Там, дзе Уша серабрыцца
Памер: 272с.
Маладзечна 2015
Белы снег у белым полі Нават сцежачкі няма. Васілёк малюе травы, Кветкі ў лузе і раку. Я ж аловак для забавы Хіба што вазьму ў руку. I ляжыць мой ліст паперы Чысты, як у ранку снег, Калі нават заяц белы Невядома куды збег.
Усё пад снегам прыхавана, Чую я мяцеліц спеў...
Каб яшчэ цяпер настаўнік Мой малюнак зразумеў!
77
* * *
He сядзіцца зайку ў хаце, Кажушок пашыла маці, У двары даўно зіма, А валёначак няма.
Дзе купіць — ніхто не знае. Крам няма яшчэ для зая.
Дзе ў лесе кірмашы?
Дзед Мароз, дапамажы!
Так патрэбны ножкам гонкім 3 воўны цёплыя валёнкі.
Сцюжа ходзіць ля варот. Хутка тут і Новы год.
Вось дзе будзе ўсім уцех, Іх у дзеда поўны мех.
Усім паложыць каля ганка Каму лыжы, каму санкі.
Для Ганулькі чаравічкі, Для Алёнкі — рукавічкі, Вось і валенкі: — Трымай, Бегай, зай, не замярзай!
* * *
Захацела зімку Ната Снежкаю прынесці ў хату, Круглай, кругленькай, як мяч. А яна — адразу ў плач.
Адпусці яе на волю, Хай гуляе зімка ў полі, Хай спявае ёй на вуха, Як сяброўка, завіруха. А калі й палыоцца слёзкі Супакоіць сам Марозка.
78
Вячаслаў Дашкевіч (15.04.1941), паэт, публіцыст
Нарадзіўся ў в. Дзякшняны Маладзечанскага раёна. Скончыў Ашмянскае вучылішча механізацыі сельскай гаспадаркі і аддзяленне журналістыкі БДУ (1965). Працаваў рабочым, карэспандэнтам розных перыядычных выданняў Беларусі, загадчыкам аддзела часопіса "Родная прырода", рэдактарам на Беларускім тэлебачанні, навуковым супрацоўнікам Інстытута філасофіі і права АН Беларусі, галоўным рэдактарам часопіса "Крыніца". Цяпер — на пенсіі. Член СП Беларусі з 1982 года. Жыве ў Мінску.
У друку выступае з 1963 г., з вершамі — з 1974 г. Аўтар кніг "Хвіліны чакання" (1979), "Загадка Атлантыды" (1983), "Адзін пад зорамі" (2006).
Сакавік
Сонца ўгору зашпурнуў Лёгка, нібы цацку.
Вясне пятку казытнуў Голую знянацку.
Тая ж спрытная рука У блакіт сцяплелы Успарола жаўрука, Хай звініць дзень цэлы!
Сакавік мой праваднік Гразь у ботах месіць.
Сцежку — вымаклы ручнік Хочацца на куст павесіць.
79
Кропля
Крыніца з зямлі сырой
Упарта па кроплі точыцца.
Відаць нават кроплі адной Стаць акіянам хочацца.
Каб потым дзевятым валам Бераг скалісты расціснуць
I над глыбокім развалам Зноў кропляй маленькай павіснуць.
Золак
Далячынь як чалеснік. Разгараюцца дровы...
Золак — ранку намеснік Выбег з цёмнай дубровы.
Ільняная кашуля
Па калені ў pace...
Наўздагон, бы матуля, Ноч кіёчкам трасе.
* * *
Навыперадкі непаседыконікі Скачуць з шаргункамі ў мурагу.
Я за імі, тонкітоненькі, 3 галавой няпамятнай бягу.
Аж па пахі жоўтыя рамонкі.
Незабудкі пырскаюць зпад ног... Дні маленства — звонкія пярсцёнкі Закаціліся ў шчыліны падлог.
Вяселле
Дубы на ўскрайку паляны.
Сабраліся, як баяны.
Гуслі з сабой прынеслі
I нашча спяваюць песні.
80
Сосны, бы свацці, на лапкі Срэбра набралі ахапкі.
Набралі — не панясуць. ГІаціху на дол трасуць.
Бярозы — чародка паненак ГІрыйшлі амаль без сукенак. Вяселле, яно — не мядзведзь, Можна ўсім паглядзець.
Нявеста — яліна высокая Месяц у шчокі цмокае.
Нідзе ён, брыда, не дзенецца. Ноч на зыходзе — ажэніцца.
Завіруха
Завіруха гула,
Раўла,
Крыламі біла,
У рог трубіла, Сыпала шротам, Стагнала пад плотам... Пад раніду адлягло... Пасівела за ноч сяло.
* * *
Чуйныя паляны. Месячыка рогі. Конік мой буланы. Конік танканогі.
