• Газеты, часопісы і г.д.
  • Там, дзе Уша серабрыцца

    Там, дзе Уша серабрыцца


    Памер: 272с.
    Маладзечна 2015
    59.87 МБ
    Гускі ж выйшлі з дому, Пе баяцца грому.
    Дожджык, секані гусцей, Вымый чысценька гусей.
    Загадкі
    Хутка ўзняўся, За хмары схаваўся.
    А голас ягоны На зямлі застаўся.
    (Звышгукавы самалёт)
    Што гэта за шкло такое? He разбіць яго рукою. А як сонца прыпячэ — Шкло вадою пацячэ.
    (Лёд)
    Гамак лёгкі, нібы пух, Ды смяротны ён для мух.
    ( Павуціна)
    115
    У пахучых бочках Зімою спяць лісточкі. Як сілы набяруцца, Адразу і прачнуцца.
    ( Пупышкі)
    Ці ежу шукаю, ці ў госці паўзу, Дом свой заўсёды з сабою нясу.
    ( Слімак)
    He агонь, а пячэ, Хто памацае — уцячэ.
    (Крапіва)
    Усю зімку пад карчом Спіць дзядуля моцным сном. Як вясна настане, Дзед адразу ўстане.
    ( Мядзведзь)
    Усяго свету мовы знае, Хоць само не размаўляе.
    (Рэха)
    Расце толькі зімою, 1 то ўніз галавою.
    ( Лядзяш)
    Скрынку татка наш прывёз, А ў ёй жыве мароз.
    ( Халадзільнік)
    I ў горадзе, і ў сяле Я заўсёды на стале. Без мяне не робяць справы, Для любой я годны стравы.
    (Хлеб)
    I сурвэткі, і кашулі ІІІыюць нам з яго бабулі.
    I расце ў полі ён, Гэта сінявокі...
    (Лён)
    116
    ( Компас)
    Часткі свету добра знае. Дом знайсці дапамагае. Каб у лесе не блукаць, Прапануесябраваць.
    У траве стаіць паненка, На ёй — пуховая сукенка. Ледзьве ветрык дакранецца, Без сукенкі застанецца.
    ( Дзьмухавец)
    На гару за мной паўзуць, А з гары мяне вязуць.
    ( Санкі)
    Узімку са мною ў школе бывае, А ў летку ад школы адпачывае.
    (Партфель)
    Многа колеру сабрала, Над ракой падковай стала.
    ( Вясёлка)
    Без вясла і без матора Па рацэ плыве Хвядора.
    ( Ветразь)
    Ходзіць дзіва па пустыні, Два мяшкі носіць на спіне.
    ( Вярблюд)
    Міюга ног, многа рук, А завуць яго...
    (II авук)
    На паліцы дзве лісіцы, Што дадуць, тое ядуць.
    (Жорны)
    У адным шары
    Дзвесце дарог крыжавых.
    ( Клубок)
    117
    На кусціках агністыя Вісяць маністы кіслыя.
    (Каліна)
    Без сякеры, без пілы Рэжуць папалам ствалы.
    (Бабры)
    У норах жывуць пад ёлкамі У кафтанах з іголкамі.
    (Вожыкі)
    Сямёра блізнят Стаяць у адзін рад.
    (Дні тыдня)
    Што даюць — усё з'дае, Вады вып'е — памірае.
    (Агонь)
    У вадзе купаўся, Ды сухі застаўся.
    (Месячык)
    Зубоў сто пяцьдзесят, I ўсе ў адзін рад.
    Патрапіць ёй на зуб Баіцца нават дуб.
    ( Піла)
    Б'юць яго нагамі, Б'юць і галавою. Ён не плача, толькі скача.
    I дарослых, і дзяцей Водзіць за сабою.
    (Футбольны мяч)
    Без шасцерняў, без спружынак Дзень і ноч ідзе гадзіннік.
    ( Сэрца)
    Лес, палянка, узгорак, ямка.
    Што гэта такое, падкажы нам, Янка? (Валасы, лоб, нос, рот)
    118
    Скорагаворкі
    Барыс есць барбарыс.
    He давай, Барбара, Барысу Есці многа барбарысу.
    * * *
    Бабрыха без бабра He прыдбае дабра.
    * * *
    Набраў крот зямлі ў рот, Скрывіў крот крыва рот.
    * * *
    Вылецеў з шпакоўні шпак, Фанабэрна надзеў фрак.
    Шпацыруе ў фраку шпак, Ганарыцца фракам шпак.
    * * *
    Гаваркі Рыгорка Выгаворваў скорагаворку.
    He выгаворвалася скорагаворка Ў гаваркога Рыгоркі.
    Лічылкі
    Едзе зайка на мапедзе 3 тэлеграмай да мядзведзя. 3пад калёсаў пыл ляціць, Знаць, цяпер табе вадзіць.
    * * *
    Тындарвандар памідор Прыкаціўся да нас з гор.
    Памідор я стаў дзяліць, Выйдзі ты, табе вадзіць.
