• Газеты, часопісы і г.д.
  • Тварам да шыбеніцы  Язэп Янушкевіч

    Тварам да шыбеніцы

    Язэп Янушкевіч

    Памер: 137с.
    Ракаў 2013
    53.57 МБ
    Помняць яшчэ нашыя дзяды, паказываюць яны, што за іх часоў мужыкі рэкрута і не зналі. Было войска, то праўда, но войска польскае ўсё было зэ шляхты, а калі мужыкі часамі захацелі ісьці на вайну, так зараз зь іх зьнімалі мужыцтва, да і паншчыну, давалі зямлю, а ўсю вёску рабілі шляхтаю. Стульто ў нас і парабіліся гэтыя аколіцы шляхецкія. Так за тое, што чалавек шоў на вайну, бараніў сваю бацькаўшчыну, то ронд польскі даваў зямлю, даваў вольнасьць, даваў шляхецтва, — а маскаль чы гэтак робіць? За тое, што мы яму 25 лет на войнах служымо без людской стравы і адзежы, мала таго, што не дае шляхецтва, но, сабача юха, не дае нават куска зямлі, каб мог, хаця цяжка гаруючы, дабіціся да спакойнай сьмерці. Праслужыўшы 25 лет да і торбу ўзяўшы, ідзі жабраваці!
    А што граху набярэшся перад Богам, спрыяючы маскалеві, таго ніколі Бог не даруе. Ідзе пранцуз даваці вольнасьці мужыкам, бунтуюцца местачковыя да і маладзёж за сваю і нашу вольнасьць і веру, а мыто даемо рэкрута і нашымі грудзьмі цар маскоўскі застаўляецца, і нашымі рукамі ўсьмірае бунты і запрагае нас усіх у вечну няволю. Таго, хто нам добра думае, мы выганяем, таму, хто нам ліха робіць, мы памагаем, — і чы ж не грэшна перад Богам, а не стыдна перад цэлым сьветам — самі скажэце?
    Праўда, што мы былі дурныя і, як гэтыя авечкі, нічога не зналі, но, здаецца, пара ўжэ паразумнець, угледзець праўду. Вы ведаеце, дзецюкі, добра, што пранцуз прыказаў не даваці ўжэ больш маскалеві рэкрута, для таго, калі цар захоча ўзяці, так, цэлымі грамадамі згаварыўшыся, нігдзе яму не давайце. Ён цяпер хоча ўзяці 5 з тысяча, но як мы яму дамо 5, то ён пазьней захоча ўзяці 10, і зноў пойдзе пастарому. Цяпер мы яму аддамо гыцляў, но пазьней трэба будзе аддаці і сваіх сыноў. Так для таго, дзецюкі, талкуйце добра і не давайцеся ашуківаць. За мужыцкую крыўду стойце сьмела, усе разам, і калі хто захоча крыўдзіць вас, выцягаці рэкрута, то хто бы ён ні быў, чы то старшына, чы акружны, чы хоць сам губэрнатар, то вы яго таўчэце мужыцкаю рукою, а будзе вольнасьць і рэкрута не будзе, і Бог нам дапаможа!
    Так, дзецюкі, па дабросьці да ладу не дойдзем!
    Яськагаспадар зпад Вільні
    Паказываюць, што мужыкі кала Варшавы збунтаваліся і не далі рэкрута. Тагды цар паняволі мусіў дараваці.
    Так пытаю вас, дзецюкі, — што ж нам трэба зрабіці?
    «МУЖЫЦКАЯ ПРА ЎДА»__________________12
    №6
    Дзецюкі!
    Чы мая праўда горка, чы яна салодка, я пісаў заўсюды і пісаці буду — учыў я вас, як рабіці трэба, і учыці буду. Вы адно слухайце мяне, талкуйце добра і рабеце так, як сумленьне вам скажа, а Бог яшчэ зьлітуецца над намі і дасьць нам шчасьце, і дабро ў нас будзе.
    Калі Бог, стварыўшы чалавека, даў яму душу, то не на тое, каб ён жыў, як сабака, на гэтам, а на тамтам сьвеце прападаў на век вякоў у мэнках пякельных, — а для таго, дзецюкі, каб знаў закон Божы, знаў свайго Бога, знаў сваю веру і заслужыў на шчасьце нябеснае. Калі сын боскі, прыйшоўшы на гэты сьвет, устанавіў праўдзівую веру і за гэту веру цярпеў крыжовыя мэнкі, то не для таго, каб якіясь там цары маскоўскія, байстручага роду, перамянялі закон Божы, а мы, на прыказ гэтых цароў, выракаліся веры сваіх дзядоў і прадзедаў і не хвалілі Бога, а радню царскую, но для таго, дзецюкі, Бог найвышшы цярпеў за нас, каб закон яго быў ужэ вечны, ніхто не сьмеў перамяняці, а мы з цэлай моцы трымаліся яго.
