Тварам да шыбеніцы
Язэп Янушкевіч
Памер: 137с.
Ракаў 2013
I Тварам да ^ шыбеніцы
Язэп
Янушкевіч
Памяці Генадзя Кісялёва
In memoriatn
Phd Henadz Kisialoii (1932—2008)
Да 150годзьдзя Паўстаньня 18631864 гадоў
Да 175годзьдзя з дня нараджэньня Кастуся Каліноўскага
Язэп Янушкевіч
Тварам да шыбеніцы
Кастусь Каліноўскі і Паўстаньне 18631864 гадоў у беларускай паэзіі
Анталогія
УДК 821.161.3 Язэп Янушкевіч (082.2)(821)
ББК 84стд15(4Беі)я.43 Язэп Янушкевіч
Янушкевіч Я. «Тварам да шыбеніцы»; Кастусь Каліноўскі і Паўстаньне 18631864 гадоў у беларускай паэзіі: Анталогія . Ракаў, 2013. 137 стар. + 4 чорн.бел. укл.
Зборнік выходзіць да 150годзьдзя ПАЎСТАНЬНЯ 1863— 1864 гадоў у БеларусіЛітве і да 175годзьдзя з дня нараджэньня Кастуся КАЛІНОЎСКАГА (1838—1864). У выданьні пададзена спадчына К.Каліноўскага: «Мужыцкая праўда» (№ 17) і тры «Лісты зпад шыбеніцы». Апошнія («Лісты зпад шыбеніцы») друкуюцца ў даўнім перакладзе (1980 г.) на ангельскую мову (пераклад Янкі Запрудніка, Томаса Бэрда), а таксама ўпершыню на польскай (пераклад Чэслава Сэнюха, Яна Гушчы) і ўкраінскай (пераклад Ігара Біліньскага, Олександра Ірваньця, Наталкі Пазьняк) мовах.
Другую частку выданьня склала «Паэтычная Калінаўскіяна», у якой сабраныя творы 55 беларускіх аўтараў, прысьвечаныя тэме паўстаньня 1863—1864 гадоў і постаці ягонага кіраўніка Кастуся Каліноўскага, празванага «апошнім каралём Літвы».
Аўтарскладальнік — пісьменьнікархівіст Язэп Янушкевіч.
Wydanie zawiera spuscizn^ publicystyczn^ K.Kalinowskiego w tym 7 numerow «gazety» «Muzyckaja prawda» (№ 17) i trzy «Listy spod szubienicy». Ostatnie («Listy spod szubienicy») zamieszczono w dawnym (1980 r.) tlumaczeniu na j^zyk angielski (tlumaczenie Janki Zaprudnika, Tomasa Berda), jak rowniez po raz pierwszy na j^zyki: polski (tlumaczenie Czeslawa Seniucha, Jana Huszczy) i ukrainski (tlumaczenie Igoria Biliriskiego, Olesia Irwancia, Nat. Pozniak).
Druga cz^sc wydania zawiera «Poetyckie Kalinauskiana», w sklad ktorych weszly utwory 55 bialoruskich autorow, poswi^cone tematyce Powstania Styczniowego orazpostaci jego przywodcy Kastusia Kalinoiiskaha, nazywanego «ostatniem krolem Litwy».
Redaktoredytor — pisarzarchiwista Jazep Januszkiewic.
У вмданні подано спадпцнну K. Калпновського у вмгляді семпчмсел «газетм» «Мужмцька правда» (№ 17) і трьох «Лмстів зпід шнбеняці». Останні («Лнстн зпід шмбенпці») надруковано в давнішнім перекладі (1980 р.) англійською мовою (переклад Янкп Запрудніка, Томаса Берда), а також вперше, польською (переклад Чеслава Сенюха, Яна Гушчм) та украінською (переклад Ігоря Білінського, Олександра Ірванця, Наталкм Позняк) мовамм.
ПАДЗЯКА тым, хто паспрыяў выданьню:
Рыгору Барадуліну, Настасьсі Жарскай, А.Кашлею (Andrzej Kaszlej), Агнэшы КрыжаньскайДусь (Agnieszka KrzyzanskaDus), Ігару Ліхавому, Вячаславу Паўлаўцу, Міхасю Скоблу, Валянціну Стэху, Ч.Сэнюху (Czeslaw Seniuch).
У афармленьні выданьня скарыстаны афортны трыпціх мастакаграфіка Галіны ХінкаЯнушкевіч: «ЯНЫ ПАСТАЯЛІ ЗА НАС» (1988): «Час сьмяротных сноў» (на вокладцы); «Паланэз Агіньскага»; «Удовам 1863 года».
Некаторыя творы ўзятыя з сайта «Сьвіслацкія аркушы»
(стваральнік сайта Зьміцер Кузьменка).
