• Газеты, часопісы і г.д.
  • Там, дзе Уша серабрыцца

    Там, дзе Уша серабрыцца


    Памер: 272с.
    Маладзечна 2015
    59.87 МБ
    7. Зак.589
    97
    пад якую паклалі качыныя яйкі. Я ж адчуваю, што суседзі самі лезуць да мяне, каб пра тое паведаміць..."
    Але стрымаў сябе. Спакойна паглядзеў на жонку, тая не вытрымала яго позірку, апусціла вочы ўніз, прашаптала:
     Значыць, пакінеш?
    Ад неспадзяванкі яе ўчынку ён не ведаў, што і гаварыць. Лаецца ён не ўмеў. Біць жанчыну пакуль не наўчыўся. Толькі глядзеў на яе, думаў, які зробіць крок.
     А чаму мне раней не сказала? — толькі ледзьледзь і выдавіў з сябе.
    Баялася, — чыстасардэчна, як на судзе, прызналася.
     Ах, Наташа, Наташа! — зусім сцішана ўжо загаварыў Пятро. — Няўжо наўмысна выношвала гэтую цяжкую і паганую думку? Я за жыццё сваё ніколі жанчыны не пакрыўдзіў, хаця ахвочых было хоць адбаўляй. Памятаеш, ты казала, што мы гарэлку толькі і жлукцілі, як халасцякавалі, He, даражэнькая, ты памылялася, і здорава. Бач, ніхто з нас не стаў п'яніцам, наадварот — амаль усе — у перадавіках. A чаму? Адказнасць і пачуццё дазволенага  вось тут, — ён паказаў на сваю галаву. А ты ўва мне сумняваешся?
    Ен прыціснуў Наташу да грудзей і тым жа шэптам яшчэ раз перапытаў:
    — Сумнявалася, так?
    Так, — азвалася яна.  Але ўтойвала да тае пары, каб ўсё ўляглосязжылося, бо і мне ж хацелася сапраўднай мужчынскай ласкі,  заплакала яна. Да мяне ўжо не адзін сватаўся, але калі даведваліся пра Насцечку... Збягалі!
     Значыць і першы, і іншыя  нягоднікі, — асіпелым голасам прагаварыў ІІятро. Я сам здагадваўся, але не хацеў пачынаць першым...
     Даруй мне, Пецечка! — заплакала Наташа. I рабі, як сам ведаеш: застанешся — буду любіць, а пакінеш таксама благім словам не ўспомню... Сама ва ўсім вінавата!
     Ну, канчай ты сябе валтузіць! Калі зараз, у гэтыя мінуты не адвярнуўся ад цябе, не будзе ўва мне брыдоты і ў будучым...
     Пецечка, любы мой! — абхапіла за шыю мужа. — Я заўсёды спадзявалася на лепшае... На жаночае шчасце...
     Давай, во, падумаем, як лепш зрабіць, каб яшчэ і дачка твая не перанесла такую ж траўму душэўную.
     Каб яна не была ў нас якім абсеўкам прыдарожным!  патлумачыла Наташа.
    98
    — Ды не будзе, не хвалюйся!
    ІІобач перасвісгваліся нейкія вясёлыя птушкі, на суседскім плоце залапацеў крыллямі певень, зацягнуўшы немаведама з якой нагоды сярод белага дня сваё кукарэку.
    Пятро з Наташай елі пад самай чаромхай, а маці стаяла непадалёку, трымаючы на руках дачкіну байстручачку і плакала.
    Ідзі, дзіцятка, да мамы з татам, — сказала яна і паставіла дзяўчынку на зямлю.
    А сьто, цяпель і ў мяне тата будзе, як і ў Светкі? прыціскалася шчочкай да бабулінай вільготнай шчакі.
    А як жа? Будзе, унучачка, будзе! — пацалавала ў самую макаўку галоўкі бабуля.
    Уляя! Цяпель мяне не будуць длязніць байстутачка...
    — Мама! Мама! Хацу з табой у голяд!  закрычала малая і панеслася ўпоперак пракосаў.
    Пятро на ляту падхапіў малую, падкінуў над сваёй галавой, злавіў і пацалаваў у бледнаружовую шчочку.
    — Хай толькі паспрабуюць!
    Якая птушка самая карысная
    Казка
    Сапраўдная зіма выдалася сёлета. 3 дзікімі завірухамі ды пякучымі маразамі, парывістымі ды калянымі вятрамі, вялікімі ды іскрыстымі снягамі. Хлопчыкі і дзяўчынкі раніцай па дарозе ў садок ці школку таксама захінаюць свае вушкі і носікі, каб не прыхапіў іх марозТраскун. А днём, калі выглядае пакуль яшчэ халоднае, але доўгачаканае, сонейка і заблішчыць, заіскрыцца вясёлкай зіхатлівы сняжок, вы таксама, я ўпэўнены, выходзіце забаўляцца ў двор да сваіх сяброў. 1 трапляеце ў гэтую дзівосную казку прыроды.
