Тварам да шыбеніцы
Язэп Янушкевіч
Памер: 137с.
Ракаў 2013
12________________________КАСТУСЬ КАЛІНОЎСКІ
бы маскаль мусіў бы прапасьці без паўстаня і мы на век вякоў ужэ былі бы вольныя.
Так з гэтага пісьма і відна: што мужыкі панскія і казённыя не павінны плаціць ані чыншу паном, ані аброку ў казну за зямлю, бо гэта зямля да нас належыць; но калі будзе вайна з маскалём за нашу вольнасьць, то той час трэба ўсім ісьці на вайну проціў маскаля. A то для таго, каб хутчэй прагнаць маскаля з яго сабачым рондам, і каб ніколі, ніякай, нікому мужыкі паншчыны не служылі і ніякага ў казну аброку не плацілі, і каб на век вякоў народ наш быў вольны і шчасьлівы. А калі вас хто будзе падмаўляць рабіці іначай: чы то спраўнік, чы то акружны, чы то лапсэсар, чы то пан, то вы яго не слухайце, бо то пэўна ашуканства, што за царскія альбо панскія грошы вечнай вашай згубы хоча!!
Яськагаспадар зпад Вільні
№3
Дзецюкі!
Жывучы пад рондам маскоўскім, кожны ведае, што ён нас абдзірае і глуміць, но мала хто добра падумаў, чы можна ад яго спадзяваціся чаголень для нас альбо для дзяцей нашых? Я, дзецюкі, лепш знаючы ад вас, уздумаў напісаці пісьмо, каб не маглі туманіць розуму вашага. Для таго чытайце з увагаю, а як перачытаеце, давайце да другой вёскі.
Чалавек то такую мае натуру, што альбо нічога не ведае і нічога меці не хоча, альбо калі даведаецца, то хоча зразумеці добра і дастаці ўсенька, што яму належыць. Гэта вялікая праўда. От яшчэ нядаўна гаварылі нашыя, што яны створаны для таго, каб служылі паншчыну і былі нявольнікамі, а гаварылі для таго, што нічога не ведалі і нічога меці не хацелі, — а чы сягодня гэтак скажуць, калі ўжэ ведаюць многа і многа хочуць? Сягодня ўсе ўжэ паразумнелі, усе мужыкі талкуюць, што Бог стварыў чалавека, каб ён карыставаў з вольнасьці справядлівай, і сьмяюцца, як гэта маглі інак думаці. Гэта права, што народ робіцца разумнейшым, выходзіць ад самога Бога, а хто яму схоча спраціўляціся, таго альбо сам Бог, альбо народ па прыказу Боскаму зь зямлёю змяшае!
Вы, дзецюкі, пэўне вельмі цікавыя, скуль жа гэта народ так паразумнеў? Я вам скажу, скуль гэта.
Калі Пранцуз пад Сьвістаполем заўсім пабіў маскаля, то для таго каб маскаль не меў сілы і грошы, прыказаў народаві даці вольнасьць, не браці рэкрутаў і вялікіх падаткаў. Маскаль згадзіўся на гэта, бо думаў, што народ дурны і патрапіць яго ашукаці! Ён то хацеў адно перамяніць няволю,
«МУЖЫЦКАЯ ПРА ЎДА»
13
но, бачу, вельмі ашукаўся, бо хаця нам ронд маскоўскі нічога ў шэсьць лет не зрабіў, но мы як пачулі, што і мужык можа быць вольны, так пачалі пытаціся ў людзей разумнейшых і талкаваці паміж сабою, аж зразумелі, што то вольнасьць значыць. От скуль гэта ўзялося, што народ паразумнеў. Мы сягодня ўсе ўжэ ведаем, што чалавек вольны, гэта калі мае кусок сваей зямлі, за катору ані чыншу і аброку не плаціць, ані паншчыны не служыць, — калі плаціць малыя падаткі і то не на царскія стайні, псярні і курвы, a на патрэбу цэлага народу, — калі не ідзе ў рэкруты чорт ведае гдзе, а ідзе бараніці свайго краю тагды толька, калі які непрыяцель надыйдзе, — калі робіць усенька, што спадабае і што не крыўдзіць бліжняга і хвалы боскай, — і калі вызнае тую веру, якую вызнавалі яго бацькі, дзяды, прадзеды. От што вольнасьць значыць. Сягодня то ронд маскоўскі нас не атуманіць, бо мы цяпер не такія дурныя, як былі ўперад, і пазналі, што нам ні маніхвэстаў царскіх, а вольнасьці патрэба.
