Там, дзе Уша серабрыцца
Памер: 272с.
Маладзечна 2015
146
* * *
Недзе птушка у палёх загаласіла. Раскажы мне, мілы, дзе цябе насіла. Што за сцежкі ты звіваў ў адзін клубочак, Што за зоры пільнавалі цябе ўночы, Як забыў ты пра куточак свой сірочы, Пра мяне і мой адчайны сум дзявочы. Як цяпер глядзець ты будзеш мне у вочы?
Недзе птушка у палёх загаласіла. Я душу тваю, як перайка, насіла Асцярожна у руках сваіх гарачых, А цяпер я па табе бясконца плачу, Бо нічога для цябе ужо не значу, Бо надзеі на сустрэчу я не трачу, Бо люблю цябе да болю — не іначай.
Недзе птушка у палёх загаласіла. Раскажы мне, падкажы мне, дзе ты, мілы. Ды маўчыш усё, і надыходзіць восень. Над казаннем птушка у палёх галосіць.
* * *
Мы везлі на млын сярод ночы глухой Цяжкія, як гора, мяхі, А ў іх паміж болю і стомы сухой Страшэнныя нашы грахі.
I конь прыставаў, прапускаючы крок, I зоры ліпелі ледзьледзь.
Маліліся мы, углядаліся ў змрок: Каб толькі нікога не стрэць!
Маліліся мы, каб аслабла сіло, Прыспешвалі возік і час.
Маліліся, ды прадчуванне гняло, Што Бога не будзе для нас.
147
He будзе ратунку, збавення, святла, А толькі туман і палын.
Адзін паварот млынавога крыла
I цемра над светам усім.
I меле са стогнам разбураны млын,
1 меле, і плача. Дарма!
Бо нашых праклёнаў, падманаў, правін
1 здрад не змалоць давідна.
...Праз год мы да рэшты дамелем грахі.
I вузел завяжа рука.
1 воз загрукоча. На возе — мяхі.
А ў іх наша плата — мука.
Даедзем дадому. О, шляху даўгі!
Галодныя, быццам ваўкі.
I чорныя будуць бліны, пірагі
3 праклятае нашай мукі.
I хлеб будзе чорны, як нашыя сны, Як нашыя душы навек.
I мелюць, і плачуць старыя млыны, I неяк жыве чалавек.
I смерці не будзе ніколі для нас, Як шляху да Бога няма.
I спыніцца час, і не вернецца час.
I родная хата — турма.
I наш аніколі не родзіцца сын.
He будзе пры хаце сахі.
Бо з часам яна ператворыцца ў млын, Дзе мелюць людскія грахі.
Мы будзем з табой млынарамі пры ім.
I працы нам хопіць навек.
Хай мелюць млыны. Хай рассеецца дым.
Хай неяк жыве чалавек.
148
* * *
У яе разбітае сэрца і каралі з асколкаў шкла.
Яна, нібы рэха ў гарах, смяецца і кажа: "To я прыйшла".
Яна ніколі не п'е гарбаты, проста стамілася ўшчэнт.
Здымае пальчаткі, як з вокан краты, садзіцца за інструмент.
Нервовыя рукі і шрамы, шрамы... Каралі з асколкаў шкла.
"Сыграю вясёлае! К чорту драмы! Я колісь іграла, магла..."
I клавішы ловяць ірваныя рухі. I рукі мне ўжо не пазнаць.
За вокнамі недзе мятуць завірухі і зорак збіраецца раць.
Яна даіграе. I сыдзе маўкліва. Толькі замрэ ля стала
На хвілю адну. Усміхнецца шчасліва. I бразнуць каралі са шкла.
* * *
Ад спёкі плавіцца асфальт, I ўдых адзін каштуе мора.
Заплача ў зале белы альт, Як скрыпка плакала шчэ ўчора.
I душны пах збівае з ног, I бэз салодкі, быццам мары.
Іграй яшчэ! Ты колісь мог Склікаць адзіным гукам хмары!
Хай будзе дождж! Хай будзе дзень Выратавальнанепякельным.
Хай каля ног прыціхне цень, Нібы мніх каля малельні.
Хай коўдра гэтая спадзе, Хай плечы выпрастаю ўрэшце.
Іграй! Іграй! Хай дождж ідзе. Мне не стрымацца, хоць зарэжце.
149
Твой белы альт. I бэз. I спёка.
I я сыходжу басанож
У гэты дождж, дзе дыхаць лёгка, Дзе лёгка жыць і быць.
I ўсё ж...
Іграй для нас! Смычок застыне, Калі апусціцца сцяна Празрыстая. I недзе грымне. I недзе лівень давідна.
А гэты сад патоне плаўна.
