798 года нарадзіўся паэт АДАМ МІЦКЕВІЧ
    Паклон паэту
    У наваколлі цішыня:
    Куцця ў чаканні першай Зоркі.
    Так слёзна, радасна і горка.
    Устрапянулася Зямля.
    Мой Бог! Крычала немаўля...
    Анёлачак — зямны пасланнік...
    Усё ў жыцці невыпадкова.
    З’явіўся ў свет, як прадказанне, Якраз пад Ражаство Хрыстова. Ці ж то ні знак! Ці ж то ні цуд! Ахоўнасць зоркай Батлеема!
    176
    ІІа тое блаславіў Хрыстос, На Вечнасць заручыўшы лёс: Ад Багародзіцы спрадвеку Адчуць ласкавую апеку.
    Свяціць нам, нават зза пагорка, Сваёю значнай, яснай Зоркай Айчыне. Усяму Сусвету.
    Хвала Тварцу! Паклон Паэту!
    * * *
    1 Іа пераломе дзвюх эпох Асветы й Рамантызму Каваў свой шлях да перамог На грунце класіцызму...
    I філаматаў галасы Гучалі ў ліку першых. Як з промняў чыстае расы Ягоны томік вершаў...
    ...О шырма, ў стылі Ракако, Якраз перад камінам, Ускалыхне не раз цяплом Напсветлыя ўспаміны.
    Развітанне з фальваркам Убеля
    Кампазітару Станіславу Манюшку
    Бывай, куточак песень звонкіх, Манюшкі родная зямля, Дзе мне ўсміхаліся рамонкі, Дзе я шчасліваю была.
    Бывай, мой трыста дваццаць трэці Пакой, з аглядам на прастор.
    Тут я збірала ў суквецце ГІа слоўцу песні ранніх зор.
    177
    Чамусьці над маім балконам Гняздзечка ластаўкі звілі, Яны мне шмат пад сонца промні Дарылі песенных хвілін.
    He раз на ластаўчыных крылах
    I я ўзлятала да нябёс.
    Хай доўга чыстыя ўспаміны Хвалююць сэрца мне да слёз.
    А пад акном нявестай пышнай Нібыта ў чароўным сне, Салодкія паспелі вішні, Як вусны спелыя твае...
    Адкрыта новая старонка Майго імклівага жыцця.
    Даруй мне, краю песень звонкіх, За асалоду пачуцця!
    Трыпціх
    Міхаілу Клеафасу Агінскаму
    Уступ
    Нас крыніцы дадому Вяртаюць.
    Мы жывыя святою вадой,
    Покуль нас паланезы
    Натхняюць,
    Будзем жыць
    Пад нязгаснай зарой!
    I.	Сузор'е
    Акунаюся ў Вашы стагоддзі,
    Марцыян,
    Князь Тадэвуш, Анджэй...
    Дух святыні жыве
    У народзе.
    178
    Іх сузор'я Няма прыгажэй.
    Міхал, Фелікс, Францішак... Агінты.
    Замкі, Пляцы, Святліцы, Двары — Уладанні... Іх вокам акінь ты! Школы, Цэрквы, Кляштары, Муры...
    Дзеячоў найвышэйшых Пасадаў Бессмяротнымі Помніць народ.
    I епіскапаў, I кашталянаў, I сенатараў, I ваявод, Мужных гетманаў, Маршалкаў, Графаў...
    Моц эпохі
    У кожнай з дарог! Прыадчынена мудрая "Брама", Крылы выпрастаў Белы Арол!
    О, Вялікае Княства Літоўскае’ О, бязлітасны царскі Урад!
    Ракавыя французскія Войскі, Пласт культуры, Гісторыі пласт.
    179
    II.	Элегія
    Боль шчымлівы Па родных мясцінах He суцешаць чужыя куткі. У бэльведэр
    У "Паўночных Афінах" Я. здаецца б, Пабег напрасткі. Настальгічныя гукі Мелодый Павядуць
    Па сцяжынках алей. Соннай сажалкі Чыстыя воды Чоўныдумкі ІІагоняць далей. Вось альтанка Сястра адзіноты. Мосцік, рэчка Вясковы сюжэт.
    Я збіраў тут Высокія ноты I складаў
    Свой жыццёвы санет. Любы край у цудоўным Залессі
    У Італіі мроіцца мне, Успаміныбуслы...
    Успаміныбуслы У паднябессі
    ІІадхапілі у вырай мяне...