Снег пад капытамі Плача і смяецца.
He бяжы за намі Сэрца разарвецца.
81
* * *
Жухлыя грывы атаў. Бульбай пахнуць кастры. Галасамі нізкіх актаў Рыдаюць наўкол вятры.
Хмары імчацца рыссю.
Лес увапрэў — нарасхліст. Падстрэленай падае рыссю 3 клёна разлапісты ліст.
Пасля дажджу
Пылу пыхлівы попел Дожджык прыбіў весела. Кальчугі зіхоткіх кропель Сонца ў вокнах развесіла.
Травы памаладзелі.
Вада ільецца праз застаўкі... Як па камандзе ўзляцелі У пеба абмытае ластаўкі.
Акопы
Ёсць Вязынка і ёсць Акопы.
Выток і плынь.
У Вязынцы пятраркі і эзопы.
У Акопах — лесу засяроджаная сінь.
У Вязынцы музейная калыска Гайдаецца ад гаманы штодня.
У Акопах траў не калыхне вятрыска.
Такая тут на ранку цішыня.
У Вязынку з сябрамі еду.
Вязу сюды знаёмых і гасцей.
А сам — даруйце на маўклівую бяседу Прастую на Акопы усё часцей.
82
Там стынуць адзічэлыя падмуркі. Сляды ласіныя вядуць з двара. Там з вечнасцю гуляе ў жмуркі Паэта слыннага шчаслівая пара.
Ёсць Вязынка і ёсць Акопы.
Выток і плынь.
У Вязынцы пятраркі і эзопы.
Ў Акопах — лесу засяроджаная сінь.
Аркадзь Жураўлёў (1309.1955), празаік, публіцыст
Нарадзіўся на Смаргоншчыне, у в.Гарані. Скончыў Вішнеўскую сярэднюю школу, Маладзечанскае ПТВ радыётэхнікі і факультэт журналістыкі БДУ. Працаваў на Маладзечанскім заводзе сілавых паўправадніковых вентыляў, служыў у арміі, быў журналістам у газеце "Нарачанская зара", экскурсаводам у Маладзечанскім бюро падарожжаў і экскурсій, супрацоўнікам шматтыражнай газеты "Прнборостронтель", у падатковай інспекцыі. Член СП Беларусі (2006). Жыве ў Маладзечне.
Аўтар кніг прозы "Апалонік для дырэктара", "Я жадаю вам дабра..." (абедзве — у 2006).
ДАРУЙ МНЕ
Апавяданне
I
Калі б не Іванава вяселле, дзе маладыя "наразалі" кругі гонару па дарожнай развязцыкальцы райцэнтра і радаваліся, як пара буслоў закружылася ў летнім небе прама над імі, калі малады нёс сваю абранніцу цераз Вілію, як добры знак для сямейнай згоды, Пятрусь, напэўна б, ніколі не сустрэў Наталлю. А Івана яшчэ да вяселля Пятрусь папракаў:
На наш "узвод" бабылёў замахнуўся, Ванька? — трос за плечы ён жаніха. — Адкаласаваўся, жывым кавалкам аддзіраеш ад здаровага цела?
Ах, Ванькакораш, ты штось не тое пораш! — памагаў ставіць на "пуць ісціны" Івана Сашка Місевіч. — Столькі
84
ўсе тыцкалі ў наш бок: "Во, гэтых каб і пад кулямётам не загнаў бы пад вянец! Няўжо яны не жадаюць жаночай ласкі?" I самі сабе ж адказвалі: "He! Нават на фізіяноміях іх напісана не! Канечне ж — не!"
Іван вінавата пазіраў на хлопцаў, больш маўчаў і толькі зрэдку абараняўся:
Хлопцы, ну не крыўдуйце: хутка старасць на плечы ўссядзе, а мы ўсё ведаем адно, што час дарэмна марнаваць, калі з работы вяртаемся. А пара ўжо не толькі дзецьмі, унукамі ганарыцца...
Так, калі зрэдчас і возьмуць па чарцы. Галоўнае, што ніводзін не апахмяляецца, ды на працы ніколі не п'е. А каму пара ўжо тых унукаў вадзіць на рэчку, Іван не казаў, але кожны "бабыль" адчуваў, што — яму!
Самаму старэйшаму, Івану, было каля сарака, самаму маладзейшаму — Мішу Лявонаваму — трыццаць. Астатнім каму колькі: Пятру пайшоў трыццаць трэці, Сашку Антосеваму — трыццаць пяць з гакам.