I я вярнуся на парог.
Твой белы альт. I недзе жаўна.
I недзе дождж. I недзе Бог...
150
Антаніна Нявера (03.09.1955), паэтка, мастачка
Нарадзілася ў г.Маладзечна. Скончыла Маскоўскі народны ўніверсітэт мастацтваў. Працавала галоўным мастаком на фабрыцы мастацкіх вырабаў, настаўнікам выяўленчага мастацтва ў сярэдніх школах г.Маладзечна. Жыве ў Маладзечне.
Вершы друкаваліся ў мясцовых і рэспубліканскіх перыядычных выданнях, у калектыўным зборніку маладзечанскіх паэтаў "Погляды" (2003), анталогіі літаратуры Маладзечаншчыны "Я тут бачу свой край..." (2005).
* * *
Вы помніце раніцу
У месяца поўнага золаце?
Далёкая зорачка памяці Слязінкай па твары скоціцца.
У садзе зарослым, запушчаным Сцяжынкі бягуць, разыходзяцца.
У яблынькі голле апушчана Да самай травы няскошанай.
Вы помніце сум і радасць?..
Я іх цяпер не дзялю.
Я Вам не сказала: "Бывайце", Вы мне не сказалі: "Люблю"...
151
* * *
Горад мой прыгожы і зялёны!
Калі ж прыйдзе восень да яго Палымнеюць, як пажары клёны I рабіны водзяць карагод.
На праспекце шумна, бы ў сталіцы, Ля перона электрычкі гул.
Я табой, мой горад, нахваліцца
I налюбавацца не магу!
Ты — любоў мая, мой горад Маладзечна, Ты — мая Радзіма, мой куток!
Дык красуйся, расцвітай адвечна, Горад сонца і паэтаў, мастакоў!
152
Святлана Посах (1962), паэтка
Нарадзілася на Маладзечаншчыне. Скончыла сярэднюю школу №7 г.Маладзечна. Працавала сакратароммашыністкай на заводзе парашковай металургіі. Жыве ў Маладзечне.
Вершы пачала пісаць з сёмага класа і з гэтага ж часу пачала друкавацца ў мясцовай і рэспубліканскай прэсе. Аўтар кнігі паэзіі "Сузор'е Скарпіёна" (1998).
* * *
...Восень плача чыстымі слязьмі.
У журбоце плача над людзьмі. Вецер лісцем сцежкі замятае.
Аблятае лісце. Адлятае.
Восень, падкажы, як далей жыць? Як паклікаць? Чым прываражыць? Адашлю ўдагонку ліст кляновы. Дзе знайсці патрэбныя мне словы?
Я б яго паклікала сама,
Толькі вось патрэбных слоў няма. Недзе тут, дзе восень ціха плача, Словы пагубляліся, няйначай.
153
* * *
...Тут не памогуць ані клятвы, ні праклёны.
Ужо няма ні крыўды, ні тугі. Няма патрэбы дараваць штодзённа. Прад намі леглі розныя шляхі.
Незразумела, як магло адбыцца, Што ў падман паверыла душа? Я адпускаю з далані сініцу, Бо марыла пра жураўля спярша.
He ўсе грахі людскія я дарую, Бо неўваходжу я ў лік святых. Дарэмных абяцанняў не прыму я. Даўно агоркла чуць няшчырасць іх.
Над намі — зор адвечнае маўчанне. Hi голасу, ні шэпту не чутно.
Ты не кажы "бывай" на развітанне. Мы развіталіся з табой даўнымдаўно.
* * *
...У хаце антонаўкай пахне.
Лісцё ападае на дах.
Душа апусцелая прагне Прайсці па забытых слядах.
Прайсці тымі межамі вузкімі, Дзе разам са мной ты блукаў. Нясмела, дрыготкімі вуснамі Мне словы кахання шаптаў.
Ах, колькі было тых спатканняў!
Мы не разумелі спярша: Было паміж намі каханне!
Жыла ў тым каханні душа...
154
Да гэтай пары мне ўсё мроіцца Нібыта ўчора было:
Душы маёй вольная вольніца
I вуснаў няўмелых цяпло.
* * *
...Ніколі не кажы: "Ніколі!" Ніколі не кажы: "Бывай!" "Ніколі" — як вятры над полем. "Бывай" — і гора цераз край.
Ніколі не кажы: "Ніколі!" Расстанне сэрца апячэ.
Як цяжка жыць мне з гэтым болем! А трэба доўга жыць яшчэ!
Ніколі не кажы: "Ніколі!" Бываюць словы, як бяда.
Бягуць гады, цячэ вада...
Ніколі не кажы: "Ніколі!"
