Тварам да шыбеніцы
Язэп Янушкевіч
Памер: 137с.
Ракаў 2013
20 КАСТУСЬ КАЛІНОЎСКІ
цару заўгодна, а уніі ніхто не хоча! I тут нас цар падманывае, скрывіць хоча праўду, штоб нас саўсім пагубіць. А Пранцуз на нас толькі ждзе: да каму ж ён памагаць стане, калі ў нас будзе ціха. А мы, хоць нам царскія служкі зьняверылісь надта, робім усё, што яны нам ні скажуць. Такім спосабам не зазнаць нам волі да справядлівасьці. He так думалі мужыкі ў Польшчы. Служылі яны яму верна, як і мы, да, пабачыўшы, што не выслужаць нічога, сталі дабівацца і дабілісь волі. А і іх царскія служкі дурылі, як нас цяпер дураць — падмаўлялі, штоб слаць лісты да цара перапрашаючы, да пастарому несьці падаткі, да даваць некрута, учылі і іх, як даносіць адзін на аднаго, як лавіць ды маскалям адстанаўляць, да мала знайшлося такіх, штоб то, не баючысь Бога ні сораму людскога, служыць маскалям, бо ўжэ спазналі мужыкі царскую думку. А такіх, што за грошы не пабаялісь служыць ворагам нашым, што не хацелі мужыкам зямлі да праўды на сьвеце да спрэчны былі новай вольнасьці да новаму польскаму маніхвэсту, гэтакіх вешаюць, як подлых сабак, селішча іх апусьцелі, пайшлі з дымам іх хаты, прапала марна худоба.
Падумайце добра, да, памаліўшыся Богу, станьма дружна разам за нашу вольнасьць! Нас цар ужэ не падмане — не падвядуць маскалі! Няма для ніх у нашых сёлах ні вады, ні хлеба — для ніх мы глухі і немы і нічога не бачылі і не чулі. А пакуль яшчэ пара, трэба нашым хлопцам спяшыць з віламі да з косамі там, гдзе дабіваюцца волі да праўды — а мы, іх бацькі да жонкі нашы, сьцерагці будзем да ўведамляць, адкуль на ніх цягне нячыста маскоўска сіла, да ад душы памагаць усялікімі спосабамі дзецюкам нашым, што за нас пойдуць біцца. — А будзе ў нас вольнасьць, якой не было нашым дзядам да бацькам.
Яськагаспадар зпад Вільні
«ЛІСТЫ 3ПАД ШЫБЕНІЦЫ»___________
21
ЛІСТЫ 3ПАД ШЫБЕНІЦЫ
I да нашага кутка даляцела ваша Газэтка, і мы яе з увагай прачыталі; вельмі яна ўсім спадабалася, бо праўда напісана. Прыймеце для таго нашу падзяку, а пісьмо аддрукуйце, каб знаў сьвет Божы, як мужыкі Беларусы глядзяць на маскалёў і паўстаньне польскае, чаго яны хочуць і чаго па сваей сіле дабіваціся будуць. Слова наша простае, но зато шчырае; калі яно дойдзе да ронду польскага, адкрые яму нашу грудзь да і пакажа, што панашаму рабіці трэба, каб панаваньню маскоўскаму не цяпер, то пазьней канец ужэ палажыці.
