Там, дзе Уша серабрыцца
Памер: 272с.
Маладзечна 2015
Аддаць табе душу? Што ж, калі ласка! Табе я давяраю гэты скарб.
Няхай мне застануцца мае маскі, душа мая даўно ў Тваіх руках.
У сядзібе князя Агінскага
Прабачце, князь, нахабны мой візіт, Бо я без запрашэння Вашамосці, але ёсць незвычайнае тут штосьці, як Войніча таемны манускрыпт. Прысадай ліпавай іду я ў ваш палац, а сэрца просіць выбачэння і спагады. Майму візіту, можа, вы не рады, але паверце: не вар'ят я, не паяц. Мне б толькі адшукаць тут для душы крыху спакою, музыкі і ласкі, а там, дзе стаў пазялянеў ад раскі, хачу пабачыць кветкігладышы.
Двух лебедзяў над сіняю вадой, як двух аблокаў у асенніх даляглядах, выхопліваюць пільныя пагляды у парку, дзе туман, як сырадой паўзе ад возера да млына праз масток, аб мураванку сцен цярэцца спінай, і можна толькі музыкай адзінай пачуццяў перадаць маіх паток.
104
Фантомы паланэзаў паміж дрэў блукаюць тут, і будзяць хор птушыны, сюды не далятае гул машынны, цывілізацыі не дасягае рэў.
Закалыхай мяне, англійскі парк, хоць згадкамі былых імпрэз музычных. Аднойчы загучыць аркестр сталічны, і выйдзе эра новая на старт.
Да Артура Цяжкага
На цвінтары касцёла Божай Маці гармонія, якую ты шукаў, над дрэвамі, нібыта поўсць ягняці плывуць аблокі ў небе, што як стаў;
ставок маленькі з цёплаю вадою, дзе так прыемна ногі памачыць і піць тумана водар сырадойны, і сэрца набалелае лячыць.
Але нябесны стаў такі халодны, як шыбы мутных гарадскіх вітрын. Што адчуваецца душы свободнай, тваёй душы, ты ж — хутаранскі сын?
Ідылію лугоў, бароў, разораў, гаворкі простай ў хаце за сталом, на даматканых посцілках узоры пад новым небам ці знайшоў свой дом?
ІІеракуліўся свет, перамяніўся, дзічэюць вёскі, вымірае люд. ты не прарок, але прароцтвам збыўся аповедаў тваіх сухі прысуд.
А што нам засталося? Водар мяты, блакіт дажджоў, ды прыдарожны крыж, і томік твой зачытаны, памяты, і памяць, што заўжды прыходзіць звыш.
8. Зак.589
105
Познацвет
Нібы ў адвечнай мерзлаце сном летаргічным спала кветка, вясной не верыла слаце, не ззяла летам на палетках. Калі вясёлы першацвет успыхваў ярка на палянах, яна не рвалася на свет, бо адчувала, што зарана. У каранях яе жывых агнём і кроўю Праметэя занатаваныя былі знахарстваў тайны для Медэі. Калі спякота на зямлі высушвала траву і краскі, прыпарам дыхалі палі пасля дажджу вільготнай ласкі, з прагрэтай глебы на святло яна цягнулася адчайна і зацвітала ўсім на зло апошняй фарбай развітальнай. Так, перажыўшы беды ўсе, каханнем сонечным сагрэты, з душы маёй бутон расце і шчодра дорыць радасць свету.
* * *
Mae зязюлі адкувалі квітнее бэз не для мяне, і любы позірк у Купалле без жарсці лёгка абміне. На дне душы ўтаймаванай даспелі мудрасць і спакой. Іду дарогаю абранай, махнуўшы на бяду рукой. Далёкі небасхіл пакліча, ці загрукочуць цягнікі, мяняе свет сваё аблічча, еыходзіць нехта нацянькі.
106
Іду, спыніцца немагчыма, цалую крокамі зямлю, і калыхаюць над Айчынай сузор'і Млечную Раллю.
На руінах Крэўскага замка
1
Над замкавай вежай танюткі плыве маладзік, ссякае лязом вострым прывідаў цені, за шэрай сцяною кажан чорны знік, паходні язык аблізаў сутарэнні.
Маўчанне стагоддзяў гняце і пануе вакол.
Дзе рыцар той смелы, што словам замову парушыць? Разваліны замка, як звалены стомаю вол не абараніцца не можа, не ворага здужаць.
Ды помняць скляпенні вялікасць узнёслых прамоў, ты толькі прыслухайся, сэрцам прыслухайся, дружа, душа ажыве ад цяпла шчырых слоў, родных слоў, пурпурнаю стане самотнаблакітная ружа.