Маскаль то хітры, ёнто, дзецюкі, хоча, каб не даці нічога, а народ думаў, што ўжэ мае ўсё як належыць. He мерыўшы, судзеце хаця з гэтага a яго хітрасьці. Два рокі ўжэ таму, калі яшчэ ніякіх маніхвэстаў а вольнасьці не аб'яўлялі, народ у Пецярбургу, Маскве і па цэлай Расеі пачаў вельмі крычаці, што калі ронд не дасьць яму вольнасьці, то ён цэлаю грамадою 19 фэвраля збунтуецца. Тагды цар, бачу, збаяўся і вялеў сэнатаві зьехаціся, a народаві аб’явіць, што ў посьце вольнасьць дастане. Народ дурны паверыў да і разышоўся, а цар, з сэнатам паталкаваўшы, як мінула трывога, так і аб'явіў у мейсьцу вольнасьці маніхвэст, а ў маніхвэсьце прыказвае мужыкам служыць да часу паншчыну пастарому, а пановаму заплаціць больш грошай у казну на пісараў, пасрэднікаў, да і чорт іх ведае на што. Судзеце ж цяпер самі, чы ж не ашуківаюць нас?
Но не на доўга здасца ім круцельства, бо, як я казаў, мы ўжэ пазналі, што нам не маніхвэстаў, а вольнасьці патрэбна — і то вольнасьці не такой, якую нам цар схоча даці, но якую мы самі, мужыкі, паміж сабою зробімо. A для таго, дзецюкі, каб ніхто вас не мог ашукаці, цяпер ужэ талкуйце паміж сабою, якой вам вольнасьці патрэба і якім адно спосабам мужык яе дастаць можа. Толька, дзецюкі, сьмела, бо з намі Бог і праўда, а калі мы з Богам, то з намі ваяваці трудна, бо боска моц вяліка а народу многа.
Так з гэтага пісьма і відна: што няма чаго ждаці ад нікога, бо той толька жне, хто пасее. Так сейце ж, дзецюкі, як прыйдзе пара, поўнаю рукою — не шкадуйце працы, — каб і мужык быў чалавекам вольным, як е на цалюськам сьвеце. Бог нам дапаможа!!!
Яськагаспадар зnad Вільні
14
КАСТУСЬ КАЛІНОЎСКІ
№4
Дзецюкі!
Няма і куска зямлі на сьвеце, каб людзі былі адзін у другога ўсё добрыя, не хацелі жыці з крыўдаю свайго бліжняга. Для таго, каб была справядлівасьць і праўда на сьвеце, а злыя людзі не збыткавалі і крыўды другім не рабілі, е ронд, што бярэ падаткі, робіць школы, наўчае кажнага, каб жыў па праўдзе, становіць суд; а калі гэта не памагае і робіцца несправядлівасьць, то наймае войска і так сьцеражэ кажнага ад ліха і зьдзерства. От на што ронд патрэбны. I як добры слуга глядзіць худобы гаспадарскай і слухае свайго гаспадара, так добры ронд глядзець павінен шчасьця людзей, слухаць народу і рабіці так, як народаві лепей. I не дзіва, бо не народ зроблены для ронду, а ронд для народу.
Гэтак, дзецюкі, робіцца на цалюськам сьвеце. А калі за граніцаю, чы то ў Пранцуза, чы ў Англічаніна, народ спагадае рондаві, то для таго, што ронд слухае народу і робіць так, каб народ быў багаты і шчасьлівы.
А ў нас, дзецюкі, чы гэтак? Чы ў нас е справядлівая наука ў школах, што учыць жыці без крыўды другога? Чы е праўда і справядлівасьць у судзе? Чы можа чалавек быць пэўны, што яго ніхто не скрыўдзіць? Чы ронд маскоўскі думае аб людзях, каб яны маглі жыці шчасьліве? Самі скажэце.
У нас, дзецюкі, адно учаць у школах, каб ты знаў чытаці памаскоўску, a то для таго, каб цябе заўсім перарабіці на маскаля. Суды маскоўскія — гэта воўчая яма, гдзе не разьбіраюць, чы за табою праўда, чы не, а скубуць адно як могуць. Бяспечнасьці пад маскалём ніякай няма, хто дужшы, той і глуміць; а войска то не для таго трымаюць, каб аберагаці кажнага ад злых людзей і ад глуму, а для таго, каб не пазволіць народаві і застанаць, калі пазнае сваю няволю, калі згледзіцца, што дзяруць з яго над сілы. Ронд маскоўскі, як той ліхі пан, што, пачаўшы ад камісара аж да цівуна2, пазваляе кажнаму народ глуміці, каб [ад]но як найбольш грошай у кішэнь яго дасталася. Ронд маскоўскі, дзецюкі, не так робіць, як рабіці трэба, не думае, каб палегчыць народаві, а вымышляе адно спосабы, як абадраці і заўсім людзей зглуміці.