    119
    * * *
    Чыкіпыкі, такібукі, Мы пабраліся за рукі. Нельга рукі расчапіць, Усе пайшлі, табе вадзіць.
    * * *
    Тарыбары, растабары, Выязджалі тры Барбары. На кані вараным, У вазку залатым.
    Іх вязе Цімохвазніца, 3 кім ты хочаш пракаціцца?
    * * *
    Раз, два, тры, мы — сябры, Чатыры, пяць  ідзём гуляць. Шэсць, сем, восем цеста месім. Як дабавім мы дражджэй Усе хавайцеся хутчэй.
    * * *
    11 Іатавіламатавіла Панямецку гаварыла.
    Штось шаптала патурэцку, Ці то нэцку, ці то тэцку. Вырашылі мы дазнацца, Табе, братка, закрывацца.
    120
    Генрых Kyrnac (30.06.1972), паэт
    Нарадзіўся ў мястэчку Ілья Вілейскага раёгіа Мінскай вобласці. Скончыў мясцовую сярэднюю школу і Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт (1994). Працаваў у адкрытым акцыянерным таварыстве "Забудова", у падатковай інспекцыі, старшынёй Чысцінскага сельсавета. Цяпер намеснік генеральнага дырэктара ААТ "Кіруючая кампанія холдынга "Забудова". Жыве ў п.Чысць Маладзечанскага раёна.
    Друкаваўся ў мясцовых і рэспубліканскіх перыялычных выданнях.
    Воўк
    Шукаюць упарта след, Снег растае на поўсці... Ваўку падабаецца свет Сабакі за гэта помсцяць.
    I кампрамісу няма
    3 пашчы і злосць, і пена.
    1	Іе замарозіць зіма Адрэналін у венах.
    А воўк — ён у хлеў не лез. Паклясціся можа на поўсці. Ен толькі любіў свой лес Сабакі за гэта помсцяць.
    Як павялося даўно, Так і заўсёды будзе Сэрца — яно адно I куля — адна ў грудзі.
    Хутчэіі, дзесці побач — брэх, Ды страх не заблытаўся ў поўсці.
    А воля, таксама грэх Сабакі за гэта помсцяць.
    Імклівы скачок у гушчар Старайціся тыя, хто ззаду. Вы блізка ля вашых мар На снезе сляды, як здрада.
    Такі ўжо, напэўна, лёс, Таксама, як быць у поўсці.
    Ніхто не ўбачыць слёз Сабакі за гэта помсцяць.
    * * *
    	Ці помніш тьг?
    	He, я не помню.
    А можа зноў сабе хлушу.
    Мне вочы сверляць сонца промні Я адвярнуся і маўчу.
    Мне nori рэжуць травы ўпарта, Сякуць наўзмах мячы галіп.
    Бо мой настрой — нямая скарга Я збег, каханая, з Афін.
    Ты не сумуй, павер, так трэба
    I не малі сваіх багоў.
    He помню, як глядзелі ў неба, He помню голаса твайго.
    He помню песен, што спявалі
    I за якія піў тасты,
    He помню, як знікалі далі
    Так цалавала мяне ты.
    Ці помніш ты?
    	He, я не помню.
    А можа зноў сабе хлушу.
    Мне вочы сверляць сонца промні I зараз высвярляць душу.
    * * *
    Гады прарастуць праз неба Туды, дзе апошні суд.
    He так я казаў, як трэба IJpa веру, жыццё і блуд. He крыж цалаваў, а жанчыну, салодкія ночы любіў... Слязілася зоркай Айчына на грудзі суцішаных ніў. Віно  не віна, а подых далёкіх дзівосных краёў.
    Астатняе ўсё — на потым, А потым ужо не маё.
    * * *
    Адарвецца ад неба зорка і хутчэй да зямлі дагараць.
    Зноў чамусь не па летняму горка, Што не хочацца нават кахаць. Зноў за нейкімі вузкімі сцежкамі He ўбачым шырокіх дарог.
    Зноў зарэзаны будзем пешкамі Найдалей ад агнёў перамог.
    Аляксандр Лазоўскі (05.01.1957),
    паэт, журналгст
    Нарадзіўся ў в.Савічы Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Скончыў Задзьвейскую сярэднюю школу, факультэт журналістыкі БДУ (1983),. Вышэйшую партыйную школу (1988). Працаваў у газеце "Святло камунізму" (цяпер " Маладзечанская газета”), уласным карэспандэнтам
    Беларускага радыё па маладзечанскаму рэгіёну, галоўным рэдактарам смаргонскай раённай газеты "Светлы шлях". Цяпер — галоўны рэдактар "Маладзечанскай газеты". Выдатнік друку РБ. Жыве ў г. Маладзечна.
    Друкаваўся на старонках мясцовых і рэспубліканскіх перыядычных выданняў.
    Ціхія вершы
    Я, вядома, не першы, Хто ў вячэрняй цішы Піша ціхія вершы Для збалелай душы.