    III.	Вяртанне
    Ён вярнуўся
    3	далёкай Фларэнцыі, — Кампазітар...
    Паўстанец...
    180
    Паэт...
    Хай у бронзе Арлінае сэрца, — Яно б'ецца на цэлы Сусвет!
    * * *
    Мая Фларэнцыя, Спачын Агінскага... Ты мне — далёкая, Ты мне і блізкая.
    Ты мне  вядомая
    I невядомая, Зямля стылёвая, Пяро — сталёвае...
    Краіна слаўная
    I неўміручая.
    I Беларусь мая
    3	табой заручана!
    * * *
    Прыгожыя мясціны ў Маладзечне, А мне найпрыгажэйшая адна, Дзе углядаецца Агінскі ў Вечнасць I паланэзы чуюцца штодня.
    3 Ягоным імем новы дзень вітаем Мастацтвам, музыкай, дзеля таго, Каб юныя Агінты падрасталі, Нашчадкі, паслядоўнікі Яго.
    181
    Вытокам Агінскага
    Іірывітальнае
    Дзень мой сягонняшні небам асвечаны:
    Я ля Варшавы, у Гузаве.
    Краю найсветлы! I гэта засведчана, Шчодра святло распаўсюджвае.
    Памяць людская вякамі не стленена!
    Шлях і нябесны і мірскі...
    Я ля калыскі Сусветнага Генія, Тут нарадзіўся Агінскі.
    Там, за палацамі сонныя возеры, Водбліск вякоў бессмяротных.
    Вецер свавольны і пах вербалозавы Сноўдаюць ценем самотным.
    Нас атуляюць дубы неабдымныя, Вобразы ў міг ажываюць...
    ГІарусыветразі беленадымныя Глянь: з тых часоў выплываюць.
    Парк прывячае і Вежа паблісквае, Велічна сэрцайка б’ецца.
    Крочу, мой Божа, па сцежках Агінскага, 3 Божае ласкі, здаецца.
    Храм асляпляе спрадвечнымі ззяннямі Россып маёнткаў жывучых.
    Гузаўскі край, шлю табе прывітальную: Кліч майго сэрца кіпучы.
    Свет мой шырокі... дарогі цярністыя, Колькі дарог пакручастых.
    Гэта дарога мая да Агінскага Ў памяці будзе нязгаснай.
    Вось яно, зарыва ў небе агністае Свеціць, гарыць, разгараецца.
    Чуеш? Гучаць паланэзы Агінскага, Цэлы Сусвет адклікаецца!
    182
    Ля помніка М. К. Агінскаму
    Гут на Айчыне, ля помніка ў бронзе, Мы ўшаноўваем тыя стагоддзі.
    Светлыя людзі: Андрэй і ІІаўліна, Нізкі паклон Вам за Геніясына!
    Вечна жывы Ён, наш Міхал Агінскі.
    Я адчуваю: Ён побач. Ён блізка.
    Я ля вытокаў Ягонай калыскі, Ціха ў маленні схіляюся нізка.
    183
    Аляксандр Хазянін (05.01.1948), журналіст, празаік, публгцыст
    Член Саюза журналістаў і
    Нарадзіўся ў в.Дукора ІІухавіцкага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям'і. Скончыў мясцовую сярэднюю школу, факультэт журналістыкі БДУ, Мінскую Вышэйшую партыйную школу. Працаваў на розных пасадах у валожынскай раённай газеце "Працоўная слава", галоўным рэдактарам "Маладзечанскай газеты". Цяпер — на пенсіі. Саюза пісьменнікаў Беларусі.
    Жыве ў г.Маладзечна. Выдатнік друку РБ, ганаровы журналіст БСЖ.
    3 вершамі і апавяданнямі выступаў на старонках раённага друку яшчэ будучы школьнікам. Лўтар кніг прозы "Сярод добрых людзей" (Маладзечна, 1997), "Скарбонка мудрасці: мініяцюры, навэлы, эсэ, нарысы, апавяданні, рэцэнзіі' (Маладзечна, 2007).
    Шчыраму сэрцу і чужая болька баліць
    Для творчасці няма сюжэтаў, казак лепшых, чым тыя, якія створаны жыццём, самой прыродай. Ды не кожнаму дадзена гэта заўважаць, увогуле бачыць. Бачыць у звыклым, паўсядзённым незвычайнае. Гэтай асаблівасцю валодае Янка Галубовіч (Іван Іванавіч Галубовіч). Як неаднаразова падкрэсліваў пісьменнік у інтэрв'ю, тэмы напісаных казак і апавяданняў, адрасаваных у першую чаргу для дзяцен школьнага ўзросту, распрацоўваў на аснове сваіх назіранняў, бываючы ў ваколіцах роднага Пранчэйкава, дзе нарадзіўся і вырас, мясцінах, знаходжанне ў якіх выклікала хваляванне душы,
    акрылёнасць сардэчную.