Чаму гэтак робіцца пад рондам маскоўскім, я вам скажу — вы адно мяне паслухайце.
Ронд гэта заўсім так сама, як чалавек. I як чалавек мае галаву на тое, каб думаў, а рукі і ногі, каб зрабіў так, як задумаў, так ронд мае цара, кабЗ рондзіў, а чыноўнікаў па ўсіх местах і мястэчках, каб рабілі, як цар захоча. Для таго як галава ў чалавека калі задумае кепскае, то ногі і рукі кепскае зробяць, так у рондзе калі цар глуму захоча, то чыноўнікі глуму наробяць. А з гэтага то і відаць, што зьдзерства, якое ў нас вычаўпляюць, то не для таго робіцца, што ў нашым краю няма людзей, здатных на чыноўнікаў, га
«МУЖЫЦКАЯ ПРА ЎДА»__________________15.
товых і жыцьцё сваё аддаці для народу, а для таго, што цар гэтакіх людзей у Сыбір высылае, а за нашыя грошы назначае чыноўнікамі гэтых, што адно самі людзей глумяць, другім глуміці пазваляюць і Бога не баяцца. Гэтакі чыноўнік не давядзе ўжэ да розуму — ён, калі і няма прыказу цара, то сам выдумае спосаб, як абадраці бедны народ. I гдзе ж тут шукаці праўды?
Так з гэтага пісьма і відна, што глум, зьдзерства і несправядлівасьць выходзіць ад самога цара — ёнто з нас выбірае войска, ёнто з нас выдзірае грошы нібы на патрэбу народа, а ўзяўшыся за ўсімі гыцлямі за рукі, адно нас цяменжыць, трымае ў няволі. Но прыходзіць яму ўжэ канец, бо мужык пачуў вольнасьць, а мужыцкая вольнасьць — гэта ўсё роўна, што шубеніца для ўсіх зьдзерцаў і глуміцеляў народа! Для тагото цар спыняе вольнасьць мужыцкую і спыняці будзе, для тагото калі ў паноў сто раз пытаў, якую яны хочуць даці вольнасьць мужыкам, у мужыкоў і разу не спытаў, якой яны хочуць вольнасьці. Ён знае, якая то вольнасьць мужыцкая, ён ведае, што мужык хоча, каб ніхто не сьмеў драці з нікога — і для таго як мы яго ронду, так ён нашай вольнасьці баіцца.
Дзяры з нас, цар, дзярэце з нас, чыноўнікі яго, хаця да астатняй шкуры, но памятайце, што і на нас прыйдзе пара, памятайце, што калі мужык разгуляецца, то, як сьвет шырокі, кроў ваша пальецца!!!
Яськагаспадар зnad Вільні
№5
Дзецюкі!
Мала таго, што з мужыка дзяруць на ўсякія падаткі астатню кашулю, мала таго, што ніколі не можаш дабіціся да куска хлеба, а ўсё, што заробіш, аддаці мусіш чорт ведае каму і чорт ведае на што, мала таго, кажу, што жыцьцё нашае горша сабачага, — но скажэце, мае міленькія, чы есьць паміж намі хтолень, каб не аплаківаў яшчэ альбо свайго сына, альбо свайго брата, альбо свайго мужа, што цар забраў яго ў рэкруты да і загнаў чорт ведае гдзе?
Працуе бацька цяжка на дзецеткі свае, гадуе маці сына, ночанькі не спіць, а цар, сабача яго вера, як гэты воўк, закраўшыся, вяліць лавіці, у дыбы скуці і гнаці ад радні далёка. А маскоўскае жыцьцё — горка ўжэ доля. Забыці там трэба, што есьць у нас наша бацькаўшчына, што есьць у нас наша радня, а аддаці жыцьцё не за дабро і шчасьце ўсіх, а за ліха і вечну няволю нашых братоў. Гэтакага ліха, дзецючкі, і скаціна не знае, а вы, мае міленькія, пэўне, і не падумалі, скуль яно на нас навязалася, чы гэтак было за нашых дзядоў і прадзедаў і чы гэтак мусіць быці? Усё гэта я вам растал
16
КАСТУСЬ КАЛІНОЎСКІ
кую, а хто мае праўду ў сэрцы і дабра хоча, той мяне паслухае.