    Но чы гэтак, дзецюкі, робіцца ў нас, як сам Бог прыказывае, чы дзержымося мы закону боскага? Самі скажэце. Hi адзін ужэ, можа, забыўся, што бацька яго быў яшчэ справядлівай уніяцкай веры і ніколі ўжэ не спомніць на тое, што перавярнулі яго на сызму, на праваслаўе, што ён сягодня, як той сабака, жыве без веры і, як сабака, здохне чартам да пекла!!! О, дзецюкі, ліха такому чалавекові! А калі мы будзем гэтак рабіці з Богам, так што ж Бог найвышшы з намі зробіць? Аддасьць у пекла на вечныя мэнкі, будуць чэрты душу нашу на кускі рваці, а смала ў вантробах кіпеці будзе. Пазнаеш тагды сваё ліха — но ў пекле паняўчасе ўжэ будзе, не перапросіш тагды ўжэ справядлівага Бога і мэнкам тваім ніколі канца не будзе.
    Цяпер пытаю вас, дзецюкі, — хто ж нам гэта ліха нарабіў і што зрабіці трэба, каб мы былі шчасьлівыя і на гэтам, і на тамтам сьвеце?
    Нарабіў нам гэтага ліха, дзецюкі, гэта цар маскоўскі, ёнто перакупіўшы многа папоў, вялеў нас у сызму запісаці, ёнто плаціў грошы, каб мы толька пераходзілі на праваслаўе, і, як гэты антыхрыст, адабраў ад нас нашу справядлівую — уніяцкую веру і пагубіў нас перад Богам на векі; а зрабіў гэта для таго, каб мог нас без канца драці, а Бог справядлівы не меў зьлітаваньня над намі.
    Но, Божа вшэхмоцны, міласерны ты наш пане, ты аб нас не забывай, зьлітуйся над намі, памажы нам у нашай нядолі, выжані маскаля з нашага краю, дай нам праўдзівую вольнасьць і веру нашых дзядоў і прадзедаў, а касьцёлы, што маскаль, нячыста яго сіла, параскідаў альбо перарабіў на стайні і цэркві, зноў заясьнеюць тваею хвалою і народ у ніх хваліці цябе будзе, як хвалілі нашыя прэдкі. Заспяваем тагды ў адзін голас нашу песнь
    18
    КАСТУСЬ КАЛІНОЎСКІ
    чы канца, бо спадзяялісь Справядлівай вольнасьці, спадзяялісь, што дадуць вольную зямельку да ў падушнам справядлівы пабор будзе. Заміст таго, што аддаць нашу зямельку да якую ж зямлю?! Гэту, што зь дзядоўпрадзедаў кроўнаю працай дзесяць раз ужэ на яе зарабілі да заплацілі. За гэту зямлю цар наказуе нам чыншы плаціць у казначэйства. Да якія ж чыншы? Якія ўздумаецца пастанавіць чыноўнікам да судовым кравапійцам, да яшчэ з кожным годам усё большыя да большыя. Так волі нам ужэ і не будзе: век цэлы плаці да на век нясі астаткі, штоб адплаціцца палатам да праўленьням. Падмануў жа нас цар, а яго служкі — папы, чыноўнікі да маскалі — падвялі нас, як чорт добру душу.
    Мала таго: беручы некрута на весьні, казаў цар, што больш браць не будзе. Мы, як тая дзяціна, і паверылі, што не будзе, а цяпер бач! — і зноў цар наказуе з кажнае воласьці пастанавіць па сто хлопцаў, што пойдуць у маскалі па ахвоце, а як ахотнікаў не будзе, так грамада прысудзіць, каму йсьці ў некруты. Скруціўся хіба! — штоб то хто йшоў у маскалі па ахвоце. Так ось ужэ ў другэ падмануў нас цар з некрутам. Узяў пяцёх з тысячы, а цяпер давай сто з воласьці, а ў осені яшчэ можа дзьвесьце або трыста захоча, бо цар са сваімі маскалямі не падужае мужыкоў, што падняліся ў Польшчы, і не падолее Пранцуза, што за Польшчу ўступіўся. У Польшчы мужыкі таксама, як і мы, спадзяялісь на цара да ждалі волі ад няго, да як пабачылі, што цар толькі лёстачкамі душу выймае, а новымі падаткамі, некрутам ды чыншамі астатню сарочку з ніх зьдзерці хоча, от усі разам з віламі да з косамі пайшлі дабівацца зямлі да праўды, а іншы і сьвятой уніяцкай веры. От і дабілісь. Выйшаў ужэ Польскі Маніхвэст. Зямля вольна даецца ўсім мужыкам, бо гэта іхня зямля зь дзядоўпрадзедаў, за гэту зямлю ніхто не мае адрабляць паншчыны і чыншаў ніякіх нікому плаціць; падушнага больш не будзе, а толькі падымнэ, як колісь плацілі; некрута больш не будзе, а ўсі мужыкі, і паны, і мяшчане, усяк адслужыць 3 гады ў сваей зямлі і зноў сабе вольны. Уніяцкія касьцёлы, што маскалі забралі, аддаюцца назад уніятам, і хто хоча, мае права хрысьціць дзяцей паўніяцкі да да ўніяціх ксяндзоў ісьці да споведзі і пастарому Богу маліцца, як яшчэ бацькі нашы малілісь.