155
Генадзь Пшэннік (2306.1971), паэт, артыст
Нарадзіўся ў п.Чысць Маладзечанскага раёна. Скончыў Беларускі тэатральнамастацкі інстытут (цяперашняя Акадэмія мастацтваў). Працаваў артыстам Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М.Горкага, у структурах аддзела культуры Маладзечанскага райвыканкама, у сістэме адукацыі Маладзечанскага раёна. Жыве ў п.Чысць Маладзечанскага раёна.
Паэтычныя творы друкаваліся на старонках мясцовых і рэспубліканскіх перыядычных выданняў.
Вечар у Ракуцёушчыне
Амшэлыя хаты ды вузкія вулкі, I вербы гамоняць за сонным сялом. Гамоняць з крынічкай He ўголас, не гулка
ІІад срэбраным месяцаммаладзіком.
Застыла крынічка, Накрылася шалем, Сівым туманом засланіўся абшар. I гонкія вербы
Прыгнуліся з жалем, Нібы астудзіць захацелі ў ёй твар.
Жытнёвае поле
Расой налілося,
I драч цішыню парушае здалёк.
Ды свеціць прыветна
Між росных калоссяў Блакітны і чуйны
Цвятоквасілёк.
156
I можна ўявіць побач з той прыгажосцю, Як крочыць па сцежцы, Любуецца ўсім, Жаданым сябе адчуваючы госцем, Зусім малады Багдановіч Максім.
...1 кветкі кладуцца да чыстай крыніцы... Вяргіні і ружы, Язмін, гваздзікі...
I ў гэтым жывым карагодзе, зірніце, Усё свецяць блакітам сваім васількі.
* * *
Я іду па сцяжынцы глухой, Дзе паўзбоччы трава пажаўцела, Дзе лістота асенняй ракой, Нібы летнім дажджом, адшумела.
Дзе ў вышынях пурпуравы дах, 3пад якога ў віхуры блакітнай Кружыць, кружыць у маіх валасах Ліст барвовы — вяртлявы і спрытны.
Дзе з вышынь нежаўцеючых шат Павуцінне ажурам пляцецца.
На зямлі маёй лістапад
I пяшчотаю поўніцца сэрца...
157
Таццяна Сапач (26.08.196228.12.2010), паэтка, журналіст
Нарадзілася ў в.Маркава Маладзечанскага раёна. Скончыла Маркаўскую сярэднюю школу і факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Жыла і працавала ў Брэсце і Гомелі. У 1987 г. пераехала з сям'ёй у г. Маладзечна, дзе жыла да 1990 г. 3 1990 г. у Вільні. Працавала на Літоўскім тэлебачанні, дзе вяла беларускамоўную перадачу "Віленскі сшытак". Трагічна загінула ў аўтамабільнай аварыі.
Аўтар зборнікаў вершаў "Во
сень" (1991), "Няхай не пакіне нас восень" (2008), "Раннія
вершы: факсімільнае выданне" (2014).
Цягнік
Iя таксама, калі пераліць у возера возера, і гатаваць на слабенькай газоўцы доўгадоўга...
нібы малако для дзіцяці разам з усімі нарэшце прачнуся на самай прыгожай, канцовай, станцыі, дзе ўжо не належу Вам, але і сабе не належу.
* * *
Божа, калі Ты ўбароніш мяне ад самоты?
Божа, калі Ты пачуеш літанні мае?
158
Там, за дзвярыма сцягоў і паходняў віхуры, там, за сцяною — сумоўем аслеплены свет...
Мне б гэтых зменлівых ветраў глыток і зажыць дзеля скону, мне б толькі скінуць кахання гадзюку з грудзей...
Божа, калі Ты ўбароніш мяне ад самоты?
Божа, калі Ты пачуеш літанні мае? Божа, калі Ты пачуеш літанні мае, я не паверу тады у Тваё існаванне.
У Вільні
Блукаю па вузкіх вулках старога роднага места (Чаму ты ня тут, не са мною, вялікі крывіцкі род?)
I кожны мой крок паўтарае акорды жалобнай месы, так, кожны мой крок, асцярожны крок.
О, хваля харалу, гатовая ўздыбіць дах, і змесьці, што помняць і славу, і здраду, сцены!..
3 найлепшага цеста, мой Бог, табою злеплены Бах.
Але, я прашу, гавары са мною на мове Шапэна.
159
* * *
Калі ўдача цябе пакіне, і жана дарагая, і дочка, за гарой застанецца Вільня, за гарою прачнешся аднойчы у пакоі, між мяккіх цацак і вясёлых, з карцінкамі, кніжак. Нешта можа заўжды заставацца ,для жывых. I для іншых.