© Янушкевіч Язэп, укладаньне з тэксталагічнай падрыхтоўкай 2013 © Вільчыч В., афармленьне, 2013
© ХінкаЯнушкевіч Г., афармленьне, 2013
«Калі над табою маскаля ўжо ня будзе!»
5
«Калі над табою маскаля ўжо ня будзе!»
I трупаў, трупаў — Божа слаўны! Хто не расстрэляны — вісіць, Хто не павешаны — сасланы, Або за кратамі сядзіць.
...He пераможаце ідэі Вялікай праўды на зямлі.
М.Машара Паэма «Сьмерць Кастуся Каліноўскага» (1934)
У кожнага народа ёсьць імёны — сінонімы словам «ВОЛЯ», «БРАТЭРСТВА». У балгараў — гэта Хрыста Боцеў, у венграўмадзяраў —паэт Шандар Пецёфі, у італьянцаў — Джузэпе Гарыбальдзі, у палякаў — Шыман Канарскі, у расейцаў — Герцэн, Дабралюбаў...
У беларусаў такім нацыянальным героем змагаром за волю роднага народа стаў Кастусь Каліноўскі — правадыр паўстаньня 1863 года на БеларусіЛітве...
...Як у XV стагодзьдзі, падчас Дубровенскай бітвы (пад Грунвальдам, 15 ліпеня 1410 года), калі крыжакі зьмялі польскіх рыцараў і нават прарваліся да сьцяганосца ды скінулі вялікі каралеўскі штандар Ягайлы, літоўскія палкі на чале з Вітаўтам (асабліва вызначыліся аршанская, смаленская й мсьціслаўская харугвы) ўратавалі ад хуткага і немінучага разгрому саюзныя войскі, гэтак у 1863 годзе, празь лічаныя месяцы пасьля распачатага паўстаньня, калі польскія атрады генерала Лянгевіча былі разьбітыя расейскімі палкамі, на нейкі момант усе надзеі сталі ўскладацца на нацыянальнавызваленчы рух у Беларусі і Літве, дзе ў шэрагі касіянераў пайшлі сяляне, местачкоўцы. Ф. Энгельс (знаўца нямецкай і эўрапэйскай
б
Язэп Янушкевіч
гісторыі), які пільна сачыў за разгортваньнем паўстаньня, 8 красавіка 1863 года занатаваў: «...літоўскі рух цяпер самы важны, таму што ён:
1) выходзіць за межы Кангрэсавай Полыйчы,
2) у ім прымаюць вялікі ўдзел сяляне...»
Але ваеннае шчасьцеадвярнулася ад паўстанцаў. Амаль 200тысячнаерасейскае войска, аддадзенае пад кіраўніцтва генералу Мураўёву, пасьлядоўна і жорстка душыла паўстанцкі рух. Гераічная барацьба ў лясной Беларусі не стала ў народзе такой прыцягальнай легендай, як гісторыя ўзьнікненьня галоўнага набата паўстаньня, беларускага «Колокола» — нелегальней і непадцэнзурнай газеты «Мужыцкая праўда», што не ў эміграцыі, а тут, на роднай зямлі, стала гаварыць беларускаму люду праўду. Пабеларуску. Праўду, па якой сасьмяглі сялянскія душы...
.. .27лютага 1839годаўВільнібыўпублічнарасстраляны рэвалюцыянердэмакрат Шыман Канарскі. Жыхары сталі сьведкамі чарговай расправы расейскіх карнікаў з рэвалюцыйным рухам у краіне. Адзін з сучасьнікаў пасьля пакараньня Канарскага запісаў: «Патрэбен муж з сэрцам Вашынгтона і Іпсілантыя, з сілаю і розумам Напалеона. Ня трэба адчайвацца: 3 пінскіх балот і курныххат пэўна выйдзе гэты герой».
Ён зьявіўся на сьвет 2 лютага 1838 годаў маленькай вёсачцы Мастаўляны Гродзенскага павета. У метрычных кнігах мясцовага парафіяльнага касьцёла яго спачатку запісалі Вінцэнтам, сынам Сымона Каліноўскага і Веранікі Каліноўскай з Рыбінскіх. I толькі пазьней — пад двума імёнамі: ВінцэнтаКанстанціна. Юнак абраў сабе другое, якое ў старажытных рымлян азначала «непахісны», «трывалы», «цьвёрды», а ў сялянскім абыходку гучала: Кастусь.
Потым, не па ўласнай волі, ён будзе мець шмат імёнаў і прозьвішчаў, паэтычных і зьдзеклівых: Яськагаспадар зпад Вільні, Васіль Сьвітка, Макарэвіч, Чарноцкі, Хам, Канстанцін Хамовіч, Хамуціус, Ігнась Вітажэнец. 1 ўсе яны засьведчаць перад гісторыяй годнасьць іхуладальніка, бо праўдзіва сказана: няма імені, якое нельга ня ўславіць.