За ўсіх старон маскалі цяпер талкуюць нам без устанку а сваём брацтве з намі. Праўдзіва дзівота, жывучы пад рондам маскоўскім гэтулькі часу, цяпер ледзь мы аб гэтым пачулі, для таго не без карысьці будзе паглянуць, як гэта маскоўскія браты самі ў сябе гаспадарылі да і з намі рабілі, каб пазнаць іх шчырасьць і права на брацтва нашае. He будзем гаварыці, з якіх народаў маскалі паўсталі, брацтва там не многа найдзем, няволя манголаў да і цароў маскоўскіх заўсім забіла ў гэтам народзе ўсякую памяць а свабодзе да і зрабіла з яго грамады людзей паганых без мысьлі, без праўды, без справядлівасьці, без сумленьня да і без баязьні Боскай. 3 гэтакім народам цары маскоўскія, што то жывуць людскою крыўдаю, падбілі зямлю нашу пад сваё панаваньне, тут то мы іх і пазналі, гэтых, як яны сябе называюць, братоў нашых. Ронд польскі, правіўшы намі, не браў з нас рэкрута, не адрываў народу ад дзяцей, ад бацькоў да і ад зямлі роднай і не гнаў гдзесь у канец сьвета, каб завадзіць няволю, выціскаць сьлёзы і пракленства на душы нашай. Ронд польскі, калі браў з нас падымнае, то не заводзіў гэтакіх стаенных падаткаў на душы нашы, што то да Бога адно належаць. Ронд польскі, маючы Бога ў сэрцу, не ўпісаў нас у сызму, у каторай адно за цара да за цара маліціся трэба, як бы ўжэ цар быў Богам на сьвеце, а вера да казны належала. Ронд польскі ўжо таму будзе 70 лет, выперажаючы многа суседскіх народаў, пачаў ужэ талкаваці а свабодзе мужыцкай і роўнасьці братняй мужыка з шляхціцам, а енарал Касьцюшка, што то, кажуць, каля Слоніма радзіўся і а каторым народ наш спявае, што ён вельмі быў добрым і маскаля крэпка біў, высказаўся ён за вольнасьць нашу, но маскаль то перашкодзіў і завёў свае ронды. Пагляньма ж цяпер, што ён зараз пачаў рабіці, гэты дабрадзей мужыцкі, як сам цяпер кажа: найперш, каб не магло вырабляціся сумленьне народнае, пакасаваў маскаль усе сходкі людзей выбарных, усе школы нашы, а так, абабраўшы з сумленьня да і з розуму, a завёўшы ў нас свой парадак маскоўскі, пазволіў кожнаму дужшаму глуміцца над бедным як толька хоча. Паноў заўсім увольніў ад усякіх ценжараў, даў ім права завадзіць паншчыну маскоўскую, а яна то не тры дай не шэсьць дзён з хаты, но 6 дзён з душы рабочай. Мужыку не толька што не даў ніякага
22
КАСТУСЬ КАЛІНОЎСКІ
права, но яшчэ адабраў і тое права, якое ён меў ад ронду польскага; многа людзей вольных да і каралеўшчызны вялеў у паншчызну упісаць, кажнаму можна было мужыка крыўдзіць, а чыноўнікі маскоўскія не рабілі яму ніякай справядлівасьці, но яшчэ калі суд на глум не ссылаў мужыка ў Сібір, то аддаваў на вечнасьць у салдаты. Калі які пан, паслухаўшы сумленьня, ішоў за праўду і справядлівасьць і спраціўляўся прыказу царскаму, каторы кажа: «дзяры, бяры да і маўчы», тады яго, калі не ўцёк да пранцуза, у турму бралі да і ў Сібір гналі, а двор з людзьмі у казну забралі, стуль то у нас і мужыкі казённыя. Пярвей яны служылі казьне паншчыну, а посьле ў аброк іх упісалі, дай акром аброку ганялі без ніякай падзякі ўсялякаму чорту на работу: то акружному, то асэсару дай кожнаму, хто адно перакупіў. Начальства ось то якое маскоўскае для мужыкоў, а нібы дабрадзей! Няхай той сам судзіць, хто пісьмо маё чытаці будзе, я адно скажу па шчырай праўдзе: што калі нам пад рондам польскім не заўсім было добра, то як маскаль стаў намі правіць, зрабіў ён для мужыкоў чыстае пекла на сьвеце. Тут сказаці яшчэ трэба, што ён змусіў нас пакідаці бацькаўшчызну, ісьці ў рэкруты, дай ваяваці не за прыказ Боскі, не за праўду і справядлівасьць, но за глум, за няволю не раз проціў братоў да бацькоў нашых. Тут сказаці трэба, што маскаль, дабрадзей мужыцкі, зьняўшы з паноў усялякія падаткі, зваліў іх адно на мужыцкае племя, аблажыў падаткамі і мужыцкую зямлю, і мужыцкія хаты, і мужыцкую душу, і мужыцкія дзеці, і мужыцкую скаціну, жывых і ўмёршых. Но не тут яшчэ канец маскоўскага дабрадзейства. — Зь дзядоў і прадзедаў была ў нас уніяцкая вера, гэта значыць, што мы, будучы грэцкай веры, прызнавалі за намесьнікаў Боскіх сьвятых айцоў, што