    I ў мяне, тваііго казачніка, кожнае сваё спатканне з сябрамі сваімі меншымі  птушкамі — пакідае цёплыя ўспаміны не толькі таму, што яны ўпрыгожваюць прыроду сваімі спсвамі, яркім прыгожым убраннем, але і...
    Паслухай гэтую цікавую казачную гісторыю пра тое, якія птушкі, што зімуюць у нашых садах ды парках, найбольш карысныя.
    99
    Сабраліся аднойчы птушкі ў садзе на свой сход, вырашыць, хто найбольш карысны для прыроды і чалавека.
    Першай, адкуль толькі ўзялася, азвалася сарокаБелабока. Села на галінку грушы.
    	Чычы, чычы! Няўжо вам невядома, што лепшая з птушак — я! 1 як застракочыць на ўсё наваколле, быццам з кулямёта якога — чычычы! — Паглядзіце, якая я прываблівая!
    	Ооо! Дзе толькі фэст, то і я там ёсць! Пе выхваляйся тут! Разгулялася як тая завіруха на ўсе галасы сваёй бязладнай песні перадражніла цікаўную сароку, з яшчэ больш задзірлівым норавам, варона.  Карр, карр! Ці ж не бачна, што я тут самая галоўная! I пачала верш чытаць, хаця і асіплым голасам, але зразумела і дакладна, што ўсе здзівіліся, бо ніколі раней не чулі акрамя аднаго каррр.
    Стракатуха прыляцела,
    I на даху дома села. He жыццё адна марока, Як пачне трашчаць ...
    Усе покатам рассмяяліся і, зразумеўшы пра каго гэта, пазіралі на сароку.
    А цяпер ты адгадай маю загадку, не здавалася зняважаная сарока:
    Матылі насіліся,
    Над зямлёй кружыліся, А як долу ўпалі — Белым пухам сталі.
    — Зярняты?
     Эээх! — раздаўся покрык сарокі. Табе толькі дармовыя зярняты і сняцца. Гэта — сняжынкі!
    Паляцелі, іншым разам, як выправім свой нораў, прыляцім, — прапанавала варона, прызнаўшы сваё паражэнне, нібыта роднага Хведара кумаў сват, падхапіла тую пад крыло.
    Сорамна ім стала вось і зляцелі. Тым часам птушыны сход працягваўся.
    — Як і змалку прывыклі спяваць на хлеб сарока ды варона, дзве выхвалякіганарліўцы — азваліся з куста каліны дзве птушачкі з бліскучачорным апярэннем, ружовымі брушкамі ды шэрымі спінамі, снегіры, а яшчэ іх гілямі завуць. Лічым, што найбольшую карысць прыносіць лесу, радзей 100
    гарадскім паркам, ды садам... Але найперш адгадайце загадку:
    Хоць не ляснік, хоць не цясляр, А ў лесе важны гаспадар Пасаду доктара займае: Туктук! — ён дрэвы правярае.
    Верабейка саскочыў з кусціка агрэсту на суседняю галінку парэчак, узняў сваю храбрую галоўку, задумаўся, нібы акцёр, трымаючы паўзу, горда вымавіў:
    Гэта дзяцел! Я бачыў днямі чорнага такога ў чырвоным каптурыку.
    — Але ж ён болып ў лесе працуе.
    Найбольшую карысць прыношу я, — не вытрымаў верабейка.  Я ўсё бачу і ведаю, што дзеецца ў гарадскіх парках ды садах. I я мошкі з кузуркамі збіраю.
    'Гак ды не так, браце, збіраеш, як мог бы  мовіла попельнашэрая з блакітным адценем, белым брушкам з рыжаватымі пёркамі птушачка попаўзень. 1 палезла ўверх па камлі яблынькі. — Табе б больш зярнятак дармавых, ды якой мешанкі ад курак гаспадарскіх скрасці. ІІаглядзі на сябе, як растаўсцеў! I не сорамна?
    Я, я,  не чакаў такога сяброўскага выкрыцця, захваляваўся верабейка, — выыпраўлюся, абавязкова выыпраўлюся, — заікаўся, абяцаючы, перамяніцца.. ~ А можна мне назваць іншых карысных птушак, чыкчырык?
     Паспрабуй!
    Шэрая мухалоўка, шчыгол, гарыхвостка, каралёк...
     Правільна ты называеш, але ж мы гутарым пра зіму.
    Тады толькі сінічка, мая суседка! — ўзрадавана вымавіў верабейка. Гэта яна найбольш працалюбівая і рухомая. 3 раніцы да ночы збірае розных шкоднікаў — вусеняў ды іх лічынак, чыкчырык.