У нацыянальнавызваленчай барацьбе Кастусь меў папярэднікаў, сяброўпаплечнікаў, але найбліжэйшым дарадчыкам і настаўнікам на шляху станаўленьня Каліноўскагарэвалюцыянера быў яго старэйшы брат Віктар, студэнтмедык Маскоўскага універсітэта, а пазьней — няштатны супрацоўнік публічнай бібліятэкі ў Пецярбургу, апантаны гісторык, тонкі знаўца старажытных летапісаў, «пісаных крывіцкай гаворкай». Менавіта ён, Віктар, абудзіў у хлапчуку неспатольную прагу да ведаў, і калі потым, у 1856—1860 гадах, Кастусь стане студэнтам камеральнага факультэта Пецярбургскага універсітэта, ён пераканаецца ў праўдзівасьці братавых слоў пра тое, што найлепшым універсітэтам для чалавека зьяўляецца сумленьна напісаная кніга. А для народа гэтую «акадэмію» можа замяніць праўдзівае слова.
Асэнсоўваючы ў тагачаснай палітычнай атмасферы трагічны во
«Калі над табою маскаля ўжо ня будзе!»
7
пыт папярэднікаў, будучы правадыр антыцарскага паўстаньня найбольш спрыяльнае выйсьце бачыў у стварэньні друкаванага органа, адрасаванага сялянскім масам. Па прыкладу Герцэна і Агарова, Каліноўскі заснаваў вольны нацыянальны друк — першую беларускую газету «Мужыцкая праўда», якая ў XX стагодзьдзі лічаныя разы друкавалася бяз выняткаўкупюр (1928, 1988). Нягледзячы на тое, што паплечнікам кіраўніка паўстаньня 1863—1864 гадоў на Беларусі і Літве ўдалося наладзіць выданьне толькі 7 нумароў, у абуджэньні сьвядомасьці беларусаў яна адыграла выключную ролю. Унікальнасьць яе відавочная: «Мужыцкая праўда» — ці не адзінае пэрыядычнае выданьне сярэдзіны XIX стагодзьдзя ў Эўропе, непасрэдна адрасаванае селяніну, у якой так ясна былі накрэсьлены сацыяльная і палітычная мэта:
1) вызваліцца ад прыгнёту расейскіх акупантаў;
2) даць зямлю мужыкубеларусу.
... Ці не зьдзейсьнілі тым самым беларускія дэмакраты заклік А. Герцэна, зьвернуты са старонак «Колокола» напярэдадні паўстаньня: «... быць Літве, Беларусі і Украіне з кім яны хочуць або ні з кім, абы толькі волю іх ведаць — не падробную, а сапраўдную».
...У сваіх рэляцыях жандары ахрысьцілі «Мужыцкую праўду» «разбуральнай газетай», вобразна і дакладна сфармуляваўшы пагрозу, якую несьлі «лятучыя лісткі» (А. Герцэн) беларускай газеты царызму, яго хвалёным тром кітам — праваслаўю, самадзяржаўю і народнасьці (апошняя мела на ўвазе «едйную й неделймую»), Для высьвятленьня адносін Кастуся Каліноўскага да рэлігійнага пытаньня варта паглыбіцца ў гістарычныя факты. А яны сьведчаць, што на зыходзе XVIII стагодзьдзя 80 адсоткаў вясковага насельніцтва Беларусі былі уніятамі (дасьледваньні Анатоля Грыцкевіча). Ведаючы такое, мы зразумеем, чаму адзін з царскіх саноўнікаў, пасланы ў 1790я гады Кацярынаю II для «геаграфічнага вывучэньня новадалучаных абшараў» у сваёй вернападданьніцкай запісцы назваў уніяцкую рэлігію «народнай». Бо за яе моцна трымаўся гарапашны селянін, якому па характару сваіх будзённых заняткаў і прыроджанай філасофіі — самаадданай павагі да вопыту, звычаяў і нораваў дзядоў і прадзедаў,— кідацца з каталіцтва ў праваслаўе ці яшчэ кудысьці было не ўласьціва. Магчыма, прымаўка «Чыя ўлада, тых і рэлігія» і нарадзілася колісь у плебейскім асяродзьдзі, але не зьяўлялася для селянінааратая ўзорнай. На Беларусі скасаваньне уніі адбылося ў 1839 годзе — менш чым за 25 гадоў да паўстаньня. Скасаваньне гвалтоўнае, пад посьвіст казацкай нагайкі і галашэньне жанок, бы перад пагібельлю сьвету. I Кастусь, як вопытны рэвалюцыянер, ня мог не ўлічыць рэлігійных настрояў «нізоў». Таму і прысьвяціў гэтаму пытаньню асобны нумар «Мужыцкай праўды» (№ 6).