    184
    Неаднаразова сустракаў я Івана Іванавіча з рукзаком за плячыма, з кошыкам ці вудачкаю на чыгуначным маладзечанскім вакзале, калі ён спяшаўся на "ціхае паляванне" або на рыбалку. Любіць непаўторнацудоўныя краявіды ў наваколлях Насілава, Крыніцы, Татаршчызны. 3 ахвотаю едзе на раку Ушу, іншы раз — на Вілейскае вадасховішча, у Ізабеліна і інш., каб пахадзіць ляснымі сцяжынкамі, сабраць ягад ці грыбоў, з берага закінуць вудачку і, чакаючы пакуль рыбіна клюне, слухаць шэпт чаратоў, шэлест ветру ў вершалінах прыбярэжных кустоў і дрэў, плёскат дзікіх качак. У такія моманты ад сустрэчы з незвычайным, прыгожым сэрца яго перапаўняе радасць, убачанае, пачутае надоўга западае ў тонкую, чулую і ранімую душу пісьменніка. Умее Іван Іванавіч бачыць, чуць, назіраць, акаймляючы жыццёвыя факты, цікавыя і непаўторныя імгненні, падгледжаныя самім або пачутыя ў ходзе сустрэч і размоў з субяседнікамі ў час вандровак па мілай і любай сэрцу пісьменнікаанімаліста Маладзечаншчыне. У век гіпадынамікі і стрэсаў, як падмячае ў твбрах, ёсць такая неабходнасць пабыць самнасам з прыродай. Яна дае як сілы, творчае натхненне, так і арыгінальныя сюжэты. He памылюся, калі скажу: пісьменніцтва — яго прызванне.
    Давялося ж паспрабаваць сябе на трываласць на многіх жыццёвых пуцявінах. Працаваў у родным калгасе трактарыстам. Паспытаў у свой час і цаліннага хлеба. На мой запытальны позірк заўважыў: "Дык я ж скончыў Глыбоцкае вучылішча механізацыі..." А яшчэ — Мінскі фінансавы тэхнікум і факультэт журналістьгкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта за плячыма Янкі Галубовіча — празаіка, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі. Служыў Іван Іванавіч у арміі, працазаў на трактарным заводзе ў Рубцоўску, на заводзе сілавых паўправадніковых вентыляў у Маладзечне. А аб цікавай гісторыі, назіранні, што ўсхвалявала, кранула яго хацелася з кімсьці падзяліцца. Апавяданні і абразкі загучалі на рэспубліканскім радыё. Ахвотна яго публікавалі часопісы "Полымя", "Маладосць", "Вясёлка”, штотыднёвік "Літаратура і мастацтва” і іншыя выданні.
    Янка Галубовіч — аўтар чатырнаццаці кніг для дзяцей і дарослых. Друкаваўся ў дваццаці шасці калектыўных збор
    185
    ніках. Дарэчы, урыўкі з яго твораў (многіх!) уключаны ў школьныя падручнікі па беларускай мове для другіх, трэціх і чацвёртых класаў. У зборніку дыктовак для малодшых школьнікаў таксама ёсць тэксты, узятыя з кніг беларускага пісьменніка. А кніга, што нядаўна выдадзена выдавецтвам "Пачатковая школа" і мае назву "Дзівосы роднай прыроды" складзена з лепшых апавяданняў, казак, назіранняў, якія пад адной вокладкай сабраны з кніг, што выходзілі ў свет у розныя гады. У зборніку — шэсцьдзесят пяць апавяданняў, звыш трыццаці павучальных казак, пяцьдзесят назіранняў. Кніга прызначана для чытання дарослымі дзецям. Адукацыйнай мэце, дзеліцца меркаваннем празаік, будзе служыць і выдадзены той жа "Пачатковай школай" камп'ютэрны дыск "У гасцях у казкі". На ім запісана дзесяць лепшых апавяданняўказак пісьменніка, якія, спадзяюся, тэхнічна падрыхтаваныя школьнікі прачытаюць дзякуючы камп'ютэру.