ў Рыме. Царом маскоўскім і гэта стала завідна, для таго, скасаваўшы ў Маскве грэцкую веру, а зрабіўшы царскую, што то называецца праваслаўе, і нас адарвалі ад праўдзівага Бога і ўпісалі ў сызму пагану. Такім спосабам, абабраўшы з гроша, з рук спасобных, запраглі нас у паншчызну, і каб сьлёзы мужыцкія не трапілі перад трон праўдзівага Бога, забралі нам і духоўну нашу пацеху — нашу веру уніяцкую. Праўда, людцы, ёсьць за што падзякаваці!.. A чыноўнікі то маскоўскія — яшчэ адно дабрадзейства. Чытаў я ў ксёнжках, што ёсьць на сьвеце якась саранча, катора як гдзе пакажацца, усю худобу гаспадарску зглуміць. Маем мы, браткі, горшую яшчэ ад той саранчы, а гэта чыноўнікі маскоўскія з сваёю «праўдаю» і «справядлівасьцею», яны людзі вельмі здатныя, што то памаскоўску «праворныя», умеюць так аблізаць чалавека, што з рук іх выйдзеш голенькі як маці радзіла — і жыві пад гэтакім рондам без суду і праўды. Зараз па вайне з пранцузам пад Севастопалем пачалі меж намі слухі хадзіці, што маюць мужыкам даць вольнасьць. Ждалі мы доўга, аж нарэшце тры леты таму выйшаў указ царскі, — праўда, многа там было напісана, а карысьці то для нас мала. Парабілі адно канцылярыі,
«ЛІСТЫ 3ПАД ШЫБЕНІЦЫ»23 пасрэднікаў, старшынаў, пісараў усё за грошы мужыцкія, а паншчызну як хадзілі, так і трэба было хадзіці. Дачуўшы мы гэта, сталі праціўны, і тут то і маскалі нашліся, каб прымусіць нас да міласьці царскай, а нагайка казацкая мела скрапіць наш братні узёл, не ведаю адно з кім: ці з панамі, ці з маскалямі. Няхай за мяне скажуць тыя, што мелі ахвоту скрапляці, дабрадзеі нашыя, браты маскоўскія.
Трудна сказаць, як доўга мы бы паншчызну хадзілі, каб не паўстаньне польскае. Ронд польскі, аб'явіўшы свой маніхвэст, зямлю мужыцкую аддаў мужыком на вечнасьць, і мы то перасталі зараз паншчызну хадзіць. А калі Бог усемагучы навярнуў паноў да праўды і зрабіў іх паслушнымі прыказам ронду польскага, тагды маскалём настаў кепскі час, і ён мусіў паняволі прыпісаціся да нашага і жыдоўскага брацтва. Бач, які мудроны брат; аднак крыху і так ашукаўся, бо як той казаў: «I ў брата не свая хата», і брат пайшоў бы ў паўстаньне, каб меў якую качаргешку ў рукі ўзяці; а жыд, хаця пагаворка і кажа: «што як бяда, то да жыда», не заўсягды голых прымае, тым бардзей такіх, што нажлапталіся нямала і сьлёз і крові жыдоўскай. Но каб ляпей пазнаць маскоўскую хітрасьць, пагляньмы шчырым окам, што цяпер маскалі выраблялі з намі, у гэту ліхую для сябе гадзіну, калі, пабіўшыся з палякамі, каб удзяржаць сваё панаваньне, да нашага брацтва хоча ўпісаціся; ронд польскі цяпер аддае нам на вечнасьць зямлю нашу за працу, маскаль піша дай устанаўляе якіясь там чыншы, каторым ніякага канца не будзе, як то меж мужыкамі казённымі. Калі ронд польскі дае нам вольнасьць праўдзівую, маскаль, не кажу цэлымі сёламі, а цэлымі грамадамі гоніць людзей, заўсім адняўшы свабоду, у сібірскія пустыні. Калі ронд польскі ўсім братнім народам дае самарондства, маскаль мала таго, што гэтак не робіць, но яшчэ там, гдзе жылі палякі, літоўцы і беларусы, заводзіць маскоўскія школы, а ў гэтых школах учаць памаскоўску, гдзе ніколі не пачуеш і слова папольску, палітоўску да і пабеларуску, як народ таго хоча, a ў гэтыя школы адно з другога канца сьвета маскалёў насылаюць, што толька ўмеюць красьці, людзей абдзіраці дай служыць за грошы паганаму дзелу на глум народу. Дзікі маскаль думае, што калі можа народ абдзіраці за ўсякага дабытку, то і патрапіць кажнаму ўбіць у галаву свой дурны розум, дурны для таго, што розум маскоўскі калі не раз харашо кажа, то ніколі палюдску нічога не робіць, адно людзей абманывае, а перад кнутом царскім гнецца, як астатні валацуга. Трудна ўсё гэта раска[за]ці, што мы ўжэ кроўю запісалі, так што сьлёзы льюцца, чытаючы бяспраўе, якое маскалі рабілі дай да гэтай пары яшчэ робяць. Хто хоча дазнаць праўдзівага смаку, няхай сам пажыве пад рондам маскоўскім, то і паглядзіць, якое дабрадзейства мужыкі мелі; ось то для чаго кажам: што польскае дзела гэта наша дзела, гэта вольнасьці дзела.