    I, вядома, не лепшы Мой між іншых радок, Толькі ціхія вершы, Нібы сонца глыток.
    Нібы позняя зорка, ГІодых светлых надзей. Каб не крыўдна, не горка Жыць было між людзей.
    124
    Ці то пешшу, ці вершкі Свой адмерваю шлях: Mae ціхія вершы Моіі надзейны працяг.
    * * *
    На душы маёй восень, Хоць паўсюдна вясна.
    Заблудзіўся між соснаў, Разгубіўся ў снах.
    Растварыўся ў прычынах.
    Патануў у грахах. Адзінокі мужчына Нібы спуджаны птах.
    Скласці крылы і ў прорву? Хто пачуе твой крык?
    Болем сціснута горла, Скрухай сцяты язык.
    Жыць трывожна і млосна, Без прыгожых падзеіі... Заблудзіўся між соснаў I прапаў між людзей.
    Маме
    Цела прыстане — зусім не бяда: Есць у бары запаветным крыніца. Варта вады з той крыніцы напіцца Сілы вяртаюцца. Цуда вада.
    Горкая скруха агорне душу Пе скамянсю, не стану халодным. Словам сагрэюся ціхім, лагодным, Тым, што з дзяцінства ў сэрцы нашу.
    Сэрца збаліцца — ёсць лекар адзіны, Я перад ім на каленях стаю.
    3 мамы мая пачалася Радзіма, Маме я сэрца сваё аддаю.
    125
    * * *
    Які бялюткі самы першы снег! Нібы абрус матулінай работы.
    I выйсці за парог, ступіць каваным ботам На гэту непарушнасць — ці не грэх?
    Які жаданы самы першы снег! Нібы усмешка любае жанчыны.
    I я смяюся ціха, без прычыны: Дык вось які ён шчасця абярэг!
    Які нясмелы самы першы снег...
    Сплыве да ранку, сыдзе непрыкметна.
    Жаданы, чысты, лёгкі і прыветны.
    Мой боль, мой сум, мой нечаканы смех.
    Вёска
    Над вёскай маёй усё меней дымоў, У вокнах святла і не згледзіш:
    3 гасцей назаўсёды сыходзяць дамоў Бацькі, сваякі і суседзі.
    Л як будавалі калісьці яны, Як ладзілі спеўныя святы. Але ж падаліся ў горад сыны I дочкі пакінулі хаты.
    Быльнёг станавіўся вышэй і гусцей, Сівелі дзядзькі і кабеты.
    Адзіная радасць, як дзеці дзяцей Да іх прыязджалі на лета.
    А леты мінаюць, унукі растуць, Пяюць незнаёмыя песні.
    I ўжо ўспамінамі толькі жывуць Былыя майстрыхі ды цеслі.
    Што бачыцца ім, у якія вякі У думках сягаюць зацята?..
    Сыходзяць паціху мае землякі, Пусцеюць гасцінныя хаты...
    126
    Раённыя журналісты
    Раённьгмі публіцыстамі Жыццё без прыкрас апета. He проста быць журналістамі, Нялёгка рабіць газету.
    He з гліны яе камечыць
    I не з падатлівай порхаўкі Са слова, якое лечыць, Здараецца, пахне порахам.
    Імкнёмся абняць неабдымнае, Прыгожага не цураемся.
    Мы любім сваё, радзіннае, Бацькоўскага мы трымаемся.
    З'яднаныя не замовамі, А дружбаю самавітаю, Шануем матчыну мову мы, Прыгожую, сакавітую.
    Спакойныя і ўвішныя, Узнёслыя і будзённыя... Няма чалавека лішняга Для журналіста раённага.
    Ад тых, хто ішоў наперадзе, Мы смела ўзялі эстафету.
    I гэта шчасце, паверце, Рабіць для людзей газету.
    Сяргей Лескець (25.06.1984), краязнаўца, публіцыст
    Парадзіўся ў в.ТурэцБаяры Маладзечанскага раёна. Скончыў ТурэцБаярскую сярэднюю школу, Беларускі калегіюм па аддзеле найноўшай гісторыі, гістарычны факультэт БДПУ імя М.Танка. Жыве ў Маладзечне.
    Друкуецца ў "Рэгіянальнай газеце", альманаху "Куфэрак Віленшчыны". Вядомы як таленавіты фатограф.
    Гісторыя храма маёй душы
    Гісторыя царквы і веры на Беларусі даволі складанае і яшчэ добра не распрацаванае пытанне.
    Мо таму й няма грунтоўнай працы, якая б разглядала праблему ў межах дзяржавы, не гаворачы ўжо аб якімнебудзь рэгіёне.
    У сваім невялікім эсэ мне хацелася б разглядзець рэлігійнае жьгццё маленькага адрэзка нашай краіны, калісьці ляжаўшага на вялікай гандлёваэканамічнай артэрыі, якая злучала Менск з Вільняй і называлася Чорным шляхам, каб лепш зразумець, чым жылі нашы дзяды і прадзеды, нашы "карані" на гэтай зямлі...