Іван у свой час быў амаль жанаты. За некалькі дзён да вяселля быў у гасцях сваёй будучай жонкі. За сталом таксама будучая цешча. Гаварылі пра палітыку, а ён, Іван, быў тады "кухонным антысаветчыкам", ну не ўсё яму падабалася ў Краіне Саветаў, калі кіраваў ёю чатыры разы Герой Савецкага Саюза... і г.д., а будучай цешчы — наадварот. Так, спрэчка з маці нявесты завяршылася скандалам... He ўдалося тады яму стварыць сям'ю. Скажаце, што проста не кахаў, таму і прычыну знайшоў! Мо і так, але ж і зараз ён хоча жаніцца, але не з цешчаю.
Працавалі хлопцы хто кім: хто шафёрам, хто зваршчыкам, хто токарам, хто слесарам, але ўсе яны жылі ў адным заводскім інтэрнаце. Тут і сышліся. Нельга сказаць, каб звяла іх разам якая бяда, але ж, ведама, калі маеш за плячыма за трыццаць, то вялікага сяброўства з дваццацігадовым падшыванцам не будзеш вадзіць! Трэба па сабе шукаць "кораша". Так вось яны і сышліся "па духу". Вясёлыя, жывыя хлопцы, перакідваліся жартамі, спявалі, а калі паблізу не было начальства, стол маглі арганізаваць...
Вахцёрша, прыбіральшчыца і кастэлянка ў адной асобе, цётка Зоя, у якой самая меншая дачка Вераніка ніяк не можа сабе знайсці пару, цяпер не магла нікога з таго іх "ўзвода" адвечных халасцякоў цярпець...
85
Зноў падаліся з гітараю і правізіяй у бліжэйшы бярэзнік? I калі гэта я на чыім з вас вяселлі чарку падыму? Далібог, сэрца свайго хворага не пашкадавала б...
Падымеш, цётка! Падымеш! Лбы рукі здолелі' А не, паможам!
Тая нязлосна ўсміхалася, ляпала каторага па плячы:
Дай жа Бог чутае бачыць!
I пачуеш, і пабачыш. Пакуль жа не жадаем жаніцца з цешчай і дружна як адзін рассмяяліся.
Выскаляйцеся, але калі і сёння прыцягнецеся запаўнач, і на такім жа весяле, на парог не пушчу! Лепш там і заставайцеся начаваць! Бо днямі ўжо мне каменданціха выгаворвала цэлы ранак, як дзяўчынку.
Ціха, вы ўжо, таварыш вахцёр! Улічым, справімся! Ведаем ўжо, што сямейнае жыццё, уздзейнічаючы на мозг, пазбаўляе людзей ад любога болю жартам запэўніваў Зою Пятроўну Іван, хто з гонарам насіў пасаду старшыні "ўзвода" закаранелых і дзікаватых да жаночага полу халасцякоў.
Глядзі мне, старшыня! Пад сваю адказнасць бярэш сённяшні вечар!
Зоя Пятроўна раней працавала інжынерам па тэхніцы бяспекі на тым жа заводзе. I яе круты нораў ведалі ўсе, асабліва маладыя хлопцы, хто з распушчанымі доўгімі валасамі, як казалі, патламі, стаяў за станком без берэта, альбо працаваў на наждаку без засцерагальнага экрана. Акты страчыла, толькі трымайся! Hi адзін парушальнік правілаў ГБ пазбаўляўся прэміі. За тую прынцыповасць кіраўніцтва паважала яе, таму і пасля выхаду на пенсію папрацаваць год пяць далі.
Зоя Пятроўна спярша вязала шкарпэткі, ці якую камізэлечку, трымаючы на каленях ўнукаў, а цяпер — і праўнука, а "камунія" бабылёў усё не развальваецца, наадварот — мацуецца...
I вось на табе: Іван Капыток жэніцца! Ды лягчэй было б паверыць, што вулкан з Ісландыі данёс свой пыл да Беларусі, чым пачуць такое!
Жаночы персанал інтэрната шаптаўся, дзе б як танней набыць кветак, каб "вяселле ў іх красавала на ўсю акругу, і каб ніхто не здагадаўся, што жэніцца лічы дзед, ды й каб маладым сорамна і зайздросна стала".
86
Усё было ў хлопцаў так адрэпіціравана на кожны дзень: завод, карты пад піва пасля работы ў чыімнебудзь пакоі, затым вячэрняя прагулка ў бліжэйшы бярэзнік, альбо на рэчку за горад. Прычым у любую пару года ды надвор'е. Бывала дурэў каторы залішне, дык сябры тут, як тут. I больш такога можа не быць! Жэніцца Іван, магчыма, за ім "здурэюць" і другія. Але нічога ўжо не перайначыш — жыццё, браце.
I калі ў актавай зале інтэрната паназносілі сталоў, дык людзей панайшло: хто сяброўку па рабоце прывёў, а тая папрасіла дазволу (малады ж некалі пазычаў у яе пакоі чыстую патэльню для дранікаў, альбо скібу хлеба) прывесці з сабою і сваю сяброўку, так што вочы разбягаліся ў халасцякоў, дзяўчат было на любы густ.