    Но цяпер самі разьбірайце: дзе больша праўда, ці ў польскам маніхфэсьце, ці ў царскам? Цар абяцаў даць вольнасьць — да не даў. Абяцаў не браць некрута, а цяпер ужо другога наказуе. Польскі маніхвэст даў зямлю, не бярэ некрута, скінуў падушнэ, павярнуў унію. Но скажыце ж, браткі, хто нам лепш думае?! Памог бы Пранцуз і нам, як памагае мужыкам у Польшчы, — дык што ж — цар адказуе, што ў нас мужыкі ўсім давольны, іншае волі не хочуць, што яны любяць цара да душы, што шлюць яму лісты, да зносяць падаткі, да ахвотна плоцяць чыншы, а некрута пастановяць колькі
    «МУЖЫЦКАЯ ПРА ЎДА »
    19
    сьвятую: «Сьвенты Божэ, сьвенты моцны, сьвенты несьмертэльны — змілуй сен над намі!» — і Бог найвышшы змілуецца над намі, дапаможа нам у нашай працы, а на тамтам сьвеце дасьць крулества нябеснае — і не будуць ужэ дзеткі нашыя сваю матку праклінаці, што на сьвет радзіла!
    Паказываюць людзі, што сьвенты Ойцец аж з Рыму прыслаў ужэ да нас сваё благаславеньне (но маскаль яго спыняе) — гавораць, што прышле і ксяндзоў, што будуць прымаці на уніяцкую веру. Тагды, дзецюкі, хто адно верыць у Бога, яго сына і духа сьвятога, няхай зараз пакідае сызму і пераходзіць на праўдзівую веру дзядоў і прадзедаў. Бо хто не пяройдзе на унію, той сызматыкам застанецца, той, як сабака, здохне, той на тамтам сьвеце пякельныя мэнкі цярпеці будзе!
    Так годзе ж ужэ, дзецюкі, жыці без ніякай пацехы на сьвеце, калі Бог міласерны мае зьлітаваньне над намі, а ты, чалавеча, як перачытаеш альбо пачуеш гэту праўду, згавары пацеры, каб Бог вшэхмоцны дапамог людзям, што дабро нам думаюць, што хочуць, каб мы былі вольныя, як шляхта, мелі сваю зямлю, як шляхта, хвалілі Бога па праўдзе і заслужылі на неба на тамтам сьвеце.
    Гэтага для вас ад душы хоча ваш брат, такі самы зь дзядоўпрадзедаў мужык, як і вы, но яшчэ уніяцкай веры
    Яськагаспадар зnad Вільні
    №7
    Дзецюкі!
    Доўга маўчаў я, не казаў вам нічога, бо хацеў разгледзецца добра да разабраць, што гэта дзеецца на сьвеце, штоб ужэ спавясьціць вас пасправядлівасьці да сказаць, як наказуе Бог да сумленьне, што нам цяпер трэба рабіці. Ждаць моўчкі больш ужэ нязмога! Памяркуйма толька, што думаюць цяпер зрабіць з намі. Абяцаў нам цар зямлю. Чыноўнікі, папы да маскалі, усі ў адзін голас дурылі нас, што цар нам шчыра думае да дасьць волю, Справядлівую Волю. I слухалі мы цара. Казаў ён нам яшчэ два гады служыць паншчыну, і паншчыну мы адбывалі. Наказаў цар некрута, далі мы яму і некрута, а самі моўчкі глядзелі, як нашых сыноў да братоў на край сьвета пагналі. Накінуў нам падушнага — плацілі мы падушнэ за жывых і ўмерлых, за дзяцей да за старцаў нядужых, — плацілі мы земску павіннасьць да ўсялякія зборы, плацілі на пасярэдніка, на праўленьне, старшынам, пісарам, акружным, асэсарам — да Бог ведае каму ні плацілі, — да ўсё не пыталісь, куды йдуць нашы грошы. Усі нас крыўдзілі да ўсі абдзіралі; біў нас сільнейшы, крыўдзіў багатшы — а на тое нідзе не было справядлівасьці. Мы ўсё маўчалі да слухалі, усім кланялісь, за ўсё плацілі, усё цярпелі, жду