2
Нарадзілася я, пэўна, не ў свой час, прыпазнілася на некалькі стагоддзяў, і чужынкай пачуваюся між вас, сцежкай вузкай крочу між угоддзяў. Вецер на струменьчыках дажджу, як на струнах лютні ціха грае, сумнай дамай замкавай хаджу, рэшткі велічы былой збіраю. Дзе вы, мой славалюбівы вой — рыцар без папроку і дакоры? Сёння, хто маўчыць, той і герой, суд на іншадумцаў вельмі скоры. Дзе вы, мой магутны уладар?
Дзе выратавальная крыніца, што для нас, як запаветны дар, каб маглі душою наталіцца? Сёння на зямлі былой Лігвы астываюць капішчы, тапельцы. Мой герой, дзе заблукалі вы? I куды вы знеслі маё сэрца?
107
* * *
ГІрымроіцца аднойчы, як белакрылы снежань мне пабудуе ноччу да зорак дзівавежу. ІІа прыступках хрустальных мнс будзе лёгка бегчы, твой дотык развітальны на міг сагрэе плечы.
Забудуцца ўсе крыўды, пылком з планет бліжэйшых асыплюцца на шыбы раструшчаныя крэйды, якімі на асфальце пісалі мы прызнанні, сардэчкі малявалі, як сімвалы кахання.
Калядны пах ігліцы прысмней за парфуму, у цішыні святліцы схаваюся ад шуму гулянняў, баляў, фэстаў. ГІад хмарамі высока махне шырокім жэстам мой млечны шляхдарога.
* * *
А ты мая ілюзія, мой сон, ты, як блакітны неба парасон, які пры наступе паўночнага цыклону хаваецца за чорную заслону.
Ізноў стаю пад праліўным дажджом адна. Няма каму накрыць плашчом.
Залева пра мяне найболей дбае:
з мяне бруд тваіх рук змывае...
108
* * *
He спрабуйце мяне супакоіць хлуснёй, вы мяне прыніжаеце гэтым і толькі. У згрызотах штодзённых ратуецца той, хто рэальна ўспрымае іх кожную больку. Анаболікі мне не парыце ў душу, каб не стала яна неўспрымальнай да болю, He смаліце мне ў мозг дурнап'ян, анашу, бо няма ў забыцці ні святла, ні спатолі. He лічу мазахізмам жаданне сваё, He лічу за юродства ні шчырасць, ні веру. He спрабуйце мяне супакоіць хлуснёй, каб аднойчы для вас не закрыла я дзверы...
Позняя восень
Ізноў фаліянтам узнік архаічным час восені позняй у дзіўным світанні... Апошнія фарбы нам дорыць кастрычнік, апопіні мазок — сумны жэст развітальны. Як вогненна ззяе марозны світанак!
Як ультрамарынава вечар згасае!
Пылком серабрыстым кладзецца на ганак сняжынак заўчасных бялюткая зграя. Халодныя промні свідруюць паветра, заблытаўся вецер у голых галінах. Насупраць зіме і халоднаму ветру, як выклік пунсова блішчаць арабіпы.
У завірусе
За акном шэры ветраны снежань, і зіма нараджаецца квола.
Быццам флюгер на замкавай вежы, маладзік зачапіўся за ёлку.
Хмарыбровы насупіла неба над вачамі рудых небачосаў, спакваля выспявае патрэба супыніцца ў віхуры заносаў.
109
Выспявае патрэба схавацца з галавой пад утульную коўдру, з асалодаю сну аддавацца, покуль сцеле зіма сваю воўну. Толькі сум і трывога на сэрцы, быццам нешта зрабіць не паспела, быццам лёсу нацятыя лейцы у руках утрымаць не сумела;
і ляціць мой вазок паслухмяна за гарачай імкліваю тройкай, за аброць ухапіць нечакана не адважыцца рыцар найбойкі. Вецер свішча, завея шалее, па хрыбту белых коней сцябае, у палёце душа ледзянее, з рэчаіснасцю сувязь губляе. Вось яна — так чаканая мудрасць! Раўнавага над прорвай эмоцый. Завіруха мяце, завіруха...
Скрозь яе цень шляхетны мой крочыць.
110
Іван Крупко (18.11.1936), паэт, перакладчык
Нарадзіўся ў в.Вялікія Жуха
вічы Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці. Скончыў мясцовую
сярэднюю школу і Гродзенскае культасветвучылішча. Працаваў настаўнікам спеваў у Вялікажухавіцкай сярэдняй школе. Вучыўся на факультэце журналістыкі БДУ. Працаваў літсупрацоўнікам газет "Железнодорожннк Белоруссіш", — "Западная трасса", а таксама на Беларускім радыё і БелТА. 3 1990 г. святар царквы Нараджэнне Божай Маці ў Дубравах Маладзечанскага раёна.