    Ну, што вы, сябры, — падала свой сціпленькі галасок сінічка Ціньцінь. Нічога асаблівага! Я раблю звычайную справу.
     Звычайную, кажаш, справу, але незвычайна яе выконваеш, — падтрымаў вераб'я попаўзень, які зляцеў з вялікага і разгалістага куста абляпіхі. — Бачым штодня як цэлыя чародкі жоўтазялёных камячкоў шчыруюцьзавіхаюцца ў садах і гарадскіх парках. Нават калі мітусіцца снег і завывае мяцеліца, закончыў сход попаўзень.
    101
    — He трэба, сябры,  зноўку азвалася сінічка Ціньцінь. He тое галоўнае, калі ўсе ведаюць пра цябе, а тое — каб справа, якую выконваеш, патрэбнай іншым была,  ціхенька так прамовіла і знікла ў глыбіні дрэў.
    Гэтую размову птушак пачуў хлопчык Ільюша. Ён усыпаў колькі жменек семак і зярнятак проса ў кішэню, паклаў ў мяшэчак скрылькі сала.
    	Ну, дзе вы падзеліся, мае памочнікі! Калі ласка, налятайце, падсілкуйцеся! — пачаў высыпаць ласункі.
    Сінічкі адразу паселі ў свае кармушкі, якія ім яшчэ мінулай зімой змайстраваў Ільюшка, і дружна пачалі дзяўбсці свае любімыя ласункі.
    	Дзякуй табе, хлопча! Мы аддзячым цябе, і летам будзем збіраць шкодных чарвячкоў і вусеняў.
    	Затрымаемся тут і на гняздоўе, і будзем абараняць твой сад, — радасна, у адзін голас, дапоўніла сяброўку некалькі сінічак.
    Яны скачуць з галінкі на галінку, весела ценькаюць, перагаворваюцца, радуюцца ўдзячнасці чалавека.
    	Малайцы, мае памочнікі! На наступную зіму я змайструю яшчэ тры сінічнікі, каб было дзе ўсім ад непагадзі схавацца. I новыя кармушкі  для пачастункаў. Л яшчэ вакол сада пасаджу свежыя кусты каліны, глогу, шыпшыны. Ведаю, што вам яны падабаюцца.
    Ён выняў з кішэні мяшэчак са скрылькамі сала і падвесіў кожны на асобныя галінкі.
    Нечакана, як па ўзмаху казачнага дырыжора, падзьмуў лёгкі ветрык. I сад заспяваў сваю ціхую зімовую песню. Аб чым яна? Я прыслухаўся і зразумеў: аб самым спрадвечным — аб прыгажосці жыцця і прыроды.
    Ала Клемянок (06.10.1961), паэтка, журналіст
    Нарадзілася ў г.Маладзечна. Вучылася ў сярэдняй школе №3. Пасля заканчэння факультэта журналістыкі БДУ працавала ў маладзечанскай шматтыражнай газеце "Прнборостронтель", галоўным рэдактарам газеты Маладзечанскага гарсавета "Наш дзень". Цяпер — супрацоўнік смаргонскай раённай газеты "Светлы шлях". Член СП Беларусі. Жыве ў г.Смаргонь.
    Вершы друкаваліся ў мясцо
    вай і рэспубліканскай прэсе.
    Аўтар кніг паэзіі "Яны не ведалі мяне..." (Маладзечна, 1999), "Бывай Альбарутэнія" (Гродна, 2007), "Рэфлексіі" (Гродна, 2010), "He пускайце ў сэрца адзіноту" (Мн., 2013).
    Споведзь
    "Дай мне душу, а іншае вазьмі сабе".
    Св. Ян Боска
    Як мне аддаць Табе яе такую у брудзе неадмоленых грахоў?
    Калісьці мела я яе святую, не шкадавала добрых шчырых слоў.
    He ўратавала я душу ад жарсці, не зачыніла ад ліслівых слоў, спакуслівае ветранае шчасце нядоўга казытала ў жылах кроў.
    Калісьці я Сусвет увесь любіла, удзячная за кожны новы дзень, ды чорная зайздрослівая сіла падкінула ў лёс мой здрады цень.
    103
    3 пакораю прыняць бы гэты выклік
    і не зважаць на чортаву гульню, бо ўсіх інтрыг даўно вядомы вынік: хто сее зло, той і пажне вайну.
    Але ж як цяжка вытрымаць навалу несправядлівасці і крыўды, і мапы! Мяне ж ад іх цяжару утрымалі, святыя ачышчальныя званы.
    Наўкол вайна ідзе за нашы душы, хто п'е іх чысціню, хто ў іх плюе.
    Як моцная душа  яе не зрушыпі, са слабай, кажуць, чорт вяроўкі ўе.