Друкаваўся ў мясцовых і рэспубліканскіх газетах, часопісе "Вя
сёлка", у газеце беларускай нацыя
нальнай меншасці ў ІІольшчы "Ніва", ягоныя вершы і байкі
неаднаразова гучалі на Беларускім радыё. Займаецца пера
кладамі з расійскай, польскай і ўкраінскай мовы.
Няўдзячны кот
Ехаў козлік па шашы, Вёз смятану ў гладышы. Просіць козліка каток:
Дай смятанкі хоць глыток.
Мне не шкода, коцік, Падстаўляй свой роцік! Кот смятану ўсю злізаў, Нават дзякуй не сказаў.
Вясёлка
Адгрымеў, адвуркатаў Над сялом злосны гром. I над рэчкаю дугу Ён павесіў набягу.
Мама, — запытаў Міколка, Як завуць дугу?
Вясёлка.
111
Навагодні баль
Мы вакол святочнай ёлкі Скачам польку, кружым вальс. Паглядзіце, усмешак колькі, Як ад іх святлее клас.
Разам з намі пайшлі ў скокі Зайка, Пеўнік, дзве Сарокі, Чабурашка з Бегемотам, Воўк з Лісою, Кот у ботах, 3 Бурацінам — Чыпаліна, 3 Пудзелем — краса Мальвіна. Карлсан з бабкай ІПапакляк Скачуць гэтак, скачуць так.
Пятачок і ВініПух Скачуць, аж сцінае дух.
Закружыўся карагод, Добры дзень, наш Новы год
* * *
Снег ад месяца іскрыцца, Дым над комінам дугой.
Пень надзеў са снегу шапку I любуецца сабой.
Зайка выйшаў
на палянку: Падары мне, пень, вушанку!
Хіпо дзе спіць
След парошы на дарозе. Ціха, ціха ў бары.
Мядзведзь грэецца ў бярлозе,
Мышка грэецца ў нары.
112
У хмарах грэюцца бураны Ад марозу ў серабры, Дзеткі грэюцца ля мамы, А ў коміне вятры.
Усіх іх люляе сама Беласнежная зіма.
Тапкі
Памерзлі ў верабейчыка На марозе лапкі.
Яму пашыла Верачка Прыгожанькія тапкі. Вынесла, павесіла У садзе на галінку, I кліча звонка, весела Вераб'я дзяўчынка.
Верабейка, прыляці, Абуй свае лапкі У цёплыя тапкі. Верабейка: "Чыкчырык, Абувацца не прывык".
Жартп
Люлі, люлі, люлі, Пайшоў кот па дулі. Кошка па чарэшні, Пеўнік па яечню. Сабачка па слівы Засні, дураслівы.
Пр ыйшла вясна
Па ўзгорку здалёк ІІрыбег звонкі ручаёк.
I ў мядзведзеву бярлогу Ён прабіў сабе дарогу.
113
Мішка закрычаў: "Бяда! He дае паспаць вада!" Пакуль выбраўся з бярлогі, Прамачыў кажух і ногі. Глянуў, а на елцы грак Сушыць свой бліскучы фрак. He спяць вожыкі, вужы, Ладзяць песеньку чыжы. Сонейка ўсміхаецца I ў лужыне купаецца. Пазяхнуў Мішук са сну: "Ой, ледзь не праспаў вясну".
Калыханка
Ходзіць сон па двары Ў цёмнашэрым каптуры. Ціха кажа: "Баюбай, Заплюшч вочкі, засынай. Кветачкі ў лузе спяць, Пчолкі спяць у вуллі, Ты адзін не хочаш спаць, Люлі, сынку, люлі.
Месячык за хмаркай спіць, Ветрык спіць у голлі, Сон прыемны коцік сніць, Люлі, сынку, люлі.
Спіць вавёрка ў дупле, Спіць жаўрук у пблі, Прытуліся да мяне, Любы мой саколік.
Ды заплюшч жа вочы, Спаць патрэбна ноччу".
114
Навальніца
Наляцеў віхуравецер Горы пылу ўзняліся. Прычасаў траве ён грыву I між дрэваў прытаіўся. Сонейка закрылі хмары, Пацямнелі ўсе абшары. Раптам дожджык секануў. Кот у сенцы сігануў. Куры кінуліся ў клеці, Ад дажджу ўцякаюць дзеці. Злосны Бобік хутка Схаваўся ў будку.
Гром грыміцьстраляе У дубы цаляе.